Ледзь варушыцца лісце ракіт, I суцішана Нёман плюскоча




Дата канвертавання06.07.2016
Памер6.12 Kb.
Над ракой
Ледзь варушыцца лісце ракіт,

I суцішана Нёман плюскоча.

Выйшаў месяц на ясны блакіт

Прагуляцца па чэрвеньскай ночы.


I спынілі гамонку лясы

Пад празрыстым святлом месяцовым,

I аселі крупінкі расы

На кустах і на травах мядовых.


Беразняк сніць над рэчкаю сны,

Пахіліўшы купчастае вецце.

Хто не любіць красуні вясны,

Калі месяц так хораша свеціць!


Вось і месяц між хмар патануў,

I ў суцёмках вада не ільсніцца.



Я вітаю жыццё, і вясну,

I зару, што на ўсходзе ірдзіцца.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка