Лёс чалавека лёс яго краіны




Дата канвертавання17.03.2016
Памер93.97 Kb.
Вусны часопіс “Лёс чалавека – лёс яго краіны”

(9-11 класы)



Таццяна Фёдараўна Кныш,

настаўніца матэматыкі

Мэты:

  1. Папоўніць веды пра гісторыю нашай Радзімы, садзейнічаць фарміраванню пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, пачуцця гонару за сваю краіну, паказаць гістарычную сувязь пакаленняў, прабудзіць пазнавальную цікавасць да гісторыі дзяржавы.

  2. Развіваць ўяўленне, абстрактнае мысленне, увагу і эстэтычны густ ў навучэнцаў

Форма ўрока: вусны часопіс
Абсталяванне:

прэзентацыя , мультымедыйны праектар.


Ход мерапрыемства

Вядучы 1: Дзень добры, паважаныя сябры! Мы вітаем вас на старонках вуснага часопіса “Лёс чалавека – лёс яго краіны”

Вядучы 2: Гісторыя-гэта вынік узаемадзеяння мноства людзей, агульная раўнадзейная розных іх памкненняў і мэт, якія кожны чалавек перад сабой ставіць і якіх ён дамагаецца. Але мэты і вынікі дзеянняў людзей не заўсёды супадаюць, гэта значыць, што іх індывідуальныя імкненні і дзеянні маюць значэнне для гісторыі. Кожны чалавечы лёс і лёс чалавецтва ў цэлым цікавы сам па сабе. Чалавек сваімі рукамі робіць уласную гісторыю, у цэлым гісторыю краіны, свету. Але адна асоба, якая б яна ні была, не можа граць вырашальную ролю ў агульным гістарычным працэсе.

Вядучы 1: Такім чынам, гісторыю трэба разглядаць як сукупнасць гістарычных асобаў і іх учынкаў. Людзі, якія назапасілі за пэўны перыяд жыцця карысны жыццёвы досвед, здольныя зірнуць на мінулыя падзеі з пункту гледжання змененых поглядаў на жыццё. Значыць, гісторыя – драма, якая мае свой пачатак, унутранае развіццё і канец.

Вядучы 2: На старонках нашага часопіса вы пазнаёміцеся з лёсам вёскі Валішча Пінскага раёна і прасочыце сувязь лёсу чалавека і лёсу краіны.
Першая старонка

Гады Грамадзянскай вайны і польскай акупацыі (1914 -1939 гг.)”



Вядучы 1: Кацярына Максімаўна Лявошка (дзявоцкае прозвішча Аляхновіч) нарадзілася 5 кастрычніка 1910 года ў шматдзетнай сям'і селяніна вёскі Валішча. Сям'я была дружнай і працавітай, у кожнага свае абавязкі і любімыя заняткі. У школу ніхто не хадзіў і навуку не ведаў. Каця таксама не ўмела ні чытаць, не пісаць. Але яна ўмела лічыць, вельмі рана навучылася прасці і ткаць.

Вядучы 2: 1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна, адна з самых крывавых у гісторыі. Гэта вайна не абмінула Беларусь, якая тым часам уваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Летам 1915 года нямецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Беларусі. Да 1916 году немцамі было акупавана 1/3 частка краіны. На захопленай тэрыторыі немцы ўсталёўвалі акупацыйны рэжым. На тэрыторыі Пінскага раёна вельмі доўгі час лінія фронта праходзіла па Агінскім канале. Вёска Валішча знаходзілася ў 2 км ад лініі фронта. У вёсцы стаялі расійскія войскі, а па той бок Агінскага канала - немцы.

Вядучы 1: З успамінаў Кацярыны Максімаўны: " …Наша сям'я была змушана бегчы далей ад вайны. З 1914 па 1917 гг. наша сям'я жыла ў вёсцы Забараўцы ў знаёмых. Жыць было цяжка, бракавала прадуктаў, даводзілася шмат працаваць…"

Вядучы 2: У 1931 годзе Кацярына Максімаўна выйшла замуж за Мікалая і стала жыць у сям'і, дзе было шмат дзяцей, а мала сваёй зямлі. Таму прыйшлося шмат працаваць на чужых людзей, каб пракарміцца, асабліва шмат поту праліла на палях пана Сташэвіча, дзе за торбу збожжа днямі жалі жыта, а за дазвол назбіраць пад грушкай-дзічкай кош груш - цэлы дзень капалі бульбу.

Вядучы 1: З успамінаў Кацярыны Максімаўны:

"…У нашай сям'і месца за абедзенным сталом хапала толькі сталым. Для дзяцей абедзенным сталом, месцам для гульняў і спальняй была вялікая печ, якая стаяла ў цэнтры хаты..."



Вядучы 2: "…У пана Сташэвіча мы жалі жыта, капалі бульбу, рабілі ўборку ў панскай сядзібе. Нягледзячы на цяжар працы, жылі весела. Падчас працы заўсёды спявалі песні. За працу пан разлічваўся ў канцы працоўнага дня. Плаціў злотымі…"
Другая старонка “Годы Вялікай Айчыннай вайны”

Вядучы 1: Ішлі гады... У маладых ужо раслі два сыночкі, як пачалася Вялікая Айчынная вайна.

Вядучы 2: Мікалай пайшоў на фронт, а Кацярына Максімаўна засталася адзінай карміцелькай пастарэўшых свёкра і свякрухі, ды з маленькім Валодзем на руках. Дапамагаў па гаспадарцы старэйшы сын Васька, якому пайшоў дванаццаты год.

Вядучы 1: З успамінаў Кацярыны Максімаўны:

"…Жылі падчас вайны цяжка. Елі дрэнна, хлеба не было, усё дасылалі на фронт, мы пяклі аладкі з лебяды, бульбачкі, ратавала малако.

За ўсю вайну немцы былі ў вёсцы некалькі разоў, бывалі ў вёсцы і партызаны. Некаторыя мясцовыя жыхары пайшлі на службу да немцаў і сталі паліцаямі. Свінняў хавалі ў лесе. Але аднойчы сусед-паліцай знайшоў свінню і забіў. Мы елі поліўку з лебяды, а ён еў мяса з нашай свінні…"

Вядучы 2: Роўна тры гады была акупаваная фашыстамі тэрыторыя Піншчыны. Менавіта на Пінскай зямлі 22 чэрвеня 1941 года быў створаны партызанскі атрад пад камандаваннем В.З. Каржа - першы ў рэспубліцы партызанскі атрад, які ўжо 26 чэрвеня ўдзельнічаў у баях пад Пінскам разам з часткамі Чырвонай Арміі.
Трэцяя старонка “Пасляваенныя гады”

Вядучы 1: Вярнуўся Мікалай з вайны, нарадзіліся дзве дочкі Марыя і Ліда. У вёсцы быў створаны калгас.

Вядучы 2: З успамінаў Кацярыны Максімаўны:

"…Аднойчы да нас прыйшоў старшыня калгасу і прапанаваў уступіць у калгас. Сказаў, што людзі акружылі хату і Мікалая нікуды не выпусцяць, пакуль ён не падпіша дакумент пра ўступ у калгас. Мікалаю прыйшлося падпісаць дакумент. У нас забралі ў калгас зямлю, карову.



За працу ў калгасе нам запісвалі ў сшыткі ўліку працоўнага часу працадні, на якія пасля збору ўраджая выдавалі збожжа, мяса. На гародзе мы вырошчвалі бульбу, капусту, моркву, гарох…".

Вядучы 1: Народ спадзяваўся толькі на лепшае жыццё пасля перажытага. Вялікія праблемы былі з ежай, у крамах былі вялікія чэргі, у якіх парой людзі стаялі цэлы дзень. Гэта былі цяжкія часы, але беларускі народ усё прайшоў і перажыў. У далейшым жыццё людзей больш ці меней наладзілася, але ў краіне зноў адбылася трагедыя для народа.

Вядучы 2: 1953 год 5 сакавіка. Са смерцю Сталіна скончылася цэлая эпоха ў жыцці краіны. З нагоды смерці Сталіна быў арганізаваны мітынг. Усе прадпрыемствы, заводы, навучальныя ўстановы былі зачынены. Па ўсёй краіне быў абвешчаны дзень жалобы. Школьнікам выдавалі жалобныя павязкі чырвона- чорнага колеру. Увесь народ быў у разгубленым стане. Людзі рыдалі, нібы страцілі блізкіх людзей. Кацярына Максімаўна была відавочцам, як увесь Савецкі Саюз цяжка перажываў страту свайго правадыра. Народ не ўяўляў, якім будзе іх жыццё ў далейшым.

Вядучы 1: 1957 год. Старшынёй рады міністраў быў абраны Хрушчоў, які захаваў таксама пост першага сакратара ЦК КПСС. Хрушчоў прапанаваў праграму на пашырэнне пасяўных плошчаў. Такім чынам, ён жадаў забяспечыць уздым сельскай гаспадаркі.

Вядучы 2: У народзе ўпершыню былі ўведзены пенсіі калгаснікам, а таксама сталі выдаваць пашпарты. У гарадах пашпарты выдавалі ўсяму насельніцтву, а ў калгасе пашпарт мог атрымаць толькі юнак, але пасля таго, як ён адслужыць у войску. У калгасе на кожнага была заведзена калгасная кніга, у якой быў адзначаны стаж працы кожнага з грамадзян. Пашпарты не выдаваліся дзяўчынам і пажылым людзям.

Вядучы 1: Кацярына Максімаўна ўспамінае, што акрамя кукурузнай мукі ў крамах амаль нічога не было нельга купіць. Па хлеб былі вялікія чэргі, бо ў калгасах быў недахоп прадуктаў, а калі завозілі новы тавар, то ён хутка распрадаваўся і не па нізкім кошце.

Вядучы 2: Кіраванне Брэжнева многія завуць застоем у дзяржаве, але Кацярына Максімаўна так не лічыць. У краіне перасталі існаваць праблемы з прадуктамі. Якасць прадуктаў была больш натуральнай і даступнай грамадзянам. Сярэдні працаўнік мог пражыць на сваю зарплату цэлы месяц і ўтрымліваць сям'ю. Зарплата Кацярыны Максімаўны была 80 рублёў і паступова ўзрастала да 120 рублёў.

Вядучы 1: Перабудова ў СССР. Для народа гэта былі цяжкія часы. Людзі амаль не бачылі хлеба, усё часцей сталі сустракацца бамжы. Узровень жыцця падаў, і простыя людзі ўсё менш верылі ў здольнасць улад дамагчыся зменаў да лепшага. Улетку 1989 года пачаліся першыя масавыя забастоўкі працоўных, якія сталі з тых часоў паўсядзённай з'явай. Упершыню пры кіраванні Гарбачова з'явілася галоснасць, што было нязвыкла для народа. Яны маглі ўслых выяўляць свае думкі і адчуць сябе вальней.

Вядучы 2: З успамінаў Кацярыны Максімаўны:

"…Людзі нашай вёскі, як і людзі ўсёй краіны перажылі жорсткі ваенны час, цяжкі час аднаўлення сельскай гаспадаркі пасля вайны. Народ галадаў, шматлікія дзеці засталіся сіротамі. У жорсткіх умовах прадукты размяркоўваліся па картках. Не лягчэй ішла справа і ў перабудоўны час. З распадам СССР краіна стала жыць бядней. У крамах бракавала ежы і адзення. Але нягледзячы на ўсе несправядлівасці, якія сустракаліся людзям кожны дзень, большасць не страціла здольнасці рабіць дабро і заставацца пры гэтым сапраўды добрым чалавекам"



Вядучы 1: У 1993 годзе на 85 годзе жыцця памёр Мікалай. Кацярына Максімаўна засталася жыць у той самай хаце, дзе калісьці знайшоўся куток для яе ложка. Туды перайшла жыць яе меншая дачка Ліда з мужам, якія яе даглядаюць. Гэта тое гняздзечка, куды з ахвотай злятаюцца яе чацвёра дзяцей, 9 унукаў, 19 праўнукаў і 6 прапраўнукаў. Яна ўсіх ведае і памятае, нікога не абдзяліла сваёй дабрынёй і ўвагай, нікога не выпусціла з хаты без гасцінца.

Вядучы : Гістарычныя падзеі ў лепшы бок паўплывалі на лёс Кацярыны Максімаўны і яе сем'і. Ёй, аднагодцы рэвалюцыі, нават і прысніцца не магло, як зараз жывуць яе дзеці, унукі і праўнукі. Кацярына Максімаўна, якая перажыла дзве сусветныя войны, якая бачыла станаўленне і падзенне вялікага Савецкага Саюза, лічыць, што сёння ў Рэспубліцы Беларусь жыць нашмат прасцей і лягчэй, чым жылося ёй. Кацярына Максімаўна кажа: “Беларусь - гэта краіна, у якой хочацца жыць”.
Дадатак: “Віктарына “Мая Беларусь”

  1. Поўная назва дзяржавы, у якой мы жывем. (Рэспубліка Беларусь)

  2. Якая птушка з’яўляецца крылатым сімвалам Беларусі. (Белы бусел)

  3. Назавiце старажытнабеларускага бога зiмы i маразоў. (3юзя)

  4. Хто такі "дарэктар"? (Вандроўны настаўнік у Беларусi ў XIX ст.)

  5. На якой мове была напiсана “Песня пра зубра” М. Гусоўскага? (На лацiнскай)

  6. Растлумачце, чаму каталiцкiя рэлiгiйныя святы святкуюцца на два тыднi раней за праваслаўныя? (Каталiцкая i праваслаўная цэрквы карыстаюцца рознымi календарамi: каталiцкая - грыгарыянскiм, праваслаўная - юлiянскiм. Рознiца памiж календарамi - 13 дзён)

  7. Чаму i палякi, i беларусы лiчаць Адама Мiцкевiча cваім паэтам? (А.Мiцкевiч нарадзіўся i некаторы час жыў на Навагрудчыне, а пісаў па польску)

  8. Каго называлi "непохожым"? (Селянiна, які не меў права пераходзiць ад аднаго феадала да iншага)

  9. Што такое "бульбяныя" забастоўкi i кaлі яны адбывалiся? (Адбывалiся ўвосень 1906 г., калі батракi i падзёншчыкi патрабавалi ад землеўладальнiкаў павялiчыць падзённую плату за ўборку бульбы)

  10. Гэты князь вядомы тым, што тройчы мяняў веру, а памёр усё ж язычнiкам. У 1246 г. ён прыняў праваслаўе, у 1251 г. стаў каталiком, у 1258 г. адрокся ад хрышчэння. (Князь Miндоўг)

  11. Якога беларускага палкаводца называюць "другiм Ганiбалам"? Паводле асабiстых сцвярджэнняў, ён атрымаў 63 перамогi ў бiтвах з татаpaмi i войскамi Маскоўскай дзяржавы. (Гетмана ВКЛ Канстанцiна Астрожскага)

  12. Хто з беларускiх дзеячаў пiсаў да беларускага народа "Лiсты з-пад шыбенiцы"? (Кастусь Калiноўскi. Усяго ix было тры.)

  13. Назавіце старажытныя сталіцы Беларусі. (Полацк, Наваградак, Вільня Менск).

  14. Што такое "мяжа яўрэйскай аселасцi"? (Мяжа, за якой было забаронена сялiцца яўрэям. Ім таксама было забаронена займацца земляробствам, можна было займацца рамяством i гандлем. Нельга было сялiцца ў вёсках. Існавала да Кастрычиiцкай рэвалюцыi 1917 г.)

  15. Як называлася адзiнка ў сельскай гаспадарцы ВКЛ да сярэдзiны XVI ст., з якой плацiлi падаткi? (Дым.)

  16. Назавiце час, якi называюць "залатым векам ВКЛ". Ён прыпадае на гады княжання у ВКЛ Biтаўтa. (Прыкладна з1392 па 1430 гг.)

  17. Што абагульняе падзеi, якiя адбылiся у 1385 г., 1401 г., 1569 г. (Гэта гады заключэння уніі ВКЛ з Каралеўствам Польскiм.)

  18. У Расiйскай iмперыi часоваабавязаны стан сялян быў скасаваны у 1907 г. А калi гэта адбылося на беларускiх землях? (Пасля паўстання пад Kiраўнiцтвам Кастуся Калiноўскага 1863-1864 гг.)

  19. Якая рака перасякае граніцу Беларусі тройчы? (Рака Бесядзь, прыток р. Сож).

  20. Хто з беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны каманадаваў франтамі? (Генералы В.Д. Сакалоўскі, Ф. І. Кузняцоў).

  21. Як звалі бацьку Міная, камандзіра 1-й Беларускай партызанскай брыгады, Героя Савецкага Саюза. (Мінай Фёдаравіч Шмыроў).

  22. Калі і дзе адбыўся Парад Перамогі? (24.06.1945 года ў Маскве).

  23. Калі адбыўся палёт Ю. Гагарына ў космас (12 красавіка 1961)


Вядучы 1: Вось мы і перагарнулі апошнюю старонку нашага часопіса. Дзеці, усе мы - жыхары Рэспублікі Беларусь, з'яўляемся яе грамадзянамі і патрыётамі. І для таго, каб наша Радзіма развівалася, прыгажэла і квітнела, мы павінны:

- шанаваць і берагчы сваю Радзіму, пазнаваць людзей, якія жывуць у ёй, яе мінулае і сапраўднае.

- знаёміцца, авалодваць, удасканальваць і захоўваць традыцыі і культуру свайго народа.

- берагчы прыгажосць сваёй мовы, дапамагаць іншым авалодваць ім.

- вывучаць гісторыю людзей, якія жылі да нас.

- шанаваць гісторыю свайго краю, народа.



Вядучы 2: Нашу сустрэчу мы хочам закончыць гімнам нашай краіны. Давайце ўсе разам праспяваем наш гiмн.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка