Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча а потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта




Дата канвертавання10.05.2016
Памер24.34 Kb.
Латушка зрабіў тры памылкі ў двух слупках Багдановіча

А потым прызнаўся, што чытаў гэты верш каханай пры расставанні. У Мінску прыйшоў Дзень памяці Паэта

Менавіта 25 мая 1917 года, 94 гады таму Максім Багдановіч памёр у Ялце. Бадай, кожны школьнік прыгадае пошнія радкі Паэта:



Ў краіне светлай, дзе я ўміраю,

У белым доме ля сіняй бухты,

Я не самотны, я кнігу маю

3 друкарні пана Марціна Кухты.

Сёння ля помніка Багдановічу, што стаіць паблізу Опернага тэатра ў Мінску, адбылася імпрэза ў памяць Паэта. Адметнасці было дзве. Упершыню яна праходзіла на вольным паветры (звычайна ў сценах музея Багдановіча, які месціцца ў Траецкім прадмесці). Другая – на імпрэзе прысутнічаў міністр культуры Павел Латушка. З гэтай нагоды на імпрэзе ўпершыню з’явілася гукаўзмацняльная апаратура – мікрафоны і машына з дынамікамі кшталту той, якая заўсёды ўдзельнічае ў разгоне мітынгаў. Латушку далі слова першаму слова, якое міністр пачаў з чытання на памяць верша “Зорка Венера”.



Павел Латушка:

Зорка Венера ўзышла над зямлёю,


ціхія згадкі з сабой прынясла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
зорка Венера ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца


ў неба начное i зорку шукаць.
Цiхiм каханнем к табе разгарацца
з гэтай пары я пачаў…”




Самыя пільныя знаўцы Багдановіча адразу заўважылі, што ў двух слупках міністр зрабіў тры памылкі, уступіў у суаўтарства з класікам! У арыгінале згадкі былі “светлыя”, яна іх “прывяла”, а зорку паэт “шукаў”. Што лагічна, бо далей ідзе рыфма “пачаў”. Аднак гэта драбяза – галоўнае, што міністр чытаў па памяці!

Потым Павел Латушка парадаваў прысутных школьнікаў згадкай, як “Зорка Венера” дапамагла яму зарабіць адзнаку “выдатна” ў школе.



Павел Латушка: “Я невыпадкова выбраў словы з верша, які ведаюць усе беларусы. Я ўспамінаю дзень, калі ў 10 класе на занятках беларускай літаратуры нам настаўнік прапанаваў праспяваць “Зорку Венеру”. І той, хто праспявае, атрымае “пяць”. Ну, зараз “дзясяткі” атрымліваюць, а мы тады атрымлівалі адзнаку “выдатна” – “пяць”. Ведаеце, я праспяваў гэты верш і атрымаў сваю “пяцёрку”. Але зараз спяваць, канешне, не буду”.

Потым Павел Латушка прызнаўся, што гэты верш адыграў вялікую ролю і ў ягоным асабістым жыцці – ускосна згадаўшы пры гэтым свой развод з жонкай.



Павел Латушка: “Пазней гэты верш я не спяваў, а чытаў сваёй каханай – калі мы пазнаёміліся. Пазней я чытаў гэты верш каханай, калі мы расставаліся... Гэта твор, які прайшоў праз усё маё жыццё, які прыходзіць на думку, які заўсёды са мной”.

Навучэнцы Сувораўскай вучэльні, якіх прыгналі на імпрэзу, вершы Багдановіча на памяць чыталі забываючыся, падглядаючы ў паперку, з памылкамі. Любімы верш Паўла Латушкі сувораўцы таксама “падрэдагавалі”.



Выкладчыца: “Суворавец Раеўскі Андрэй!..”

Раеўскі Андрэй: “Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
светлыя
гáдкі з сабой прывяла...” (патрэбна: згадкі)

Былы намеснік міністра культуры, а цяпер старшыня Беларускага фонда культуры Ўладзімір Гілеп прызнаецца, што менавіта дзякуючы марам ля помніка Багдановіча мусіць здзейсніцца даўняе жаданне прыхільнікаў Паэта.



Уладзімір Гілеп: “Збіраючыся каля гэтага помніка, мы марылі аб тым, каб аднавілі дом у Мінску, дзе нарадзіўся Максім Багдановіч. Марылі мы доўга, гадоў 15, выказваючы два разы на год каля помніка гэтую мару. Сёння міністр культуры абвясціў нарэшце каля помніка, што дом Багдановіча будзе!”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка