Кунігель Ірына Аляксандраўна Нарадзілася 18 красавіка 1951 года ў в. Лецяшын




Дата канвертавання22.06.2016
Памер26.63 Kb.
Кунігель Ірына Аляксандраўна

Нарадзілася 18 красавіка 1951 года ў в.Лецяшын Клецкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.



З 1957 па 1967 год навучалася ў Гурнаўскай сярэдняй школе. Па заканчэнні школы працягнула навучанне ў Гродненскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы (1967-1972 гады) на біёлага-хімічным факультэце. Атрымала кваліфікацыю настаўніка біялогіі і хіміі сярэдняй школы.

З 15.08.1972 года працуе арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы Варанчанскай сярэдняй школы, з 1975 года – настаўнікам хіміі гэтай жа школы.

З 1976 года пераязджае ў Клецкі раён. Працуе настаўнікам хіміі Янавічскай сярэдняй школы (1976 год), з 1976 года па 2010 год – у Клецкай сярэдняй школе № 1: настаўнікам хіміі, намеснікам дырэктара па пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай рабоце, наменікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, дырэктарам установы адукацыі.

За перыяд работы неаднаразова выбіралася дэпутатам гарадскога савета, абласнога савета дэпутатаў.

Узнагароджана значком “Выдатнік народнай адукацыі БССР”, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, абласнога ўпраўлення адукацыі.



Працоўная дзейнасць


15 жніўня 1972 года Ірына Аляксандраўна была прынята арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы ў Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна Гродненскай вобласці. З 1 верасня 1975 года па 26 красавіка 1976 года працягвала працу ў гэтай школе ў пасадзе настаўніка.



У маі 1976 года змяніла месца жыхарства і была прынята настаўнікам хіміі

ў Янавічскай сярэдняй школе Клецкага раёна.


У верасні таго ж года прыступіла да работы на пасадзе арганізатара пазакласнай і пазашкольнай работы ў СШ №1 г.Клецка. Праз два гады, з 1 студзеня 1979 года працавала намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце гэтай жа школы. 30 верасня 1991 года Ірына Аляксандраўна ўзначаліла школу і кіравала ўстановай адукацыі на працягу 19 гадоў да 7 ліпеня 2010 года.



У 2010/2011 навучальным годзе яна працавала настаўнікам хіміі ў Рассветаўскай сярэдняй школе Клецкага раёна.



Прыступкі прафесійнага прызнання






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка