Курганны могільнік в. Дубраўка Кароткае апісанне




Дата канвертавання21.03.2016
Памер96.69 Kb.
Курганны могільнік в. Дубраўка

Кароткае апісанне:


Уяўляе сабой курганную групу. За 1,5 км. ад вёскі, справа ад дарогі на в.Сліжы, на беразе р.Шчара. 2 курганы вышынёй 1,2 і 2,1 м., дыяметрам 9 і 12 м. Выявіў і даследаваў у 1974 г. П.Ф.Лысенка. Раскопкі не праводзіліся

Стаянка в. Пескі



Кароткае апісанне:

За 1 км на паўночны захад ад вёскі, за 0,1 км ад брода праз раку Мутвіца (упадзенне ў р.Заяльвянка р.Мутвіца). Пляцоўка ў лесе, памерам 160Х60 метраў. Адкрыў і абследаваў у 1965 годзе М.М.Чарняўскі. Культурны пласт 0,1 м. У месцы выдзімання пяску сабраны крамянёвыя прылады каменнага веку. Раскопкі не праводзіліся.

Селішча в. Пескі


Кароткае апісанне:

За 0,2 км ад моста (уверх па рацэ), на правым беразе Зяльвянкі. Культурны пласт 0,2-0,6 м., прасочваецца ўздоўж ракі на адлегласці 150 м. Выявіла і абследавала ў 1958 годзе Ф.Д.Гурэвіч, абследавалі ў 1973г. П.Ф.Лысенка, у 1984г. Я.Г.Звяруга. Знойдзены фрагменты ляпных і ганчарных пасудзін з дамешкай жарствы ў гліне. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік в. Чарленка



Кароткае апісанне:

За 1,5 км. на захад ад вёскі, у лесе, ва ўрочышчы Глінішча. 3 курганы вышынёй 0,3 – 0,8 м., дыяметрам 5 – 6 м. з кургановымі круглымі насыпамі. Адкрыў у 1963 г. і абследаваў у 1964 г. В.Р.Супрун. У 1974 г. абследаваў П.Ф.Лысенка. Раскопкі не праводзіліся.



Гарадзішча в.Глядавічы

Кароткае апісанне:

Гарадзішча – 1 км. На паўночны захад ад цэнтра вёскі. Пляцоўка круглай формы, дыяметрам – 45 метраў, з боку поля умацавана валам вышынёй 2 метры. З вонкавага боку вала прасочваюцца рэшткі рова. Адкрыла ў 1958 годзе Ф.Д.Гурэвіч, абследваў у 1973-1975 гадах Я.Г.Звяруга. Культурны пласт 0,2 м. На тэрыторыі гарадзішча сабраны фрагменты шэрагліняных гаршкоў з дамешкаў жарствы і шамоту ў цесце. Адносіцца да 11-14 стст. Раскопкі не праводзіліся.




Стаянка і селішча перыяду каменнага і бронзавага вякоў, сярэднявечча

в. Навасёлкі



Кароткае апісанне:

На паўднёвы ўсход ад верхняга канца вёскі, на прынёманскім краі тэрасы захаваліся нязначныя рэшткі вала. Выявіў і абследаваў у 1969 г. Л.С.Клейн, абследавала ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч. Знойдзены абломкі ганчарнай керамікі з дамешкамі жарствы ў гліне. Раскопкі не праводзіліся.




Каменны могільнік в. Навасёлкі

Кароткае апісанне:

За 0,7 км. на захад ад вёскі, на невялікім узвышшы сярод поля. Захавалася 60 магіл з падчасанымі надмагільнымі плітамі і тарцом пастаўленымі плоскімі камянямі. Выявіла і абследавала ў 1982 г. А.В.Квяткоўская, абследаваў у 1984 г. Я.Г.Звяруга. Раскопкі не праводзіліся.





Стаянка перыяду неаліту в. Канабаі

Кароткае апісанне:

Стаянка знаходзіцца за 0,8 км. на паўночны захад ад хутара.





Курганны могільнік в. Рыбакі

Кароткае апісанне:

За 0,7 км. на захад ад паўночнай ускраіны вёскі, ва ўрочышчы Выцерабак. 4 курганы вышынёй каля 2 м., дыяметрам каля 10 м. Абследавалі ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, у 1974 г. П.Ф.Лысенка. Раскопкі не праводзіліся.




Стаянка в. Рыбакі

Кароткае апісанне:

Стаянка эпохі мезаліту знаходзіцца за 1 км. на поўдзень ад вёскі, на заходнім беразе старыцы р. Нёман. Памер 50 х 30 м.




Гарадзішча в. Рыбакі

Кароткае апісанне:

Мясцовая назва Замчышча, або Гарадзішча. За 1,5 км. напаўночны захад ад вёскі, на высокім (7 – 8 м.) беразе старыцы р. Нёман. Пляцоўка прамавугольная, памерам 120 х 80 м., з паўночнага захаду па краі ўмацавана валам вышынёй 1 – 1,5 м., шырынёй 8 – 10 м. За валам роў шырынёй да 12 м., адмяжоўвае гарадзішча ад прыроднага ўзвышша. З паўднёвага захаду і паўднёвага ўсходу каля падножжа ёсць вонкавы вал вышынёй 1 – 4 м., шырынёй 6 – 15 м. За ім прасочваецца роў глыбінёй да 2,5 м., шырынёй да 10 м. Уезд на гарадзішча знаходзіцца з поўдня, з унутранага боку прыкрываецца дадатковым дугападобным валам вышынёй 0,8 – 1,2 м., даўжынёй 40 м., шырынёй 7 – 9 м. Выявіў у 1895 г. Ф.В.Пакроўскі, абследавалі ў 1958 г. Ф.Д.Гурэвіч, у 1973 г. П.Ф.Лысенка, у 1984 г. Я.Г.Звяруга. Культурны пласт выражаны слаба. Зрэдку трапляюцца абломкі ганчарнай керамікі, цэглы і камяні са слядамі раствору. Раскопкі не праводзіліся.




в.Выгода Стаянка – 1

Кароткае апісанне:

За 0,5 км. на паўночны ўсход ад вёскі, на паўднёва-заходнім краі пясчанага ўзвышэння левабярэжнага поплава р. Зяльвянка. Плошча 1000 м2 . Выявіў у 1966 г. і даследаваў у 1978 г. М.М. Чарняўскі. Культурны пласт каля 0,4 м. Знойдзены фрагменты керамікі і крамянёвыя прылады працы нёманскай культуры неаліту і тшцінецкай культуры бронзавага веку.






Стаянка - 2




Кароткае апісанне:

За 1 км. на паўночны ўсход ад вёскі, за 0,3 км ад упадзення ў р.Зяльвянка р.Мутвіца, на высокай пясчанай дзюне левабярэжнага поплава р. Зяльвянка, ва ўрочышчы Маёнтак. Выявіў у 1966 г. і даследаваў у 1978 г. М.М.Чарняўскі. Культурны пласт 0,1 м. Знойдзены кераміка і крамянёвыя вырабы, якія адносяцца да тшцінецкай культуры бронзавага веку.







Стаянка - 3

Кароткае апісанне:

За 0,3 км. на паўнач ад вёскі, на краі правабярэжнай тэрасы пясчанага ўзвышэння левабярэжнага поплава р. Зяльвянка. Выявіў у 1966 г. і даследаваў у 1978 г. М.М. Чарняўскі. Культурны пласт каля 0,4 м. Знойдзены фрагменты керамікі і крамянёвыя прылады працы нёманскай культуры неаліту і тшцінецкай культуры бронзавага веку.






Стаянка - 4


Кароткае апісанне:

За 0,25 км. на паўночны ўсход ад стаянкі-3, на краі пясчанага ўзвышэння левабярэжнага поплава р. Зяльвянка. Плошча 1000 м2 . Выявіў у 1966 г. і даследаваў у 1978 г. М.М. Чарняўскі. Культурны пласт каля 0,4 м. Знойдзены фрагменты керамікі і крамянёвыя прылады працы нёманскай культуры неаліту і тшцінецкай культуры бронзавага веку.






Касцёл святой Ганны в.Лунна

Кароткае апісанне:

Пабудаваны ў 1782 годзе з цэглы, у 1895 годзе рэканструяваны (без змен пакінута толькі апсіда). Значная частка яго каменных сцен падчас перабудовы была заменена на бутавы камень. З гэтага часу храм набыў рысы архітэктуры неакласіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад 2-схільным дахам з 5-граннай апсідай. Архітэктурныя дэталі (ліштвы, карнізы, акантоўка лапатак) пабелены і графічна вылучаны на поліхромным фоне бутавай муроўкі. Складаную трактоўку атрымаў 3-вугольны франтон галоўнага фасада, у які ўкампанаваны плоскі ўтрыраваны пілястравы порцік з самастойным франтонам. Сцены фасадаў абліцаваны бутавым каменем, архітэктурныя дэталі (ліштвы, карнізы, вуглы пілястраў) пабелены і графічна вылучаны на поліхромным фоне бутавай муроўкі. . Інтэр`ер мае выцягнутую па падоўжанай восі кампазіцыю. Выцягнутая па падоўжанай восі малітоўная зала падзелена высокімі драўлянымі слупамі (размалёўка імітуе мармуравыя калоны) на 3 нефы. Цэнтральны з іх перакрыты драўляным цыліндрычным скляпеннем і аб’яднаны ім з конхавай апсідай. Спалучэннем з плоскай столлю бакавых нефаў у 4-сценным аб’ёме створана развітая прастора, арганізацыя якой нагадвае старадаўнія каталіцкія базілікі. Цэнтральны неф перакрыты драўляным падвесным цыліндрычным скляпеннем, у бакавых нефах столь драўляная плоская, у апсідзе перакрыццё цаглянае – конха. Ва ўсходняй частцы бакавых нефаў размешчаны на ½ вышыні залы два сакрысціі з галерэямі. Уздоўж заходняй сцяны – хоры. Інтэр`ер упрыгожваюць сем драўляных неагатычных разных алтароў работы мясцовых майстроў. У афармленні інтэр’ера храма шырока выкарыстана дрэва. Касцёл – помнік архітэктуры позняга класіцызму. Мастацкае афармленне дапаўняе размалёўка арнаментальнага фрыза з поясам аб’яднаных гірляндамі медальёнаў, падпружных арак, плафонных разетак і арнаментальна-геральдычны жывапіс.






Свята-Мікалаеўская царква в. Дубна

Кароткае апісанне:

Свята-Мікалаеўская царква пабудавана ў 1844 г. з цэглы, 3-прастольная. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Манументальны квадратны ў плане двухярусны аб`ём завершаны цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Вузлы аб`ёму адзначаны чацверыковымі вежамі з такой жа формай купаламі. Да асноўнага аб`ёму далучана прамавугольная апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі. Апсіда вылучана трохярусным драўляным іканастасам. Асобую каштоўнасць маюць абразы ХІХст. “Святы Мікола”, “Святы Георгій”, “Іаан Багаслоў”. Плоскасныя фасады дэкараваны вельмі сціпла: яны членяцца арачнымі аконнымі праёмамі і прафіляванымі карнізамі.





Свята- Пакроўская царква в. Бялавічы

Кароткае апісанне:

Пабудавана з цэглы і бутавага каменю па фундацыі уладальнікаў маёнтка Аскеркаў. Адрамантавана ў 1872 годзе за кошт прыхаджан. Помнік архітэктуры стылю ампір. Мае прамавугольны аб`ём з больш нізкай паўкруглай апсідай пад канічным дахам. На фасадзе – трохвугольны франтон з увагнутымі бакавымі гранямі. Над франтонам – 8-гранная званіца з граненым цыбулепадобным купалам. Мураваны іканастас вырашаны ў два ярусы і завершаны трохвугольным франтонам. Іншыя іканастасы запаўняюць абразы “Іаан Хрысціцель”, “Сіксцінская мадона”, “Укрыжаванне”.





Свята- Троіцкі касцёл в. Плябанаўцы

Кароткае апісанне:

Пабудаваны на паўднёвай ускраіне в. Плябанаўцы ў 1740 г. з дрэва, мураваная брама і двухярусная званіца – ў 1856 г. Дэкор інтэр`ера выкананы ў 1798-99 гг. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб`ёму прымыкаюць пяцігранная апсіда з сакрыціямі з усходу, бабінец і 2 вуглавыя вежы з захаду. Сцены ашаляваны і ўмацаваны вертыкальнымі сцяжкамі. Асноўны аб`ём і апсіда накрыты адным двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны высокім франтонам з вежачкай. Сцены дэкарыраваны фрызам, жывапісам, выкананым у тэхніцы грызайль. Помнік драўлянага дойлідства з элементамі барока.





Брацкая магіла г.Масты, на могілках

Кароткае апісанне:

Брацкая магіла савецкіх воінаў. На могілках. Пахаваны 150 воінаў, якія загінулі ў ліпені 1944г. пры вызваленні горада Масты ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У 1967 годзе на магіле пастаўлены абеліск.





Брацкая магіла г.Масты, вул.Савецкая

Кароткае апісанне:

Брацкая магіла, ў якой пахаваны 855 воінаў і партызан, якія загінулі ў ліпені 1944 года пры вызваленні горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных – Герой Савецкага Саюза Васіль Пятровіч Жукаў. У 1961 годзе на брацкай магіле пастаўлены помнік – скульптура воіна з аўтаматам, у 1985 годзе рэканструяваны. Уяўляе сабой жалезабетонны пастамент вышынёй 6 метраў на такой жа аснове, шырынёй 7 метраў, абліцаваны гранітнымі плітамі, злева ад пастамента нахіленая пліта з прозвішчамі загінутых, выкананых на металічных плітах з рэльефнымі металічнымі літарамі.





Брацкая магіла в.Малькавічы

Кароткае апісанне:



У цэнтры вёскі, у скверы. Пахаваны 53 невядомыя воіны, якія загінулі на тэрыторыі сельсавета ў Вялікую Айчынную вайну і ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. пастаўлены абеліск. Ўяўляе сабой у аснове дзве пліты прамавугольнай формы рознай вышыні ( шырыня асновы 2 метра, дліна – 1,5 метра), якія ўзвышаюцца на шырокай аснове і умацаваны адна на адной з устаноўленым на іх абеліскам з надпісам вышынёй 0,8 метра.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка