Лях Уладзімір Міхайлавіч




Дата канвертавання11.06.2016
Памер12.78 Kb.


Лях Уладзімір Міхайлавіч

Нарадзіўсся 30 ліпеня 1962 года ў вёсцы Рудзевічы Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Беларус. Член ВЛКСМ з 1976 года. У 1977 годзе закончыў Рудзевіцкую васьмігодку, а ў 1979 - Міжэрыцкую сярэднюю школу.

Адразу пасля заканчэння Міжэрыцкай сярэдняй школы ў 1979 годзе Валодзя паступае ў Мінскі энергетычны тэхнікум. У 1981 годзе з друтога курса тэхнікума Партызанскім райваенкаматам горада Мінска прызываецца ў рады Узброеных Сіл СССР. Службу праходзіў у Афганістане ў вайсковай часці - палявая пошта -51931.

Героямі не нараджаюцца, героямі становяцца. Бой 19 кастрычніка 1982 года стаў для Уладзіміра Ляха апошнім. Воіны нрыкрывалі нашу калону аўтамашын на дарозе, якая па-здрадніцку пятляла сярод гор. Непадалёку, дзе яна звужалася, маглі зрабіць засаду душманы. Iсапраўды, калі машыны наблізіліся да гэтага месца, ударылі гранатамёты. Вадзіцелі хутка развярнулі бокам ЗІЛы па напрамку агню, каб не пасекларадыятары, але адзін з аўтамабіляў загарэўся. Сержант Лях кінуўся сасховішча, дзезнаходзілася наша застава, на выручку вадзіцелю. Новы выбух. Вадзіцель застаўсяжывым: яговыкінула з кабіны выбуховайхваляй. Прыкрываючыягосабой ,ляжаўпасечаныасколкамі Валодзя.

Пахаваныён на Радзіме ў вёсцыРудзевічы на мясцовыхмогілках. Магіла чыстаяі уходжаная, на ей заўсёды жывыякветкі.

За мужнасць і гераізм Валодзя пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам "Чырвонай зоркі" і медалём "За баявыя заслугі". У знак увекавечвання памяці героя ў Міжэрыцкай сярэдняй школе, дзе вучыўся Валодзя, устаноўлена мемарыяльная дошка. Згодна настанове Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь №578 ад 30жніўня 1996 года Міжэрыцкай сярэдняй школе прысвоена імя Уладзіміра Ляха.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка