Лістапад 2010 след




Дата канвертавання18.05.2016
Памер58.76 Kb.


Лістапад
2010

СЛЕД






Сёння ў нумары:






Яго светлая і чаруючая паэзія – гэта жывое дыханне народа, увасабленне яго мудрасці, яго любві да жыцця, да працы, яго спрадвечнага імкнення да свабоды і шчасця чалавека”.
Міхась Лынькоў




Без мінулага і сучаснага не можа быць шчаслівай будучыні. У вашага края багатая гісторыя. Беражыце яе, перадавайце нашчад-кам, выхоўвайце сапраўдных патрыётаў нашай роднай Беларусі”.
А.Р.Лукашэнка,
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь
(запіс у кнізе ганаровых гасцей
літаратурнага музея Я.Коласа
Верхменскай сярэдняй школы)









Многа ў Беларусі мясцін, звязаных з жыццём выдатнага беларускага песняра Якуба Коласа. Ёсць яны ў чароўным Наднямонні, у Нясвіжы, на Піншчыне. Ёсць такая памятная мясціна і ў Смалявіцкім раёне. Гэта вёска Верхмень, дзе ў 1906 г. Я.Колас працаваў настаўнікам.


Адзін з будынкаў сярэдняй школы
ў вёсцы Верхмень

... 24 кастрычніка 1969 года. Каля вялізнага трохпавярховага будынка Верхменскай сярэдняй школы, якая носіць імя Героя Савецкага Саюза Віктара Тумара, сабраліся вучні і настаўнікі з навакольных вёсак, мясцовыя жыхары, прадстаўнікі партыйных і савецкіх арганізацый Смалявіцкага раёна, пісьменнікі, супрацоўнікі літаратурнага музея Якуба Коласа на чале з дырэктарам, сынам паэта, Данілам Міцкевічам.

Пасля ўрачыстай піянерскай лінейкі мітынг, прысвечаны адкрыццю мемарыяльнай дошкі на будынку Верхменскай школы ў памяць аб настаўніцкай працы Канстанціна Міхайлавіча ў гэтых мясцінах, адкрывае намеснік старшыні Смалявіцкага райвыканкома М.Надзеін...



Па прыступках на школьны ганак падымаецца стары. Ён многа чаго бачыў за сваё жыццё, і яму ёсць пра што расказаць. Гэта Мікалай Сцяпанавіч Мініч, вучань Якуба Коласа, той самы Грышка з трылогіі “На ростанях”.






Былы вучаньЯкуба Коласа М.С.Мініч (справа) і сын паэта Д.К.Міцкевіч
Ён з вялікай пашанай і ўдзячнасцю гаворыць пра свайго незабыўнага настаўніка: “Добрасумленна, з глыбокай асабістай зацікаўленасцю адносіўся Канстанцін Міхайлавіч да настаўніцкіх абавязкаў. Заняткі вёў цэлы дзень – з раніцы да вечара. Ён адкрываў нам свет у жыццё, называў нас, вучняў, маленькімі грамадзянамі новай краіны. І поп, і пісар часта гаварылі, што ў нашага настаўніка рэвалюцыя ў вачах гарыць. Мы прыглядаліся да яго вачэй, але ў іх мы бачылі дабрату і ласку. Часта ён з насмешкай гаварыўпра папа Ўладзіміра. Помню, як настаўнік аднойчы зайшоў у класны пакой і кажа: “Поп ды пісар – абдзіралы народныя. Сёння закона божага не будзе. Праспяваем народныя песні замест “Божа, цара храні...”. Мяккія ласкавыя гукі паліліся па класным пакоі. Настаўнік любіў з намі спяваць.


Дарога ў вёску Грабёнка
І яшчэ запомнілася мне дарога праз лес на Грабёнку, калі мы ехалі экзамены трымаць у Грабёнскую школу. Настаўнік не хваляваўся за нас, а ўсё падбадзёрваў, што мы добра ведаем пройдзены матэрыял. Нашы вучні ўсё адказвалі на экзаменах бойка і ўпэўнена. Нашага настаўніка старшыня экзаменацыйнай камісіі нават пахваліў. А мяне з Лідай Мураўскай павіншаваў Канстанцін Міхайлавіч, бо мы лепш за другіх вучняў нашых здалі экзамены”...




ВЯСНА НА ШЫПЯНСКАЙ ЗЯМЛІ


Кожнаму чалавеку дорагі родныя мясціны. У любую пару года тут можна ўбачыць нешта новае, незвычайнае, тое, што здзівіць і ўразіць.

Мяне вясною заўсёды цягне ў вандроўку па нашай ШЫПЯНСКАЙ ЗЯМЛІ. Хочацца бачыць, чуць, як абуджаецца поле, лес, зямля ад зімовай спячкі.

У гэты час я найбольш тонка адчуваю, што я – часцінка прыроды, я, здаецца, зліваюся з ёю ў адзінае цэлае.


Я ступіў на дарогу вясны,

Прывітаўся з зялёнай вярбой,

Лугавыя вятры мае грудзі

Напоўнілі сілаю свежай.

(П.Панчанка “Туга”)
Ітак, мы адпраўляемся ў падарожжа па чароўных ваколіцах маёй маленькай радзімы ў той час, калі
Ідзе вясна ў шумлівых водах,

І звонкім срэбры ручаёў.


Вясна – малады бурлівы вір жыцця, і імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы, шырокія, як сама воля, няясныя, як засмужаныя іх далечы, рух, якому падпарадкуюцца людзі і жывая прырода”, - так пісаў Я.Колас.

А для мяне вясна – гэта спеў жаваранка ў небе, гэта павесялеўшы лес, які набывае больш яркую зялёную афарбоўку, гэта чорны грак, які, як руплівы гаспадар, аглядае чорна-шэрыя палі, яшчэ не поўнасцю вызваленыя з-пад снегу, гэта першы трактар на полі.

Мы ідзем па роднай зямлі. Ужо сям-там чуюцца на нізкіх мясцінах ледзь улоўныя пералівы нябачных ручаінак.

Зямля паступова пачынае засцілаць зялёны абрус на свій стол. Кожная пядзя зямлі, прыгрэтая веснавым сонейкам, жыве радасным абуджаным жыццём, выпускаючы першыя парасткі маладой зеляніны. Заварушыліся мурашкі, разнастайныя жучкі, кузуркі.

А паветра звініць птушыным гоманам.

Ёсць нейкія заваблівыя чары, паэзія і хараство ў гэтым.

Выйдзеш у поле – звініць ўсё наваколле жаўранкавым спевам, разносіцца водар нагрэтай вясновым сонцам зямлі, духмяная цеплыня сапраўднай вясны лашчыць твар, рукі.

Падыдзем бліжэй да крынічкі, што знаходзіцца ў Тумялі. Старая вярба нахілілася над ёю. Набрынялі буйныя почкі вярбы, здаецца, яшчэ адна хвіліна, адзін момант – і пырснуць гэтыя почкі маладым зялёным лісцем.

Срэбны звон крынічкі пераліваецца са спевам жаўрука ў небе. Гэты цудоўны дуэт напаўняе сэрца асалодаю, незвычайнай ўрачыстасцю. Рака Уша, якая працякае тут жа, узнялася ў берагах, забурліла вольна, заліла прырэчныя нізіны.



Але мы ідзем далей у лес. З зялёнага мора маладога хвойніку вымалёўваюцца верхавіны хвой-старадрэвін. І гэты малады хвойнік і старыя хвоі зліваюцца ў адну сцяну лесу. У лесе пахне леташнім прэлым лісцем, водарам смалы. “Пах смалісты п’ю і не нап’юся”, - пісаў П.Панчанка, пабываўшы ў лесе. Снегу ў лесе амаль няма, дзе-небудзь ужо можна бачыць першыя высновыя кветкі.


Хадзіў я па лесе і сведчу:

Ад звонкіх аглух галасоў,

На соснах зялёныя свечкі

Зарніцай запалены зноў.

Ды што старасвецкія свечкі!

Інакшы агонь той лясны:

Бушуе зялёная вечнасць,

Бясконцасць жыцця і вясны.

(П.Панчанка

“Хадзіў я па лесе”)


На ўскраіне лесу ўжо распусціліся маладыя лісточкі бярэзінак, клейкія, бліскучыя. А які водар! Жоўтыя пухаўныя каткі звісаюць на вербалозах, купаючыся на сонцы і склікаючы пчолак, чмелікаў, мушак. Скрозь сухое выцвіўшае лісце выбіваюцца на свет першыя травінкі і кветачкі. Штосьці незвычайнае сінее ўдалечыні. Падыходзім бліжэй.
На паляне ў светлым пералеску

Расцвілі налітыя расой

Сінія падснежныя пралескі

Пад аховай урачыстых хвой.

(П.Панчанка)
Прынадныя пахі разлівае ў паветры маладая чаромха, дурманіць, ап’яняе.
Завіруха чарэмшын мяне

Захапіла ў белы палон.

(П.Панчанка)


На арэшніку можна заўважыць на пушынках далікатныя ружовенькія вусікі цвету.

Вось між дрэў мільгануў беленькі матылёк, як чыстая сняжынка.

Усё гаворыць аб тым, што вясна поўнай уладаркай ступіла на нашу зямлю.

Хутка лес і ўсё наваколле напоўніцца спевамі салаўя, але гэта крышку пазней.

А зараз вернемся дадому. Па дарозе завернем да крынічкі, пап’ем гаючай вадзіцы ды і з сабою прыхопім крыху.



Падмацаваўшыся лясным водарам і крынічнай вадою, бадзёрыя, узрушаныя, з цудоўным настроем мы вяртаемся, радуючыся вясне, сонцу новаму дню.
Копаць Юлія, 9 клас


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка