Лацінская мова (la)




Дата канвертавання08.04.2016
Памер245.73 Kb.

Лацінская мова (la)


Адна з класічных моваў, разам з грэцкаю моваю выступае як аснова для навуковай тэрміналогіі.

Варыянты назвы мовы лаціна.

Афіцыйная мова Ватыкану.

Колькасць носьбітаў не падлягае падліку.

Пісьмо лацінскае.

Альфабэт


A a B b C c D d E e F f G g H h I i (J j) K k L l M m N n O o P p Q q R r S s T t U u V v X x Y y Z z
У антычнай лаціне існавалі літары адно верхняга рэгістру. Літара J з’явілася толькі ў сярэднявечнай лаціне, у антычнасці адпаведны гук перадаваўся літараю І: IULIUS. Таксама ў антычнай лаціне літары U і V выступалі як графічныя варыянты, таму былі магчымыя напісаньні накшталт: VLYSSES = ULYSSES і UESPESIANUS = VESPESIANUS, і толькі ў сярэднявеччы за кожнаю са згаданых літараў трывала замацавалася пэўнае фанетычнае значэнне: U u – галосны, V v – зычны.

Літары y, z і спалучэнні ph, rh, th сустракаюцца толькі ў грэцызмах, k i ch – амаль выключна ў грэцызмах.


Дыякрытыка


У лаціне ёсьць два дыякрытычныя знакі, якія выкарыстоўваюцца для ўказання да даўжыню ці кароткасць галоснага гуку, над якім і размяшчюцца: даўжыня – ā (макрон), кароткасць – ă (брэвіс).

Дыграфы Ae ae, Oe oe могуць перадавацца лігатурамі – Æ æ, Œ œ. У выпадку, калі ae, oe – не дыграфы, а маюць самастойнае значэнне (абазначаюць асобныя гукі: а + е, о + е), на літараю е ставіцца дыякрытычны знак трэма (дзве кропкі1): poëtus ‘паэт’, або макрон: Boēthius = Баэтыюс.

Макрон над і ў становішчы перад галосным (найперш на пачатку слова) паказвае на тое, што і абазначае складовы гук: Īō = Іё.

Націск


у зыходнай форме звычайна прыпадае на перадапошні склад (аднак у адаптаванай форме месца нацсіку можа прыпадаць і на 3-ці ад канца і на апошні склад). Калі ж перадапошні склад кароткі, то націск прыпадае на 3-і склад ззаду: Caligŭla = Калíґула; пры гэтым трэба ўлічваць, што націскны склад трэба вызначаць у зыходнай форме: напр., Gallĭcus (акцэнтуецца 3-ці склад з канца), а не ў адаптаванай: Ґáллік (націск на перадапошнім складзе), бо часта фінальны склад пры адаптацыі адкідаецца. Месца націску ва ўласных імёнах на вызначаецца паводле формы роднага склону на -ōnis: Cicĕro, -ōnis = Цыцэрóн. Аднак у грэцызмах дыкрытыка не сведчыць пра месца націску, а выключна пра доўгае ці каротокае вымаўленне адпаведнааг галоснага гуку: Helĕna = Гэлена, Homērus = Гамэр. На месца націску можа паказваць і макрон у перадапошнім складзе – націск прыпадае на гэты доўгі склад: Catilīna = Катылíна.

Складанасць у тым, што дыякрытыка выкарыстоўваецца вельмі рэдка (пераважна ў слоўнікавай, энцыклапедычнай і навучальнай літаратуры), таму пры адсутнасці дыякрытыкі варта акцэнтаваць на перадапошні склад.

У дыфтонгу “і + галосны” брэвіс над галосным паказвае на тое, што націск прыпадае на і: ……………..

Грэцызмы


Лацінская мова зазнала магутны элінскі ўплыў, таму лацінскія тэксты, асабліва антычнага пэрыяду, утрымліваюць аграмадную колькасць грэцызмаў – ак онімаў, так і апэлятываў. Таксама грэцкая мова сталася пасярэднікам для асваеньня лацінай онімаў і экзатызмаў з трэціх, часцей непісьмовых моваў. Грэцызмы і матэрыял з трэціх моваў, вядомы сучаснаму свету праз грэцкае асваенне, варта адаптаваць з грэцкае, а не з лацінскае мовы.

Індэнтыфікаваць грэцызмы можна пра спецыфічныя пісьмовыя сродкі (літары k, y, z, спалучэнні ch, ph, rh, th), а таксама з дапамогаю слоўнікаў – іншамоўных словаў, грэцкае і лацінскае моваў, этымалягічных.



Грэцызмы ўлучаныя ў ніжэй пададзеную табліцу толькі ў якасці ілюстрацыяў таго, якім чынам яны мусяць асойвацца ў выпадку, калі ёсць фактамі менавіта лацінскага моўнага асяроддзя.

Фанетычнае значэнне спалучэньняў

Спалучэнні “зычны + галосны”

Апэлятывы ў якасьці ілюстрацыяў падаюцца толькі ў тых выпадках, калі не ўдалося выявіць онімаў з адпаведнымі спалучэннямі.





a

ae, e, oe

i, y

o націскны
і ў фіналях

o ненаціскны (апроч фіналяў)

u

перад зычным / у фіналі




a- = а-

ae-, e-, oe- = э-

i- = і-

o- = о-

o- = а-

u = у-






Ammianus = Аміян

Aetna = Этна

Ennius = Энніюс

Oeta = Эта

Isidorius = Ізідорыюс

Ora = Ора

Aeolia = Эолія

Octavius = Актавіюс

Urgulanilla = Урґулянілля



b

ba = ба

bae, be, boe = бэ

bi, by = бі

bo = бо

bo = ба

bu = бу

b = б




Ballio = Балліён

Baecula = Бэкула

Bellona = Бэллёна

Byzacium = Бізацыюм

Bostar = Бостар

Boionius = Баёніюс

Burrus = Бур

Publius = Публіюс

c

ca = ка

cae, ce, coe = цэ

ci, cy = цы

co = ко

co = ка

cu = ку

c = к




Carus = Кар

Caesar = Цэзар

Cincinnatus = Цынцыннат

Copia = Копія

Cornelius = Карнэліюс

Curtius = Курцыюс

Flaccus = Фляк

ch

cha = ха

chae, che, choe = хэ

chi, chy = хі

cho = хо

cho = ха



ch = х




Charondas = Харонд

Chaeronea = Хэранэя

Choerilus = Хэрыл

Chimaera = Хімэра

Chytros = Хітр

chorus = хор

Choaspes = Хаасп



Gracchus = Ґракх

d

da = да

dae, de, doe = дэ

di, dy = ды/-дзі2

do = до

do = да

du = ду

d = д




Dardania = Дарданія

Daedalus = Дэдал

Diāna = Дыяна

Dodona = Дадона

Domitius = Даміцыюс

Duellona = Дуэллёна

Drusilla = Друсілля

f, ph

fa, pha = фа

fae, fe, foe, phae, phe, phoe = фэ

fi, fy, phi, phy = фі

fo, pho = фо

fo, pho = фа

fu, phu = фу

f, ph = ф




Fabius = Фабіюс

Afer = Афэр

Phaedrus = Фэдр

Philoxenus = Філёксэн

Folia = Фолія

Fortuna = Фартуна

Fulvius = Фульвіюс

Flavius = Флявіюс

Sophronius = Сафроніюс

g

ga = ґа

gae, ge, goe = ґе

gi, gy = ґі

go = ґо

go = ґа

gu = ґу

g = ґ




Galba = Ґальба

Gaetulia = Ґетулія

Gellius = Ґелліюс

Tragicus = Траґік

Gordius = Ґордыюс

Gordianus = Ґардыян

Regulus = Рэґул

Largus = Лярґ

h

ha = га

hae, he, hoe = гэ

hi, hy = гі

ho = го

ho = га

hu = гу

h = г




Halaesa = Галеза

Haemus = Гэм

Hera = Гэра

Hispania = Гіспанія

Hora = Гора

Horatius = Гарацыюс

Hunnus = гун




і (= j)

ia (ja) = (’/ь)я

iae, ie, ioe (jae, je, joe) = (’/ь)е

ii, iy (ji, jy) = (’/ь)і

io (jo) = (’/ь)ё

io (jo) = (’/ь)ё

iu (ju) = (’/ь)ю

i3 = й




Ianiculus = Янікул

Traianus = Траян

ieiunium = еюніюм

injictio = ін’ікцыё

Iovis = Ёвіс

Maior = Маёр

Iupiter = Юпітэр

Maius = Май

k

ka = ка

kae, ke, koe = цэ

ki, ky = цы

ko = ко

ko = ка

ku = ку

k = к







Kaeso = Цэзон
















l

la = ля/-ла4

lae, le, loe = ле

li, ly = лі

lo = лё

lo = лё

lu = лю

l = ль/-л




Claudius = Кляўдыюс

Valerius = Валерыюс

Plinius = Плініюс

Olympus = Алімп

Blossius = Блёсіюс

Velox = Вэ́лёкс

Lucifer = Люцыфэр

Vulgata = Вульґата

Romulus = Ромул

m

ma = ма

mae, me, moe = мэ

mi, my = мі

mo = мо

mo = ма

mu = му

m = м




Marcus = Марк

Mercurius = Мэркурыюс

Aemilianus = Эміліян

Moschus = Мосх

Modestus = Мадэст

Murcia = Мурцыя

Pomponius = Пампоніюс

n

na = на

nae, ne, noe = нэ

ni, ny = ні

no = но

no = на

nu = ну

n = н




Murena = Мурэна

Naevius = Нэвіюс

Dionysius = Дыёнісіюс

Aenopia = Энопія

Novatus = Нават

Minutius = Мінуцыюс

Antonius = Антоніюс

p

pa = па

pae, pe, poe = пэ

pi, py = пі

po = по

po = па

pu = пу

p = п




Pantheon(um) = Пантэон

Pedius = Пэдыюс

Pupius = Пупіюс

Portius = Порцыюс

Portunus = Партун

Apulia = Апулія

Mopsus = Мопс

qu5

qua = ква

quae, que, quoe = квэ

qui = кві

quo = кво

quo = ква

quu = кву






аqua = аква

equester = эквэстэр

Aquileia = Аквілея

Quodsemelarripides = Кводсэмэлярыпід

quotidianus = кватыдыянус

equula = эквула



r(h)

r(h)a = ра

rae, r(h)e, roe = рэ

r(h)i, r(h)y = ры

r(h)o = ро

r(h)o = ра

r(h)u = ру

r = р




Tranquillus = Транквіл

Rhadamanthus = Радамант

Remus = Рэм

Rhea = Рэя

Crixus = Крыкс

Rion = Рыён

Aurora = Аўрора

Rhoda = Рода

Proserpina = Празэрпіна

Rhodopa = Радопа

Brutus = Брут

Carda = Карда

s

sa = са/за6

sae, se, soe = сэ/зэ

si, sy = сі/зі

so = со/зо

so = са/за

su = су/зу

s = c/-з




Sabina = Сабіна

Vipsanius = Віпсаніюс

Maesa = Мэза

Seneca = Сэнэка

Volunus = Валюзэн

Considius = Кансідыюс

Symmachus = Сімах

Asia = Азія

Sollius = Солліюс

Naso = Назон

Solonium = Салёніюм

Sulpicia = Сульпіцыя

Scipio = Сцыпіён

Galaesus = Ґалез

ss

ssa = са

ssae, sse, ssoe = сэ

ssi, ssy = сі

sso = со

sso = са

ssu = су

ss = c




Issa = Іса

Ossaeus = Асэй

Cassius = Касіюс

Assorum = Асор

Assorinus = Асарын

pressure = прэсура

Crassus = Крас

su

sua = сва

sue = свэ

sui = сві

7










Suada = Свада

Suetonius = Свэтоніюс

suilla = свілля

suo = сýо



suum = суум



t(h)

t(h)a = та

tae, t(h)e, toe = тэ

ti = ты/цы/-ці8;
thi, thy = ты/-ці

t(h)o = то

t(h)o = та

t(h)u = ту

t(h) = т




Jugurtha = Юґурта

Terentius= Тэрэнцыюс

Theocritus = Тэакрыт

Atilius = Атыліюс
Martialis = Марцыял


Thymbraeus = Тымбрэй

Gnato = Ґнатон

Antoninus = Антанін

Thurinus = Турын

Thrasyllus = Трасіл

v

va = ва

vae, ve, voe = вэ

vi, vy = ві

vo = во

vo = ва

vu = ву






Valgius = Вальґіюс

Vergilius = Вэрґіліюс

Vitruvius = Вітрувіюс

Volupia = Валюпія

Vopiscus = Вапіск

Vulgata = Вульґата



x

xa = кса

xae, xe, xoe = ксэ

xi, xy = ксі

xo = ксо

xo = кса

xu = ксу

x = кс




Xanthippus = Ксантып

Buxentum = Буксэнт

Ixion = Іксіён

Axona = Аксона




axungia = аксунґія

Sextus = Сэкст

z

za = за

zae, ze, zoe = зэ

zi, zy = зі

zo = зо

zo = за

zu = зу

z = з




Azan = Азан

Zetus = Зэт

Uzita = Узіта,

Zygia = Зіґія

Zoster = Зостэр

Zoilus = Заіл






Іншыя спалучэнні
Спалучэнні галосных (пасля зычных, у межах аднае марфемы)

au = аў: Aulus = Аўл, Aurelius = Аўрэліюс

eu = эў: Eusepius = Эўсэбіюс

ia = ія/ыя (пасля зацвярдзелых і д, т): Iunianus = Юніян, Placidia = Пляцыдыя

ie = іе/ые (пасля зацвярдзелых і д, т): Avienus = Авіен, Hieronymus = Гіеранім, Labienus = Лябіенус

io = іё/ыё (пасля зацвярдзелых і д, т): Pollio = Палліён

ioe = іе/ые (пасля зацвярдзелых і д, т): dioecesis = дыецэзіс

iu = ію/ыю (пасля зацвярдзелых і д, т): Statius = Стацыюс

= уі: Dlius = Дуіліюс

uu = уў (апроч выпадкаў пасля q і пазыцыі ў фіналі)

У грэцызмах у спалучэннях з пачатковым і на месцы гэтае літары можа быць у, аднак вынікі адаптацыі буду тоесныя: Hyacinthos = Гіяцынт.


Падвойныя зычныя:

bb = б: Obba = Оба

cc = к (перад a, o, u) / кц (перад ae, e, oe, i, y): Accius = Акцыюс

dd = д: addax = адакс

ff = ф: Suffenus = Суфэн, Uffugum = Уфуґ

gg = ґ: aggressor = аґрэсар

ll = лл(ь)/: Gallio = Ґалліён, Sallustius = Саллюстыюс, Sulla = Сулля

mm = м: Commodus = Камод

nn = нн/: Annia = Аннія, Cinna = Цынна

pp = п: Agrippa = Аґрыпа

rr = р: Arrius = Арыюс, Verres = Вэрэс

tt = т: Attica = Атыка
Асаблівасці адаптацыі лацінізмаў

Звычайна адаптацыя матэрыялу з бальшыні моваў свету адбываецца паводле пачатковае формы, пры гэтым іншыя граматычныя формы (ускосных склонаў, множнага ліку ды г. д.) пад увагу не бяруцца. Традыцыя асваення фактаў з антычных моваў – грэцкай і лацінскай – іншая.

У лацінскай мове назоўнік можа мець дзве розныя асновы – пачатковай формы (назоўнага склону адзіночнага ліку) і ўскоснай формы (ускосных склонаў адзіночнага ліку і ўсіх склонаў множнага ліку, у т. л. назоўнага). Розныя асновы (яны адрозніваюцца апошнімі гукамі) маюць назоўнікі 3 скланення, іх граматычная прыкмета – канчатак -is у родным склоне. І менавіта аснова ўскосных склонаў выстапе ў якасці зыходніка пры асваенні онімаў, што знайшло адлюстраванне ўпадраздзеле “Фіналі” (гл. ніжэй). Аднак у жорсткае правіла пры традыцыйным асваенні такі падыход не ператварыўся – некаторыя імёны замацаваліся ў пачатковай форме: .............

Таксама традыцыйна адаптацыя закранае і граматычны бок слова: прыкладам, калі зыходнік асабовага імя канчаецца на -e, то пры асваенні ён звычайна набывае канчатак : ..............; зыходна множныя тапонімы ператвараюцца ў множналікавыя і пры адаптацыі, што прыводзіць да змены іх арыгінаьнага аблічча, але забяспечвае ім магчымасць скланяцца ў мове-рэцыпіенце: ..............

Фіналі

зычны + -as (у грэцызмах), -is = зычны: Epaminondas = Эпамінонд, Tiberis = Тыбэр

-(а)ea = -ея: Graea = Ґрэя, Heraclea = Гэраклея

-eum, -eus (-aeus) = -эй (пасьля l – -ей): Annaeus = Аннэй, Coliseum = Калізэй, Gnaeus = Ґнэй

зычны + um, -ius = зычны + -іюм, -іюс: Capitolium = Капітоліюм, Latium = Ляцыюм, Iulius = Юліюс

галосны + um, -ius = галосны + й: Gaius = Ґай

-о = -он(а): Cato, -onis = Катон; Juno, -onis = Юнона, Nero, -onis = Нэрон; Otto, -onis = Атон

-os = -от: Nepos, -otis = Нэпот

-ola = -ола: Bola = Бола

-ua = -уя: Capua = Капуя

-ula = -ула: Caligula = Каліґула

зычны + -um, -us = зычны: Hiberus = Гібэр, Priscus = Прыск, Titus = Тыт; у т. л. калі ў якасці зычнага выступае і: Pompeius = Пампэй



-uum, -uus = -уум, -уус: perpetuum = пэрпэтуум
Варыянты зыходніка

Пры хістанні правапісу зыходніка паміж о і u перавага аддаецца варыянту u: Volcatius/Vulcatius = Вулькацыюс, Volcanus/Vulcanus = Вулькан; паміж е і іi: Ceus/Cius = Цыюс, паміж rr i rsrs: Cherron/Cherson = Хэрсон.
Праблемы

Hadrianus. У грэцкай, грузінскай, іўрыце, амаль ува ўсіх кірылічных, у некаторых лацінаграфічных (дзе Н- абазначае нуль гуку – каталанская, астурыйская, партугальская, неапалітанская, сіцыліянская), а таксама ў постсавецках лацінаграфічных (летувіскай, латышскай, азербайджанскай) мовах – А-, ува ўсіх астатніх лацінаграфічных (у т. л. у эстонскай), а таксама ў кірылаграфічнай сербскай, у армянскай – Ha- (Ха-). Крыніца: Вікіпэдыя.

Vespasian. У польскай, славацай і ўсіх пост’югаслаўскіх (бошанскай, македоўнскай, сербскай, славенскай, харвацкай) мовах – з (магчыма, і ў нямецкай), у астатніх – с.

Maecenas, -atis = Мэцэ́нас/Мэцэна́т



1 Не блытаць трэмы з умляўтам, які маю такі ж выгляд, аднак адрозніваецца фантычным значэннем – паказвае на прасунутасьць адпадных галосных наперад.

2 У фіналях.

3 Пасьля галоснага перад неперадавальнаю фіналлю.

4 У фінальных спалучэннях -ula, -ola.

5 Літара q выкарыстоўваецца толькі ў спалучэнні з наступнаю u.

6 У інтэрвакальным становішчы (паміж галоснымі ды пасля галосных перад m) s = з, у астатніх выпадках (у т. л. паміж дыфтонгам і галосным або галосным і дыфтонгам) = с, напр.: Vespasianus = Вэспасіян, дзе пасля s ідзе дыфтонг іа.

7 Ламаныя дужкі абазначаюць, што спалучэнне рэдкае і ўласных імёнаў з ім выявіць не ўдалося.

8 Спалучэнне ti перад любым галосным традыцыйна перадаецца як цы пасля любых зычных ці галосных, апроч выпадкаў sti, tti, xti, дзе яно абазначае адпаведна сты, ты, ксты.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка