Курс 1 Тэма Слова ў тэксце. Гукавая абалонка слова Мэта




Дата канвертавання18.05.2016
Памер37.28 Kb.
Установа адукацыі

“Ваўкавыскі дзяржаўны будаўнічы прафесіянальны ліцэй”




Ваўкавыск



2011 г.

Прадмет беларуская мова

Курс 1

Тэма Слова ў тэксце. Гукавая абалонка слова
Мэта: Узнавіць і падагуліць веды пра фанетычную сістэму беларускай мовы, класіфікацыю гукаў. Замацаваць і паглыбіць веды аб правілах вымаўлення спалучэнняў зычных гукаў. Удасканальваць навык фанетычнага разбору слоў. Выпрацоўваць здольнасць выяўляць у сваім і чужым маўленні адхіленні ад арфаэпічных норм. Выхоўваць патрэбу ў культуры маўлення.
Форма урок-практыкум
Абсталяванне: параграф 16 (ст.80-89; практ. 99, 102, 103,104, 111); матэрыялы для самастойнай работы – пркт.107,110,118; прэзентацыя, рэфлексійныя карткі

Ход урока:

  1. Арганізацыя пачатка ўрока:

  • прывітанне;

  • вызначэнне адсутных;

  • праверка гатоўнасці да ўрока;

  • запіс даты і тэмы ў сшытках

  1. Работа над тэмай і задачамі ўрока (слайд №1)

  2. Работа з тэрміналагічным мінімумам: (слайд №2)




  • зычныя гукі;

  • шумныя і санорныя;

  • звонкія і глухія;

  • цвёрдыя і мяккія;

  • зацвярдзелыя;

  • шыпячыя і свісцячыя;

  • заднеязычныя;

  • падоўжаныя

  1. Блок “Галосныя гукі” (слайд №3)

  1. Паняцце гука і літары

  2. Паняцце галоснага гука

Галосныя гукі – 6: а,о,у,ы,э,і

Галосныя літары – 10: а,о,у,ы,э,і,е,ё,ю,я

Няётавыя літары – а,о,у,ы,э

Ётавыя літары – е,ё,ю,я,і

Ётавыя абазначаю 2 гукі: - пасля галосных;

  • у пачатку слова;

  • пасля ‘; ь; ў

  1. Практыкаванне 99, ст.81(па варыянтах)


Першы варыянт выпісвае словы, у якіх ётавыя абазначаюць адзін гук і мяккасць папярэдняга зычнага: свята, Дняпро, далячынь, жыццё, віць, Дзвіна, адліга, шлюзы, Нёман, планета, настаўніца, цёмна-русы, чалавечнасць, сумленны.
Другі варыянт выпісвае словы, у якіх ётавыя абазначаюць два гукі: высокія, выстрыё, сур’ёзны, здароўе, кар’ер, чытаю, юны, у выраі, аб’язджаць, ясныя, памыляюся, абое.


  1. Блок “Зычныя гукі” (слайд №4)

  1. Паняцце зычнага гука

  2. Санорныя – 11: л,м,н,й,ў,в,р

  3. Шумныя – звонкія, глухія

  4. Цвёрдыя, мяккія, зацвярдзелыя (ж,ш,дж,ч,дз,ц,ў,р)

  5. Шыпячыя (ж,ш,дж,ч), свісцячыя (з,с,дз,ц)

  6. Заднеязычныя (г,г’,к,х)

-Пра якія гукі не сказалі? (падоўжаныя)

-Чаму важна пра гэта помніць? (адметная рыса беларускай мовы)




  1. Практыкаванне104, ст.84 (слайд №5)

Сцежка, эстэтыка, падказка, шэпт, цытата, пісаць, спаць, шчупак, казка, усякі.



  1. Блок “Фанетычны аналіз” (слайд №6)

Слесар - сле-сар, [с’л’эсар]

с-[с’], зычны, глухі, мяк., свісц.

л-[л’], зычны, сан., мяк.

е-[э], гал., нац.

с-[с], зычны, глухі, цв., свісц.

а-[а], гал., ненац.

р-[р], зычны, сан., зацв., дрыж. (вібр.)

6 літ., 6 гук.
Вадзіцель – ва-дзі-цель, [вадз’іц’эл’]

в-[в], зычны, сан., цв.

а-[а], гал., ненац.

дз-[дз’], зычны, зв., мяк., свісц.

і-[і], гал., нац.

ц-[ц’], зычны, гл., мяк., свісц.

е-[э], гал., ненац.

л-[л’], зычны, сан., мяк.

ь-[-]

8 літ., 7 гук.





  1. Блок “Фанетычная транскрыпцыя” (слайд №7)

Барацьба, не чуе, лічба, наладчык, расказчык, ад чаго, расчоска, пясчанік, з жонкаю, малацьба, без цёткі.

  1. Самастойная работа (слайд №8)

  • Што такое сінонімы?

  • Прыклады:

Сябар, прыяцель, таварыш, друг, дружбак.

Вясёлы, радасны, шчаслівы, бадзёры, святочны, урачысты.

Гаварыць, шаптаць, мовіць, бубнець, барматаць, плявузгаць, тараторыць, тарабаніць.

Несціся, рухацца, імчацца, ляцець, распаўсюджвацца.

Эксплуатацыя, прыгнёт, абдзіралаўка, спекуляцыя, выкарыстанне.

Вадзіцель, кіроўца, шафёр, шофер, пілот, машыніст.



Імклівы, хуткі, быстры, шпаркі, парывісты, імпэтны.


  1. Дамашняе заданне (слайд №9)

Пар. 16

  1. Практ.107

  2. Практ. 110

  3. Практ.118




  1. Вынік урока (зварот да слайду №10)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка