Лета. Зямля ж тут, братцы, залатая. Зваротак можа быць развітым: Цёплы




Дата канвертавання27.05.2016
Памер25.38 Kb.
Зваротак - гэта слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца: /. Адышло ад нас ты, лета. 2. Зямля ж тут, братцы, залатая. Зваротак можа быць развітым: 1. Цёплы дожджык, пырсні, пырсні на парэчкі і на вішні. 2. Добры дзень, аснежныя прасторы! 3. Прыходзьце, даражэнькія мае, часцей...

Зваротак на пісьме незалежна ад месца ў сказе выдзяляецца з двух бакоў, пры гэтым трэба памятаць:



Правіла

Прыклады

Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца членамі сказа на часткі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі

/. Не сумуй па мне, старая, будзь здарова, маці. 2. Ты красуй, наш сад, красуй і шумі, зялёны.

Выклічнікі ой, эх, ах і пад. аддзяляюцца ад зваротка коскай

1. Ой, дарога ж ты наша, ты найлепшая ў свеце. 2. Эх, сябры, як жа я рад сустрэчы! 3. Эге ж, хлопча, у тым справа, што не роўны людзі ў свеце.

Калі побач са звароткам стаіць займеннік ты (вы), коскамі выдзяляецца толькі зваротак

І.Ой ты, мора, люблю твае сваволле. 2. Вы, дзядзечка, шапку забыліся! 3. Дзе вы, майго юнацтва вёсны, якою рэчанькай сплылі?

Часціца о ад зваротка коскай звычайна не аддзяляецца

I. О Радзіма, табою напоўнена сэрца да краю. 2. 0 гай праменны, табе паклон за хараство пачуццяў весніх...

Калі зваротак стаіць у пачатку сказа і вымаўляецца з клічнай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік, а далей сказ пішацца з вялікай літары

Бацькаўшчына! Ніколі не здасца чэрствым твой хлеб і ніколі не будзе скупою твая рука.


Практыкаванне. Прачытайце сказы, назавіце звароткі, растлумачце знакі прыпынку. Пракаменціруйце напісанне д-дз, т-ц.

1. Навучы ты, сасна векавая, як пакуты мае перажыць. 2. Я так і ведаў, шаноўныя дзядзькі, што вы дапаможаце нам. 3. Эх, браце Якаў, няма прасвету... 4. О добры час дзянькоў прыгожых! 5. Ой вы, гусі, паняслі вы за сабою лета! 6. Чаму ж птушак не чуваць, людцы дарагія? 7. Спі, маці-зямля, пасля дзённай зморы. 8. Чаму ж, вецер, думкі злыя ты ў душу маю нагнаў? 9. Красуй на векі вечныя, Палеская зямля, свяціце, незгасальныя зоры! 10. Дзе ты, цёплае лета, сонцам яркім сагрэта? 11. Не шумі ты, лес высокі, нудных песень не спявай. 12. Не плач і не бядуй, стары. 13. Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ясна! 14. Мама, матуля наша родная, шкадуем мы цябе. Ці мала ты нагаравалася, мала натупалася ў гэтым двары ды на агародзе? 15. Мама! Вобраз твой я пранясу ў сваім сэрцы праз усё жыццё, пакуль буду магчы дыхаць. Даражэй за цябе, родная мая, няма нікога на ўсёй зямлі.


Практыкаванне. Спішыце сказы, пастаўце знакі прыпынку. Назавіце звароткі. Растлумачце правапіс у-ў.

1. Праз цябе дзявочая краса слёзы коцяцца як буйная раса. 2. Бліскаеш ты маланка-бліскаўка скрозь усё неба. 3. Як у люстэрка глядзішся ты ў прыроду чалавек і бярэш ад яе і душэўнасць і ласку і мудрасць. 4. І вось я прыйшоў да цябе развітацца мой кут незабыўны мой горад прыветны. 5. Сонечным і белым нібы залітым сырадоем здаваўся ты горад у тое ранне. 6. Люты ой люты ці добра ногі абуты? 7. Ты не згаснеш ясная зараначка ты яшчэ асвеціш родны край! 8. Прыходзьце даражэнькія мае часцей... 9. Бор шумны бор грозны гамонкай сяброўскай сягоння ты ўзняўся да самых аблок. 10. О журавы ляціце сваёй дарогай вясёлай і шумнай бы крыгаход! 11. Бывай Прыпяць бывай рака-працаўніца рака-чараўніца! 12. Не бядуйце хлопцы другім разам прыходзьце. 13. Яначка ўставай сыночак ужо сонца ўсходзіць! 14. Ідзі ў чыстае ты поле градавая хмара. 15. Дапамажы мне добры чалавек выбрацца адсюль.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка