Кузьня кадраў наступнага




Дата канвертавання15.03.2016
Памер26.92 Kb.
Кузьня кадраў наступнага

Акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту абвяшчае набор на бакалаўрскую і магістарскую праграмы. Яшчэ падчас свайго стварэньня ЭГУ, які зьяўляўся найбуйнейшай і найпрэстыжнейшай прыватнай ВНУ Беларусі, меў на мэце выхаваць новую эліту. Цяпер, калі дыстанцыя паміж падыходамі да вышэйшай школы ў Беларусі і па-за ейнымі межамі яшчэ больш павялічылася (пры гэтым, у выпадку з ЭГУ дыстанцыя павялічылася ва ўсіх сэнсах), навідавоку адное: ЭГУ амаль у адзіноце нясе гэтую місію для беларускай моладзі. У сытуацыі, калі выкладаньне замежных моваў унутры краіны безупынна скарачаецца, а гуманітарныя навукі ператварыліся ў прыбудову дзяржаўнай ідэалёгіі, існуе рызыка, што ў сьвеце не застанецца ніводнай беларускай ВНУ, якая забясьпечыла б студэнтаў сучаснымі ведамі, якія ўлічваюць агульную тэндэнцыю да ўнівэрсалізацыі ведаў і адукацыі.


У такіх умовах акадэмічны дэпартамэнт палітычных навук ЭГУ выходзіць на першае месца, бо яго выпускнікі яшчэ з часоў дзейнасьці ўнівэрсытэту ў Менску стажыруюцца і працуюць у розных эўрапейскіх і міжнародных фондах і арганізацыях, беларускіх аналітычных структурах і СМІ, назапашваючы досьвед, які потым можа быць пасьпяхова выкарыстаны дзеля эўрапеізацыі Беларусі. На сёньняшні момант студэнты праграмы зьяўляюцца каардынатарамі і ўдзельнікамі ўнікальнага для постсавецкай прасторы міжнароднага праекту “Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка”, у межах якога навучаюцца ў выкладчыкаў унівэрсытэту Бэргэна (Нарвэгія), а затым выкарыстоўваюць атрыманыя веды на практыцы падчас назіраньняў за выбарамі ў розных краінах (місіі мелі месца ў Нарвэгіі, Грузіі, Літве і ва Ўкраіне).
Дэ-факта менавіта бакалаўрская праграма “Паліталёгія і эўрапейскія дасьледваньні” разам з магістарскай праграмай “Публічная палітыка” скіраваныя на падрыхтоўку спецыялістаў, здольных стаць ня толькі эфэктыўнымі палітычнымі тэхнолягамі і ўплывовымі палітолягамі-аналітыкамі, але і беларускім істэблішмэнтам у наступнага.
Фармуючы ў студэнтаў уяўленьне аб сутнасьці сучасных заходніх падыходаў у палітычнай навуцы, забясьпечваючы неабходнымі навыкамі працы ў галіне палітычнай камунікацыі, ствараючы магчымасьць пазнаёміцца зь ведамі вядомых усходнеэўрапейскіх палітолягаў (сярод выкладчыкаў праграмы – аўтар манаграфіяў і артыкулаў па паліталёгіі, прафэсар Уладзімір Роўда; старшыня паліталягічнай асацыяцыі Літвы, прафэсарка Ірміна Матанітэ; прафэсар, загадчык катэдры паліталёгіі Чарнавіцкага нацыянальнага ўнівэрсытэту імя Ю. Фядзьковіча Анатоль Круглашоў і іншыя), дэпартамэнт ня проста з упэўненасьцю глядзіць у наступнае, але імкнецца прыняць непасрэдны ўдзел у ягоным фармаваньні.
Навучаньне на расейскай і беларускай мовах. Дыплём прызнаецца ва ўсіх краінах ЭЗ.
Кошт навучаньня на бакалаўрскай праграме – 1200 эўра за год (дзённая форма), з улікам пасьпяховасьці магчымыя зьніжкі да 100 %; 600 эўра (завочная форма). Кошт навучаньня на дзённай магістарскай праграме – 600 эўра за год. Унівэрсытэт садзейнічае ў пытаньнях разьмяшчэньня у Вільні, мэдычнага страхаваньня і візавага суправаджэньня.
Набор ажыцьцяўляецца па выніках напісаньня эсэ, тэставаньня ведаў замежнай мовы (пры неабходнасьці) і сярэдняга бала дыплёма па шэрагу прадмэтаў. Яшчэ да пачатку ўступных іспытаў профільнае эсэ можна напісаць 18 красавіка і 23 траўня 2010 году ў Вільні пасьля дзён адчыненых дзьвярэй у ЭГУ 17 красавіка і 22 траўня 2010 году.

Дакумэнты для паступленьня ў 2010 годзе прымаюцца:


на дзённую бакалаўрскую праграму (http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003714/) – да 25 чэрвеня;
на завочную бакалаўрскую праграму (http://www.ehu.lt/studies/bachelor/programs/fields/0003714/) – да 24 ліпеня;
на дзённую магістарскую праграму (http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0003737/; http://www.ehu.lt/studies/master/programs/fields/0013347/) – да 10 ліпеня;
на курсы дыстанцыйнага навучаньня – да 12 верасьня на восеньскі сэмэстар.
Форум для абітурыентаў:

moodle.ehu.lt



Кантакты

Дзённае аддзяленьне: admission.b.polscience@ehu.lt
Завочное аддзяленьне: phildistance@ehu.lt


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка