Лета, м скл у гэтым леце, мн лік многа ле́таў. Лецейка, лецечка




Дата канвертавання13.05.2016
Памер20.58 Kb.
Лета

Лета, м.скл – у гэтым леце, мн. лік – многа ле́таў.

Лецейка, лецечка

Ле́таванне

Летаваць – бавіць час летам, праводзіць лета

Летась (у мінулым годзе), сёлета (у гэтым годзе), налета (у наступным годзе)

Леташні, сёлетні

Летнік – летні лагер для дзяцей

Лецішча = дача

Вакацыі = канікулы

Чэрвень, ліпень, жнівень

Жніво, дажынкі, ураджай

Дождж, залева, навальніца

Спёка = гарачыня

Сонечна, цёпла

Сонца, сонейка

Басейн, сажалка (рус. пруд), возера, рака

Хваля – рус. волна

Пляж, пясок (ляжаць на пяску), загараць (апаляцца) на сонцы, сонечныя акуляры, парасон (рус. зонт)

Лодка = човен

Купацца, плаваць, даваць нырца = ныраць

Як я правёў лета

Застацца ў горадзе / з нейкай прычыны адмяніць адпачынак


Працаваць як конь /Свету Божага не бачыць
Наведваць выставы ды імпрэзы / навучыцца танчыць народныя танцы
Быць на курорце / на моры / на возеры / на рацэ
Вандраваць па Беларусі / па іншых краінах
Быць у валанцёрскім / моладзевым летніку / добраўпарадкаваць сядзібу XVIII стагоддзя

Быць у вёсцы ў бабулі / сустрэць старых знаёмых / сяброў дзяцінства


Загараць (апаляцца) на сонцы / карыстацца крэмам для/пасля загару
Купацца, плаваць / даваць нырца з аквалангам
Катацца на ровары / пабіць калені да крыві / прапароць кола
Смажыць шашлыкі / гатаваць ежу на вогнішчы / варыць юшку з карасёў
Шпацыраваць па парку / батанічным садзе / узбярэжжы Мінскага мора

Блукаць па лесе / разглядаць жыццё мурашоў і мухамораў / убачыць жывую зязюлю


Вандраваць аўтаспынам / даведацца больш пра дальнабойшчыкаў
Хадзіць у грыбы / у ягады / на рыбу / на паляванне
Аглядаць помнікі архітэктуры / палацы / сядзібы /цэрквы /касцёлы /замкі
Фатаграфаваць / здымаць на відэа / навучыцца апрацоўваць здымкі і відэа
Скакаць з парашутам / апускацца на дно Нарачы / залезці ў адзіную ў Беларусі пячору
Ездзіць па пакупкі ў “Акропаліс” і Беласток

Займацца цікавымі праектамі / пісаць вершы / спяваць караоке


Тусавацца па клубах і дыскатэках / згубіць тэлефон / не памятаць падрабязнасцяў
Падцягваць веды па беларускай / замежнай мове
Рыхтавацца да іспытаў / сядзець над падручнікамі і дапаможнікамі
Засвойваць новую прафесію ці ўменне / навучацца новай справе
Патрапіць у лякарню / непрыемную сітуацыю
Цікава бавіць час з сябрамі
Закахацца / знайсці сваю палову / ажаніцца / выйсці замуж / нарадзіць дзіця / быць шчаслівым


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка