Лінейка, прысвечаная адкрыццю тыдня




Дата канвертавання22.06.2016
Памер22.69 Kb.
Лінейка,

прысвечаная адкрыццю тыдня

беларускай мовы і літаратуры
1 вядучы.

Сёння мы адкрываем тыдзень беларускай мовы і літаратуры.



2 вядучы.

Мы заклікаем вучняў пачатковых класаў прыняць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні:



1 вядучы.

-Свята “Сустрэча з казкай”.



2 вядучы.

-у конкурсе дэкламатараў вершаў “Мой родны кут”



1 вядучы.

-у гульнёвай праграме “Мова наша родная”



2 вядучы.

-у дні беларускай народнай творчасці “Жывая крыніца”



1 вядучы.

У межах тыдня будуць ладзіцца таксама беларускія народныя гульні, віктарыны, казкі, будуць разгорнуты кніжныя выставы.



2 вядучы.

Сачыце за рэкламай мерапрыемстваў.



Гучыць мелодыя песні “Спадчына” словы Я.Коласа, музыка І.Лучанка.

1 вядучы.

Беларуская мова – дзяржаўная і нацыянальная мова беларускага народа. На зямным шары каля трох тысяч найбольш вывучаных моў, сярод іх – 12 славянскіх. Беларуская мова – адна са славянскіх моў. Яна пачала складвацца на працягу 13-16 стагоддзяў.



2 вядучы.

Вялікую ролю ў развіцці старажытнай беларускай мовы адыграла ўзнікненне ў 16 ст. кнігадрукавання.Першым беларускім друкаром, вучоным і асветнікам быў Ф.Скарына. Родная мова, матчына мова. Гэтак шаноўна і ласкава называе беларускі народ свой неацэнны духоўны набытак.



Вучань.

Як ты дорага мне, мая родная мова!

Мілагучнае, звонкае, спеўнае слова!

Ты калісьці з калыскі мяне падымала

І вучыла ў бацькоў на руках гаварыць.

У жыцці маім слова найпершае “мама”

І цяпер для мяне сама міла гучыць.

Я па літарах родных вучыўся чытаць,

І буквар для мяне быў жыцця палавінай,

Быў шчаслівы я роднаю мовай сказаць

Першы раз: “Беларусь, мая сонца-краіна!”

Н.Гілевіч



1 вядучы.

Гэтыя прыгожыя радкі прысвечаны нашай роднай мове. Мове, на якой размаўляем мы з вамі. Мове нашых дзядоў і бацькоў.



2 вядучы.

Нікога не можа пакінуць абыякавым паэтычнае слова вялікіх сыноў Беларусі – Я.Купалы і Я.Коласа.



1 вядучы.

Мову Купалы і Коласа мы чуем з маленства, яна прыходзіць да нас у першых калыханках, вершах.



Вучань1. Чытае верш Я.Коласа “На рэчцы”.

Вучань2. Чытае верш Я.Купалы “Хлопчык і лётчык”

2 вядучы.

Роднае слова- гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літратуры.



1 вядучы.

Вельмі мудрыя словы Я.Коласа, праўда? Вы чытаеце шмат казак, вершаў, апавяданняў на беларускай мове. Ці падабаецца вам беларуская мова? Якая яна?



Вучань.

Прыгожая, меладычная, цудоўная, светлая, ласкавая,сонечная, мілагучная.



Гучыць беларуская мелодыя.

2 вядучы.

Дык шануй, Беларус, сваю мову-

Гэта скарб наш на вечныя годы;

За пашану радзімаму слову



Ушануюць нас брацця-народы!

А.Гарун


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка