Лепей за ўсё мне на свеце мясціна Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос




старонка1/3
Дата канвертавання23.03.2016
Памер424.42 Kb.
  1   2   3
Лепей за ўсё мне на свеце мясціна

Тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос.

Бэз пад акном, і ў полі каліна,

Ціхае сонца, блакіты нябёс.

Колькі мне маці тут песень спявала,

Колькі радзілася ў сэрцы тут мар,

Колькі тут ласкі жыццё даравала,

Позіркам шчасця мне гледзячы ў твар!


Радзімаю мы завем тое месца, дзе нарадзіліся, раслі, вучыліся рабіць першыя крокі, вымаўляць першыя словы. Менавіта гэта думка чырвоным радком праходзіць праз летапіс нашай школы.
Царкоўна-прыходская школа

ў перыяд канца XІX – пачатку XX стагоддзяў
У 1863 годзе ў сяле Малыя Гарадзячыцы было адкрыта народнае вучылішча, у якім навучалася 30 чалавек (28 хлопчыкаў і 2 дзяўчынкі). Вучылішча было трохкласнае. Дзеці навучаліся з трох вёсак: Калінаўка, Малыя Гарадзячыцы, Вялікія Гарадзячыцы. Дзяўчынкі тады не вучыліся. “Кудзеля” аднімала ў іх асноўнае – вучобу. Ды і хлопчыкаў тады вучылася нямнога. З 1866 па 1871 год вучылішча закрыта, узноўлена ў 1873 годзе. Настаўнікамі былі свяшчэннікі Сафрон Уручэвіч і Пётр Базылевіч.

Змены, што адбыліся ў грамадскім жыцці ў пачатку XX стагоддзя, выклікалі змены ў адукацыі: аднаўлялася і пашыралася сетка навучальных устаноў, але ж у вёсцы вялікіх змен не адбылося.

У вёсцы Малыя Гарадзячыцы працавала царкоўна-прыходская школа, якая была недалёка ад царквы, на беразе ракі Арэса. Школа была драўляная, аднапавярховая. У школе быў адзін пакой, у якім стаяла грубка. Вучыў дзяцей сам свяшчэннік мясцовай царквы. Настаўнікамі ў школе былі Чэрнік Іван і Лабовіч Сцяпан.

У другіх вёсках, з якіх дзеці хадзілі ў школу, вучыліся па хатах. Настаўнік (нехта Пракоп) збіраў некалькі дзяцей і вучыў у хатах па чарзе: тыдзень у адной хаце, тыдзень у другой і г.д.

Вучылася дзяцей няшмат: 80 – 90 чалавек. Заняткі наведвалі больш у зімовы час, а ў вясенне-летні перыяд дапамагалі ў гаспадарцы бацькам. Увосень і ўвесну ў школу хадзілі босыя, а ўзімку – у лапцях і саматканай вопратцы. Хто быў больш багаты, то іх дзеці насілі вопратку з фабрычнай тканіны.

Дысцыпліна ў школе была жорсткая, дзяцей білі, ставілі ў кут на калені на гарох і грэчку. У класе парты былі самаробныя. Пісалі на дошцы грыфелем, у сшытках – чарніламі. Падручнікі былі не ва ўсіх вучняў, толькі ў тых, хто мог купіць. Буквар, руская чытанка, матэматыка.

Вучылі ў школе Закон Божы, славянскую і рускую мовы, матэматыку, рускую чытанку. Заняткі заўсёды пачыналіся і закончваліся з чытання Божага Закону. У трэцім аддзяленні здавалі экзамен.

Пасля рэвалюцыі, калі быў выдадзены закон аб аддзяленні царквы ад дзяржавы, а школы ад царквы, школа стала называцца пачатковай (4 класы). Быў назначаны настаўнік Куц. Школа стала размяшчацца ў папоўскім доме. Настаўнікам працаваў Лабовіч С.І.


20 – 30-ыя гады
У 20-ых гадах школа згарэла. Пад школу дзяржава аддала былы памешчыцкі дом. У гэты час настаўнікам працаваў Сініцкі Аляксандр Фролавіч – мясцовы жыхар, ён маў сярэднюю адукацыю.

Школьныя пабудовы былі насупраць сучаснай школы, дзе зараз знаходзяцца жылыя дамы. Было два школьныя будынкі: адзін стары – з панскага будынка, а другі – зроблены з рэшткаў разбуранай царквы. Школа была сямігадовая, вучыліся ў ёй дзеці навакольных вёсак: Калінаўкі, Вялікіх Гарадзячыц, Прыклінца, Дварца.

Настаўнікамі ў школе перад вайноў былі: Жур, Крышэўскі, Крупянькоў, Абчынец, Дземідаў, Лазаковіч, Мікольскі. Настаўнікі былі маладыя, несямейныя, жылі на кватэрах. Дырэктарам школы быў Альшэўскі, жыў у адным з пакояў школьнага памяшкання. Акрамя дзённай школы працавала і вячэрняя.
40-ыя гады і перыяд Вялікай Айчыннай вайны
У 1939 годзе Малагарадзяцічская сямігадоваям школа становіцца сярэдняй школай.

У час Вялікай Айчыннай вайны вёску Малыя Гарадзячыцы ахапіў лёс іншых беларускіх вёсак. Вёска была спалена да тла. Сгарэла і школа.

У 1941 – 1942 гадах планаваўся першы выпуск 10-га класа Малагарадзяцічскай сярэдняй школы. Але гэтую падзею вайна адклала на 14 гадоў.

Калі была вызвалена тэрыторыя вёскі ад немцаў, жыхары вярнуліся ў вёску, жылі ў пакінутых немцамі зямлянках. У адной зямлянцы была і школа. Яна знаходзілася на месцы сенняшняга магазіна. У школу хадзілі не ўсе дзеці, многія засталіся без бацькоў і таму не мелі магчымасці вучыцца. Падручнікаў не было, пісалі на паперы сабранай па лесе. Чарніла таксама не было, яго рабілі з разведзенай сажы.

Затым пабудавалі дамы і вучыліся па хатах у Вішнеўскай Матрэны і Шэўчык Тэклі.

У 1946 – 1947 гг. Быў перавезены і прыстасаваны для школы будынак з вёскі Барыкоў. У гэтым будынку размяшчалася і кантора калгаса, і сельскі савет, а два пакоі займала школа. Загадчыкам Малагарадзяцічскай пачатковай школы ў 40-х гадах быў Вішнеўскі Іван Мікалаевіч, які меў сярэднюю адукацыю, настаўніцай была Сысоева Валянціна Андрэеўна (пражывала ў в. Калінаўка).



50 – 70-ыя гады
У 1950 – 1951 вучэбным годзе адбыўся першы пасляваенны выпуск Малагарадзяцічскай сямігадовай школы – 10 чалавек.



Першы выпуск Малагарадзячыцкай сямігадовай школы, 1950-1951

Дырэктарам сямігадовай школы быў Радзевіч Аркадзь Мікалаевіч.

Настаўнікі:


  1. Яновіч Галіна Феліксаўна

  2. Мафіеня Фёдар Дзям’янавіч

  3. Мафіеня Марыя Ільінічна

  4. Шырына Ксеня Іванаўна

  5. Статкевіч Марыя Сцяпанаўна

  6. Дрынеўскі Аляксандр Аляксандравіч

  7. Пашалык Анатоль Віктаравіч

У 1953 годзе з вёскі Калінаўка перавозіцца будынак і прыстасоўваецца каля школы на тым жа месцы, дзе школа была да вайны. Потым да яе прыстасоўваецца яшчэ частка памяшкання і да 1955 – 1956 гг. памяшканне школы становіцца такім, якім яно было да 1980 года.

У пачатку 50-х гадоў дырэктарам школы працаваў Русецкі Іван Рыгоравіч, а з 1954 па 1956 год Кузняцоў Нікіфар Сямёнавіч.

Першы выпуск 10-га класа адбыўся ў 1956 годзе.

З 1956 – 1971 гг. дырэктарам школы працавала Сініцкая Лізавета Мікалаеўна. Усяго ў школе працавала 13 настаўнікаў. З іх вышэйшую адукацыю малі 8 чалавек, сярэднюю адукацыю – 5 чалавек.

У 60-х гадах у школе вучылася каля 300 вучняў, а ў завочнай школе больш 40 чалавек. У школе працавала 24 настаўнікі. З іх вышэйшую адукацыю мелі 12 чалавек, незакончанае вышэйшае – 2 настаўнікі, 11 настаўнікаў мелі сярэднюю спецыяльную адукацыю.

З 1971 па 1974 год дырэктарам школы працаваў Галабоб С.С., а з 1974 па 1984 – Бялькевіч М.М.

За перыяд існавання сярэдняй школы (1956 – 1979гг.), якая знаходзілася ў старым памяшканні было выпушчана 616 выпускнікоў, якія атрымалі сярэднюю адукацыю. Спецыяльнасць трактарыста атрымалі 79 выпускнікоў.

З ліку выпускнікоў сярэдняй школы вышэйшую адукацыю атрымалі больш за 50 чалавек, сярэднюю спецыяльную – больш 200 чалавек.


80 – 90-ыя гады

У 1980 годзе была пабудавана новая школа.

З 1980-1984 г.г. дырэктарам працаваў Бялькевіч Міхаіл Мікалаевіч. Намеснікам дырэктара школы - Сініцкая Лізавета Мікалаеўна.

З 1985 года дырэктарам школы працуе Сойка Леанід Сцяпанавіч.

У гэты час у школе працуюць настаўнікі:

Вярбіцкая М.І. – настаўніца хіміі

Дзенісевіч В.С.- настаўніца геаграфіі

Семяновіч Л.П.- настаўніца рускай мовы і літаратуры

Шэўчык В.М. – настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Юшчэня Ж.Г. – настаўніца рускай мовы і літаратуры

Антропава А.П. – настаўніца пачатковых класаў

Семяновіч В.М. – насатаўніца пачатковых класаў

Шэўчык М.М. – настаўнік фізічнай культуры

Кульбіцкая Н.П. – настаўніца матэматыкі

Гапановіч В.Я. – настаўніца рускай мовы і літаратуры

Ясючэня В.А.- настаўніца гісторыі і ням. мовы

Міцкевіч Л.М.- настаўніца геаграфіі

Кісель А.М. – настаўніца матэматыкі

Вішнеўская Т.М. – настаўніца матэматыкі

Праневіч Л.А. –настаўніца пачатковых класаў

Бубіч Г.М.– ст. піянерважатая

Вярбіцкі В.С. – настаўнік працоўнага навучання

Дзяшковіч І.І.- настаўнік ваеннай падрыхтоўкі


З 1980 года па 1988 год выпушчана 490 выпускнікоў, з іх вышэйшую адукацыю атрымалі – 55 выпускнікоў.

Першы залаты медаль быў выдадзены ў 1977-1978 навучальным годзе Турбал Людміле. З 1977 года па 1998 год было ўзнагароджана залатым і сярэбраным медалямі 26 выпускнікоў школы. Сярод



Педагагічны калектыў школы, 1985год іх Пажарыцкая Антаніна, Пажарыцкая Галіна, Вярбіцкая Алена, Семяновіч Алена, Семяновіч Андрэй, Мірановіч Інга, Гапановіч Дзмітрый,


1998-1999 навучальны год

У 1998- 1999 навучальным годзе ў школе навучаюцца вучні, чые бацькі пражываюць і працуюць на тэрыторыі саўгаса “Гарадзячыцы”, усклад якога уваходзяць чатыры населеныя пункты: Вялікія Гарадзячыцы, Прыклінец, Дварэц, Малыя Гарадзячыцы.

У школе працуюць 23 настаўнікі:

Вышэйшая адукацыя – 13 (57%)

Сярэдняя спецыяльная – 9 (39%)

Сярэдняя адукацыя - 1 (4%)

Катэгорыя: Вышэйшая - 5

І катэгорыя – 11

ІІ катэгорыя – 4

Без катэгорыі – 5

Сярэдні ўзрост педагогаў – 40 гадоў. 12 настаўнікаў – выпускнікі нашай школы.

Лічым, што творчасць у рабоце настаўнікаў – гэта галоўная ўмова самаўдасканалення, самаразвіцця. Для выканання мэт і задач, якія стаяць перад калектывам школы, наяўнасць педагагічнай свабоды з’яўляюцца сродкам для развіцця ўсяго педагагічнага працэсу.

У школе творча працуюць Юшчэня Жанна Георгіеўна, Шэўчык Валянціна Мікалаеўна, Семяновіч Людміла Пятроўна, Вішнеўская Тамара Міхайлаўна,

Кульбіцкая Надзежда Паўлаўна,

У 1 класе ўрок вядзе Антропава А.П.

Вярбіцкая Марыя Іванаўна, Антропава Алена Паўлаўна, Дробава Галіна Васільеўна. Вопыт работы гэтых настаўнікаў абагульняецца ў школе, на ўзроўні раёна. Яны прымаюць удзел у метадычнай рабоце семінараў, метадычных аб’яднанняў. Добра валодаюць сучаснымі методыкамі выкладання прадметаў, пазакласнай работай, складаюць сваё індывідуальнае планаванне, укараняюць у практыку сваёй дзейнасці інавацыйныя формы работы.



З 1992 навучальнага года школа працуе па індывідуальнаму вучэбнаму плану, які ўлічвае тыя магчымасці, якія маюцца ў школе. Вучэбны план складаецца з базавага (дзяржаўнага) кампанета і школьнага кампанента, які ўлічвае інтарэсы, здольнасці вучняў і іх бацькоў. З вучнямі 8-10 класаў праводзіцца анкетаванне, вынікі якога сведчаць аб неабходнасці ўвядзення неабходных профіляў або вывучэння асобных прадметаў на павышаным узроўні.

У 5-7 класах у аснову пакладзены базавы кампанент з падключэннем школьнага кампанента. Тут у вучняў маецца магчымасць дадаткова наведваць факультатывы. У малодшых класах уводзяцца заняткі па інтарэсах.



Урок геаграфіі выкладае Дзенісевіч В.С.

Настаўнікі-прадметнікі, якія працуюць у профільных класах, ствараюць свае індывідуальныя каляндарныя планы, якія ўлічваюць індывідуальны, дыферэнцыраваны ўзровень развіцця школьніка.

На працягу гэтых гадоў у школе навучалася каля 200 вучняў. Для іх арганізавана работа разнастайных гурткоў: “Умелыя рукі”, “Выпальванне па дрэве”, “Шэйпінг”, “Цырульнік”, “Мастак-афарміцель”, драматычны.

Вучні школы прымаюць актыўны ўдзел у раённых спартыўных спаборніцтвах, турыстычных злётах, раённых алімпіядах. Неаднаразова яны займалі прызавыя месцы.

Свае поспехі ў вучобе па асобных прадметах паказалі вучні ў раённых і абласных алімпіядах: Плышэўская Аксана заняла ІІІ месца ў вобласці на алімпіядзе па геаграфіі. Вярбіцкая Валянціна і Талыка Ганна – І месца ў раёне па беларускай мове і літаратуры.

Выхаванне вучняў займае вялікую ролю ў жыцці школы. Цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў праводзіцца ў школе. Гэта Дзень настаўніка, восеньскі баль, вечар сустрэчы з выпускнікамі, школьныя турыстычныя злёты і інш.

Развіццё дзяцячага самакіравання арганізавана праз дзейнасць дзіцячых арганізацый: 1-4 класы - “Праменчык”, 5-7 класы – піянерская арганізацыя імя В.З. Харужай.У школе распрацавана палажэнне аб рабоце школьнага парламенту. У пачатку 1997-1998 н.г. створана маладая арганізацыя БРСМ, якая налічвае 25 вучняў.

Актыўны ўдзел вучні школы прымаюць у раённых конкурсах мастацкай самадзейнасці, конкурсах КВЗ і займаюць прызавыя месцы.

На ўзроўні працуе школьнае лясніцтва, па заключанаму дагавору з Малагарадзячыцкім лясніцтвам за школьнікамі замацавана 417 га лесу. У 1998-1999 н.г. вучнямі пасаджана ўжо 13 га лесу.
1999-2000 навучальны год

Школа сення – вялікая дружная сям’я вучняў ( іх 190) і настаўнікаў (іх 24). 14 былых выпускнікоў зараз працуюць у роднай школе. У кожнага вучня ёсць выдатная магчымасць паспяхова вучыцца і цікава адпачываць. Для ведаў, глыбокіх і патрэбных, арганізавана профільнае навучанне:

-у пачатковай школе (падрыхтоўчы – 4 класы) - базавы план з дыферэнцыраваным кампанентам: заняткі па інтарэсах “Здаровы лад жыцця”, “Асновы моўнай культуры”, “Займальная матэматыка” і інш.;

-у 5-7 класах – базавы план і факультатывы, якія вучні выбіраюць самі;

-у 8-11 класах’ – кожны вучань па жаданні можа займацца або ў групе базавага навучання, або ў групе на павышаным ці профільным навучанні.

З гэтага года ўведзены курс “Здаровы лад жыцця ў 2-4, 5 класах.

У школе ёсць багатая бібліятэка. Працуюць настаўнікі – людзі нястомныя, творчыя, таленавітыя.

Адпачынак – гэта на любы густ спартыўныя секцыі , гурткі для юных мастакоў, гаспадынь, гаспадароў,шматлікія святы, сустрэчы з воінамі-афганцамі, з былымі выпускнікамі школы – усё гэта тое, чым жыве настаўніцкі і вучнёўскі калектывы.



Гарадчукі могуць з гонарам сцвярджаць: яны любяць сваю школу, яны дабываюць сваю славу выдатнымі поспехамі ў вучобе і спорце. Гэта Марына Макарава, Юля Талыка, Дзяніс Бубіч, Алена Есмантовіч, Ганна Слівец, Ірына Слівец, Юля Бубіч, Вольга Вішнеўская, Вадзім Бубіч, Дзмітрый Макараў, Інга Мірановіч, Святлана Слівец.

А 10-класнік Вадзім Бубіч – пераможца раённай алімпіяды па гісторыі, які заняў ІІ месца. Іванова Алена – вучаніца 7 класа заняла 4 месца на алімпіядзе па матэматыцы. У конкурсе “Залатая рыбка” у намінацыі “Лепшы малюнак “ пераможцай стала вучаніца 8 класа Слівец Ірына. Вучні школы прымалі актыўны ўдзел у раённых конкурсах на


Першыя вучні 12-гадовай школы с сваёй настаўніцай

ЦвіркоІ.І. лепшы верш, сачыненне, дзе займалі прызавыя месцы. Гэтаму сведчыць сачыненне вучня 7 класа Дзяніса Бубіча, якое заняло 3 месца ў раёне. Зборная каманда школы па валейболу, баскетболу неаднаразова займала 2, 3 месца ў спартыўных спаборніцтвах.

Школьныя гады. Колькі цікавага і незабыўнага адбываецца за адзінаццаць вучнёўскіх гадоў. Добрай традыцыяй стала правядзенне адчыненых дзвярэй, цікавых бацькоўскіх сходаў, школьных спартыўных свят.

У лютым 2000 года нашай школе споўнілася 20 гадоў. Зусім яшчэ маладая, але колькі добрых людзей выпусціла яна за свой парог.

У сакавіку 2000 года ў раёне праводзіўся конкурс “Мой класны – самы класны”, у якім прыняла ўдзел Юшчэня Ж.Г. І сапраўды класная 6 класа разам са сваімі вучнямі была “самай класнай”, таму што заняла шостае месца. Бацькі 6 класа задаволены сваім класным кіраўніком. Гэтаму сведчыць артыкул, які змешчаны ў раённай газеце.

У вялікае жыццё мы выпраўляем дваццаты выпуск нашай школы. Гэта ім жыць і працаваць у ХХІ стагоддзі. Ад іх залежыць годнасць і працвітанне нашай Радзімы і школы.



2000 – 2001 навучальны год

Давай же , мой друг, посидим у порога

В преддверии новых дорог.

Давай же с тобой помечтаем немного

Послушаем школьный звонок.
У 2000 годзе школа прыняла 11 вучняў. Мы – гэта 166 вучняў. Нам 21 год і ў нас ёсць свае традыцыі, свой стыль работы.

На календары – апошні дзень лета.

А на памежку іх – мітуслівы пераход ад бестурботных канікулаў да сур’ёзнай напружанай працы душы, розуму, волі, характару.

Мы чакалі сустрэчы з табою, школа! Мы ўжо шчыра засумавалі па тваіх пераліўных званках і доўгіх калідорах, па сваіх класах (такіх чысценька-урачыстых ў верасні), па тварах любімых настаўнікаў і па галасах сяброў…

Прывітанне, Новы Навучальны Год! Якім ты будеш для нас?

Хочацца думаць, што паспяховым! Творчым! І захапляючым! Бо вучоба – гэта надзвычай цікавы працэс. Не церпіцца зноў уключыцца ў яго, акунуцца ў мора правіл і формул, у стыхію класных і дамашніх заданняў.

Першая чвэрць была багатай на разнастайныя цікавыя мерапрыемствы ў школе. У верасні мы не толькі сачылі за Алімпійскімі гульнямі ў Сіднеі, але і самі актыўна займаліся спортам. Вучні школы прымалі актыўны ўдзел у раённых спаборніцтвах. Так каманда юнакоў заняла ІІ месца па валейболу, ІІІ месца па баскетболу, а каманда дзяўчынак заняла ІІІ месца па валейболу. Наогул па выніках усіх раённых спаборніцтваў наша школа заняла УІ месца.

Добрай традыцыяй у нас стала правядзенне спартыўных святаў разам з бацькамі “Тата, мама, я – спартыўная сям’я” у 6 класе. Таксама штогод праводзяцца восенскі і вясенні крос, школьныя турзлёты, спартландыі паміж класамі, спаборніцтвы па валейболу паміж камандамі вучняў і настаўнікаў. Спартыўнае жыццё бурліць.

Кожную восень наша школа дапамагае роднаму саўгасу. У гэтым годзе быў вялікі ўраджай морквы. Прыемна было працаваць на палетках, калі ўраджай добры!



З вялікаю ахвотаю вучні школы вывучаюць гісторыю і традыцыі роднага краю. Традыцыйныя святы праводзяцца ў кожным класе: вучні 7 класа запрасілі на кірмаш, дзе гучалі народныя песні, жарты.

Хочацца адзначыць поспехі вучняў школы на раённых конкурсах, алімпіядах за гэты навучальны год. Слівец Ірына вучаніца 9 класа заняла ІІІ месца на алімпіядзе па рускай мове.



Народнае свята кірмаш ў 7 класе Алена Есмантовіч і Іна Маханько сталі дыпламантамі конкурса “Залатая рыбка”. Цікавы, змястоўны, навукова абгрунтаваны этнаграфічны матэрыял сабраны педагагічны і вучнёўскім калектывам школы. Нядрэнна выступіла каманда ў складзе: Бубіча Дзяніса, Герцмановыіча Міхаіла, Слівец Ірыны на краязнаўчай алімпіядзе, якія занялі 6-е месца. Цікавы матэрыял быў сабраны на конкурс “Ручнік – таямніца тысячагоддзя”. Праводзіліся тыдні роднай мовы і літаратуры, матэматыкі і фізікі, пачатковых класаў, дзіцячай і юнацкай кнігі.

Кожная сустрэча новага навучальнага года непаўторная. Але сёлетні новы год асаблівы, адметны. Мы праводзілі дзве тысячы гадоў, што мінулі і сустракаем

3-яе тысячагоддзе.

Стала добрай традыцыяй у першую суботу лютага збірацца былым выпускнікам у роднай школе. У гэты дзень тут можна пабачыць студэнтаў і вучоных, рабочых і служачых з розных гарадоў і вёсак – былых вучняў школы. За гады існавання школы з яе сцен выйшлі вядомыя людзі:



У гэтым годзе адзначаецца 15 гадоў аварыі на ЧАЭС. З гэтай нагоды ў школе праводзіліся адкрытыя ўрокі, пазакласныя мерапрыемствы пад назвай “ Імя той зоркі – палын”.
Хутка бягуць дзянькі. На двары ўжо май 2001 года. Заканчваееца яшчэ адзін навучальны год. А для выпускнікоў сур’ёзныя выпрабаванні.


Першы выпуск трэцяга тысячагоддзя, 2001г.


Пачатак 3-га тысячагоддзя 2002-2007 г.г.

За 5 гадоў у адукацыі адбыліся значныя змены: з 2003 года была ўведзена дзесяцібальная сістэма ацэньвання вучэбных дасягненняў вучняў, пяцідзённы тыдзень навучання вучняў 1-9 класаў, шасцідзённы тыдзень для вучняў 10-11 класаў, суботнія дні ў рэжыме работы школы сталі днямі развіцця, практыкуецца дапрофільнае і профільнае навучанне.

Колькасць вучняў штогод змяншаецца:





2003-2004

2004-2005

2005-2006

2006-2007

2007-

2008


Усяго:

118

111

107

102

97

Кадравае забеспячэнне вучэбнага працэсу:


Год

2006-2007

навуч. год



2007-2008

навуч. год



Усяго настаўнікаў

20

18

1.Кваліфікацыйная катэгорыя:







* вышэйшая

7 (35%)

7(38,9%)

* першая

4 (20%)

4 (22,2%)

* другая

3 (35%)

1 (5,6%)

* без катэгорыі

6 (30%)

6 (23,3%)

2. Адукацыя:







* вышэйшая

16 (80%)

15 (83,3%)

*сярэдняя спецыяльная

4 (25%)

3 (16,7%)

3.К-сць маладых спецыялістаў

4 (20%)

4 (22,2%)

з іх вучацца завочна ў ВНУ

1 (5%)

3 (16,7%)

Першая ступень навучання - пачатковая школа (І-ІУкласы): тэрмін навучання 4 гады, узрост дзяцей - 6 гадоў на 1 верасня. Навучанне ажыццяўляецца па праграмах для дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Вучні малодшых класаў вывучаюць замежную мову, з 1 класа замежная мова вывучаецца на павышаным узроўні, таксама яны маюць магчымасць паспрабаваць сябе на занятках па інтарэсах.

Другая ступень навучання - базавая школа (У-Х класы): тэрмін навучання 6 гадоў. Другая ступень абавязковая для ўсіх школьнікаў ва ўзросце да 16 гадоў. Асноўная яе мэта - забеспячэнне высокага ўзроўню сацыялізацыі школьнікаў. Другая ступень прадугледжвае перадпрофільную дыферэнцыяцыю ў 9,10 класах адпаведна Канцэпцыі профільнага навучання. Прадугледжаны таксама факультатывы і курсы па выбары для жадаючых.

Трэцяя ступень навучання - сярэдняя школа (ХІ-ХІІ ласы): тэрмін навучання два гады. Яна прадугледжвае профільную дыферэнцыяцыю, што адпавядае Канцэпцыі профільнага навучання і праграме паэтапнага ўвядзення профільнага навучання на гэтай ступені. На трэцяй ступені школы ажыццяўляецца вывучанне асобных прадметаў на павышаным узроўні і профільнае навучанне па выбраных профілях. Арганізуюцца для асобных вучняў курсы па выбары.

Ахоп вучняў профільным навучаннем за апошнія 5 гадоў складае:

Вызначыліся гэтыя гады поспехамі вучняў школы на раённых алімпіядах. Оксень Таццяна на працягу 2003, 2005, 2006 гадоў займала ІІІ месца на раённай алімпіядзе па матэматыцы. Слівец Таццяна па беларускай мове ў 2005, 2006 гадах займала ІІІ месца ў раёне. Трубчык Алена па рускай мове ў 2006 годзе заняла ІІІ месца ў раёне. Прымалі актыўны ўдзел вучні у раённых і абласных конкурсах:

“Суквецце талентаў” у намінацыі “Фальклорная песня” прызер Сініцкая Вольга, у намінацыі “Вядучы” прызёр Бубіч Дзяніс. Да 120-годдзя з дня нараджэння

Я. Купалы насценная газета, выпушчаная вучаніцай Слівец Таццянай пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Шэўчык В.М. і Семяновіч Л.П. заняла прызавое месца. Дыпломам была ўзнагароджана школа за ўдзел у раённай акцыі “Перамога” да 60-годдзя Вялікай Перамогі. Конкурс “Залатая рыбка” ў намінацыі “Юны паэт” прызёры: Гурбо Вольга, Скрыба Анастасія, Ахрамейка Алеся, Трубчык Анастасія. Гэтыя дзяўчынкі сталі пераможцамі конкурсу, былі запрошаны на святочнае ўручэнне ўзнагарод, якое праводзілася ў горадзе Любані нашымі знакамітымі пісьменнікамі У. Ліпскім, І. Муравейка. Нядрэнныя вынікі паказалі таксама вучні ў раённым конкурсе “Суквецце талентаў” Шэўчык Аляксандр, Вярынская Наталля, Царыковіч Наталля, у фотаконкурсе “Зямля пад белымі крыламі” Трубчык Алена, Сялюк Вікторыя. У конкурсе радаводаў - 1 месца ў раёне ( 2003). Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу “Гарадская ластаўка” – вучаніца 2 класа Скрыба Анастасія (2004)

Актыўны ўдзел прымаюць вучні школы ў Рэспубліканскіх конкурсах “Кенгуру”, “Буслік”, “Русский медвежонок” і займаюць прызавыя месцы ў раёне і вобласці. Зборная каманда па валейболу неаднаразова займала прызавыя месцы ў раёне.

Працэнт паступлення : 2001-2002 н.г. - у ВНУ і ССНУ складае -14%

2002-2003 н.г. -78%

2003-2004 н.г. -56%

2004-2005 н.г. -82%

2005-2006 н.г. -38%

2006-2007 н.г. -70%

Прыярытэтная выхаваўчая задача педагагічнага калектыву сёння – сумесна з сям’ёй, іншымі сацыяльна-выхаваўчымі інстытутамі грамадства выхаваць грамадзяніна з унутранай патрыятычнай, гуманістычнай пазіцыяй і ўсведамленнем таго, што ён гаспадар на сваёй зямлі, запатрабаваны ва ўласнай краіне, адказны за яе лёс, развіццё і росквіт і мае магчымасці для ўласнай рэалізацыі.

У сувязі з гэтым адным з асноўных напрамкаў у выхаваўчай рабоце школы з’яўляецца выхаванне вучняў, заснаванае на сістэме каштоўнасцей, якія адпавядаюць агульначалавечым прынцыпам і менталітэту беларускага народа.

Шматгадовая педагагічная практыка падкрэслівае важнасць выхавання асобы грамадзяніна- патрыёта. Самы важны ўрок, які народ здольны вынесці з гісторыі - гэта ўрок маральнасці. А які ж урок з сёняшняй нашай рэчаіснасці вынесе маладое пакаленне, што даём мы, педагогі, сёняшняй моладзі? Хто, калі не мы і наша змена павінны выступаць супраць тых палітыкаў, якія цягнуць свет у бездань ядзернай катастрофы, экалагічнай гібелі і бездухоўнасці. А таму патрыятызм патрэбен, неабходны! Ён не зжыў сябе і не зжыве ніколі, пакуль будзе існаваць наш дом – планета Зямля і гаспадаром на ёй будзе разумны чалавек.

Прававую аснову выхаваўчага працэсу складаюць: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Законы Рэспублікі Беларусь “ Аб правах дзіцяці”, “ Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця”, “ Аб прафесіянальна- тэхнічнай адукацыі”, “ Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб’яднаннях у Рэспубліцы Беларусь”, “Аб агульнай сярэдняй адукацыі”.

Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны тры сацыяльна значымые праграмы: “ Моладзь Беларусі”, “ Маладыя таленты Беларусі”,

“ Дзеці Беларусі”.

У гэтых дакументах аб’ёмна прадстаўлены выхаваўча-ідэалагічны блок, у якім сфармуляваны фундаментальныя каштоўнасці і накірункі дзейнасці, які складаюць аснову сістэмы выхавання ў нашай краіне.



Трэба адзначыць адзінства працэсу навучання, выхавання і развіцця асобы. А гэта ўдала спалучаецца на ўроках гісторыі, роднай літаратуры, музыкі і ў пазакласнай рабоце. Цяжка назваць хоць адну тэму, якую немагчыма было б звязаць з гісторыяй роднага краю. А такія ўрокі, пабудаваныя на мясцовым матэрыяле, паказваюць вучням, што гісторыя Любаншчыны, нашай вёскі- неад’емная частка гісторыі Беларусі.
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка