Ля вытокаў народнай мудрасці (гульня-падарожжа для вучняў пачатковых класаў) Трубчанкава Л. Я




Дата канвертавання12.05.2016
Памер28.7 Kb.
Ля вытокаў народнай мудрасці

(гульня-падарожжа для вучняў пачатковых класаў)

Трубчанкава Л.Я.

Мэта: - працягваць знаёмства з роднай мовай;

  • развіваць увагу, кемлівасць, мысленне;

  • выхоўваць любоў да роднай мовы. Ход занятка

Прывітанне, дзеці! Сёння мы адправімся ў падарожжа па неабсяжнай краіне нашай роднай мовы, пабываем ля вытокаў народнай мудрасці, будзем адгадваць загадкі, састаўляць прыказкі і прымаўкі, чытаць вершы. Запрашаю ўсіх у падарожжа па станцыях..

Станцыя "Прыказкі" Я збіралася пачытаць вам прыказкі, склала ў мяшок патрэбныя словы і пайшла. А мех быў дзіравы - словы і павысыпаліся. Так і ляжаць на дарозе па два ( кожная пара са сваёй прыказкі): слова - птушка, хлеб - праца, прыяцель -грошы, зямля - пярына. Дапамажыце мне скласці прыказкі. (Дзеці складваюць прыказкі, тлумачаць іх сэнс). Слова, як птушка: выпусціў - не вернеш. Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы. Прыяцеля за грошы не купіш. Родная зямля мягчэйшая за чужую пярыну. Малайцы, дзеці, добра справіліся!

Станцыя "Чатыры сакрэты" Я прыхавала для вас чатыры сакрэты, але іх нельга знайсці, бо гэта не вельмі

звычайныя словы.

1) На мне ты можаш пісаць. 2) 3 намі несліяс коннікі

Магу я з дрэва ападаць. У жорсткіх баях.

I можаш ты яшчэ па нотах мы ў спорце цяпер

Мяне сыграць ці праспяваць. (Ліст) і гульня мы твая. (Шашкі)

3) Мы - зброя ў час вайны. 3) У танцах рух - мой першы скалд,

Мы каменнем бываем каштоўным. Другі Ў жывёлы ты знаходзіш.

На поўдні убачыш, што мы - а цэлае ў руцэ шукай,

Плады там са смакам цудоўным. У хату праз мыне ўваходзіш. (Парог)

Дзе мы яшчэ? Успомні пра спорт:

Спрытна кінь - і паставіш рэкорд! (Гранаты)

Сакрэты вы хутка раскрылі. Яны ў тым, што слова можа мець некалькі

значэнняў.



Станцыя "Скорогаворкі": неабходна развучыць, правільна і хутка вымавіць скорагаворку.

  1. Мама мыла Мілу мылам, Міла мыла не любіла.

  2. Пайшла Паша з шышкамі па шашы за Сашам.

  3. Белы бусел баяў байку беламу зайку.

  4. Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.

  5. Звініць-звініць званок, звініць-заліваецца.

Малайцы, дзеці, вы добра справіліся з заданнем на гэтай станцыі.

Станцыя "Гульнёвая" Гульня "Наадварот": настаўнік гаворыць слова і кідае мяч вучню, а вучань называе слова з процілеглым значэннем. Дзень - ноч высока - нізка

Ранак - вечар сумна - весела

Зіма - лета згубіў - знайшоў

Чысты - брудны цяжка- -лёгка

Ідзе - стаіць шырокі - вузкі

Мяккі - цвёрды цёмна- -светла

Купіў - прадаў справа - злева.

Гульня "Літара заблудзілася": выправіце памылкі у сказах

1. "Малако дае карова", - напісаў на кошцы Вова. (Дошцы)



2. Ліза мазі папрасіла: Лізу вуха ўкусіла. (Муха)

3. Закрычаў Рыгорка: - Знеба ўпала горка! (Зорка)

4. Горка плача Лена: - Ой, баліць палена! (Калена)

5. Назбаралася народу. Дзіва, поўны вулей лёду. (Мёду)



Станцыя "Загадкі": адгадайце, калі ласка, загадкі

1) 3 гушчару зялёнага, дзе мошкі і цень, На скалу ўзабраўся прыгожы ... (алень)

2) У ваду нырае смела, хатку ён будуе ўмела, Пад вадой і на вадзе будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр)

3) Чапу-ляпу па вадзе птушка шэрая ідзе,

Ці то спёка, ці то слота - жыць не можа без балота. (Чапля)

4) Нішто не ляцела, нішто не дряжала,

А ўся затрымцела, а ўся задрыжала. (Асіна)

5) Уздоўж дарогі сталі ўрад сёстры, нібы на парад.

У спалнічках белых, вузкіх, у зялёных пышных блузках. (Бярозкі)

6) Маленькая паненачка схавалася ў цянёк. Чырвоная сукеначка і беленькі пянёк. (Суніца) Станцы "Рэбусы"...



Дзякуй усім за работу. Спадзяюся, што вам спадабалася наша падарожжа. Жадаювам далейшых поспехаў у вывучэнні нашай роднай беларускай мовы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка