Летні лекторый у Нацыянальным мастацкім музеі




Дата канвертавання29.06.2016
Памер18.57 Kb.
ЛЕТНІ ЛЕКТОРЫЙ у Нацыянальным мастацкім музеі

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх жадаючых наведаць серыю лекцый у рамках выставы “Рэпліка прыгожага”, якія будуць чытацца на працягу ўсяго лета, кожную сераду а 19-й гадзіне. Разам з супрацоўнікамі музея слухачы змогуць адправіцца ў падарожжа па краінах Старажытнага свету – высветліць, як жылі-існавалі багатыя на выдумкі егіпцяне, грэкі і шумеры, што змянілася з прыходам хрысціянства і якім чынам адраджала антычнасць мастацтва Рэнесансу.

“Рэпліка прыгожага” – гэта збор злепкаў артэфактаў старажытнасці, створаных у майстэрні-атэлье Луўра ў сярэдзіне XX ст. У 1976 годзе жонка вядомага мастака Фернана Лежэ Надзея Хадасевіч-Лежэ зрабіла Нацыянальнаму мастацкаму музею (тады яшчэ Дзяржаўны мастацкі музей БССР) шыкоўны падарунак. Яна прэзентавала больш за сотню поўнаразмерных копій скульптур, якія захоўваюцца ў фондах і пастаяннай экспазіцыі Луўра. Летні лекторый Нацыянальнага мастацкага – выдатная магчымасць не толькі ўбачыць шэдэўры мастацтва сусветнага значэння, не выязджаючы з Мінска, але і даведацца іх паднаготную ў фармаце займальных публічных лекцый.

Уваход па білеце ў музей (50 000 – дарослы, 25 000 – студэнты і навучэнцы школ).

Даведкі па тэл.: (017) 220-22-87

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (Мінск, вул. Леніна, 20)



ЛЕТНИЙ ЛЕКТОРИЙ в Национальном художественном музее

Национальный художественный музей Республики Беларусь приглашает всех желающих посетить серию лекций в рамках выставки “Реплика прекрасного”, которые будут читаться на протяжении всего лета, каждую среду в 19.00. Вместе с сотрудниками музея слушатели смогут отправиться в путешествие по странам Древнего мира – выяснить, как жили-бытовали богатые на выдумки египтяне, греки и шумеры, что изменилось с приходом христианства и каким образом возрождало античность искусство Ренессанса.

“Реплика прекрасного” – это собрание слепков артефактов древности, созданных в мастерской-ателье Лувра в середине XX в. В 1976 году жена известного художника Фернана Леже Надежда Ходасевич-Леже сделала Национальному художественному музею (тогда еще Государственный художественный музей БССР) шикарный подарок. Она презентовала более сотни полноразмерных копий скульптур, хранящихся в фондах и постоянной экспозиции Лувра. Летний лекторий Национального художественного – прекрасная возможность не только увидеть шедевры искусства мирового значения, не выезжая из Минска, но и узнать их подноготную в формате увлекательных публичных лекций.

Вход по билету в музей (50 000 – взрослый, 25 000 – студенты и учащиеся школ).



Справки по тел.: (017) 220-22-87

Национальный художественный музей Республики Беларусь (Минск, ул. Ленина, 20)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка