Культура бларусі ў 20-30-я гг. ХХ ст




Дата канвертавання24.03.2016
Памер45.01 Kb.
КУЛЬТУРА БЛАРУСІ Ў 20-30-я гг. ХХ ст

1 Жывапіс.


1 Разглядаемы перыяд стаў часам пошуку новага ў беларускім выяўленчым мастацтве. У залежнасці ад творчых памкненняў мастакі аб'ядноўваюцца ў творчыя групоўкі, удзельнічаюць у выстаўках, якія сталі важнай часткай мастацкага жыцця рэспублікі. Ідзе актыўная барацьба новага са старым, узнікаюць самыя разнастайныя плыні, кірункі.

У творах першых гадоў пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі (асабліва ў плакаце, станковай графіцы, скульптуры) галоўнае месца заняў вобраз свабоднага чалавека - барацьбіта за новы лад жыцця - рабочага, чырвонаармейца, селяніна; набыла пашырэнне новая рэвалюцыйная сімволіка. Так, мастакі, што гуртаваліся вакол Ю. Пэна, акгыўна ўдзельнічалі ў развіцці такога кірунку манументальнага мастацтва, як дэкаратыўнае пано з разнастайнымі сімваламі. Актыўна актыўна гэтым займаліся М. Шагал і К. Малевіч. Яны таксама ўдзельнічалі ва ўпрыгожванні вуліц у святочныя дні, розных пасяджэнняў, агітацыйных мерапрыемстваў таго часу, з’яўляліся прыхільнікамі так званага «вытворчага мастацтва» («Девушка с красным древком» К. Малевіча). Паступова ўсе большую ролю пачынаюць адыгрываць прыхільнікі авангардызму, для якіх характэрны пошукі новых, небывалых, часта штучных форм і сродкаў мастацкага выяўлення, недаацэнка або поўнае адмаўленне традыцый і абсалютыіацыя наватарства. Прадстаўнікам авангардызму К. Малевічу, М. Шагалу, Л. Лісіцкаму, У. Стрэмінскаму ўласціва імкненне да абнаўлення мастацтва, разрыў с традыцыямі. К. Малевіч, М. Шагал і іншыя ў 1918-1922 гг. імкнуліся прыняць удзел у стварэнні сацыялістычнага мастацтва на Беларусі, займалі нават афіцыйныя пасады ў віцебскіх мастацкіх школах і прэтэндавалі на манаполію ў рэвалюцыйнай мастацкай культуры, абгрунтоўвалі абстракцыянізм у форме супрэматызму і тэорыю зліцця выяўленчага мастацтва з вытворчасцю і бытам. К. Малевіч і Л. Лісіцкі стварылі ў Віцебску арганізацыю мастакоў пад назвай «Сцвярджальнікі новага мастацтва» («Утвердмтелн нового мскусства» - УНОВИС), якая дзейнічала ў 1920-1923 гг. Арганізацыя мела філіялы ў Петраградзе, Смаленску, Самары, Пермі. Мэтай мастакоў, аб'яднаных у арганізацыю, стала замена выяўленчага мастацтва абстрактнымі формамі вытворча-мастацкага канструявання. У арганізацыю ўваходзілі выкладчыкі Віцебскіх дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрняў В. Ермалаева, М. Коган, студэнты мастацкага вучылішча М. Суэцін, I. Чарвінка, I. Чашнік і інш. Члены арганізацыі актыўна ўдзельнічалі ў абнаўленні агітацыйна-масавага і афармленчага мастацтва, шырока звярталіся да выяўленчых і пластычных знаходак кубізму, футурызму і супрэматызму. Арганізацыя ў Беларусі не мела перспектыў і распалася пасля ад'езду Малевіча з Віцебска ў 1923 г.

Для жывапісу 1920-1930-х гадоў характэрны тэматычная карціна, імкненне па-новаму адлюстраваць рэчаіснасць, распрацоўка тэмы рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Абапіраючыся на рэалістычныя традыцыі мастацтва другой паловы XIX - пачатку XX ст., мастакі ствараюць палотны ў духу так званага сацыялістычнага рэалізму, вядучага кірунку ў савецкім выяўленчым мастацтве з 1930-х гадоў. У выяўленчым мастацтве сацыялістычны рэалізм апіраецца і прадаўжае гуманістычныя традыцыі мастацтва папярэдніх эпох у спалучэнні з новай сацыялістычнай свядомасцю, выражае гістарычную перспектыву развіцця прагрэсіўнага мастацтва. Ідэйна-эстэтычныя прынцыпы гэтага метаду фарміраваліся ў вострай барацьбе супраць дэкадэнства, фармалізму, футурызму, натуралістычнага пры-мітывізму і іншых кірункаў. Станаўленне новага творчага метаду непарыўна звязана з пафасам сцвярджэння новага жыцця ва ўмовах сацыялістычнага грамадства, рамантыч-най прыўзнятасці ў адлюстраванні героікі рэвалюцыйнай барацьбы, падзей грамадзянскай вайны, будаўніцтва са-цыялістычнай гаспадаркі.

У 20-я гады быў пакладзены пачатак Ленініяне ў беларускім савецкім выяўленчым мастацтве, якая на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў спрыяла раскрыццю тэмы сацыялістычнай рэвалюцыі і будаўніцтва новага грамадства.

У творах 20-30-х гацоў скульптараў А. Бразера і А. Грубэ, жывапісцаў Я. Драздовіча, У. Кудрэвіча, М. Станюты, М. Філіповіча, графікаў А. Астаповіча, П. Гуткоўскага, Я. Мініна, А. Тычыны і іншых выяўляюцца традыцыі беларускага народнага мастацтва, рускай рэалістычнай школы.

У развіцці беларускай скульптуры даваеннага часу пэўную ролю адыграў так званы ленінскі план манументальмай прапаганды, паводле якога пачынаецца будаўніцтва шматлікіх помнікаў класікам марксізму і рэвалюцыйным дзеячам. Даволі актыўна тут працуюць Л. Бразер, А. Грубэ, М. Цеханоўскі, 3. Азгур. Напрыклад, 3. Азгур працаваў у галіне станковай і мануменгальнай скульптуры, быў прыхільнікам строга рэалістычнай формы. Ён стварыў партрэты 3. Бядулі, Г. Бабёфа, Ф. Дзяржынскага для Дома ўрада ў Мінску, А. Стасавай, Р. Арджанікідзе і інш.

У 30-я гады с'івараіоцца шматфігурныя кампазіцыі. У гэтым накірунку выяўленчага мастацтва працуюць Л. Карпенка, А. Жораў, А. Арлоў.

Самабытнасцю, зваротам да этнаграфіі і фальклору вызпачаецца дзейнасць М. Філіповіча, які працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі. Ён стварыў карціны «На Купалле» (1921 г.), «Вясновае свята» (1922 г.), «Стары беларус з люлькай» (1925 г.), «Чырвонаармейцы ў вёсцы» {І931 г.), «Бойка на Нямізе» (1922 г.) «Паўстанне Кастуся Каліноўскага» (1929 г.), «1905 год у Мінску» (1932 г.).



Ва ўсіх відах і жанрах мастацтва 30-40-х гадоў адлюстраваліся новы лад жыцця, пераўтварэнне народнай гаспадаркі; мастакі звярталіся да значных падзей у гісторыі Беларусі, стваралі вобразы дзеячаў беларускай культуры мінулага і сучаснасці, імкнуліся паказаць рэчаіснасць у яе рэвалюцыйным развіцці. Гэта творы 3. Азгура, I. Ахрэмчыка, А. Бембеля, В. Волкава, П. Гаўрыленкі, I. Гембіцкага, А. Глебава, Я. Зайцава, Я. Красоўскага, Я. Кругера, М. Манасзона і інш. Творчыя сувязі беларускіх мастакоў з мастакамі іншых саюзных рэспублік, удзел ва ўсесаюзных і міжнародных выстаўках, праца над актуальнымі праблемамі будаўніцтва сацыялістычнай культуры садзейнічалі ўзбагачэнню мастацкага вопыту беларускіх мастакоў.

Такім чынам, выяўленчае мастацтва Беларусі развівалася ў рэалістычным і рамантычным кірунках, а таксама ў традыцыях народнай творчасці.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка