Культуралогія” Спецыялізацыя “сусветная І айчынная мастацкая культура” Для навучання па спецыялізацыі “сусветная І айчынная мастацкая культура” прымаюцца абітурыенты, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, гэта значыць тыя, хто скончыў музычныя




старонка1/9
Дата канвертавання04.04.2016
Памер1.08 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9


СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “КУЛЬТУРАЛОГІЯ

Спецыялізацыя “СУСВЕТНАЯ І АЙЧЫННАЯ МАСТАЦКАЯ КУЛЬТУРА”

Для навучання па спецыялізацыі “сусветная і айчынная мастацкая культура” прымаюцца абітурыенты, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, гэта значыць тыя, хто скончыў музычныя, мастацкія, харэаграфічныя каледжы ці каледжы мастацтваў, музычныя, мастацкія школы або агульнаадукацыйныя школы з мастацка-эстэтычным ухілам.

Экзамен “Творчасць” па названай спецыялізацыі складаецца з двух частак.



У першай частцы дэманструюцца творчыя ўменні па профілі абітурыента: спецінструмент (музыканты выконваюць праграму на музычным інструменце – поліфанічны твор, частка буйной формы, п’еса ці эцюд; малюнак (мастакі прадстаўляюць свае творчыя працы і выконваюць малюнак гіпсавай мадэлі); акцёрскае майстэрства (абітурыенты тэатральнай прафілізацыі выконваюць маналог ці ўрывак з празаічнага твора, верш, байку); танец (харэографы выконваюць танцавальныя ўрыўкі з кампазіцый пад самастойна падрыхтаваную фанаграму).

Другая частка ўяўляе сабой экзамен па гісторыі мастацтваў, які прадугледжвае візуальнае (прагляд) і аўдыяльнае (праслухоўванне) вызначэнне твораў выяўленчага і музычнага мастацтва, а таксама вусны адказ па білетах па гісторыі профільнага віда мастацтва згодна з праграмай сярэднеспецыяльных ці профільных навучальных устаноў. Так, абітурыенты музычнага профілю здаюць экзамен па гісторыі музыкі, мастацкага профілю – па гісторыі выяўленчага мастацтва, тэатральнага і харэаграфічнага профіляў – па гісторыі тэатра.

Частка I. МАСТАЦКАЯ ТВОРЧАСЦЬ



МУЗЫЧНЫ ПРОФІЛЬ

Абітурыент павінен выканаць падрыхтаваную праграму на музычным інструменце, якім ён валодае ў адпаведнасці з атрыманай адукацыяй.

Поліфанічныя творы

Прыкладны рэпертуар

Бах І.С. 2- і 3- галосыя інвенцыі

Бах І.С. Англійскія і французскія сюіты

Бах І.С. Добра тэмпераваны клавір (прэлюдыя і фуга)

Бах І.С. Арганныя прэлюдыі і фугі

Шастаковіч Д. Прэлюдыя і фуга

Частка твора буйной формы

Прыкладны рэпертуар

Бетховен Л. Лёгкія санаты

Бетховен Л. Санаты, варыяцыі

Гайдн Й. Санаты

Клеменці М. Санаты

Моцарт В.А. Лёгкія санаты

Моцарт В.А. Санаты, варыяцыі

Скарлаці Д. Санаты

Чымароза Д. Санаты

П’еса ці эцюд



Прыкладны рэпертуар

Алоўнікаў У. Эцюды

Брамс І. Рапсодыі

Глебаў Я. Фантастычныя танцы

Грыг Э. Лірычныя п’есы

Ліст Ф. Венгерскія рапсодыі. Уцяшэнні

Лучанок І. Прэлюдыі

Падкавыраў П. Прэлюдыі

Пракоф’еў А. Мімалётнасці. Фартэпіянная сюіта “Рамэо і Джульета”

Рахманінаў С. Эцюды-карціны, музычныя моманты, прэлюдыі

Скрабін А. Эцюды, прэлюдыі

Тырманд Э. Фартэпіянныя п’есы

Шапэн Ф. Вальсы, мазуркі, паланэзы, накцюрны, прэлюдыі, эцюды

Шуберт Ф. Экспромты. Музычныя моманты

Шуман Р. Фантастычныя п’есы

МАСТАЦКІ ПРОФІЛЬ

Паказ самастойных творчых прац – жывапісных, графічных ці дэкаратыўна-прыкладных.

Малюнак гіпсавай мадэлі (двухлістнік або трохлістнік) падчас экзамену.

ТЭАТРАЛЬНЫ ПРОФІЛЬ

Абітурыент павінен прадэманстраваць творчыя ўменні ў дэкламацыйным мастацтве – урывак з прозы, верш, байка.



Прыкладны рэпертуар

Урыўкі з прозы А.Пушкіна, М.Гогаля, Ф.Дастаеўскага, Э.Заля, А.Экзюперы, Э.Ажэшкі, Я.Коласа, У.Караткевіча і інш.

Урыўкі з паэтычных твораў У.Шэкспіра, Дж.Байрана, І.Гётэ, В.Жукоўскага, А.Пушкіна, М.Лермантава, Г.Ахматавай, М.Цвя­таевай, У.Маякоўскага, С.Ясеніна, Я.Еўтушэнкі, А.Вазнясенскага, Я.Купалы, У.Караткевіча, Г.Бураўкіна, А.Вярцінскага і інш.

Байкі Лафантэна, І.Крылова, С.Міхалкова, К.Крапівы і інш.

ХАРЭАГРАФІЧНЫ ПРОФІЛЬ

Абітурыент павінен прадэманстраваць творчыя ўменні ў харэаграфічным мастацтве – урыўкі з трох кампазіцый (класічных, народных, бальных, спартыўных танцаў) пад падрыхтаваную абітурыентам фанаграму.

Частка II. ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВА (пісьмова)

Візуальнае (прагляд) вызначэнне твораў

выяўленчага мастацтва

(для абітурыентаў музычнага, тэатральнага і харэаграфічнага профіляў)

Мастацтва старажытнага свету

1. Наскальная выява бізона ў пячоры Альтаміра (Іспанія).

2. Скульптар Тутмес. “Партрэт царыцы Неферціці”. Новае царства. Старажытны Егіпет.

Антычнае мастацтва

1. Ікцін і Калікрат. Парфенон. V ст. да н.э. Афінскі акропаль. Старажытная Грэцыя.

2. Паліклет. Дарыфо. V ст. да н.э. Старажытная Грэцыя.

3. Агесандр. Афрадыта Мілоская. ІІ ст. да н.э. Старажытная Грэцыя.

4. Калізей (амфітэатр Флавіеў). І ст. Старажытны Рым.

Мастацтва Заходняй Еўропы

Сярэднявечча

Сабор Нотр-Дам у Парыжы (ХІІ –ХІІІ стст., Францыя).



Эпоха Адраджэння

1. Бон Дж. і Б. Палац дожаў у Венецыі. ХV ст., Італія.

2. Батычэлі С. Нараджэнне Венеры. ХV ст., Італія.

3. Леанарда да Вінчы. Партрэт Моны Лізы (Джаконда). ХVІ ст., Італія.

4. Мікеланджэла Б. Давід. ХVІ ст., Італія.

5. Джарджоне. Спячая Венера. ХVІ ст., Італія.

6. Ван Эйк Ян. Партрэт Арнальфіні з жонкай. ХV ст., Нідэрланды.

7. Брэйгель П. (Мужыцкі). Сляпыя. ХVІ ст., Нідэрланды.



Мастацтва ХVІІ стагоддзя

1. Караваджа М. Зварот Саўла. ХVІІ ст., Італія.

2. Рубенс П.П. Персей і Андрамеда. ХVІІ ст., Фландрыя.

3. Ван Дэйк А. Аўтапартрэт. ХVІІ ст., Фландрыя.

4. Йорданс Я. Бабовы кароль. ХVІІ ст., Фландрыя.

5. Стэн Я. Гулякі. ХVІІ ст., Галандыя.

6. Рэмбрант Х. Аўтапартрэт з Саскіяй. ХVІІ ст., Галандыя.

7. Рэмбрант Х. Вяртанне блуднага сына. ХVІІ ст., Галандыя.

8. Эль Грэка. Від Таледа. ХVІІ ст., Іспанія.

9. Веласкес Д. Венера з люстэркам. ХVІІ ст., Іспанія.

10. Палацава-паркавы ансамбль у Версалі. ХVІІ ст., Францыя.

Мастацтва ХVІІІ стагоддзя

1. Хогарт У. Трэцяя карціна з серыі “Модны шлюб”. ХVІІІ ст., Англія.

2. Вато А. Панства ў парку. ХVІІІ ст., Францыя.

3. Шардэн Ж.-Б.С. Разносчыца. ХVІІІ ст., Францыя.

4. Давід Ж.-Л. Смерць Марата. ХVІІІ ст., Францыя.

Мастацтва ХІХ стагоддзя

1. Дэлакруа Э. Свабода на барыкадах. 1-я палова ХІХ ст., Францыя.

2. Курбэ Г. Пахаванне ў Арнані. 1-я палова ХІХ ст., Францыя.

3. Манэ Э. Снеданне на траве. 2-я палова ХІХ ст., Францыя.

4. Рэнуар А. Парасоны. 2-я палова ХІХ ст., Францыя.

5. Радэн А. Мысліцель. 2-я палова ХІХ ст., Францыя.

6. Ван Гог В. Сланечнікі. 2-я палова ХІХ ст., Галандыя.

Мастацтва Старажытнай Русі

1. Рублёў А. Тройца. ХV ст.

2. Барма і Поснік. Храм Васілія Блажэннага ў Маскве. ХVІ ст.

Рускае мастацтва ХVІІІ стагоддзя

1. Вялікі палац у Пецяргофе. ХVІІІ ст.

2. Фальканэ Э.-М. Помнік Пятру І у Санкт-Пецярбургу. ХVІІІ ст.

3. Баравікоўскі В.Л. Партрэт М.К.Лапухіной. ХVІІІ ст.



Рускае мастацтва 1-й паловы ХІХ стагоддзя

1. Захараў А.Д. Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу. 1-я палова ХІХ ст.

2. Мартос І.П. Помнік Казьме Мініну і Дзмітрыю Пажарскаму ў Маскве. 1-я палова ХІХ ст.

3. Кіпрэнскі А.А. Партрэт Я.Д.Давыдава. 1-я палова ХІХ ст.

4. Брулоў К.П. Апошні дзень Пампеі. 1-я палова ХІХ ст.

5. Трапінін В.А. Каруначніца. 1-я палова ХІХ ст.

6. Венецыянаў А.Г. На раллі вясна. 1-я палова ХІХ ст.

7. Іванаў А.А. Яўленне Хрыста перад народам. 1-я палова ХІХ ст.

8. Айвазоўскі І.К. Дзевяты вал. 1-я палова ХІХ ст.

9.Фядотаў П.А. Сватанне маёра. 1-я палова ХІХ ст.



Рускае мастацтва 2-й паловы ХІХ стагоддзя

1. Пяроў В.Р. Сельскі хросны ход на вялікдзень. 2-я палова ХІХ ст.

2. Крамской І.М. Хрыстос у пустыні. 2-я палова ХІХ ст.

3. Васнецоў В.М. Багатыры. 2-я палова ХІХ ст.

4. Ге М.М. Петр І дапытвае царэвіча Аляксея Пятровіча ў Пецяргофе. 2-я палова ХІХ ст.

5. Сурыкаў В.І. Раніца стралецкай кары. 2-я палова ХІХ ст.

6. Рэпін І.Я. Партрэт М.П.Мусаргскага. 2-я палова ХІХ ст.

7. Шышкін І.І. Жыта. 2-я палова ХІХ ст.

8. Куінджы А.І. Бярозавы гай. 2-я палова ХІХ ст.

9. Левітан І.І. Залатая восень. 2-я палова ХІХ ст.

10. Паленаў В.Д. Маскоўскі дворык. 2-я палова ХІХ ст.

11. Несцераў М.В. Пустэльнік. 2-я палова ХІХ ст.

12. Рабушкін А.П. Маскоўская вуліца ХVІІ ст. у святочны дзень. 2-я палова ХІХ ст.

13. Рэрых М.К. Ганец. 2-я палова ХІХ ст.



Рускае мастацтва пачатку ХХ стагоддзя

1. Врубель М.А. Царэўна-лебедзь. 1-я палова ХХ ст.

2. Бенуа А.М. Купальня маркізы. 1-я палова ХХ ст.

3. Кустодзіеў Б.М. Купчыха. 1-я палова ХХ ст.

4. Дабужынскі М.В. Кастрычніцкая ідылія. 1-я палова ХХ ст.

5. Канёнкаў С.Ц. Старычок-палявічок. 1-я палова ХХ ст.



Савецкае мастацтва

1. Маор Д.С. Плакат “Ты запісаўся дабравольцам?” 1-я палова ХХст., Расія.

2. Пятроў-Водкін К.С. Смерць камісара. 1-я палова ХХ ст., Расія.

3. Машкоў І.І. Спажыва маскоўская: хлябы. 1-я палова ХХ ст., Расія.

4. Мухіна В.І. Рабочы і калгасніца. 1-я палова ХХ ст., Расія.

5. Дайнека А.А. Будучыя лётчыкі. 1-я палова ХХ ст., Расія.

6. Несцераў М.В. Партрэт акадэміка І.П.Паўлава. 1-я палова ХХ ст., Расія.

7. Вучэціч Я.В. Помнік генерал-лейтэнанту М.Г.Яфрэмаву ў Вязьме. 1-я палова ХХ ст., Расія.

8. Лансерэ Я.Я. 1812. З серыі “Трафеі рускай зброі”. 1-я палова ХХ ст., Расія.

9. Пластаў А.А. Вячэра трактарыстаў. 2-я палова ХХ ст., Расія.



Беларускае мастацтва

1. Сафійскі сабор у Полацку. ХІ–ХVІІІ стст.

2. Замак у Міры. ХVІ ст.

3. Пётра Яўсеевіч з Галыніч. Раство Багародзіцы. ХVІІ ст.

4. Глебаў А.К. Францыск Скарына. 2-я палова ХХ ст.

5. Кібальнікаў А., Бембель А. і інш. Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”. 2-я палова ХХ ст.



Аўдыяльнае вызначэнне (праслухоўванне) твораў

музычнага мастацтва

(для абітурыентаў мастацкага, тэатральнага і харэаграфічнага профіляў)

Прапануюцца дзесяць твораў з рэкамендуемага ніжэй спісу

1. Бах І.С. Арганная таката і фуга рэ мінор.

2. Вівальдзі А. Цыкл “Поры года”: канцэрт №1 (1-я частка).

3. Моцарт В.А. Сімфонія №40, соль мінор (1-я частка), Маленькая начная серанада, соль мажор. Рэквіем: Лакрымоза.

4. Бетховен Л. Санаты: №8 до мінор (Патэтычная, 1-я частка), №14 до-дыез мінор (Лунная, 1-я частка), №23 фа мінор (Апасіяната, 1-я частка), Сімфонія №5 до мінор, 1-я частка).

5. Шуман Ф. Мроі.

6. Шуберт Ф. Вакальная музыка: Серэнада.

7. Ліст Ф. Венгерская рапсодыя №2.

8. Берліёз Г. Фантастычная сімфонія, частка №2. Вальс (Баль).

9. Сен-Санс К. Фартэпіянны цыкл “Карнавал жывёл”: Лебедзь.

10. Грыг Э. Музыка да драмы Г.Ібсена “Пер Гюнт”: сюіта №1 “У пячоры горнага караля”; 2-я сюіта “Песня Сальвейг”.

11. Расіні Дж. Опера “Рыгалета”: песенька герцага “Сэрца прыгажуні” (4-я дзея).

12. Вагнер Р. Опера “Валькірыя”: палёт Валькірый.

13. Бізэ Ж. Опера “Кармэн”: уверцюра, хабанэра Кармэн (1-я дзея).

14. Равель М. Балеро.

15. Дэбюсі К. Сірэны.

16. Пучыні Д. Опера “Тоска”: арыя Каварадосі (3-я дзея).

17. Варламаў А. Рамансы: “На зары ты яе не будзі…”, “Бялее ветразь адзінокі”, “Чырвоны сарафан”.

18. Аляб’еў А. Салавей.

19. Гурылёў А. Раманс “Званочак”.

20. Глінка М. Опера “Іван Сусанін”: хор “Слаўся” (эпілог). Камарынская. Спадарожная песня. Я помню цудоўнае імгненне...

21. Рымскі-Корсакаў М. Опера “Садко”: песня варажскага госця (4-я карціна), песня індыйскага госця (4-я карціна), песня венецыянскага госця (4-я карціна).

22. Чайкоўскі П. Опера “Яўгеній Анегін”: хор “Девицы, красавицы” (1-я дзея, 3-я карціна), арыя Ленскага “Куды, куды…” (2-я дзея, 5-я карціна). Канцэрт № 1 (1-я частка). Раманс “Сярод шумнага балю”.

23. Барадзін А. Опера “Князь Ігар”: хор і пляска палавецкіх дзяўчат (2-я дзея), арыя Ігара “О, дайце, дайце мне свабоду…” (2-я дзея), арыя Канчака (2-я дзея).

24. Рахманінаў С. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам №2 (1-я частка). Вакаліз.

25. Пракоф’еў C. Опера “Любоў да трох апельсінаў”: марш (1-я дзея). Опера “Вайна і мір”: вальс Наташы (2-я карціна). Балет “Рамэо і Джульета”: танец рыцараў.

26. Хачатуран А. Танец з шаблямі з балета “Гаянэ”. Вальс з музыкі да драмы М.Лермантава “Маскарад”.



Візуальнае вызначэнне (прагляд) твораў

выяўленчага мастацтва

(для абітурыентаў – мастакоў)

Прапануюцца дзесяць твораў з рэкамендуемага ніжэй спісу.



Мастацтва старажытнага свету

1. Жаночая статуэтка “Венера” з Вілендорфа. Палеаліт. Аўстрыя.

2. Храм фараона Рамсэса ІІ у Абу-Сімбеле. Новае царства. Старажытны Егіпет.

Антычнае мастацтва

1. Эрэхтэйён. Афінскі акропаль. V ст. да н.э., Старажытная Грэцыя.

2. Ніка Самафракійская. ІV ст. да н.э., Старажытная Грэцыя.

3. Агесандр і інш. Лаакаон. І ст да н.э., Старажытная Грэцыя.

4. Конная статуя імператара Марка Аўрэлія ў Рыме. ІІ ст., Старажытны Рым.

Мастацтва Заходняй Еўропы

Сярэднявечча

Сабор Нотр-Дам у Рэймсе. ХІІІ – ХІVстст., Францыя.



Эпоха Адраджэння

1. Джота. Пацалунак Іуды. Фрагмент роспісу капэлы дэль Арэна ў Падуі. ХІV ст., Італія.

2. Брамантэ Д. Царква Санта-Марыя дэла Грацыя ў Мілане. ХV ст., Італія.

3. Данатэла. Давід. ХV ст., Італія.

4. Батычэлі С. Вясна. ХV ст., Італія.

5. Мантэнья А. Мёртвы Хрыстос. ХVІ ст., Італія.

6. Леанарда да Вінчы. Мадонна з кветкай (Мадонна Бенуа). ХV ст., Італія.

7. Мікеланджэла Б. Фрэска “Страшны суд” у Сіксцінскай капэле ў Ватыкане. ХVІ ст., Італія.

8. Рафаэль. Фрэска “Афінская школа” ў Станца дэла Сеньятура ў Ватыкане. ХVІ ст. Італія.

9. Веранезе П. Аплакванне Хрыста. ХVІ ст., Італія.

10. Тыцыян. Марыя Магдаліна, якая каецца. ХVІ ст., Італія.

11. Замак Шамбор. ХVІ ст., Францыя.

12. Рагір ван дэр Вейдэн. Святы Лука, які малюе Божую Маці. ХV ст., Нідэрланды.

13. Босх Х. Спакушэнне св. Антонія. На мяжы ХV–ХVІ стст., Нідэрланды.

14. Брэйгель П. (Мужыцкі). Сялянскае вяселле. ХVІ ст., Нідэрланды.

Мастацтва ХVІІ стагоддзя

1. Плошча і сабор св. Пятра ў Рыме. ХV–ХVІІ стст., Італія.

2. Берніні Л. Экстаз св.Тэрэзы. Фрагмент алтара ў царкве Санта-Марыя дэла Вікторыя ў Рыме.

3. Рубенс П.П. Выкраданне дачок Ляўкіпа. Фландрыя.

4. Снейдэрс Ф. Рыбная лаўка. Фландрыя.

5. Йорданс Я. Сатыр у гасцях у селяніна. Фландрыя.

6. Хеда В. Снеданне з ажынавым пірагом. Галандыя.

7. Рэмбрант Х. Начны дазор. Галандыя.

8. Рэмбрант Х. Сіндзікі. Галандыя.

9. Тэрбарх Г. Бакал ліманаду. Галандыя.

10. Эль Грэка. Пахаванне графа Оргаса. Іспанія.

11. Веласкес Д. Меніны. Іспанія.

12. Гойя Ф. Сон розуму нараджае пачвар. З серыі “Капрычас”. Іспанія.

13. Ленен Л. Сямейства малочніцы. Францыя.



Мастацтва ХVІІІ стагоддзя

1. Хогарт У. Дзяўчына з крыветкамі. Англія.

2. Вато А. Жыль. Францыя.

3. Грэз Ж.-Б. Параліцік, ці Плён добрага выхавання. Францыя.

4. Давід Ж.-Л. Клятва Гарацыя. Францыя.

Мастацтва 1-й паловы ХІХ стагоддзя

1. Дэлакруа Э. Дантэ і Вергілій. Францыя.

2. Русо Т. Рынак у Нармандыі. Францыя.

Мастацтва 2-й паловы ХІХ стагоддзя

1. Манэ Э. Бар у Фалі Бержэр. Францыя.

2. Манэ К. Скалы ў Бель-Іль. Францыя

3. Радэн А. Грамадзяне Кале. Францыя.

4. Сезан П. Персікі і грушы. Францыя.

5. Гаген П. А, ты раўнуеш? Францыя.

6. Ван Гог В. Начное кафэ. Галандыя.

Мастацтва 1-й паловы ХХ стагоддзя

1. Пікасо П. Герніка. Францыя.

2. Маціс А. Танец. Францыя.

Мастацтва Старажытнай Русі

1. Дзмітрыеўскі сабор ва Уладзіміры. ХІІ ст.

2. Царква Пакрову ў Філях (Масква). ХVІІ ст.

3. Рублёў А. Уваход у Іерусалім. ХV ст.



Рускае мастацтва ХVІІІ стагоддзя

1. Растрэлі В.В. Сабор Смольнага манастыра ў Санкт-Пецярбургу.

2. Лявіцкі Д.Г. Партрэт П.А.Дзямідава. Расія.

3. Растрэлі Б.К. Анна Іаанаўна з арапчонкам. Расія.



Рускае мастацтва 1-й паловы ХІХ стагоддзя

1. Дэ Тамон Ж.Тама. Будынак біржы ў Санкт-Пецярбургу.

2. Брулоў К.П. Італьянскі поўдзень.

3. Трапінін В.А. Партрэт Булахава.

4. Фядотаў П.А. Свежы кавалер.

5. Дземут-Маліноўскі В.І. Рускі Сцэвола.



Рускае мастацтва 2-й паловы ХІХ стагоддзя

1. Пяроў В.Р. Чаяванне ў Мыцішчах.

2. Крамской І.М. Невядомая.

3. Васняцоў В.М. Пасля пабоішча Ігара Святаслававіча з полаўцамі.

4. Ге М.М. Галгофа.

5. Сурыкаў В.І. Пераход Суворава цераз Альпы.

6. Рэпін І.Я. Царэўна Соф’я.

7. Шышкін І.І. Дубовы гай.

8. Антакольскі М.М. Іван Грозны.

9. Левітан І.І. Над вечным спакоем.

10. Паленаў В.Д. Хрыстос і грэшніца.

11. Несцераў М.В. Бачанне отраку Варфаламею.

12. Врубель М.А. Пан.

13. Верашчагін В.В. Апафеоз вайны.

14. Сяроў В.А. Партрэт В.Гіршмана.

Рускае мастацтва 1-й паловы ХХ стагоддзя

1. Бенуа А.М. Парад пры Паўле І.

2. Кустодзіеў Б.М. Партрэт Ф.І.Шаляпіна.

3. Дабужынскі М.В. Чалавек у акулярах.

4. Галавін А.Я. Партрэт У.Э.Меерхольда.

5. Рылаў А.А. У блакітнай прасторы.

6. Пятроў-Водкін К.С. Купанне чырвонага каня.

Савецкае мастацтва

1. Шадр І.Д. Булыжнік – зброя пралетарыяту. 1-я палова ХХ ст., Расія.

2. Грэкаў М.Б. Тачанка. 1-я палова ХХ ст., Расія.

3. Чапцоў Я.М. Пасяджэнне сельячэйкі. 1-я палова ХХ ст., Расія.

4. Лакціёнаў А.І. Пісьмо з фронту. 1-я палова ХХ ст., Расія.

5. Кукрыніксы. Згубіла я пярсцёнак… 1-я палова ХХ ст., Расія.

6. Анікушын М.І. Помнік А.С.Пушкіну ў Санкт-Пецярбургу. 1-я палова ХХ ст., Расія.

7. Дэйнека А.А. Ускраіна Масквы. Лістапад 1941 года. 1-я палова ХХ ст., Расія.

8. Жылінскі Д.Д. Гімнасты СССР. 2-я палова ХХ ст., Расія.

9. Цыгаль В.Я. Помнік Д.М.Карбышаву ў Маўтхаўзене (Аўстрыя). 2-я палова ХХ ст., Расія.

10. Вучэціч Я.В. і інш. Помнік-ансамбль на Мамаевым кургане ў Валгаградзе ў азнаменаванне разгрому нямецка-фашысцкіх войскаў пад Сталінградам. 2-я палова ХХ ст., Расія.

11. Сар’ян М.С. Фінікавая пальма. 1-я палова ХХ ст., Арменія.



Беларускае мастацтва

1. Барысаглебская (Каложская) царква ў Гродне. ХІІ ст.

2. Дж. (Ян) Марыя Бернардоні з Кома. Храм Цела Гасподня ў Нясвіжы. ХVІ ст.

3. Замак у Навагрудку. ХІV–ХVІІ стст.

4. Ікона “Параскева Пятніца”. ХVІ ст.

5. Эсфір перад Артаксерксам. Гравюра з Бібліі, якую выдаў Францыск Скарына. ХVІ ст.

6. Хруцкі І.Ц. Партрэт жонкі. 1-я палова ХІХ ст.

7. Пэн Ю.М. Апошняя субота. 1-я палова ХХ ст.

8. Савіцкі М.А. Партызанская мадонна. 2-я палова ХХ ст.

9. Стальмашонак У.І. Партрэт Якуба Коласа. 2-я палова ХХ ст.

10. Градаў Ю.М., Занковіч В.П. і інш. Мемарыяльны комплекс “Хатынь”. 2-я палова ХХ ст.

Аўдыяльнае вызначэнне (праслухоўванне) твораў

музычнага мастацтва

(для абітурыентаў музычнага профілю)

Прапануюцца дзесяць твораў з рэкамендуемага ніжэй спісу.

1. Бах І.С. Брандэнбургскі канцэрт №1 фа мажор (2-я частка). Меса сі мінор №1. Добра тэмпераваны клавір (1-я частка: №1 до мажор, №2 до мінор).

2. Вівальдзі А. Цыкл “Поры года”: канцэрт № 3 (1-я частка.).

3. Гайдн Й. Сімфонія №104 рэ мажор (1-я частка.).

4. Моцарт В.А. Опера “Вяселле Фігаро”: уверцюра. Сімфонія №41 до мажор (1-я частка).

5. Бетховен Л. Санаты: №17 рэ мінор “У буру” (1-я частка), №21 до мажор “Аўрора” (1-я частка). Сімфонія №3 мі-бемоль мажор “Гераічная” (1-я частка). Уверцюры: “Эгмант”.

6. Шапэн Ф. Саната №2 сі-бемоль мінор (1-я частка). Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам мі мінор (1-я частка). Балада № 1 соль мінор. Вальсы: мі-бемоль мажор, сі мінор.

7. Шуман Р. Сімфонія № 1 сі-бемоль мажор “Вясенняя” (1-я частка). Вакальны цыкл “Любоў паэта”: “У ззянні цёплых майскіх дзён…”. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам ля мінор (1-я частка).

8. Шуберт Ф. Сімфонія №8 сі мінор “Незавершаная” (1-я частка).

9. Ліст Ф. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам №1 мі-бемоль мажор (1-я частка). Венгерскія рапсодыі: №2, 12. Саната сі мінор. Сімфанічная паэма “Прэлюды”.

10. Берліёз Г. Фантастычная сімфонія: 2-я частка. Вальс (Баль); “Шэсце на смяротнае пакаранне” (з 4-й часткі).

11. Брамс І. Сімфонія №4 мі мінор (1-я частка).

12. Сен-Санс К. Фартэпіянны цыкл “Карнавал жывёл”: Каралеўскі марш льва.

13. Грыг Э. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам ля мінор (1-я частка). Музыка да драмы Г.Ібсена “Пер Гюнт”: 1-я сюіта: “Раніца”, “Танец Анітры”.

14. Мендэльсон Ф. Сімфонія ля мажор “Італьянская” (1-я частка). Сюіта “Сон у летнюю ноч”. Канцэрт для скрыпкі з аркестрамі мінор.

15. Вэрдзі Д. Опера “Травіята”: уступ. Опера “Рыгалета”: уступ. Опера “Аіда”: уступ.

16. Вагнер Р. Опера “Тангейзер”: уверцюра. Опера “Лятучы галандзец”: уверцюра. Опера “Лаэнгрын”: уступ.

17. Бізэ Ж. Опера “Кармэн”: антракт да 4-й дзеі.

18. Дэбюсі К. Накцюрны: “Аблокі”, “Святы”.

19. Гурылёў А.Л. Раманс “Уецца ластаўка шызакрылая”.

20. Глінка М.І. Опера “Руслан і Людміла”: уверцюра; маналог Руслана, сцэна Фарлафа і Наіны (2-я дзея). Опера “Жыццё за цара”: уверцюра, інтрадукцыя (хор “Радзіма мая…”), песня Вані “Як маці забілі…” (3-я дзея). Арыя Сусаніна “Ты прыйдзеш, мая зара”. Вальс-фантазія. Рамансы: “Сумненне”, “Не спакушай”, “Я тут, Інезілья”.

21. Рымскі-Корсакаў М.А. Опера “Садко”: уступ, песня Садко “Ой ты, цёмная дубравачка” (2-я дзея). Опера “Снягурка”: пралог. Опера “Царская нявеста”: уверцюра, арыя Гразнога “Куды ты, удаласць ранейшая, падзявалася?” (1-я дзея). Сюіта “Шахеразада” (1-я частка).

22. Чайкоўскі П.І. Опера “Яўгеній Анегін”: уступ, сцэна пісьма Таццяны (2-я карціна), дуэт Вольгі і Таццяны “Ці чулі вы…”(1-я дзея, 1-я карціна). Опера “Пікавая дама”: уступ, сцэна ў казарме (5-я карціна). Сімфоніі: №1 “Зімовыя мроі” (1-я частка), №4 фа мінор (1-я частка). Рамансы: “Благаслаўляю вас, лясы”, “Зноў, як калісьці, адзін” і інш.

23. Даргамыжскі А.С. Опера “Русалка”: уверцюра, арыя Млынара (1-я дзея). Рамансы: “Тытулярны саветнік”. “Стары капрал”.

24. Мусаргскі М.П. Опера “Барыс Гадуноў”: уступ, пралог, хор “На каго ты нас пакідаеш?” (1-я карціна), сцэна пад Кромамі. Опера “Хаваншчына”: уступ “Світанак на Масква-рацэ”, варажба Марфы (2-я дзея). “Калыханка Яромушку”, “Свецік Савішна”.

25. Барадзін А.П. Опера “Князь Ігар”: уверцюра, хор баяр “Будзь мужнай, княгіня…” (1-я дзея). Сімфонія №2 “Багатырская” (1-я частка). “Для берагоў айчыны далёкай”.

26. Лядаў А.К. Сімфанічная мініяцюра “Пачвара”.

27. Каліннікаў В.С. Сімфонія №1 соль мінор (1-я частка).

28. Рахманінаў С.В. Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам №3 рэ мінор (1-я частка).

29. Стравінскі І.Ф. Сюіта з балета “Пятрушка” (1-я частка).

30. Пракоф’еў С.С. Балет “Рамэо і Джульета”: Джульета-дзяўчынка. Сімфонія №1 “Класічная” (1-я частка).



Літаратура:

ПА ГІСТОРЫІ ТЭАТРА

Энциклопедический словарь юного зрителя. – М., 1989.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. – Мн., 1984-1987.

Барышев, Г.И. Театральная культура Белоруссии XVIII века./ Г.И. Барышев – Мн., 1992.

Бояджиев, Г.Н. От Софокла до Брехта за сорок театральных вечеров. / Г.Н. Бояджиев – М., 1988.

Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т., Т.1 / Рэдкал.: Г.Пашкоў і інш. – Мн., 2002. – 568 с.; Т.2 / Рэдкал.: Г.Пашкоў і інш. – Мн., 2003. – 576 с.

Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. – Мн., 1988 – 377 с.

ПА ГІСТОРЫІ МУЗЫКІ

Энциклопедический словарь юного музыканта. – М., 1985.

Музыкальные жанры / Общ. ред. Т.В.Поповой. – 1968.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. – Мн., 1984-1987.

Русская музыкальная культура. – Вып.2 / под ред. Э.Фрид. – Л., 1980.

Келдыш, Ю. В. Русские композиторы второй половины XIX в. (в помощь слушателям университетов)./ Ю.В.Келдыш – М., 1960.

Музыкальный энциклопедический словарь /гл. ред. Г.Келдыш. - М.

Ливанова, Т. История западноевропейской музыки до 1789 года: в 2-х тт./ Т.Ливанова– М., 1983.

Гуревич, Е. Западноевропейская музыка в лицах и звуках: XVII – первая половина XX века./ Е. Гуревич – М., 1994.

Левик, Б. История зарубежной музыки: вторая половина XVIII в. – Вып. 2. – 2-е испр. изд. / Б. Левик– М., 1982.

Левашева, О., Кандинский, А., Келдыш, Ю. История русской музыки: в 2.т. / О. Левашева, А. Кандинский, Ю. Келдыш – М., 1972.

Друскин , М. О западноевропейской музыке XX века. / М. Друскин– М., 1973.

Дадиомова, О. Музыкальная культура городов Беларуси в XVIII в./О. Дадиомова – Мн., 1992.

Дадзіёмава, В. Нарысы гісторыі музычная культуры Беларусі: вучэб. дапам. / В. Дадзіемава – Мн., 1992.

Пракапцова, В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі / В.П. Пракапцова, – Мн., Бел. ун-т культуры, 1999.

Пракапцова, В.П. Спасціжэнне майстэрства / В.П.Пракапцова – Мн., Фабрыка каляровага друку, 2006.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. / рэдкал. Шамякін і інш. – Мн., 1984 – 1987.

ПА ГІСТОРЫІ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Энциклопедический словарь юного художника. – М., 1983.

Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. – Мн., 1984 – 1987.

Дмитриева, Н.А. Краткая история искусств: Очерки./ Н.А. Дмитриева – М., 1988. – Вып. 1; 1988. – Вып. 2.

Гісторыя беларускага мастацтва, т. 1 – 6. Мн., 1987 – 1995.

Лазука, Б.А. Гісторыя мастацтваў / Б.А. Лазука – Мн., 2003. – 399 с. : іл.

История зарубежного искусства / Под ред. Я.Г.Кузьмина, Н.Л.Мальцева. – 2-е изд. – М., 1980.

Дубянецкі, Э.С. Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён: Папуляр. энцыклапед. даведнік / Э.С. Дубянецкі – Мн., 2001. – 240 с.: іл.

Ильина, Т.В. История искусств: русское и советское искусство / Т.В. Ильина – М., 1989.

Любимов, Л. Искусство древнего мира: кн. для чтения / Л. Любимов – М., 1980.

Пикулев, И.И. Русское изобразительное искусство / И.И. Пикулев – М., 1977.

Популярная художественная энциклопедия: Архитектура; Живопись; Скульптура; Графика; Декоративное искусство. – В 2-х кн. / Гл. ред. В.М. Полевой; Редкол.: В.Ф.Маркузон, Д.В.Сарабьянов, В.Д.Синюков. – М.: Сов. Энциклопедия, 1986.

Популярная энциклопедия искусств: Музыка, танцы, балет, кинематограф / Авт.-сост. Н.Данисевич и др. – СПБ., М., 2001. – 544 с.: ил.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА”

Спецыялізацыя “КАМПАРАТЫЎНАЕ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА”

Для навучання па спецыялізацыі “кампаратыўнае мастацтвазнаўства” прымаюцца абітурыенты, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, гэта значыць тыя, хто скончыў музычныя, мастацкія, харэаграфічныя каледжы ці каледжы (вучылішчы) культуры і мастацтваў.

Уступны экзамен “Творчасць” па спецыяльнасці “мастацтвазнаўства” (спецыялізацыя “кампаратыўнае мастацтвазнаўства”) з’яўляецца профільным для абітурыентаў, якія імкнуцца атрымаць адпаведную адукацыю. Улічваючы асаблівасці спецыялізацыі, абітурыент павінен ведаць асновы вобразнай мовы галоўных відаў мастацтва (музычнага, выяўленчага, тэатральнага, кінематаграфічнага), свабодна арыентавацца ў гістарычным працэсе іх эстэтычнай эвалюцыі і жанравых мадыфікацый.

Мэты экзамену – выяўленне творчага патэнцыялу будучых студэнтаў у галіне мастацтвазнаўчага аналізу, вызначэнне іх схільнасці да асацыятыўнага мыслення і здольнасці да літаратурнага афармлення сваіх думак. Абітурыент павінен прадэманстраваць арыгінальны погляд на прапанаваны мастацкі матэрыял, рознабаковае яго асэнсаванне ў кантэксце культуралагічных аналогій.

Матэрыял для экзамену рыхтуецца ў адпаведнасці з прыкладным спісам класічных твораў выяўленчага, музычнага, тэатральнага і кінематаграфічнага мастацтваў.

Экзамен складаецца з дзвюх частак.



У першай частцы здаецца гісторыя мастацтваў (вусна па білетах).

У другой частцы абітурыент праводзіць аудыё-візуальны аналіз твораў музычнага і выяўленчага мастацтва (пісьмова на працягу 125 хвілін). Яму прапануюцца два мастацкія творы – жывапісны (графічны) і музычны. Яны экспануюцца пастаянна на працягу ўсяго экзамену: выява – пры дапамозе дыяпраектара (відэамагнітафона), музычны твор – у фаназапісе. Задача экзаменуемага – адчуць, асэнсаваць і вербальна зафіксаваць агульнае, што спалучаюць прапанаваныя творы (настрой, рытм, вобразныя сродкі і інш.) і ўласцівыя ім асаблівасці, адметнасці. Разам з параўнальным супастаўленнем твораў абітурыент можа пашыраць іх кантэкстуальныя межы за кошт уласнай агульнай адукаванасці, вобразна-асацыятыўных спасылак на іншыя віды мастацтва – літаратуру, тэатр, кіно.

Частка I. ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВАЎ (вусна)


Бібліяграфічны спіс


Алексеев, С. О колорите / С.Алексеев. – М., 1974.

Барышев, Г.И. Театральная культура Белоруссии ХVІІІ в. / Г.И.Барышев. – Мн., 1992.

Бонфельд, М. Введение в музыкознание / М.Бонфельд. – М., 2001.


Васина-Гроссман, В. Первая книжка о музыке / В.Васина-Гроссман. – М., 1976.

Виппер, Б. Введение в историческое изучение искусства / Б.Виппер. – М., 1985.

Волков, Н. Композиция в живописи / Н.Волков. – М., 1977.

Волков, Н. Цвет в живописи / Н.Волков. – М., 1984.

Гнедич, П. Всемирная история искусств / П.Гнедич. – М., 1996.

Гуревич, Е.П. Западноевропейская музыка в лицах и звуках: ХVІІ – первая половина ХХ века / Е.П.Гуревич. – М., 1994.

Дмитриева, Н.А. Краткая история искусств / Н.А.Дмитриева. – М., 1988. – Вып.1; 1988. – Вып.2.

Друскин, М. История зарубежной музыки / М.Друскин. – 3-е изд. – М., 1967. – Вып.4.

Зайцева, Л. Выразительные средства кино / Л.Зайцева. – М., 1971.

История зарубежного театра. – М., 1971–1977. – Ч.1–3.

Киноэнциклопедический словарь. – М., 1987.

Коллинз, С. Классическая музыка от и до / пер. с англ./ С.Коллинз. – М., 2000.

Конен, В. Театр и симфония / В.Конен. – М., 1974.

Левая, Т. Русская музыка начала ХХ века в художественном контексте эпохи / Т.Левая.–М., 1991.

Мартынов, В. Мировая художественная культура / В.Мартынов.– Мн., 1997.

Мочалов, Л.В. Пространство мира и пространство картины: очерки о языке живописи / Л.В.Мочалов.–М., 1983.

Моров, А.Г. Три века русской сцены / А.Г.Моров. – М., 1978. – Кн.1; 1984. – Кн.2.

Музыкальный энциклопедический словарь / под ред. Ю.Келдыша. – М., 1990.

Назайкинский, Е. Звуковой мир музыки / Е.Назайкинский. – М.,1988.

Нечай, О. Основы киноискусства / О.Нечай. – М., 1989.

Орлова, Е. Лекции по истории русской музыки / Е.Орлова. – М., 1977.

Пави, П. Словарь театра / П.Пави. – М., 1991.

Петрухинцев, Н. 20 лекций по истории мировой культуры: учеб. пособие для вузов / Н.Петрухинцев. – М., 2001.

Популярная художественная энциклопедия / под ред. В.М.Полевого. – М., 1986.

Пракапцова, В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі / В.П. Пракапцова – Мн., Бел. ун-т культуры, 1999.

Пракапцова, В.П. Спасціжэнне майстэрства / В.П.Пракапцова – Мн., Фабрыка каляровага друку, 2006.

Сохор, А. Эстетическая природа жанра в музыке / А.Сохор. – М., 1968.

Цуккерман, В. Музыкальные жанры и основы музыкальных форм / В.Цуккерман. – М., 1964.
Частка II. ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВАЎ (пісьмова)

Прыкладны спіс твораў выяўленчага мастацтва

Айвазоўскі І. К. Дзевяты вал (Расія, 1-я палова ХIХ ст.).

Батычэлі С. Нараджэнне Венеры (Італія, ХV ст.).

Батычэлі С. Вясна (Італія, ХV ст.).

Босх Х. Спакушэнне св. Антонія (Нідэрланды, на мяжы ХV–ХVI стст.).

Босх Х. Трыпціх “Воз сена” (Нідэрланды, на мяжы ХV–ХVI стст.).

Бялыніцкі-Біруля В. К. Задумлівыя дні восені (Беларусь, 1-я палова ХХ ст.).

Брэйгель Старшы (Мужыцкі). Сялянскі танец (Нідэрланды, ХVI ст.).

Брэйгель Старшы (Мужыцкі). Паляўнічыя на снезе (Нідэрланды, ХVI ст.).

Брулоў К. П. Апошні дзень Пампеі (Расія, 1-я палова ХIХ ст.).

Вато А. Панства ў парку (Францыя, ХVIII ст.).

Вато А. Капрызніца (Францыя, ХVIII ст.).

Веласкес. Меніны (Іспанія, ХVII ст.).

Веласкес. Венера з люстэркам (Іспанія, ХVII ст.).

Венецыянаў А. Г. На раллі. Вясна (Расія, 1-я палова ХIХ ст.).

Веранезе П. Аплакванне Хрыста (Італія, ХVI ст.).

Вермер Дэлфцкі Ян. Дзяўчына, якая чытае ліст (Галандыя, ХVII ст.).

Врубель М.А. Дэман зрынуты (Расія, 1-я палова ХХ ст.).

Давід Ж.-Л. Смерць Марата (Францыя, ХVIII ст.).

Далі С. Прадчуванне грамадзянскай вайны (1-я палова ХХст.).

Джота. Аплакванне (Італія, ХIV ст.).

Дзюрэр А. Чатыры вершнікі з цыкла гравюр Апакаліпсіс

(Германія, ХV ст.).

Дэга Э. Блакітныя танцоўшчыцы (Францыя, 2-я палова ХIХ ст.).

Дэлакруа Э. Свабода на барыкадах (Францыя, 1-я палова ХIХст.).

Жэрыко Т. Плыт Мядузы (Францыя, 1-я палова ХIХ ст.).

Іванаў А.А. Яўленне Хрыста перад народам (Расія, першая палова ХIХ ст.).

Йорданс Я. Бабовы кароль (Фландрыя, ХVII ст.).

Йорданс Я. Сатыр у гасцях у селяніна (Фландрыя, ХVII ст.).

Караваджа М. Лютніст (Італія, ХVI ст.).

Караваджа М. Палажэнне ў труну (Італія, пачатак ХVII ст.).

Кіпрэнскі А.А. Партрэт А. С. Пушкіна (Расія, 1-я палова ХIХ ст.).

Куінджы А.І. Бярозавы гай (Расія, 2-я палова ХIХ ст.).

Куінджы А.І. Ноч на Дняпры (Расія, 2-я палова ХIХ ст.).

Кустодзіеў Б.М. Партрэт Ф. І. Шаляпіна (Расія, 1-я палова ХХ ст.).

Леанарда да Вінчы. Партрэт Моны Лізы (Джаконда. Італія, ХVI ст.).

Леанарда да Вінчы. Мадонна ў гроце (Італія, ХVI ст.).

Левітан І.І. Залатая восень (Расія, 2-я палова ХIХ ст.).

Левітан І.І. Над вечным спакоем (Расія, 2-я палова ХIХ ст.).

Левітан І.І. Сакавік (Расія, 2-я палова ХIХ ст.).

Манэ Э. Снеданне на траве (Францыя, 2-я палова ХIХ ст.).

Манэ Э. Бар у Фалі-Бержэр (Францыя, 2-я палова ХIХ ст.).

Марк Ф. Лёс жывёл (Германія, 1-я палова ХХ ст.).

Маціс А. Танец (1-я палова ХХ ст.).

Мунк Э. Крык (Нарвегія, 2-я палова ХIХ ст.).

Паленаў В.М. Маскоўскі дворык (Расія, 2-я палова ХIХ ст.).

Пікаса П. Дзяўчынка на шары (1-я палова ХХ ст.).

Пусэн Н. Царства Флоры (Францыя, ХVII ст.).

Рафаэль Сіксцінская мадонна (Італія, ХVI ст.).

Рубенс П.Саюз Зямлі і Вады (Фландрыя, ХVII ст.).

Рубенс П.Выкраданне дачок Ляўкіпа (Фландрыя, ХVII ст.).

Рублёў А. Тройца (Расія, ХV ст.).

Рыбейра Х. Пакуты св. Філіпа (Іспанія, ХVII ст.).

Рылаў А. А. У блакітным прасторы (Расія, 1-я палова ХХ ст.).

Рэмбрант Х. Аўтапартрэт з Саскіяй (Галандыя, ХVII ст.).

Рэмбрант Х. Вяртанне блуднага сына (Галандыя, ХVII ст.).

Рэнуар А. Парасоны (Францыя, 2-я палова ХIХ ст.).

Рэнуар А. Баль у Мулен дэ ла Галет (Францыя, 2-я палова ХIХ ст.).

Рэпін І.Я. Партрэт М.П.Мусаргскага (Расія, 2-я палова ХIХ ст.).

Саўрасаў А.К. Гракі прыляцелі (Расія, 2-я палова ХIХ ст.).

Сіньяк П. Пясчаны бераг мора (Францыя, 2-я палова ХIХ ст.).

Смолаў К. А. Арлекін і дама (Расія, 1-я палова ХХ ст.).

Стэльмашонак У.І. Партрэт Якуба Коласа (Беларусь, 2-я палова ХХ ст.).

Стэн Я. Гулякі (Галандыя, ХVII ст.).

Сурыкаў В. І. Раніца стралецкай кары (Расія, 2-я палова ХIХ ст.).

Тыцыян. Марыя Магдаліна, якая каецца (Італія, ХVI ст.).

Тыцыян. Св. Себасцьян (Італія, ХVI ст.).

Цінтарэта. Благавешчанне (Італія, ХVI ст.).

Шагал М.З. Над Віцебскам (Беларусь, 1-я палова ХХ ст.).

Хогарт У. Цыкл “Модны шлюб” (Англія, ХVIII ст.).

Фраганар Ж. Шчаслівыя магчымасці арэляў (Францыя, ХVIII ст.).

Фядотаў П.А. Снеданне арыстакрата (Расія, 1-я палова ХIХ ст.).

Эль Грэка. Пахаванне графа Аргаса (Іспанія, ХVII ст.).

  1   2   3   4   5   6   7   8   9


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка