Лічылкі, скарагаворкі, забаўлянкі, гульні




Дата канвертавання13.05.2016
Памер60 Kb.


Дзяржаўная ўстанова асветы

«Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 32»




ЛІЧЫЛКІ, СКАРАГАВОРКІ, ЗАБАЎЛЯНКІ, ГУЛЬНІ

(факультатыўны занятак)


Склала: настаўнік пачатковых класаў вышэйшай катэгорыі

Кісляк Ірына Фёдараўна


г.Гомель, 2010

Мэта: 1) развіваць творчае мысленне, пазнавальны інтарэс;

2) узбагачаць слоўнікавы запас;

3) выхоўваць павагу да Беларусі і беларускай мовы.


  1. Уступнае слова.

Бедны той, хто не мае скарбаў вечных – скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее, - гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы. Родная мова – душа народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.


Дык дзякуй, мой любімы край,

Што і ў мяне есць спадчына –

Зялены стогалосы гай

І гэта мова матчына.


Сення мы з вамі паспрабуем сутыкнуцца з народнай творчасцю.


  1. Уводзіны ў тэму.




  • Давайце ўспомнім, што такое вусная народная творчасць? (фальклор)

  • А што ўвасабляе ў сябе фальклор?

Вялікія формы Малыя формы


казкі быліны легенды прыказкі

прымаўкі
гульні


забаўлянкі
лічылкі
песні
скарагаворкі

Вось сягодня мы з вамі будзем знаеміцца з малымі формамі. Для гэтага мы раздзелімся на 3 каманды і нашы заняткі правядзем у форме конкурса.




  1. Размінка.

Для размінкі пагуляем у рыфмы «Жывы – нежывы».

Кожнай камандзе прапанаваны словы, якія абазначаюць назвы жывых прадметаў, да іх трэба падабраць рыфму, каб атрымаўся нежывы прадмет.

Напрыклад, рак – мак. За правільны адказ – 1 бал.

I. казуля (кашуля), вожык (кошык, ножык);

II. жабка (шапка), кошка (дошка);

III. мышка (лыжка), ліска (міска).


  1. Конкурс «Загадкі».

За правільны адказ – 1 бал.


У ваду нырае смела,

Хатку ен будуе ўмела.

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва звер вядзе.



(бабер)
Ног няма, а хаджу.

Рота няма, а скажу:

Калі спаць, калі ўстаць,

Калі працу пачынаць.



(гадзіннік)
Дапаможа есці ўсім,

А сама –

Не есць зусім.

(лыжка)
Бацька радасна люляе

Сотні дзетак на руках.

Шапка ў бацькі лісцяная,

Дзеткі ўсе ў капелюшах.



(дуб, жалуды)
Круціўся, качаўся,

Ката забаўляў.

Аж покуль нарэшце

Шкарпэткаю стаў.



(клубок)
Сябры, пабраўшыся за рукі,

Вядуць усіх нас да навукі.

Яны – у кнізе, у газеце,

І іх павінны ведаць дзеці.



(літары)


  1. Конкурс «Лічылкі».

Хто ведае лічылку, бярэ кубік, кідае яго. Які малюнак выпадзе, такі рух мы паказваем.

За правільны рух – 2 бала.


Ішла зязюля міма сеці,

А за ей пішчалі дзеці.

Кук-мак, кук-мак,

Выбірай адзін кулак.

Ку-ку, ку-ку,

Прынімай адну руку.


Кацілася торба

З высокага горба,

А ў той торбе

Хлеб і пшаніца.

З кім жадаем

Падзяліцца.


Ляцеў воран

У трубу чорну.

Дым валіць –

Табе жмурыць.


Ішоў баран

Па крутым гарам,

Вырваў траўку,

Палажыў на лаўку.

Хто яе возьме,

Той вон пойдзе.

Чэрці ў возеры купалісь,

Чэрці рожкамі штурхалісь,

Чорт чарценка штурхануў,

І чарценак патануў.


Стакан, лімон,

Выйдзі вон.

Стакан вады,

Выйдзі ты.


Хадзіл бусел па балоце,

Ен шукаў сабе работу.

Шукаў, шукаў, не знайшоў

І заплакаў дый пайшоў.




  1. Конкурс «Гульня».

Глядзіце, дзеці, якія госці да нас сення завіталі. Вам яны падабаюцца? І мне таксама. А я пра гэтых гномаў нешта ведаю. Зараз і вам раскажу.


Гном вяселы, барадаты

Вандраваў ен з хаты ў хату.

Вельмі ен любіў спяваць

І кадрылю танцаваць.

Усім ласкава ўсміхаўся

І, дарэчы, Шумам зваўся.


Сумны гномік барадаты

Не туляўся з хаты ў хату.

Ен гасцей не запрашаў,

У адзіноце сумаваў.

І ніколі не ўсміхаўся…

Гэты гномік Сумам зваўся.


А зараз паглядзіце ўважліва і здагадайцеся, хто з гномікаў завецца Шумам, а хто Сумам. Як вы здагадаліся? Каго мы завем вяселым? А каго сумным? Добра. А вось зараз разам з гномікамі мы развучым дзве гульні: «Явар» і «Пастух». А вы здагадайцеся, якую гульню прапанаваў Сум, а якую Шум.

«Явар»
Сярод удзельнікаў гульні выбіраюць двух чалавек – «вароты». Астатнія бяруцца за рукі і ідуць «васьмеркай» праз «вароты» і прамаўляюць:
Явар, яваравы людзі,

Што вы тут рабілі?


«Вароты» адказваюць:
Мы рабілі мост

Для пана старасты.


Дзеці прамаўляюць:
Першая – капуста,

Другая – распуста,

Першая – малявана,

Другая – затрымана.


Пры апошнім слове «вароты» зачыняюцца, затрымліваюць таго, хто прахадзіў праз іх у гэты час, і пытаюцца:
Ты куды ідзеш – направа ці налева?
Затрыманы становіцца за тым ці іншым на «варотах». Потым дзве групы мераюцца сілай – гуляюць у «перацяжкі».
«Пастух»
Выбіраецца пастух. Дзеці ідуць карагодам вакол пастуха. Пастух гаворыць:
Паганю валоў ды на раннюю росу.

Каго люблю – пазнаю па голасу.

Каго люблю, той стаіць за плячыма.
Затым ен паварочваецца, а на апошнім слове заплюшчвае вочы. Удзельнік гульні, на якога пакажа «пастух» гаворыць: «Гэта я». «Пастух» павінен адгадаць, чый гэта голас.


  1. Конкурс «Скарагаворкі».

Кожная каманда атрымлівае канверт са скарагаворкай. Вучні вызначаюць таго, хто будзе яе агучваць. На падрыхтоўку даецца 2 хвіліны.

За адказ без памылак – 5 балаў, пры нязначнай недакладнасці – 4 балы, калі прачытаў з памылкамі – 3 балы, збіўся – 2 балы.


  1. Белы бусел баіў байку беламу зайку.

  2. Жвавы вожык жыва жуку пашыў кажух.

  3. Мілая мама мыла мылам малую Мілу.




  1. Падводзяцца вынікі.

Лічацца балы і вызначаецца лепшая каманда.







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка