Літаратурная гасцёўня “Кветкі- сонцавы дзеткі…” Мэты і задачы




Дата канвертавання01.05.2016
Памер91.3 Kb.
Літаратурная гасцёўня

Кветкі- сонцавы дзеткі…”



Мэты і задачы:

  • пазнаёміць вучняў з паданнямі пра кветкі;

  • далучаць да багатай расліннасці свету;

  • развіваць пазнавальную актыўнасць, іх творчыя здольнасці;

  • захоўваць цікаўнасць да фальклорнай спадчыны беларускага народа;

  • выхоўваць павагу да роднай мовы;

  • фарміраваць навыкі маўленчых зносін.



Абсталяванне:

вучнёўскія малюнкі кветак, букеты з жывых кветак (калі ёсць магчымасць), выстава кніг пра лекавыя расліны, выкарыстанне мультымедыйных тэхналогій, касцюмы кветак.



Ход мерапрыемства
Якіх толькі кветак на свеце няма,

На свеце бязмежным, шырокім!

Якая на іх не бывае зіма,-

Вясной весяляць яны вока!

Ул. Дубоўка



Настаўнік:

Некаторыя расліны людзі вырошчваюць для таго, каб іх есці, іншыя- каб рабіць з іх адзенне ці якія- небудзь яшэ карысныя рэчы. Але ёсць расліны, якія і ў ежу не ўжываюць, і ніякіх рэчаў з іх не зробіш, а ўсё ж такі многія людзі садзяць і разводзяць іх. Гэтыя расліны маюць вельмі прыгожыя кветкі, большасць з іх хораша пахне, таму і ўзнікае ў чалавека патрэба мець іх заўсёды паблізу.

Вось і садзяць людзі гэтыя расліны на кветніках, у палісадніках, у скверах, на плошчах, ля помнікаў героям, на могілках… Але шмат кветак і такіх, якіх людзі не змаглі “прыручыць”. Яны так і засталіся расці ў полі, на лузе, у лесе, на рэках і азёрах.

Амаль кожная кветка мае сваю гісторыю. З ёй звязана шмат цікавага і незвычайнага.



( Зачытваеца эпіграф).

Сёння да нас у госці завіталі кветкі. Мы з вамі сустрэнем іх і паслухаем цікавыя гісторыі, паданні, якія яны раскажуць пра сябе. Некаторыя вучні пазнаёмяць нас з вершамі беларускіх паэтаў, што ў сваіх творах апяваюць прыгажосць незвычайных кветак.

(Пачынаецца парад кветак. Яны расказваюць гісторыі, паданні. Вучні чытаюць на памяць вершы беларускіх паэтаў).
Настаўнік.

Васілёк- верны спадарожнік хлебнага поля. Ён быў завезены ў Еўропу разамз жытам яшчэ ў пачатку нашай эры.


Васілёк. (Дзяўчынка ці хлопчык у касцюме).

Жыў у адным паселішчы хлопчык. Васільком яго звалі. Сірата. Добра, што людзі ў вёсцы аказаліся чулымі і вырашылі, што будзе ён у іх падпаскам. Жыў малы па хатах, як і дамовіліся сяляне. Ніхто яго не крыўдзіў, таму што ведалі, які гэта сірочы хлеб. Рос Васілёк нібы на дражжах, але не гэта галоўнае. Пераймаў ён ад людзей усё самае лепшае. А яшчэ хлапчына тварам ды постаццю нібы ў якога прыгажуна пайшоў. Тут ужо вясковыя дзяўчаты стараліся не прапусціць яго міма сябе, абавязкова закрануць, каб пагаманіць ці пасмяяцца. Нічога, што бедны, але ж прыгожы які, а працаўнік- дык такіх пашукаць трэба. Аднаго разу здарылася непрадбачанае. Малая дзяўчынка са сваімі братамі палезла ў вірлівую раку купацца. Не паспелі азірнуцца, як закружылаяе і пацягнула на дно. Убачыў няшчасце Васілёк… і ў ваду! Хлапчына выцягнуў малую, але сам ўтапіўся. Калі вяскоўцы прыйшлі на наступны дзень да ракі, каб пакланіцца яго душы, то ўбачылі кветку. Старэйшыя адразу загаманілі, што гэга пастушкова душа прарасла, і назвалі кветку васільком.


Аптэкар ( у белым халаце).

Кветкі васілька выкарыстоўваюць у настоях, адварах пры хранічных захворваннях нырак, сардэчна- сасудзістай сістэмы і інш. Гарката, якая прысутнічае ў раслінах дапамагае страваванню.


Першы чытальнік.

Сімвал роднага краю,

Васілёк сінявокі,

Я табе давяраю

поле думкі высокай.

Засявай яго дбайна

То надзеяй, то марай,

Надзівіцца ўсім дай нам

Тваім сінім пажарам.

Абагрэй клапатліва

У пахмурную восень

І ўсміхніся шчасліва,

Калі шчасце збылося.

Твая ўвага і ласка,

Твая родная песня,

як дзіцячая казка,

праз стагоддзі ўваскрэсне.

М. Шаўчонак. “Васілёк”



Рамонак.

А я кветка- рамонак! Паслухайце, калі ласка, як я з’явіўся на свет.

У адным з гарадоў жыў майстравіты хлапчына. Дастаткова яму было проста на нешта паглядзець, каб потым зрабіць намнога лепшую і прыгажэйшую рэч. Кожны з суседзяў лічыў за гонар купіць у майстра што- небудзь для сябе ці для сваіх блізкіх. Потым пачалі прыязджаць да яго гандляры здалёк і купляць за любую цану рэчы, зробленыя ім. Слава пра незвычайнага хлапчыну разнеслася па суседніх княствах. У адным з іх жыў багаты князь, а ў яго была адзіная дачка. Прыгажуня такая, што ад жаніхоў адбою не было. Трэба ж было такой дзяўчыне пачуць пра незвычайнага майстра. Адразу кінулася да бацькі ды давай прасіцца, што, маўляў, хоча паглядзець на чалавека, які вырабляе такія дзівосныя ўпрыгажэнні. Хто- хто, а князёўна ва ўпрыгажэннях разбіралася і мела іх нямала. Уступіў бацька просьбам дачкі- павезлі яго воіны князёўну ў той горад, дзе жыў майстар. Папрасіла яна хлопца, каб зрабіў той сонца. Біўся, біўся майстар, але нічога не атрымалася. І ператварыўся ён у кветачку. Бачыце рамонак вельмі да сонца падобны.
Аптэкар (дае парады).

У настаўленнях народных дактароў гаворыцца: “Укаго ў горле баліць, вазьмі шклянку малака, шклянку вады і па адным каліве рамону, ліпавга мёду і бузіны- змяшай усё разам, ускіпяці,працадзі , астудзі і пі замест чаю”.

Вядома, што валасы, прамытыя ў рамонкавым адвары, набываюць прыгожае залацістае адценне. А хто часта мыецца рамонкавым адварам, у таго скура робіцца пяшчотнай. Рамонкі карысна трымаць у каморах і кухнях: гэта расліна адпалохвае мышэй.
Другі чытальнік.

Ахапак рамонкаў,

Вяснянае ранне.

Бягу я на сустрач табе-

На спатканне.

Каймою- сцяжынка,

Кілімам- палеткі…

Не вянуць

расою абмытыя кветкі.

Трава- пад нагамі,

А ў небе- блакіты.

І жаўранак звонка

Застыў па- над жытам.

Ну, вось паглядзі-

На пялёстках- расінка…

Рамонкі, рамонкі!

Каймою- сцяжынка.

Каймою- сцяжынка,

Халодныя словы…

Завялі рамонкі мае ля дубровы.

Ніна Тарас. “Рамонкі”
Шыпшына.

Цікавая і мая гісторыя. Яна прысвечана вернаму і моцнаму каханню.Нездарма ж гэтае пачуццё лічаць спрадвеку самым дарагім. А пачалося ўсё з- за таго, што ў адным паселішчы жылі хлопец і дзяўчына. Сустракаліся кожны дзень, працавалі разам, адпачывалі таксама. Усе людзі бачылі іх каханне, але ніхто і слова крыўднага на іх не сказаў. Некаторыя зайздросцілі, але найбольш з- за таго, што ў іх саміх так ў жыцці не складвалася.

Чужому шчасцю зайздросціць не трэба. Старайся сваё каваць. Так заўсёды нашы продкі сваіх нашчадкаў вучылі.Адзін стары дзед нават папярэдзіў закаханых, каб асцерагаліся чорных вачэй. Засмяяліся шчаслівыя ды прамовілі ў адказ, што нікому благога не ўчынілі, што няма ім чаго баяцца. Аднойчы злая ведзьма- варажбітка ператварыла іх у расліны. Дзяўчыну зрабіла шыпшынай, ахлопца- хвашчом, што заўсёды расце побач. А ўсё з-за таго, што ведзьміна дачка была непрыгожая і з ёю не вадзіліся хлопцы.
Аптэкар.

Плады шыпшыны ўваходзяць у склад вітамінных чаёў. Асабліва карысны чай, прыгатаваны з пладоў шыпшыны і чорнай парэчкі. Плады шыпшыны і лекі, якія атрымоўваюць з іх, выкарыстоўваюць у якасці полівітаміннага сродку пры розных захворваннях, якія суправаджаюцца павышанай патрэбай арганізма ў вітамінах.


Трэці чытальнік.

О Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет!

У ветры дзікім не загінеш,

чарнобылем не зарасцеш.

Пялёсткамі тваімі стану,

на дзіды сэрца накалю.

Тваіх вачэй- пад колер сталі-

Праменне яснае люблю.

Ніколі пройме з дзікім ветрам

Не развіваць дзявочых кос.

Імкнешся да Камуны Свету,

Каб радасць красавала скрозь.

Варожасць шляху не зачыніць:

У перашкодах дух расце.

О Беларусь, мая шыпшына,

Зялёны ліст, чырвоны цвет.

Ул. Дубоўка. “О Беларусь, мая шыпшына”


Трэці чытальнік.

І ўсё ж я сказала: “Прэч!”,


хоць знала, што душой астынеш…

Дарма ў знак будучых сустрэч

садзіў шыпшыну пры даліне.

Не мне душу тваю караць,

Будзь ласкавейшы з той, што зараз

Яшчэ не ўмее раўнаваць,

Яна- твой суд і твая кара…

А мне разлука студзіць скронь-

Не захліпнуцца б ва ўспаміне…

І палымнее, як агонь,

Цвіце шыпшына пры даліне.

Раіса Баравікова. “Шыпшына пры даліне”

Гучыць мелодыя. Вучаніцы 8-га класа выконваюць на скрыпцы “Адажыо” Т. Альбіоні.
Настаўнік.

Ружа- царыца кветак, яна сімвалізуе любоў, міласэрнасць, цярпенне, пакутніцтва Багародзіцы. З ружай звязана мноства хрысціянскіх легендаў. Адна з іх пра тое, як архангел Гаўрыіл сплёў для найсвяцейшай тры вянкі: з белых руж- радасць багародзіцы, з чырвоных- яе пакуты, з жоўтых- яе славу.


Ружа.

Паводле аднаго з паданняў, ружа сваім паходжаннем абавязана багіні палявання Дыяне. Яна закахалася ў Амура, але адразу ж прыраўнавала яго да адной з прыгожых німфаў, якую звалі Разалія. Аднойчы ў гневе Дыяна схапіла прыгажуню і смяротна параніла яе калючкамі цярноўніку. Амур ад птушак даведаўся, што адбываецца, але не паспеў выратаваць. Упаў на калені перад скрываўленым маладым целам і пачаў горка- горка плакаць. Яго слёзы капалі на куст цярноўніку. І тут адбыўся цуд: дзікарастучы куст стаў пакрывацца вялізнымі і прыгожымі кветкамі. Гэта і былі ружы.


Чацвёрты чытальнік.

Хмара чорная не знае,

хто ёй- пасынак, хто- сын,

шчодра ў маі палівае

жыта, ружу і палын.

Сонца яснае не знае,

хто там- пасынак, хто- сын,

шчодра пеціць, сагравае

жыта, ружу і палын.

І зіма не разбірае,

хто ёй- пасынак, хто- сын,

снежнай коўдрай укрывае

жыта, ружу і палын.

Хто больш родны, хто з іх лепшы,

знаю, можа, я адзін:

жыта корміць,

ружа цешыць,

лечыць гаркатой палын.

Хведар Жычка. “Жыта, ружа і палын”
Настаўнік.

Пра ружу трэба ведаць наступнае: у Нармандыі лічылася, што дзікая ружа не падпускае да дзвярэй людзей з дурнымі намерамі.


Званочак.

Даўней войны ўсялякія ды бітвы на нашай зямлі адбываліся.

Ад гэтага нікуды не дзенешся.Усяляк паводзілі сябе людзі пад час выпрабаванняў: хто мужна змагаўся да апошняга, не жадаючы трапляць у палон, а хто наадварот, і ў такой чорнай справе бачыў выйгрышную сітуацыю. Вядома ж ворагі абяцалі многае, але мала калі пакідалі здраднікаў ў жывых. Аднойчы так і здарылася. Нейкі князь прыйшоў са сваёй дружынай, выкарыстаўшы даволі зручны момант, калі ўся дружына мясцовага ўладара была на другім канцы земляў. Знайшлі ўсяго двух братоў, якія пазарыліся на бляск золата. Выдавалі і выводзілі нават туды , куды і пешшу дайсці немагчыма.Многія з-за іх жыццё страцілі, але ўсё ж нарваліся яны на сваё: з- за сады перастралялі лучнікі і чужынцаў, і здраднікаў. На тым месцы выраслі кветкі- званочкі, якія нават у ціхую часіну звіняць: “Уцякайце, хавайцеся, мы здрадзілі…”.

Аптэкар.

На ноч кветкі званочка, ў якіх значна цяплей, чым у навакольным асяроддзі, з’яўляюцца сховішчам для насякомых.

Карані, салодкія і спажыўныя, раней выкарыстоўваліся ў медыцыне.

Пяты чытальнік.

Сінія званочкі, сінія званкі,

Стаялі сасмяглыя сонныя.

Мы іх збіралі, ставілі ў збанкі,

Паілі вадою сцюдзёнаю.

Мы іх хавалі ў цень ля сцяны,

Ставілі на падаконнікі

І верылі,

Што ад шчасця яны

Зазвоняць тоненька- тоненька.

Яны ж на луг пазіралі з акна-

І ніводзін нават не дзынкнуў.

І была ў сінім сэрцы кожнага званка

Белая- белая слязінка…

Генадзь Бураўкін

Лотаць.

У аднаго багатага гандляра была адзіная дачка. Таму і выконваў бацька ўсе яе патрабаванні і просьбы. Дзяўчына хутка прызвычаілася да гэтага. Яе проста прыцягваў бляск золата. Аднойчы ў купальскую ночку, калі навокал гаспадарыла нячыстая сіла, дачка гуляла апоўначы, каб знайсці кветку- папараць. У адным месцы ўбачыла заклікальны агеньчык. Яна туды кінулася, а там… рака. Ля берага раніцай ўбачылі кветку лотаць.



Аптэкар.

Лотаць яшчэ мае іншую назву- калужніца, у перакладзе гэта азначае “балота”. Раней выкарыстоўвалася ў медыцыне. На Каўказе вярхушкі сцяблін з кветкавымі пупышкамі сушаць і зімой ужываюць у якасці прыправы.Зялёныя часткі раслін ядавітыя. Лісты прыкладаюцца пры апёку да раны.


Настаўнік.

Існуе мова кветак. Многія маюць пэўны сэнс. (Увага на экран).



Літаратура
Мяжэвія. В. Я. “Пазакласная праца па беларускай мове і літаратуры”, Мінск, Аверсэв, 2007.

Шамрук С. Г. Лекарственные растения. Мінск, Ураджай, 1989.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка