Культура Беларусі ў канцы 18- 50-ыя гг 19ст




Дата канвертавання21.03.2016
Памер81.32 Kb.
Культура Беларусі ў канцы 18- 50-ыя гг 19ст.
Нацыя-гэта устойлівая суполтнасць людзей, якая ў адрознені ад народнасці, характэрызуецца не толькі аднолькавай мовай, культурай, тэрыторыяй, а такасама і цеснымі сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі і культурнымі сувязямі паміэ рэгіёнамі, больш высокім узроўнем этнічнай самасвядомасці.

Рацыяналізм-філасофскага напрамак, які прызнае розум асновай пазнання і паводзін людзей.

Ланкастэрскія школы- школы узаемнага навучання.

Порцік- галерэя, якая ўтвараецца калонамі ці слупамі і завяршаецца франтонам ці атыкам.
Першая палова 19 ст ў развіцці культуры была часам узнікненя многіх новых з’яў і працэсаў. Гэта эпоха Асветніцтва, для якой характэрна ідэя рацыяналізму-філасофскага напрамку, які прызнае розум асновай пазнання і паводзін людзей. У якасці галоўных умоў і асаблівасцей культурнага жыцця можна вызначыць наступныя: асновай фарміравання новай культуры стала паланізаваная беларуская шляхта; выразныя свецкія рысы культуры; пануючыя стылевыя накірункі: класіцызм, сентыменталізм, рамантызм, рэалізм; прафесіаналізацыя беларускай культуры; прыналежнасць адначасова спадчыне некалькіх народаў; развіццё ва ўмовах уключэння ў Расію, ва ўмовах капіталістычнага развіцця; уплыў развіцця нацыянальна-вызваленчага руху.

Ідзе працэс фарміравання беларускай нацыі . Нацыя-гэта устойлівая суполтнасць людзей, якая ў адрознені ад народнасці, характэрызуецца не толькі аднолькавай мовай, культурай, тэрыторыяй, а такасама і цеснымі сацыяльна-эканамічнымі, палітычнымі і культурнымі сувязямі паміэ рэгіёнамі, больш высокім узроўнем этнічнай самасвядомасці. Фарміраванне нацыі ішло ва ўмовах развіцця капіталізму, замаруджвалася адсутнасцю сваёй дзяржаўнасці, перашкодай ва ўжыванні беларускай мовы. Замацаванне тэрміну Беларусь і беларусы за ўсёй этнічнай тэрыторыяй адбылося толькі ў другой палове 19 ст. Назва Беларусь замацавалася за Віцебскай і Магілеўскай

( калі і Смаленскай) губерніямі. Цэнтральныя і заходнія землі Беларусі называліся Літва. Нацыянальнасць насельніцтва вызначалася па рэлігіі. Непісьменныя беларусы называлі сябе тутэйшымі.

У пачатку 19 ст. працягваецца фарміраванне свецкай адукцыі. У 1802г было ўтворана Міністэрства асветы, у 1803- 1804гг было створана 6 навучальных акруг, на беларусі- Віленская. Цэнтральная роля ў сістэме адукацыі адводзілася Віленскаму універсітэту, створанаму ў 1803г на базе Галоўнай віленскай школы. Віленскаму універсітэту падпарадкоўваліся гімназіі ( сярэдняя адукацыя. Першая на Беларусі адкрыта ў 1805г у г. Свслач), ім- павятовыя вучылішчы,

( няпоўная сярэдняя) а ім- прыходскія вучылішчы ( пачатковая). У гарадскіх прыходскіх вучылішчах вывучаліся рамествы. Адкрыцце пачатковых школ ускладалася на памешчыкаў і арандатараў казенных маенткаў. Устанавлівалася пераемнасць вучэбных праграм, асноўнай мовай навучання была польская, існаваў усесаслоўны прынцып адукацыі. Акрамя таго працягвалі дзейнічаць школы пры кляштарах і касцелах, сярэднюю адукацыю давалі езуіцкія калегіумы ( да 1820г). Папячыцелем Віленскай навучальнай акругі быў А.Чартарыйскі. У пачатку 19 ст з’яўляюцца ланкастэрскія школы- школы узаемнага навучання. У іх адкрыцці былі зацікаўлены памешчыкі. Першая ланкастэрская школа на Беларусі была заснавана ў 1819г у Гомелі. У 1821г школу для сялян адкрыў граф Храптовіч у сваім маентку ў Шчорсах. Дзяўчынкі вучыліся ў прыватных настаўнікаў і пансіянатах.

З канца 20-ых гадоў пачынаецца паварот да рэакцыі ў сістэме народнай адукацыі. У 1828г уводзіцца новы школьны статут, які вызначыў строга саслоўны прынцып навучання, гімназіі прызначаліся для дваран ічыноўнікаў. Трохгадовыя павятовыя вучылішчы для купцоў і мяшчан, аднакласныя прыходскія вучылішчы для “самых нізкіх станаў”. Уводзіцца выкладанне на рускай мове. У 1829г ствараецца Беларуская навучальная акруга, папячыцелем якой становіцца М. Навасільцаў ( веў справфы філаматаў і філарэтаў).

У 1832-1833г адкрываюцца медыка-хірургічная і Рымска-каталіцкая духоўная акадэміі. У 1840г Горы-горыцкая земляробчая школа ( з 1848г –вышайшыя)

У пачатку 19 ст пачынаецца навуковае вывучэнне і даследванне Беларусі. Гісторыю ВКЛ вывучалі прафесары Віленскага універсітэта Лялявель, М. Баброўскі, І.Грыгаровіч, І. Даніловіч, З.Даленга- Хадакоўскі, А.Кіркор, Т.Нарбут, браты К. І Я.Тышкевічы.



І. Грыгаровіч напісаў творы: “Беларускі архіў старажытных грамат”, “Акты Заходняй Русі”, “Слоўнік заходнерускай гаворкі”, “Збор слоў літоўска-беларускай гаворкі”.

Т.Нарбут- “Гісторыя літоўскага народа”, “Хроніка Быхаўца”, аўтар праекта і ўдзельнік будаўніцтва Бабруйскай крэпасці.

З.Даленга- Хадакоўскі (Адам Чарноцкі) – пачынальнік беларускай этнаграфіі, археалогіі, дакладна вызначыў тэрыторыю распаўсюджвання беларускай мовы, крытыкаваў рускага гісторыка Карамзіна.

П.Шпілеўскі распаўсюджваў веды пра Беларусь у расійскім друку. Аўтар твораў “ Падарожжа па Палессі і беларускім краі”, “Беларусь у характэрыстычных апісаннях і фантастычных яе казках”.

Знакаміты чэшскі вучоны П.Шафарык распрацаваў і апублікаваў этнаграфічную карту Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, дзе дакладна вызначыў тэрыторыю Беларусі , адзначыў 15 уласцівасцей беларускай мовы, менавіта мову паклаў у аснову размежавання беларусаў і іншых народаў.



Т.Зан стварыў мінералагічны музей.

М. Баброўскі быў звольнены з універсітэта за прапаганду прагрэсіўных ідэй. Напісаў шэраг прац на беларускай мове. Сярод іх: “Гісторыя славянскіх друкарняў у Літве”, “Пра характэрныя моўныя звароты беларускай мовы”. З імем М.Баброўскага звязваюць адкрыцце старадрукаў І.Федарава і П.Мсціслаўца, “Слоў”К.Тураўскага, вяртанне беларусам імя Ф.Скарыны, адкрыцце Супрасльскага рукапісу.

Адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі К.Тышкевіч. У 1842г у Лагойску заснаваў першы на Беларусі музей старажытнасцей. У 1855г разам з Я.Тышкевічам музей старажытнасцей ў Вільні.



І.Даніловіч даследчык гісторыі права ВКЛ, упершыню апублікаваў Судзебнік Казіміра, Статут ВКЛ 1529Г. Супрасльскі летапіс.

Я.Чачот мовазнаўца, даследваннік этнаграфічных асаблівасцей беларусаў. Яму належаць 6 зборнікаў “Вясковых песень”( на польскай мове)

У развіцці літаратуры назіралася двухмоўная творчасць: па- польску і па- беларуску. Знаменальнай з’явай стала стварэння шэрагу ананімных твораў на беларускай мове. Гэта “Гутарка Данілы са Сцяпанам”, “Вось які свет стаў”, “Вясна ўдалася”І інш. У 10-20-ыя г 19 ст была напісана “Энеіда навыварат”, яе верагодным аўтарам лічыцца В.Равінскі. Надрукавана была ўпершыню ў 1845г у пецербургскім часопісе “Маяк”. У сярэдзіне 50-ых г была напісана паэма “Тарас на Парнасе”, яе верагодным аўтарам лічыцца К.Вераніцын. Надрукавана ўпершыню ў 1889г у газеце “Мінскі лісток”

Класікам беларускай і польскай літаратуры лічыцца А.Міцкевіч. За ўдзел у Таварыстве філаматаў і філарэтаў быў арыштаваны, эмігрврваў , жыў у Рыме, Швейцарыі. Разам з Лялявелем рэдактаваў часопіс “Польскі пілігрым”. Быў прафесарам Лазанскага універсітэта, стварыў Польскі легіён, які змагаўся за свабоду Італіі, сябраваў з Пушкіным, памер ад халеры ў Канстантынопалі ў 1855г. Пахаваны ў Парыжы, у 1890г перазахаваны ў Кракаве, у каралеўскім замку Вавель, побач З Т.Касцюшкам. Яму належаць творы: “Дзяды”, “Пан Тадэвуш”, “Гражына”, “Конрад Валенрод”.

П.Багрым- адзіны паэт сялянскага паходжання. За перапіску забароненых твораў быў забраны ў рэкруты. Яго называюць “беларускім Бернсам”. Вядомы адзіны верш Багрыма, напісаны ў 15-ці гадовым узросце “Зайграй, зайграй , хлопча малы”, не знойдзены тры сшыткі вершаў Багрыма, якія нібыта забралі Навасільцаў і рэктар Віленскага універсітэта В. Пелікан. Быў мастаком, стваральнік жырандолі.

Ян Баршчэўскі напісаў першы зборнік беларускай фантастыкі “Беларусь у фантастычных апавяданнях або шляхціц Завальня”, крытыкі называлі гэты твор беларускім цыклам “1000 і адной ночы”. Аўтар невялікай паэмы на беларускай мове “Рабункі мужыкоў” ( пра вайну 1812г).Правобразам фантастычнай аповесці “Душа не ў сваім целе “ з’яўляецца Ф.Савіч.

Аўтар верша “Паштальён”, які у перакладзе на рускую мову ( пераклад Трэфалёва) стаў песняй “Ямщик”- У.Сыракомля(Л. Кандратовіч) Яму належаць словы “Я край свой кармлю ад веку і маю права звацца чалавекам”.

Першым класікам беларускай літаратуры лічыцца паэт, драматург В.Дунін-Марцінкевіч. Літаратурныя псеўданімы: Войт Навум, Навум Прыгаворка. Першымі яго вядомымі п’есамі сталі “Яўрэйскі рэкрутскі набор”(1841г) , “Чарадзейная вада” У 1846г убачыла свет музычная п’еса “Сялянка “(Ідылія), дзе ўпершыню загучала жывая беларуская гаворка. Найбольш вядомыя яго творы: “Вечарніцы”,”Гапон”,”Пінская шляхта”. Пераклаў на беларускую мову “Пан Тадэвуш” А.Міцкевіча.

Першую беларускую оперу напісаў С.Манюшка (Кжыжаноўскі) на лібрэта Дуніна-Марцінкевіча “Сялянка”, яна ўпершыню была пастаўлена ў 1852г ў Мінску., вядомы яго оперы “Галька”,”Рэкруцкі яўрэйскі набор”, “Страшны двор”.

Таленавітымі музыкантамі былі А. Абрамовіч – музычная камедыя “Беларускае вяселле”,”Дзеванька”, “Гарэліца”, п’еса “Беларускія мелодыі”. Браты Стэфановічы-піяністы, дырыжоры, узначальвалі мінскі гарадскі аркестр.



Н.Орда- “Граматыка музыкі”.

Сярод выдатных музыкантаў Беларусі кампазітар Ф.Міладоўскі, скрыпачка Т.Юзафовіч, якую сучаснікі называлі “Паганіні ў жаночым адзенні”, піяністы- дзеці Марцінкевіча Каміла і Міраслаў Марцінкевічы, скрыпая –віртуоз М.Ельскі, віртуоз-ксілафаніст з міравым імем М.Гузікаў.

У мастацтве першай паловы 19 ст асноўнымі жанрамі былі гістарычны і партрэтны, складваліся новыя жанры- пейзажны і бытавы.

Мастакі Беларусі пачатку 19 ст- Іосіф Аляшкевіч, Валенцій Ваньковіч, ЯН Дамель, Вікенцій Дмахоўскі, Іван Хруцкі.



І.Аляшкевіч паходзіў з сям’і беднага музыканта з Радашковіч. Скончыў факультэт жывапісу Віленскага універсітэту. Пры дапамозе А.Хадкевіча ўдасканальваў веды ў Дрэздэне і Парыжы. Жыў у Пецярбургу, дзе быў выбраны членам Акадэміі мастацтваў. Майстар партрэтнага і гістарычнага жанраў. Аўтар карцін “партрэт А.Чартарыйскага”, “Партрэт А.Міцкевіча”, “Партрэт Л.Сапегі”.

В.Ваньковіч паходзіў са старажытнага беларускага роду на Міншчыне. Вучыўся ў Полацкай езуіцкай акадэміі і Віленскім універсітэце і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Жыў у Мінску. Працаваў у жанры гстарычнага жывапісу. Прадстаўнік рамантызму. Напісаў карціны: “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968г”, “Напалеон каля вогнішча”, “Міцкевіч на скале Аюдаг”.

Ян Дамель скончыў Віленскі універсітэт, працаваў у ім выкладчыкам. Пасля ілжывага абвінвачвання адбываў двухгадовую ссылку ў Сібіры. З 1822г жыў ў Мінску. Пісаў пераважна на гістарычныя тэмы: “Смерць князя Панятоўскага”, “Хрышчэнне славян”, “Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Касцюшкі з цямніцы”, “Смерць магістра крыжакаў Ульрыха фон Юнгінгена”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812г”. Вядомы і яго творы і на рэлігійныя сюжэты, партрэты князя Д.Радзівіла, графаў І.Храптовіча,К.Тышкевіча, пейзажы Мінска, алюнкі на тэму побыту народаў Сібіры.

В. Дмахоўскі мастацкую адукацыю атрымаў у Яна Рустэма. Удзельнік паўстання 18301831гг, пасля яго ў эміграцыі на шэсць гадоў. Сябра А.Міцкевіча. Сучаснікі называлі яго Клодам Ларэнам віленскіх ваколіц за паэтызм і велічнасць пейзажаў. Вядомы як стваральнік рамантычных пейзажаў. Маляваў месцы, звязаныя з жыццем ідзейнасцю , Міцкевіча. “Возера Свіцязь”, “Дом Міцкевіча ў Навагрудку”, “Замак у Крэве”, “Сядзіба ў Тугановічах”, “Заход сонца”, “Вуліца ў Вільні”.

Мастаком, музыкантам, піяністам быў Напалеон Орда, які стварыў 200 графічных малюнкаў гісторыіі ВКЛ.



Іван Хруцкі вучыўся ў Полацку, скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтва. З 1845г жыў у маёнтку Захарнічы ў Полацкім павеце. Праславіўся як майстар нацюрморта, пейзажа, партрэта. Высокімі мастацкімі якасцямі вызначаюцца яго карціны “Кветкі і садавіна” ( за яе атрымаў званне акадэміка), “Грыбы і гуркі”, “Партрэт невядомай”, “Партрэт хлопчыка ў саламяным капелюшы”, “Сямейны партрэт”, “Партрэт мітрапаліта Сямашка” і інш.

У першай палове 19ст. ідэйна-мастацкім накірункам , які перавалодваў у літаратуры і мастацтве быў класіцызм, якому ўласцівы ўплыў антычнай класікі, як дасканалага ўзору для пераймання. Прыкладамі архітэктуры гэтага ўзору з’яўляюцца Гомельскі палаца-паркавы ансамбль, Сноўскі і Жыліцкі палацы, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, сівораны ў 1809-1819гг, , грамадскія будынкі, карціны І.Аляшкевіча.



Як рэакцыя на сухаваты і “правільны “ класіцызм зараджаецца рамантызм, які ламаў стэрэатыпы і каноны, узаконьваў свабоду думак і творчасці. У літаратуры рамантызм зараджаўся ў творчасці А.Міцкевіча, Я,Чачота, Я.Баршчэўскага, У.Сыракомлі, В.Дуніна-Марцінкевіча. У архітэктуры – у неагатычных збудаваннях і палаца-паркавых ансамблях.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка