Кураня жыло на свеце кураня. Яно было маленькае. Вось такое




Дата канвертавання20.05.2016
Памер9.78 Kb.
К.Чукоўскі

КУРАНЯ

Жыло на свеце кураня. Яно было маленькае. Вось такое:

Але яно думала, што яно вельмі вялікае, і важна задзірала галаву. Вось так:

І была ў яго мама. Мама яго вельмі любіла. Мама была вось такая:

Мама карміла яго чарвякамі. І былі гэтыя чарвякі вось такія:

Аднаго разу наляцеў на маму Чорны Кот ды пагнаў яе прэч з двара. І быў Чорны Кот вось такі:

Кураня засталося ля плоту адно. Раптам яно бачыць: узляцеў на плот прыгожы вялікі певень, выцягнуў шыю вось так:
І на ўсё горла закрычаў: “Кукарэку!” І важна паглядзеў па баках: “Хіба я не зух? Хіба я не малайчына?”

Кураняці гэта вельмі спадабалася. Яно таксама выцягнула шыю. Вось так:

І на ўсю моц запішчала: “Пі-пі-пі-пі! Я таксама зух! Я таксама малайчына!” Але спатыкнулася ды пляснулася ў лужыну. Вось так:

У лужыне сядзела жабка. Яна ўбачыла яго і засмяялася: “Ха-ха-ха!

Ха-ха-ха! Далёка табе да пеўня!” А была жабка вось такая:

Тут да кураняці падбегла мама. Яна пашкадавала і прылашчыла яго. Вось так:


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка