Лазута Канстанцін Пятровіч




Дата канвертавання06.07.2016
Памер11.57 Kb.
Лазута Канстанцін Пятровіч ў 1960 годзе паступіў у Аршанскае індустрыяльна-педагагічнае вучылішча, падчас вучобы ў якім паступіў на завочнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута. Пасля заканчэння вучобы ў вучылішчы прыехаў працаваць у Зэльвенскую СШ. З 1963 года Канстанцін Пятровіч працаваў настаўнікам працоўнага навучання і чарчэння.Затым поўнасцю перайшоў на працоўнае навучанне. На працягу ўсяго часу працы ў школе Канстанцін Пятровіч з’яўляўся кіраўніком МА настаўнікаў працоўнага навучання. Лазута К.П. неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі аддзелаў адукацыі Зэльвенскага райвыканкама, Гродзенскага аблвыканкама, граматай Міністэрства асветы. Мае нагрудны знак “Выдатнік народнай адукацыі”(1982 г.) Ёсць у спісе ўзнагарод Канстанціна Пятровіча і не зусім звычайнае заахвочванне: за высокую якасць падрыхтоўкі і ўзровень правядзення ўрока на семінары загадчыкаў РАНА Канстанціну Пятровічу была дадзена магчымасць набыцця ўласнага аўтамабіля (праўда, за свае грошы) па-за чаргой. У час усеагульнага дэфіцыту і чэргаў гэта было вялікай льготай.

Канстанцін Пятровіч вёў і гурткавую работу. Створаны ім судна-мадэльны гурток ўдзельнічаў у раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.Два гады гурткоўцы займалі першае месца ў вобласці. Паруснае судна аднаго з удзельнікаў гуртка заняло 2-е месца на рэспубліканскіх спаборніцтвах суднамадэлістаў. У той час праводзіліся конкурсы “Лепшы па прафесіі”. Вучні Канстанціна Пятровіча занялі ў 1975 годзе першае месца ў вобласці, і каманда была накіравана на рэспубліканскія спаборніцтвы ў Мозыр, дзе заняла 4-е месца. Пасля выхаду на пенсію Канстанцін Пятровіч працаваў у школе яшчэ 4 гады, а затым прысвяціў свой час клопатам аб сям’і і дзецях.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка