Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка




старонка2/30
Дата канвертавання15.03.2016
Памер2.88 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   30

УСТУП


Мэта гуманітарнай, у прыватнасці, беларускамоўнай адукацыі студэнтаў па спецыяльнасці – не толькі паглыбіць іх веды ў фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцях і нормах сучаснай беларускай мовы як важнейшага элемента нацыянальнай культуры беларускага народа, але і пазнаёміць іх з асаблівасцямі развіцця і выкарыстання спецыяльнай лексікі, з пытаннямі культуры беларускай мовы ў афіцыйна-справавой сферы.

Сучасная канцэпцыя падрыхтоўкі спецыялістаў заснавана на сусветнай гуманістычнай тэндэнцыі захавання і развіцця нацыянальна-культурнай самабытнасці народаў, важнейшым элементам якой выступае нацыянальная мова.

У курсе лекцый пастаўлены дзве асноўныя мэты:


  1. Актывізаваць і паглыбіць веды аб лексічнай і граматычнай сістэмах мовы, атрыманыя раней;

  2. Даць глыбокія веды аб граматычных, семантычных і іншых асаблівастях, праблемах развіцця і функцыянавання беларускай спецыяльнай лексікі, у прыватнасці – тэрміналогіі. Акрамя таго, курс скіроўвае будучых спецыялістаў на пашырэнне іх ведаў па пытаннях беларускага, славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства, сацыялінгвістыкі з дапамогай багатага спіса лінгвістычнай літаратуры, пададзенага ў канцы курса.

Курс лекцый дапаможа спецыялістам больш дакладна і ўсвядомлена ўжываць багатыя і разнастайныя сродкі мовы і ў прыватнасці – спецыяльную лексіку ў прафесійнай дзейнасці. Улічваючы тое, што з вусным ці пісьмовым маўленнем звязана ўся дзейнасць, такая задача з’яўляецца вельмі актуальнай для эфектыўнай прафесійнай працы сучаснага кіраўніка.

Змест курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)» арыентуе на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў, на ўсведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа. Вывучэнне дысцыпліны накіравана на пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў.

Вучэбны курс «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)» складаецца з двух раздзелаў.

Першы раздзел уключае тэмы, якія раскрываюць сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў.

Другі раздзел прысвечаны пытанням спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных, семантычных, слова-ўтваральных і іншых асаблівасцяў і накіраваны на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы.

Уводная лекцыя змяшчае звесткі аб славянскіх мовах, аб узнікненні і развіцці беларускай літаратурнай мовы.

Курс прызначаны для студэнтаў, якія ўжо маюць пэўныя веды аб беларускай мове згодна з праграмай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.

Аўтары курса: Л.А.Антанюк – «Уступ» і раздзел 2 «Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія)»; Б.А.Плотнікаў – уводная лекцыя «Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў» і раздзел 1 «Фанетычныя, арфаэпічныя, граматычныя, стылістычныя і іншыя асаблівасці сучаснай беларускай мовы».



У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны

Валодаць:



  • арфаэпічнымі, лексічнымі, граматычнымі, стылістычнымі і іншымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  • спецыяльнай лексікай (тэрміналогіяй) у галіне дзяржаўнага кіравання і эканомікі, кіравання дзейнасцю прадпрыемства;

  • асноўнымі моўнымі універсаліямі і спецыфічнымі паняццямі беларускай мовы;

  • уяўленнямі аб месцы і ролі мовы ў грамадстве, у сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў, у культуры;

  • навыкамі культуры маўлення.

Ведаць:



  • паходжанне і гістарычнае развіццё беларускай літаратурнай мовы;

  • адметныя асаблівасці беларускай мовы;

  • фанетычны склад сучаснай беларускай мовы;

  • асноўныя нормы сучаснага беларускага вымаўлення (націскных і ненаціскных галосных, зычных і іх спалучэнняў);

  • спецыфіку лексічнага складу беларускай мовы, яго характарыстыку паводле сферы выкарыстання;

  • асновы справаводства і дакументацыі на беларускай мове;

  • граматычныя асаблівасці беларускай мовы;

  • асноўныя стылі беларускай мовы;

  • адметныя рысы афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў;

  • сутнасць паняццяў «спецыяльная лексіка», «тэрмін», «тэрміналогія», «прафесійная лексіка», «наменклатурныя назвы»;

  • гістарычнае фарміраванне беларускай тэрміналогіі;

  • асаблівасці і тэндэнцыі станаўлення тэрміналогіі на сучасным этапе развіцця беларускай мовы;

  • першыя старажытныя пісьмовыя помнікі афіцыйна-справавога і навуковага стыляў беларускай мовы;

  • асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY – XYII стагоддзях, у другой палове XYII – першай палове XIX стагоддзя;

  • асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд;

  • практыку выкарыстання сучаснай беларускай тэрміналогіі кіравання, эканамічнай тэрміналогіі.

  • Умець:

  • выконваць практычныя заданні па беларускай фанетыцы, арфаэпіі, арфаграфіі, граматыцы;

  • працаваць з беларускамоўнымі тэкстамі па спецыяльнасці і складаць такія тэксты;

  • ажыццяўляць камунікацыю на беларускай мове ў спецыяльнай сферы.

ТЭМА 1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СІСТЭМЕ СЛАВЯНСКІХ МОЎ

Лекцыя 1. Прадмет, метады и задачы курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)». Вывучэнне курса ў сістэме Адкрытая адукацыя


Асноўныя паняцці:

мова; мова і грамадства; функцыі маўлення; мова – найважнейшы элемент культуры; моўны малюнак свету; мова і менталітэт; нацыянальныя асаблівасці народа; нацыянальна-культурная спецыфіка маўленчых паводзін; моўная сям’я; індаеўра-пейская моўная сям’я; моўная група; славянская моўная група; старажытноўсходне-славянская мова; літаратурныя помнікі і жанры старабеларускай мовы; дзелавая літаратура; летапісы; перакладная жыційная літаратура; рэлігійная літаратура; мемуарная літаратура; мастацкая і палемічная літаратура; лінгвістычная літаратура; новая беларуская літаратурная мова.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   30


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка