Лялькі з прадукавальнай сілай уздзеяння




Дата канвертавання13.05.2016
Памер18.64 Kb.
Лялькі з прадукавальнай сілай уздзеяння (Багатухалялька пладавітасці, росквіту, багачэння і памнажэння роду, Папялушка – увасабляе дух продкаў, лялька – пасяднік паміж светам тым і іншым).

Замяшчальныя лялькі, ствараліся ў тых выпадках, калі нехта з сям’і быў змушаны надоўга адлучыцца з дому (юнак ішоў у войска).

Ачышчальныя лялькі, якія служаць на ачышчэнне дому альбо прасторы. Гаспадыні заўжды трымалі на покуці ачышчальную тканевую ляльку (Масленка, якую спальваюць падчас свята на вогнішчы, каб ачысціць усю прастору ад энергіі зімы).

Лялькі ахоўныя, якія ў крызісныя часіны, калі была асабліва патрэбная іх дапамога, тройчы паварочвалі супраць гадзіннікавай стрэлкі, прамаўляючы формулу: “Адкруціся злом, павярніся дабром!”.

Гэта, напрыклад, лялькі-ліхаманкі, якія адсылаюць хваробы, іх 13:

Кумоха – дэманіца вясновай прастуды. Астатнія 12 – называюцца па найбольш разпаўсюджаных нядугах : Трасавіца, Агнея, Лядзея, Гняцея,Грудніца, Глухея, Ламея, Пухнея, Жаўцея, Карчэя, Глядзея, Нявея. Ёсць вясновыя і зімовыя ліхаманкі.

Лялькі каляндарныя рабіліся адмыслова пад святы –

Купальніца, Вербніца, Каляда, Зернавушка (рабілася на багач) і інш.

Абрадавыя лялькі – пад адмысловыя падзеі і жыцці чалавека:

Неразлучнікіна вяселле; скрутых – на нараджэннне дзіцяці, каб пагрэла калыску для яго; жаданніцана выкананне задумак; падарожніца – тым, хто выпраўляецца ў доўгі шлях; зёльніца (траўніца) – на добрае здароўе; Званочакна добрыя навіны і інш.

Тканіна, трава, салома, ніткі, стужкі, драўляныя пацеркі, драўляныя цуркі і іншыя матэр’ялы служаць для вырабу беларускай нацыянальнай лялькі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка