Кулак Раіса Паўлаўна




Дата канвертавання06.07.2016
Памер10.28 Kb.
Кулак Раіса Паўлаўна

нарадзілася 2 сакавіка 1954 года ў сям’і педагогаў. У 1971 годзе закончыла сярэднюю школу №1 г.Ашмяны. З верасня 1971 па май 1972 працавала ў Васільшкоўскім доме-інтэрнаце для дзяцей інвалідаў няняй-санітаркай.

Затым сям’я пераехала ў Зэльвенскі раён. З снежня 1972 па жнівень 1975 працавала лабарантам у Чырвонасельскай сярэдняй школе.

У 1975 годзе паступіла ў Гродзенскае педагагічнае вучылішча, якое закончыла ў 1977 годзе па спецыяльнасці дашкольнае выхаванне. З жніўня 1977 па снежань 1977 года працавала выхавальнікам дзіцячага сада в.Цяглевічы. Са снежня 1977 па люты 1978 –выхавальнікк дзіцячага сада калгаса ім.Дзяржынскага Слонімскага раёна. З красавіка 1978 па студзень 1985 года працавала выхавальнікам дзіцячага сада ім.Дзяржынскага Зэльвенскага раёна. У 1985 годзе сям’я пераехала на пастаяннае месцажыхарства ў г.п.Зэльва.

З красавіка 1985 года па лістапад 1987 працавала выхавальнікам дзіцячага сада-яслей ПМК-35.

З лістапада 1987 года пераведзена выхавацелем сада-яслей №3 “Сонейка” і працавала да выхаду на пенсію 4 сакавіка 2009 года.

Узнагароды:

1997 –грамата РАА за падрыхтоўку дзяцей да школы;



2009 –грамата РАА за шматгадовую і добрасумленную працу ў выхаванні падрастаючага пакалення.

Падрыхтавала: намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Т.І.Траццяк.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка