Кветкi – для пераможцаў Клумба з сімвалам патрыятычнага праекта брсм “Кветкі Вялікай Перамогі” з’явілася ў цэнтры горада Валожына – на вуліцы Шчарбіны




Дата канвертавання18.06.2016
Памер6.71 Kb.
Кветкi – для пераможцаў

Клумба з сімвалам патрыятычнага праекта БРСМ “Кветкі Вялікай Перамогі” з’явілася ў цэнтры горада Валожына – на вуліцы Шчарбіны.

Служба азелянення жылкамунгаса разам з моладдзю створыць кветкавую кампазіцыю – бутаньерку з кветачкай яблыні і чырвона-зялёнай стужкай.

Мерапрыемства праходзіць у рамках працоўнай акцыі “Вясна 45-га”, ініцыіраванай Рэспубліканскім штабам студэнцкіх атрадаў БРСМ. Кветкавыя кампазіцыі, прысвечаныя салдатам-пераможцам, стануць упрыгажэннем тэрыторыі ў кожным раёне краіны.

Стартавала акцыя 1 мая, закончыцца 10 мая – у Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.



Алена ПАшкевіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка