Лепей адзін раз убачыць




Дата канвертавання17.03.2016
Памер62.54 Kb.
28 жніўня на Брэсцкай радыёстудыі адбыўся запіс перадачы “ Лепей адзін раз убачыць...” , прысвечанай 45-годдзю з часу заснавання рэспубліканскага ладшафтнага заказніка “Выганашчанскае”.

Каб палюбавацца прыроднымі цудамі, не трэба ехаць на край света. Дастаткова прыйсці на аўта ці чыгуначны вакзал і ўзяць білет, напрыклад, да Івацэвіч, а потом прадоўжыць свой шлях да ўсход ад горада да возера Выганашчанскага, самага вялікага на тэрыторыі нашай вобласці. Пад час такога падарожжа прадставіцца магчымасць надзівавацца амаль некранутай прыродай Беларускага Палесся, рэдкімі птушкамі і раслінамі. Сваёй прыгажосцю заварожыць і само возера. Захаванню гэтага ўнікальнага кутка прыроды спрыяла тое, што ў 1968 годзе на ў цэнтры Брэсцкай вобласці на граніцы Івацэвічскага, Ганцавічскага і Лунінецкага раёнаў з мэтай захавання аднага з буйнейшых лесабалотных масіваў Еўропы быў створаны рэспубліканскі гідралагічны заказнік “В ыга нашчанскае”. У 2007 годзе ён быў ператвораны ў ландшафны. Зараз плошча заказніка складае 55,1 гектараў. Прыкладна 60% яго тэрыторыі складаюць лесабалотныя масівы, з якіх больш за 20% - адкрытыя балотныя ўгоддзі. 7% тэрыторыі заказніка пакрыты вадой. Акрамя возера Выганашчанскага ў склад запаведнай зоны ўваходзіць меньшай плошчы, але па-свойму ўнікальнае возера Бабровічскае, на паўночна-усходнім беразе якога археолагі выявілі першыя стаянкі людзей каменнага веку.

Мясціны гэтыя сапраўды дзікія, амаль некранутыя гасп адарчай дзейнасцю чалавека – тут самая буйная незаселеная тэрыторыя ў нашай краіне.

Калі вярнуцца на дзесяць тысяч гадоў назад, то можна было назіраць, як хвалі вялізарнага прыледніковага возера (каля 500 кіламетраў) біліся аб яго берагі. Але паступова яно зарастала, утвараючы вялікія запасы торфу. І ўрэшце рэшт засталіся толькі мелкаводнае возера Выганашчанскае (26 км) і возера Бабровічскае (9, 5 км). А на ўсёй астатняй тэрыторыі вольна размясцілася велізарнае балота з мноствам вялікіх і малых астравоў і град.

На сённняшні дзень заказнік прадстаўляе ўнікальную і непаўторную тэрыторыю для Беларусі і Еўропы. Гэта буйнейшы добра захаваны балотны масіў на водападзеле рэк Чарнаморскага і Балтыйскага басейнаў. Гэта буйнейшы ў Беларусі суцэльны масіў неразбураных балот. У заказніку знаходзіцца зона актыўнай разгрузкі грунтовых вод, якая мае вельмі важнае значэнне ў забеспячэнні рэк і азёр, падтрымцы пагодна-клімтычных характарыстык.



З розных куткоў свету прыязджаюць у заказнік, каб паназіраць за рэдкімі відамі птушак. А ўсяго іх тут маецца 220 відаў. За гэта “Выганашчанскае” удастоены міжнароднага статута тэрыторыі, важнай для птушак. А арнітолагі называюць яго “Царствам арлана белахвоста” – самай буйной драпежнай птушкі, якая гняздуецца і зімуе ў Беларусі. У забалочанных чорнаальшанніках робяць свае гнёзды вялікія падорлікі. Хоц ь гэтыя птушкі знаходзяцца на грані вымірання, але на тэрыторыі заказніка яны адчуваюць сябе ў бяспецы. Ёсць нават надзея, што гэты від не знікне. Да ліку ўнікальных і рэдкіх відаў адносіцца і таёжная птушка – барадатая неясыть, за якой назіраюць вучоныя-арнітолагі. Гэтыя птушкі вельмі даверлівыя і таму часта становяцца ахвярамі браканьераў.

Акрамя гэтага, тэрыторыя заказніка – гэта царства вялікай колькасці раслін і жывёл.

Упрыгожваюць заказнік многавекавыя дубы, ясені, клёны, ліпы, грабы. Добра пачуваюць сябе ў тут такія рэдкія для тэрыторыі Беларусі расліны, як іва лапландская, бяроза нізкая, мірт балотны, круцыята голая, смалёўка літоўская і іншыя. Тут маюцца вялікія запасы лекавых раслін: ландыша майскага, купены лекавай, каліны звычайнай, маліны, ажын і многіх іншых. Маюцца таксама віды раслін, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Жывёльны свет заказніка таксама багаты і разнастайны. На лясных сцежках тут можна сустрэць лася, кабана, андатру, еўрапейскага аленя, лісу, зайца, янотовідную сабаку, амерыканскую норку, і іншых. З чырвон акніжных жывёл – драпежнікі барсук і еўрапейская рысь, грызуны арэшнікавая соня і соня-палчок, рукакрылыя малая вечарніца, паўночны кажанок і прудовая начніца. Тут можна знайсці і адзінага прадстаўніка чарапах у нашай краіне – чарапаху балотную.

Азёры Выганашчанскае і Бабровічскае багатыя на рыбу.

На тэрыторыі дзейнічаюць дзве паляўнічыя гаспадаркі, яны з’яўляюцца філіялам Белавежскай пушчы. Гэтыя мясціны вядомы тым, што тут знаходзілася паляўнічая рэзідэнцыя пятра Машэрава, які любіў пастраляць качак. Маецца зараз тут і турыстычная база.

У 1767-1783 гадах тут быў пабудаваны канал Агінскага, які злучаў рэкі Ясельда і Шчара. Часткай канала з’яўляецца возера Выганашчанскае. Даўжыня Агінскага канала 55 км. Зараз ён не прадстаўляе цікавасці, як гідратэхнічнае збудаванне, але ён пераўтварыўся ў помнік гісторыі. І цікавейшы турыстычны аб’ект. Прагулачныя маршруты па рацэ Шчара і Агінскаму каналу маюць папулярнасць і ў наш час.

Акрамя гэтага, у заказніку “Выганашчанскае” прадстаўляюцца і іншыя турыстычныя паслугі.
Складальнік бібліёграф А. Ігнацьева
ПЯЦЬ ЯРУСАЎ ГІСТОРЫІ
(Да 725-годдзя з часу пабудовы Камянцкага слупа (Белай Вежы)

У старажытным Камянцы на беразе некалі паўнаводной рэчкі Лясная стаіць пабудова, якая памятае часы, калі сярод бяскрайняга мора непраходнай пушчы быў пабудаваны гэты ціхі зараз гарадок. Калісьці, дзякуючы менавіта ёй, Камянец шмат разоў заставаўся вольным незаваёваным горадам, а яго жыхары пазбягалі варожага палону. Часам пабудовы горада і разам з ім Камянецкай вежы або Каменецкага стаўпа (менавіта так называецца гэтая пабудова) старажытныя летапісы называюць прамежак паміж 1276 1288 гадамі. Тады па загаду галіцка-валынскага князя Уладзіміра Васількавіча, які вырашыў умацаваць паўночныя межы сваіх зямель майстар-градаруб Алекса, які “рубіў гарады” яшчэ пры бацьку князя, залажыў на высокім беразе рэчкі Лясная горад, а потом разам з мясцовым жыхарамі ўзвёў абарончую вежу.

Вось як аб гэтым расказвае Галіцка-Валынскі летапіс ад 127 6 года:

«Задумаўся князь Уладзімір, як бы яму дзе-нібудзь за Бярэсцем пабудаваць город. Узяў ён кнігі прарокаў і ў думках звярнуўся да Господа Бога, аб тым, каб дапамог яму, рабу грэшнаму – «что укажешь, то и сделаю…» Адкрыў князь кнігу – «и застроят пустыри вечные, ранее запустевшие, обновят разрушенные города, опустевшие с давних родов…» Князь Уладзімір зразумеў ласку Боскую да сябе і пачаў шукаць месца, якое падыходзіць для будаўніцтва горада. Землі гэтыя за восемдзесят гадоў апусцелі, а цяпер Бог узрадзіў яе сваёй міласцю. Адправіў Уладзімір разумнаго мужа Алекса, які яшчэ пры бацьку яго многія гарады пабудаваў, на пошукі месца. Вярнулўся Алекса і расказаў, што знайшоў месца для новаго города на березе ракі Лясная…

Князь жа сам паехаў з баярамі, слугамі і палюбіў гэтыя землі. Месца расчысцілі, зрубілі на ім горад і назвалі яго Каменцам, таму што зямля была камяністая…”

На момант завяршэння будоўлі вежа уяўляла сабой пяціяруснае круглае ў плане збудаване вышынёю каля 30 метраў, таўшчыня сцен якога – 2,5 метра, вонкавы дыяметр 13,6 метраў. Яна была складзена з цэглы цёмна-чырвонага і жаўтаватага колеру. Такой і захавалася да нашых дзён.



Збудаваннні такога тыпу называюць данжонамі. Данжон – гэта галоўная вежа феадальнага замка, якая служыла месцам пошняй абароны і укрыццём пры нападзе ворага. Яна мела памяшканні для жылля і захавання запасаў ежы і стаяла асобна ад замкавых умацаванняў. У ХІІІ стагоддзі такія вежы будаваліся ў Польшчы, Венгрыі, Чэхіі, Прыбалтыцы. Выконвалі яны сваю абарончую місію і ў беларускіх гарадах Гродне, Брэсце, Тураве, Навагрудку, Камянцы, Полацку, Мядзеле, Мсціславе. Ды да нашага часу захаваўся толькі адзін такі данжон – камянецкі. Гэты факт можна патлумачыць высокімі будаўнічымі якасцямі і шчаслівым выпадкам, якія дазвалялі вежы доўгі час вытрымліваць варожыя набегі. Горад, які стаяў на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і быў важным стратэгічным пунктам, спрабавал і захапіць крыжаносцы, войскі польскіх і літоўскіх князёў, арміі Рэчы Паспалітай, Швецыі, Маскоўскай дзяржавы.

У ХІХ стагоддзі вежа страціла сваё абарончае значэне. Яе нават спрабавалі разабраць на цэглу. Ды якасна зроблены матэрыял за стагоддзі не толькі не разбурыўся, а нават ператварыўся ў цвёрды камень.

Пасля таго, як на царскі прастол узышоў імператар Мікалай Першы (1826 год), ён загадаў прывесці ў парадак старажытныя збудаванні. Міністрэства ўнутраных спраў запатрабала ад губернатаў звесткі аб наяўнасці такіх пабудоў. Вось што паведамлялася аб Камянецкай вежы ў той час, калі ёй было 540 гадоў: “Пабудавана з добрага матэрыялу, цэгла амаль што скамянелая, нічым не пашкоджаная; у цэлым столп дастаткова моцны, пашкоджаны толькі верхнія перакрыцці”.

Камянецкую вежу памылкова называюць Белай. Такая назва пайшла з ХІХ стагоддзя. Даследчыкі таго часу памылкова лічылі, што вежа бялілася. Менавіта ў пацверджанне гэтага факта збудаванне пабялілі ў 1950 годзе. Але ў старажытнасці яна мала колер цэглы, з якога была пабудавана. Бяліліся толькі толькі нішы пятага яруса. Таму пазней былі праведзены рэстаўрацыйныя работы і вежа атрымала свой першапачатковы колер.

Зараз гэтае старжытнае збудаванне абвешчана помнікам гісторыі і культуры і ахоўваецца дзяржавай. А ў 1960 годзе рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта тут запрацаваў філіял абласнога краязнаўчага музея. Яго экспанаты расказваюць пра гісторыю зямлі Камянецкай і аб мінулым вежы-данжона.


Складальнік бібліёграф А. Ігнацьева


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка