Літаратуразнаўства як навука. Эстэтыка літаратуры. Паэтыка




старонка8/14
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3 Mb.
1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   14

3. ПАЭТЫКА
3.1. Паэтыка як навуковая дысцыпліна
3.1.1. Сутнасць паэтыкі.

Як мы ўжо гаварылі (гл.: 1.1. Сістэма ведаў пра літаратуру), паэ­ты­ка (ад грэч. poiētikē — паэ­тыч­нае мас­тацт­ва) — гэта дыс­цып­лі­на, якая вы­ву­чае ст­рук­ту­ру, ха­рак­тэр­ныя асаб­лі­вас­ці і змяс­­тоў­насць літаратурна-мастацкай фор­мы. Звернем увагу на слова «змястоўнасць», паколькі большасць вызначэнняў (адпаведна – і даследаванняў) паэтыкі абмяжоўваецца толькі структурай, характэрнымі асаблівасцямі літаратурна-мастацкай формы. У той жа час вызначыць кампаненты паэтычнай (у шырокім сэнсе слова) формы – толькі палова справы літаратуразнаўца. Трэба імкнуцца спасцігнуць сэнсавыяўленчае значэнне тых ці іншых т. зв. мастацкіх сродкаў.



Гаворачы пра значэнне ведаў у галіне паэтыкі не толькі для літаратуразнаўства, але і для агульнай культуры ўвогуле, яшчэ ў па­чат­ку 20-х гадоў ХХ ст. вя­до­мы рус­кі лі­та­ра­ту­раз­на­вец В. Жырмунс­кі слуш­на падк­рэс­лі­ваў­: «Паэ­ты­ка, як уся­­лякая на­ву­ка пра мастацтва, мо­жа адыг­ры­ваць іс­тот­ную прак­тыч­ную ро­лю ў мас­тац­кім выхаван­ні, а та­му яна ака­жа падт­рым­ку і лі­та­ра­тур­на­му кры­ты­ку, і пе­да­го­гу, і на­ват, ка­лі хо­ча­це, «ін­тэ­лі­гент­на­му чы­та­чу», вы­хоў­ваю­чы ў ім ува­гу да мас­тац­кіх асаб­лі­вас­цей лі­та­ра­тур­на­га тво­ра, аб­васт­раю­чы і паг­лыб­ляю­чы мас­тац­кую ўсп­ры­­маль­насць». Відавочна, не толькі тэарэтычнымі, але і названымі практычнымі задачамі абумоўлена зацікаўленасць пытаннямі паэтыкі яшчэ ў глыбокай старажытнасці, у прыватнасці, на Усходзе (Індыя, Кітай, Японія) і ў антычным свеце (Старажытная Грэцыя, Рым). Прычым, зацікаўленасць гэта вынікла і ўвасобілася ў фундаментальных працах незалежна адны ад другіх. Так, у Старажытнай Індыі задумваліся над пэўнымі чыннікамі, якія выклікаюць тое ці іншае эстэтычнае пачуццё пры ўспрыманні літаратурнага твора. Пачуццёвыя ўзбуджальнікі размяжоўвалі на асноўныя (персанажы) і дапаможныя (абставіны часу і месца дзеяння, з'явы прыроды). Узнікненне еўрапейскай паэтыкі адносіцца да 5—4 ст. да н. э. Яна пачынаецца вучэннямі сафістаў, працамі Платона, «Паэтыкай» («Пра паэтычнае мастацтва») Арыстоцеля, «Пасланнем да Пізонаў» Гарацыя і інш., у якіх гаварылася пра сутнасць мастацтва слова ўвогуле, пра тэорыю мíмесісу (пераймання), кáтарсіс (своеасаблівае «ачышчэнне» з дапамогай драматычных твораў), пра падзел мастацкай літаратуры на тры роды (лірыку, эпас і драму) і г. д. Пры гэтым паэтыка як мастацтва «пераймання» выразна аддзялілася ад рыторыкі як мастацтва «пераканання». У сваю чаргу, развагі на тэму «што пераймаць» і «як пераймаць» прывялі да разумення зместу і формы мастацкіх твораў. Змест вызначаўся як «перайманне падзей сапраўдных і прыдуманых», у адпаведнасці з чым вылучаліся «гісторыі» (аповед пра сапраўдныя падзеі -- у гістарычных паэмах), «міфы» (традыцыйныя сказанні, увасобленыя з творах эпічных і трагедыях) і «вымыслы» (сюжэты арыгінальныя, што распрацоўваліся ў камедыях). Форма звычайна вызначалася як «маўленне з дапамогай вершаванага памеру» і яе адносілі да рыторыкі, якая даследавала «адбор слоў», «спалучэнне слоў» і «ўпрыгожанне слоў» (тропы і фігуры з дэталёвай іх класіфікацыяй). У сённяшнім літаратуразнаўстве гэта адгукнулася вывучэннем гукавой, слоўнай і вобразнай структуры мастацкіх тэкстаў. У прыватнасці, аб'ект гукавога аспекту даследавання – фоніка (алітэрацыі, асанансы, рыфмы) і рытміка, метрыка і строфіка, чым займаецца вершазнаўства. Слоўны ўзровень (асаблівасці лексікі, марфалогіі, сінтаксісу) вывучае ў асноўным літаратурная стылістыка. Вобразны лад, да якога належаць персанажы, матывы, сюжэты, мастацкія дэталі, рэчы, прадметы, увасабляецца ў паняццях топікі (традыцыйны тэрмін), тэматыкі (Б. Тамашэўскі) ці ўласна паэтыкі (Б. Ярхо). Пры гэтым улічваецца як тып літаратурна-мастацкага маўлення (вершаваны ці празаічны), так і від слоўнага мастацтва (паэзія ці проза). У паэзіі перавага надаецца фоніцы і рытміцы, у прозе – сюжэту і кампазіцыі, з тропаў у паэзіі звычайна пераважае метафара, у прозе – метанімія і г.д.

Антычная паэтыка, у адрозненне ад рыторыкі, не была нарматыўнай. Стала яна такой у часы Срэдневякоўя і Адраджэння, калі напісанне вершаў на лацінскай мове ўвайшло ў школьнае еўрапейскае навучанне і з'явілася неабходнасць, на аснове антычных традыцый, стварыць пэўны звод уніфікаваных правілаў. Так узніклі працы М. Г. Віда «Мастацтва паэтыкі» (1527), П. дэ Рансара «Паэтычнае мастацтва» (1555), Ю. Ц. Скалігера «Сем кніг паэтыкі» (1561) і інш. Канчаткова ж паэтыка аформілася ў нарматыўную сістэму асобных прадпісанняў (у прыватнасці, пра тры «шцілі» ў літаратуры, адзінства часу, месца і дзеяння ў драматычных творах і інш.) у эпоху класіцызму, што замацавалася выхадам кнігі Н. Буало «Паэтычнае мастацтва» (1674). Аднак змены ў грамадскім жыцці, спробы тэарэтычнага асэнсавання не толькі паэзіі, але і прозы, працы асветнікаў (Г. Э. Лесінг, Д. Дзідро), развіццё філасофскай думкі (Г.В.Ф. Гегель), гістарычных ідэй (Дж. Віко, І. Г. Гердэр), узнікненне рамантызму, які звярнуў увагу і на фальклор, і на празаічныя віды слоўнага мастацтва, на індывідуальнае самавыяўленне мастака (Ё.В.Гётэ, браты Ф. і А. Шлегелі, Ф. Шылер) – усё гэта нанесла смяротны ўдар нарматыўнай паэтыцы класіцысцкага тыпу. Пахаваць нарматыўнасць ранейшай паэтыкі дапамаглі і працы рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў В. Бялінскага («Раздзяленне паэзіі на роды і віды», 1841), М. Дабралюбава, М. Чарнышэўскага, А. Герцэна, выказванні пра літаратуру А. Пушкіна, М. Гогаля, І. Тургенева, Л. Талстога і інш. У другой палове ХІХ ст. у Расійскай імперыі арыгінальныя канцэпцыі паэтыкі распрацавалі А.Патабня і А. Весялоўскі.



Пэў­ны ўк­лад у раз­віц­цё паэтыкі ўнес­лі ву­чо­ныя Бе­ла­ру­сі. Яшчэ ў XVI—XVIII стст. пільную ўвагу паэтыцы ўдзялілі вык­лад­чы­кі брац­кіх школ і езуіц­кіх ка­ле­гій, дзе аба­вяз­ко­ва вы­ву­ча­ла­ся тэх­ні­ка вер­ша­ван­ня. Лаўрэццій Зі­за­ній (1550—1634) у кні­зе «Грам­ма­ті­ка сло­венс­ка съвершенного искуства осми частій слова» (Віль­ня, 1596) упер­шы­ню ва ўс­ход­ніх сла­вян сціс­ла па­даў тэо­рыю па­бу­до­вы вер­ша. Грун­тую­­чы­ся на пра­ві­лах ан­тыч­на­га вер­шаван­ня, ён да­ваў тлума­чэн­ні мет­ра, ста­пы, ас­ноў­ных вер­ша­ва­ных па­ме­раў­, ха­рак­та­ру дэкламацыі, звяр­нуў ува­гу на рыф­му (ча­го не бы­ло ў ан­тыч­ным вер­шы). Мялецій Смат­рыц­кі (1577—1633) у сваім падручніку «Грам­матики сло­вен­ск­ия правиль­ная син­таг­ма…» (Еўе, цяпер г. Вевіс, Літва, 1618--1619) імкнуў­ся пе­ра­нес­ці за­ко­ны ан­тыч­на­га (мет­рыч­на­га) вершаван­ня на ўсходнеславянскую паэ­зію, звярнуў увагу на прасодыю. Най­­вы­шэй­шае да­сяг­нен­не тэа­рэ­ты­ка-лі­та­ра­тур­най дум­кі Беларусі, Літвы і Польшчы XVII ст. — трактаты (на ла­цінс­кай мо­ве) па паэтыцы, рыторыцы і міфалогіі Мацея Казіміра Сарбеўскага (1595—1640) «Пра дас­ка­на­лую паэ­зію», «Своеасаблівасць лірыкі», «Пра вартасці і недахопы элегіі», «Пра трагедыю і камедыю», «Пра вытанчанасць і даступнасць», «Пра фігуры думкі» і інш., у ас­но­ву якіх ляг­лі лек­цыі, пра­чы­та­ныя ім у По­лац­кім (1618—1620, 1626—1627) і Нясвіжскім езуіцкіх калегіумах і ў Віленскай езуіцкай акадэміі (1620—1622, 1628—1635). М.К. Сар­беў­с­кі прый­шоў да ары­гі­наль­ных выс­ноў пра сут­насць лі­та­ра­ту­ры, яе мес­ца ся­род роз­ных ві­даў мас­тацт­ва, пра суад­но­сі­ны фор­мы і змес­ту, кампанен­ты фор­мы, пра паэ­тыч­ныя жан­ры і інш. Нар­ма­тыў­ная паэтыка М.К. Сар­беў­с­ка­га паяд­на­ла тэа­рэ­тыч­ныя па­ла­жэн­ні эпо­хі Ад­ра­джэн­ня і Ба­ро­ка, выз­на­чы­ла кі­ру­нак да­лей­ша­га раз­віц­ця на­ву­кі пра лі­та­ра­ту­ру і са­мой мас­тац­кай лі­та­ра­ту­ры Бе­ла­ру­сі. У 1786 г. у Ма­гі­лё­ве на лацінскай мове выйш­ла кні­га Феафана Пракаповіча «De arte poetica» («Пра мас­тацт­ва паэ­зіі», напісана ў 1705 г.), у якой абг­рун­тоў­ва­лі­ся прын­цы­пы кла­сі­цыз­му. Дзевятнаццатае ста­год­дзе не па­кі­ну­ла знач­на­га сле­ду ў бе­ла­рус­кай паэтыцы. Най­боль­шую знач­насць маюць хі­ба што вы­каз­ван­ні Яна Ча­чо­та пра сі­ла­ба-та­ніч­ны верш і Iвана На­со­ві­ча -- пра на­род­нае вер­шаван­не. На па­чат­ку XX ст. да паэтыкі звяр­нуў­ся Максім Багдановіч. Яго мер­ка­ван­ні пра ед­насць фор­мы і змес­ту, пра санет, т. зв. наву­ко­вую паэ­зію і інш. ме­лі і маюць прын­цы­по­вае зна­чэн­не для тэо­рыі беларус­ка­га вер­ша­ва­на­га сло­­ва. Бе­ла­рус­кая паэтыка папоўнілася ў 20-я гады ХХ ст. пра­ца­мі Аляксандра Ваз­ня­сенс­ка­га «Паэ­ты­ка М. Баг­да­но­ві­ча» (Коў­на, 1926), Яўгена Ба­­ры­чэў­с­ка­га «Тэо­рыя са­не­ту» і «Паэ­ты­ка лі­та­ра­тур­ных жан­раў» (Мінск, 1927), грун­тоў­ным ар­ты­ку­лам Уладзіміра Ду­­боў­кі «Рыф­ма ў бе­ла­рус­кай на­род­най твор­час­ці» (1927) і інш. Пы­тан­ні паэтыкі так ці інакш зак­ра­на­лі­ся ў «Гісторыі беларускае літаратуры» Максіма Гарэцкага (Вільня, 1920; у яе 3-е выданне, што выйшла ў 1924 г., быў уключаны і невялікі літаратуразнаўчы слоўнік – «Назваслоўе»), у та­кіх даследаваннях, як «Бе­лару­сы» (вып.1—7, 1903—1922) Яўхіма Карс­ка­га, «Бе­ла­рус­кая дра­ма­тур­гія» (Мінск, 1928) Iвана За­мо­ці­на, «На­ры­сы гіс­то­рыі бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры» (Мінск, 1928) Міхаіла Пія­ту­хо­ві­ча і інш. Панаванне ў савецкім літаратуразнаўстве вульгарнага сацыялагізму ў 1930-1950 гг. не спрыялі вывучэнню формы літаратурна-мастацкіх твораў. Паняцце і нават само слова «паэтыка» (як і «генетыка») было амаль цалкам выцеснена з літаратуразнаўчага ўжытку. Дас­ле­да­ван­ні па паэтыцы (як і рэабілітацыя самога тэрміна) па­ча­лі­ся з 60-х гадоў ХХ ст. З гэ­та­­га ча­су ў Бе­ла­ру­сі па­чы­наец­ца вы­ву­чэн­не мет­ры­кі і рыт­мі­кі вер­ша (Iван Раль­ко, Мікола Грын­чык, Вячаслаў Ра­гой­ша, Ала Ка­­ба­ко­віч, Віктар Ярац, Уладзімір Сла­вец­кі), яго кам­па­зі­цый­­ных асаб­лі­вас­цей і слоў­на-паэ­тыч­най воб­раз­нас­ці (Алесь Яс­ке­віч, Янка Шпа­коў­с­кі), метафары і сімвала (Ірына Шаўлякова-Барзенка). Дас­лед­чы­кі звяр­таюц­ца да паэтыкі асоб­ных жан­раў­: пры­ка­зак і пры­ма­вак (Мікола Ян­коў­с­кі), за­га­дак (Ніл Гі­ле­віч), пе­сень (Ніл Гілевіч, Арсен Ліс, Лія Са­ла­вей, Валянціна Коў­тун), дзі­ця­ча­га фаль­к­­ло­ру (Галіна Бар­та­шэ­віч). З’я­ві­лі­ся так­са­ма спе­цыяль­ныя дас­ле­да­ван­ні пра паэтыку Максіма Тан­ка (Вячаслаў Ра­­гой­ша), М. Баг­да­но­ві­ча (Ала Ка­ба­ко­віч), А. Разанава (Ганна Кісліцына), Р. Барадуліна (Алесь Дуброўскі), не­ка­то­рых ін­шых пісь­­мен­ні­каў (калектыўнае даследаванне «Стыль пісь­мен­ні­ка». Мінск, 1974). Вый­ш­ла не­каль­кі ву­чэб­ных да­па­мож­ні­каў па агуль­­най паэтыцы для сту­дэн­таў і школь­ні­каў­: «Ос­но­вы со­ветс­ко­го ли­те­ра­ту­ро­ве­ден­ия» Iвана Гу­та­ра­ва (2-е выд. Мінск, 1967), «Уво­дзі­ны ў лі­та­ра­ту­раз­наў­ст­ва» Мі'хася Ла­за­ру­ка і Алены Лен­су (2-е выд. Мінск, 1982), «Воп­ро­сы тео­рии ли­те­ра­ту­ры» Мікалая Пал­кі­на (2-е выд. Мінск, 1979), «Прак­ты­кум па ўво­дзі­нах у лі­та­ра­ту­раз­наў­ст­ва» Аляксея Май­сей­чы­ка (Мінск, 1980). Ст­во­ра­на не­каль­кі лі­та­ра­ту­раз­наў­чых слоў­ні­каў­: «Ка­рот­кі лі­та­ра­ту­раз­наў­чы слоў­нік» Алеся Ма­ка­рэ­ві­ча (2-е выд. Мінск, 1969), «Слоў­­нік лі­та­ра­ту­раз­наў­чых тэр­­мі­наў» Міхася Лаза­ру­ка і Алены Лен­су (2-е выд. Мінск, 1996), «Паэтычны слоўнік» (3-е выд. Мінск, 2004) і «Тэорыя літаратуры ў тэрмінах» (Мінск, 2001) Вячаслава Рагойшы. Бе­ла­рус­кая паэтыка раз­ві­ваец­ца ў рэ­чы­шчы ўсёй еўра­пейскай паэтыкі, якая стаіць сёння на мя­жы эс­тэ­ты­кі, літаратраз­наў­ст­ва, моваз­наў­­ст­ва, вы­ка­рыс­тоў­вае асоб­ныя па­ла­жэн­ні ма­тэ­ма­ты­кі, кі­бер­не­ты­кі, тэо­рыі ін­фар­мацыі, се­міё­­ты­кі. Ад­нак адзі­ная ме­то­ды­ка даследаван­ня яшчэ не вып­ра­ца­ва­на. Большасць вучоных, аба­­пі­раю­чы­ся на дасяг­нен­ні гу­ма­ні­тар­ных і дак­лад­ных на­вук, выс­ту­паюць суп­раць схе­ма­ты­за­цыі жы­вых лі­та­ра­тур­ных з’яў­, што на­зі­раец­ца ў су­час­ным ст­рук­ту­ра­ліз­ме, імкнуцца вы­ву­чаць эле­мен­ты фор­мы неад’ем­на ад змес­ту тво­ра.

Пытанні для самаправеркі:



1. Дайце азначэнне паэтыкі як навукі. Які момант звычайна ўпускаецца з гэтага азначэння?

2. Якія праблемы закраналі старажытныя аўтары пры даследаванні паэтыкі?

3. Што пасадзейнічала ў пераадоленні нарматыўнай паэтыкі Сярэдневякоўя і Адраджэння?

4.Які ўклад унеслі вучоныя Беларусі ў распрацоўку праблем паэтыкі?

3.1.2. Віды паэтыкі



Як на­ву­ка паэтыка па­дзя­ляец­а на тэа­рэ­­тыч­ную (агульную, або макрапаэтыку), функцыянальную (апі­саль­ную, або мікрапаэтыку), гіс­­та­­рыч­ную, па­раў­наль­ную і прак­тыч­ную. Тэарэтычная паэтыка зб­лі­жаец­ца з цэ­лым шэ­ра­гам раз­дзе­лаў тэо­рыі лі­та­ра­ту­ры. Яна разг­ля­дае ўсе маг­чы­мыя спо­са­бы і срод­кі ўва­саб­лен­ня аў­тар­с­кай за­ду­мы, іх ад­па­вед­насць лі­та­ра­тур­ным ро­­дам, ві­дам, жан­рам. Так, паэтыка вер­ша ана­лі­зуе яго лек­сі­ку, тро­пы, сін­так­сіс, ін­та­на­цыю, мет­ры­ку і рыт­мі­ку, фо­ні­ку, рыф­міку, ст­ро­фі­ку, кам­па­зі­цыю, жан­ры і ві­ды вер­ша (працы Ю. Арліцкага, В. Баеўскага, Дж. Бейлі, Б. Ганчарова, М. Гаспарава, М. Грынчыка, В. Жырмунскага, І. Качуроўскага, А. Квяткоўскага, В. Рагойшы, І. Ралько, П. Руднева, Г. Сідоранкі, В. Халшэўнікава, Л. Цімафеева, Я. Эткінда, Р. Якабсона, В. Яраца і інш.). Паэтыка драматургіі, апрача названых моўна-выяўленчых сродкаў, звяртае ўвагу на ідэйны змест, праблематыку твораў, характар драматычнага канфлікту, развіццё сюжэтнага дзеяння, кампазіцыю, вобразы-персанажы і сродкі іх стварэння (маўленне, учынкі, характарыстыка вуснамі іншых дзейных асоб і інш.). У якасці прыкладаў можна прывесці наступныя даследаванні: А. Аникст. История учений о драме. Т. 1—3. М., 1967—1980; С. Гончарова-Грабовская. Комедия в русской драматургии конца ХХ—начала ХХІ. Минск, 2006; Б. Костелянец. Лекции по теории драмы: Драма и действие. Л., 1976; В. Волькенштейн. Драматургия. М., 1969; В. Хализев. Драма как род литераутры. М., 1986 і інш.. Паэтыка прозы да сказанага дадае разгляд іншых спосабаў характарыстыкі таго ці іншага персанажа (аповед ад імя трэцяй асобы, дзённік персанажа, яго эпісталярый і інш.), прыёмаў псіхалагізму, хранатопу (мастацкі час і мастацкая прастора), звяртае ўвагу на мастацкія дэталі, партрэт, пейзаж, пазасюжэтныя кампаненты твора (аўтарскія адступленні, устаўныя навелы) і інш. Паэтыцы прозы прысвечаны даследаванні М. Бахціна, В. Вінаградава, Л. Гінзбург, В. Жураўлёва, Д. Ліхачова, А. Патабні, Н. Тамарчанкі, М. Тычыны, О. Фрэйдэнберг, В. Шклоўскага і інш. Звычайна праблемы агульнай паэтыкі разглядаюцца ў вучэбных дапаможніках ўсходнеславянскіх і заходніх вучоных па тэорыі літаратуры і ўводзінах у літаратуразнаўства. Сярод найбольш вядомых аўтараў такіх падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў -- Г. Абрамовіч, А. Андрэў, П. Валынскі, А. Есін, П. Зараў, В. Кайзер, Ю. Кшыжаноўскі, М. Лазарук, Г. Маркевіч, Г. Паспелаў, Е. Стайгер, Н. Тамарчанка, А. Ткачэнка, А. Фядотаў, В. Халізеў, Л.Цімафееў, А. Ўорэн, В. Цюпа, У. Штэпанек, В. Яцухна і інш.

Функцыянальная паэтыка дас­ле­дуе эс­тэ­тыч­ныя кам­па­нен­ты тво­раў пэў­на­га лі­та­ра­тур­на­га напрам­ку ці пе­рыя­ду, паа­соб­на­га віду ці жан­ру (паэтыка ра­ман­тыз­му, рэалізму, ста­ра­жыт­най бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, рускай паэзіі «сярэбранага веку», беларускіх замоў, рамана, санета і г. д.). Да такіх прац адносяцца кнігі Я. Барычэўскага «Тэо­рыя са­не­ту» і «Паэ­ты­ка лі­та­ра­тур­ных жан­раў» (Мінск, 1927), С. Бройтмана «Поэтика русской классической и неклассической лирики» (М., 2008), Н. Гілевіча «Паэтыка беларускай народнай літрыкі» (Мінск, 1975) і «Паэтыка загадак» (Мінск, 1976), І. Жука « Празаічны тэкст: дынаміка рытмавага існавання» (Гродна, 2003), А. Кабаковіч “Беларускі свабодны верш” (Мінск, 1984), Д. Ліхачова «Поэтика древнерусской литературы» (3-е выд., М., 1979); Б. Успенскага «Поэтика композиции» (СПб., 2000), Я. Шпакоўскага “Структура вершаванага вобраза” (Мінск, 1972), М. Штокмара «Рифма Маяковского» (М., 1958), І. Штэйнера «Балада: генезіс, эвалюцыя, перспектывы жанру» (Гомель, 2003), А. Яскевіча «Ритмическая организация художественного текста» (Минск, 1991) і інш. Разам з тым функцыянальная паэтыка вывучае і абумоўленую ідэй­най за­ду­май мас­та­ка сістэ­му яго спо­са­баў і срод­каў вобразнага спасціжэння све­ту ў іх змяс­тоў­най, сэн­са­выяў­лен­чай сут­нас­ці. Прыкладам такой галіны функцыянальнай паэтыкі могуць служыць наступныя выданні: «Проблемы поэтики Достоевского» (4-е выд., М., 1979) М. Бахціна, “Паэтыка М. Багдановіча” (Коўна, 1926) А. Вазнясенскага, «Паэтыка Максіма Танка. Культура вобраза. Характар верша» (Мінск, 1968) В. Рагойшы, «Поетика Миколи Бажана» (кн. 1—2, Кіеў, 1971, 1978) і «Поетика Павла Тичини: особливості виршування» (Кіеў, 1982) Н. Кастэнка, «Поэтика Маяковского» (М., 1983) Б. Ганчарова, «Паэтыка Рыгора Барадуліна: рытмічная арганізацыя верша» (Мінск, 2006) А. Дуброўскага, «Поэтика русской поэзии» (СПб., 2001) В. Жырмунскага, “Паэтыка замоў у аспекце літаратуразнаўства. Вобразны свет. Гукавая арганізацыя тэксту” (Мінск, 2005) М. Кудрашовай, «Поетика лірикі Івана Франка» (Львоў, 2006) В. Карнейчука і інш.

Прад­мет гіс­тарычнай паэтыкі — па­хо­джан­не і эва­лю­цыя мастац­кіх срод­каў (тропы, стылістычныя фігуры, вер­шаван­не) і ка­тэ­го­рый (мастацкі час, прастора, прыгожае, велічнае, трагічнае і інш.) у за­леж­нас­ці ад са­цыяль­на-гіс­та­рыч­ных і чыс­та лі­та­ра­тур­ных умоў­. Разам з тым, гістарычная паэтыка даследуе «развіццё жанраў і стыляў ад сінкрэтызму да размежавання, ад міфу да фальклору, ад вуснай творчасці да пісьмовай, ад абслугоўвання мастакамі пазалітаратурных інтарэсаў да ўсведамлення іманентнай сутнасці мастацтва; характарызуе эвалюцыю пісьменства з яго крызісамі, абнаўленнямі, барацьбой літаратурных груп, школ, груповак, стылёвых тэндэнцый, напрамкаў» (Ю. Кавалёў). Шы­ро­ка ка­рыс­таец­ца па­раў­наль­на-­гіс­та­рыч­ным ме­та­дам дас­ле­да­ван­ня, імк­нец­ца аба­гуль­ніць вы­ні­кі сус­вет­на­га лі­та­ра­тур­на­га п­ра­цэ­су. Родапачынальнікам гістарычнай паэтыкі з'яўляецца выдатны рускі вучоны Аляксандр Весялоўскі (1838—1906), аўтар шырокавядомай сёння «Исторической поэтики» -- кнігі, якая з уступным артыкулам і каментарыем В. Жырмунскага упершыню ўбачыла свет у Ленінградзе ў 1940 годзе. Засноўвааючыся на шматлікі фактах гістарычнага руху літаратурных формаў (найперш эпітэта, сюжэта, жанраў), А. Весялоўскі абгрунтаваў палажэнне аб уласных законах развіцця гэтых формаў, адноснай аўтаноміі паэтычнага стылю ў дачыненні да зместу і інш. У ХХ ст. ідэі вучонага знайшлі працяг і развіццё ў працах С. Аверынцава («Историческая поэтика. Литературные эпохи и типы художественного сознания», М., 1994), Ю. Арліцкага «Динамика стиха и прозы в русской словесности», М., 2008), С. Бройтмана («Историческая поэтика», М., 2001), В. Гацака («Историческая поэтика и фольклор», М., 1986), І. Горскага («Историческая поэтика в ее соотношении с другими литературоведческими дисциплинами», М., 1986), А. Міхайлава («Историческая поэтика в контексте западного литературоведения», М., 1986), І. Ліллі («Динамика русского стиха», М., 1997), М. Палякова («В мире идей и образов: Историческая поэтика и теория жанров», М., 1983) і інш.



Параў­нальная паэтыка займаец­ца ты­па­ла­гіч­ным су­пас­таў­лен­нем спо­са­баў і срод­каў вобразна­га адлюстраван­ня све­ту двух ці больш пісьменнікаў, дз­вюх ці боль­ш на­цыя­наль­ных лі­та­ра­тур. Зас­ноў­ваец­ца на па­раў­наль­­най сты­ліс­ты­цы, ка­рыс­таец­ца дадзены­мі мас­тац­ка­га пе­рак­ла­ду. Па сутнасці, параўнальная паэтыка – адзін з раздзелаў параўнальнага літаратуразнаўства, або кампаратывістыкі, якая даволі плённа развіваецца ў сучаснай навуцы пра літаратуру. Прынцып параўнання падобных/непадобных з'яў дазваляе выразней убачыць як агульнае, так і рознае ў гэтых з'явах. Вось толькі некаторыя працы беларускіх вучоных, якія дэманструюць магчымасці параўнальнай паэтыкі: «Некаторыя асаблівасці псіхалагічнага аналізу ў беларускай ваеннай прозе (на матэрыяле творчасці В. Быкава, А. Адамовіча, В. Казько)» Л. Корань, «Аповедныя структуры ўсходнеславянскай літаратуры ХІ—ХІІІ стагоддзяў» В. Смірновай, «Асаблівасці функцыянавання біблейскіх вобразаў у творчасці М. Гогаля і Я. Баршчэўскага» Т. Целяховіч, «Жанравыя мадыфікацыі ў драматургіі (на матэрыяле беларускай і англійскай літаратур 1950—1970-х гг.» А. Кантаровіч і г. д. Параўнанне літаратурных з'яў можа праводзіцца як на гукавым, так на лескічным і вобразным узроўнях. У літаратуразнаўстве ўжо акрэсліваюцца некаторыя галіны параўнальнай паэтыкі, у прыватнасці – параўнальнага вершавання (метрыка, рыфміка, строфіка і інш.). Апрача чыста тэарэтычнай вартасці, такія даследаванні набываюць і вартасць практычную. Яны могуць аказаць адчувальную падмогу вершаванаму перакладу. Справа ў тым, што ў розных літаратурах сістэмы вершавання і віды верша займаюць не аднолькавае становішча. Выявіць гэта можа толькі параўнальная паэтыка. Вывадамі яе можа пакарыстацца перакладчык, выбіраючы тую ці іншую стратэгію пры вырашэнні праблемы адэкватнасці мастацкага ўзнаўлення арыгінала сродкамі іншай мовы і іншай паэтынай культуры.

Практычную паэтыку ск­ла­даюць роз­ныя кур­сы і да­па­мож­ні­кі па агуль­най паэтыцы, разлічаныя на шы­ро­ка­га чы­та­ча. Яе за­да­ча — вы­ха­ван­не паэ­тыч­най куль­ту­ры, аз­наям­лен­не чы­та­чоў з ас­но­ва­мі мас­тац­тва сло­ва (у пры­ват­нас­ці, з ас­но­ва­мі вер­шаван­ня). Асаблівае распаўсюджанне выданні з галіны практычнай паэтыкі набылі ў часы Сярэдневякоўя ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, куды ўваходзіла і Беларусь. Паэтыкі (піітыкі) друкаваліся, як правіла, на распаўсюджанай тады лацінскай мове і служылі дапаможнікамі пры складанні вершаў і арацый (аратарскіх выступленняў) вучняў брацкіх школ, студэнтаў калегіумаў, Віленскай і Кіева-Магілянскай акадэмій, іншых навучальных устаноў. Вядома, здольнасці пісьменніцкія дастаюцца чалавеку ад нараджэння, і калі іх няма – стаць майстрам мастацкага слова ніякія курсы паэтыкі не дапамогуць. Аднак, з другога боку, дапаможнікі па практычнай паэтыцы (а сюды адносяцца розныя літаратуразнаўчыя даведнікі для «шырокага чытача», школьныя літаратурныя слоўнікі і г.д.) могуць аказаць несумненнае садзеянне людзям таленавітым – для вывучэння літаратурных традыцый, удасканалення майстэрства, а таксама самім чытачам мастацкіх твораў – для глыбейшага іх спасціжэння. Гісторыя беларускай літаратуры (як і літаратур іншых народаў) мае ў гэтым сэнсе шэраг яскравых доказаў. І Францыск Скарына, і Сімяон Полацкі шмат узялі звестак з сярэдневяковых «піітык» па вершаванню, стылістыцы, топіцы. А ўжо на пачатку ХХ ст. практычная паэтыка (па тагачаснай тэрміналогіі – стылістыка) дапамагла ў значнай ступеннгі вялікаму Янку Купалу. Вось як ён успамінаў пра гэта: «Пісаць пачаў я з 1904 года, але спачатку нічога талковага не выходзіла, таму што не меў тады яшчэ нават найменшага ўяўлення пра тэорыю вершаскладання. Пасля трапілася мне ў рукі стылістыка, і справа пачала наладжвацца».

Практычная паэтыка ад тэарэтычнай адрозніваецца найперш большай даступнасцю выкладу матэрыялу, а таксама формай падачы гэтага матэрыялу. У той час як працы па тэарэтычнай паэтыцы ўвасабляюцца ў грунтоўных артыкулах і манаграфіях, практычная паэтыка карыстаецца найчасцей жанрам слоўнікаў-даведнікаў. Тым не менш любы такі даведнік павінен быць навукова-дакладным, аб'ектыўным і даступным літаратуразнаўчым інфарматарам.

На характар даследавання паэтыкі ўсіх пяці яе відаў несумненны ўплыў аказвае тое, да якіх навуковых школ (гл.: 1.3.4. Асноўныя навуковыя школы) належаць (належалі) літаратуразнаўцы, якімі літаратуразнаўчымі метадамі (гл.: 1.3.5. Літаратуразнаўчыя метады) яны карыстаюцца (карысталіся). У адпаведнасці з гэтым вылучаецца паэтыка фармальная, сацыялагічная, структуралісцкая, лінгвістычная.

У 20-я гады XXст., у час бытаван­ня кан­цэп­цый вульгарнага са­цыялагізму і фармалізму, уз­нік­лі сацыялагічная і фармальная паэтыкі. Пер­шая з іх тлу­ма­чы­ла (час­та за­ліш­не прос­та­лі­ней­на) усе фак­ты лі­та­ра­ту­ры гіс­та­рыч­ны­мі і са­цыяль­на-э­ка­на­міч­ны­мі пры­чы­на­мі. Для дру­гой ха­рак­тэр­ныя іма­нент­насць лі­та­ра­ту­раз­наў­ча­га ана­лі­зу, сп­ро­бы разг­ля­даць мас­тацт­ва як прыём, асаб­лі­вым чы­нам ар­га­ні­за­ва­ную мо­ву. Але асоб­ныя прадс­таў­ні­кі фармальнай паэтыкі (Ю. Ты­ня­наў­, Б. Эй­хен­баў­м, В. Шк­лоў­с­кі і ін­шыя лі­та­ра­та­ры, аб’яд­на­ныя ў Та­ва­рыст­ва па вы­ву­чэн­ні паэтычнай мо­вы — О П О Я З) выя­ві­лі прын­цы­пы сю­жэ­таск­ла­дан­ня, своесаблівасць паэ­тыч­най мо­вы як ты­пу маў­лен­ня, ха­рак­та­ры­за­ва­лі «адзінст­ва і цес­на­ту вер­ша­ва­на­га ра­ду» і інш. Не­ка­то­рыя ідэі фар­маль­най паэтыкі і структурнай лінгвістыкі паз­ней ляг­лі ў ас­но­ву структурнай і лінгвістычнай паэтыкі, абу­мо­віў­шы іх моц­ныя і сла­быя ба­кі (гл. кнігу: «Ст­рук­ту­рализм: «За» и «против», М., 1975). Но­вым кро­кам у расп­ра­цоў­цы праб­лем паэтыкі з’я­ві­лі­ся пра­цы М. Бахціна, В. Ві­наг­ра­да­ва, М. Гас­па­ра­ва, В. Жыр­мунс­ка­га, Д. Лі­ха­чо­ва, Ю. Лотмана, М. Храп­­чан­кі, і інш.

Пытанні для самаправеркі:



1   ...   4   5   6   7   8   9   10   11   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка