Куфар здароўя” (старэйшая група “Фантазёры”) 28. 11. 2013 мэты




Дата канвертавання13.05.2016
Памер111.73 Kb.
Дзень здароўя “Куфар здароўя

(старэйшая група “Фантазёры”)

28.11.2013

МЭТЫ:


  • фарміраваць асновы здаровага ладу жыцця;

  • стварыць умовы для самастойнага вырашэння дзецьмі праблемных задач з дапамогай рухавай дзейнасці;

  • развіваць творчасць, лагічнае мысленне,;

  • замацоўваць веды пра здаровы лад жыцця і пра неабходныя сродкі і ўмовы яго падтрымання;

  • далучаць да нацыянальнай культуры праз беларускую мову, народныя гульні, песні;

  • выхоўваць станоўчыя ўзаемаадносіны ў час сумеснай рухавай дзейнасці.

Матэрыял/ абсталяванне: скрыня( куфар з замкамі і чароўнае дрэва з паветраннымі шарыкамі, замкі са схемамі ключамі, 2 фітболы, 2 мячыкі, 8 кегляў, 6 абручоў, 2 дугі, 20 муляжоў садавіны, 4 кошыкі, самавар з фітачаем, сапраўдная садавіна.

Папярэдняя работа: развучванне рытмічнай гімнастыкі, танца”Кропелькі чысціні”, гутарка аб асабістай гігіене, аб здароўі, сродках яго падтрымання.

Ход Дня здароўя

Актавая зала. Занавес зачынены. За ім стаіць цуда-дрэва, побач куфар. Дзеці пад музыку ўваходзяць у залу. Па сярэдзіне стаіць самалёт (ліст).



Кіраўнік. Гляньце , дзеці, калі ласка,

Трапілі мы з вамі ў казку.

Самалёт ляжыць. Чаму?

Прыляцеў ён да каго?

Дзеці, дзеці, паглядзіце,
У ім надпіс:”Да-па-ма-жы-це!!!”

Каму і ў чым дапамагчы?

Не разумею я, а вы?

А, вось карта намалявана,

Трэба ісці па ёй нам з вамі.

Выкананне практыкаванняў пад хуткую музыку: хада па зале; скачкі праз “ямкі” (загадзя падрыхтаваныя абручы); бег змейкай, хада з высокім падыманнем кален; звычайная хада.



Занавес адчыняецца. Пад дрэвам стаіць куфар з замкамі, на ім сядзіць Лесавік.

Лесавік. Добры дзень вам, дзеці, лепшыя на свеце. У госці заходзьце, мне ў бядзе дапамажыце.

Дзеці. А якая ў цябе бяда? Што здарылася?

Лесавік . А вось стаў я часта хварэць, дрэнна сябе адчуваць, няма сілы нават лес даглядаць.

Дзеці. Чым жа нам табе дапамагчы?

Лесавік. У мяне ад бабкі засталася скрыня здароўя, але яна зачынена на замок, ключы зачараваны, а я не магу іх расчараваць. Можа, вы мне дапаможаце?

Дзеці. Дапаможам ! толькі спачатку перапранем цябе ў спартыўную форму.

Лесавік. А навошта яна?

Дзеці . (тлумачаць). Робім зарадку – здароўе ў парадку!

Лесавік. А навошта тая зарадка?

Дзеці тлумачаць навошта. Праводзіцца размінка (робяць дзеці і Лесавік).

(Ключ-схема 1). Пасля выканання Лесавік разам з дзецьмі хуценька адчыняе першы замок.

Дзеці паўтараюць правілы асабістай гігіены. (Ключ-схема 2.

Паміж камандамі вершаваная пераклічка аб карысці вады.

Пасябруем з вадой –

Развітаемся з бядой.

Чысціня – здароўя ўмова.

Той, хто чысты, той здаровы.

Чысці зубы два разы на дзень

Асабістай шчоткай.

Мый рукі пасля гульні

І перад кожным прыёмам ежы.

Лесавік адкрывае другі замок.



Заданне-эстафета “ГОНКА МЯЧОЎ”

Кожнаму ўдзельніку каманды трэба ў пэўнай паслядоўнасці абвесці мяч вакол кегляў да паваротнай стойкі, дабегчы назад і перадаць эстафету наступнаму. (ключ- схема 3).

Каманда якая выканала эстафету першай, адкрывае трэці замок.

Эстафета “ВЯСЁЛЫ КЕНГУРУ”

Кожны ўдельнік скача на фітболе ўперад, вяртаецца назад і перадае эстафету наступнаму. (Ключ- схема 4). Каманда-пераможца адкрывае чацвёрты замок.



Конкурс “САМЫ ЛЕПШЫ” (для капітанаў). Лесавік паказвае ключ- схему беларускіх народных гульняў “Жмуркі” і “Барада”.

Праводзіцца беларуская народная гульня “ЖМУРКІ”.

Капітан – “Кот Апанас”. Яму завязваюць вочы, гуляючыя другой каманды – “мышы”. Які капітан зловіць больш “мышэй”, тая каманда і перамагла.

Праводзіцца беларуская народная гульня “Барада”.

Капітан – “барада”. Яго дражняць; пасля дражнілкі “барада” імкнецца як мага болей злавіць дзяцей з супрацілеглай каманды. Самы спрытны, лоўкі ігрок адкрывае пяты замок .

Музычная хвілінка-адпачынка: танец дзяўчынак “Кропелькі чысціні”. (Ключ-схема 6). Пасля танца адна з дзяўчынак адчыняе з Лесавіком шосты замок.



Эстафета “САЛАТ ВІТАМІНКІ”.

Дзеці становяцца ў дзве шарэнгі. Кожнаму ўдзельніку трэба праскакаць з абруча ў абруч, прапаўзці пад дугою, узяць з кошыка садавіну, вярнуцца да каманды, перадаць эстафету наступнаму, а садавіну пакласці ў кошык.



Лесавік. Дзеці, апошні замок давайце адчынім разам. На мой погляд, вы ўсе такія спрытныя. Вось і паглядзім, што ляжыць ў куфру. (Дастаюць лекавыя травы, фітачай, садавіну.)

Лесавік. Нічога не разумею! Можа, хто падмяніў? Ці ж можна быць

заўсёды здаровым, калі піць чай і есці садавіну?

А якую садавіну вы ведаяце?....

Я загадаю вам загадкі, а вы адгадайце, што расце Ў вас на градцы?



Загадкі.

1. За кучаравы хохолок

Лісу з норкі павалок.

На вобмацак - вельмі гладкая,

На смак - як цукар салодкая. (морква)
2. Не шыты, не кроен,

А ўвесь у рубцах;

Без рахунку адзежкі,

А ўсе без засцежак. (капуста)


3. Перш чым яго мы з'елі,

Усе наплакаться паспелі. (цыбуля)


4. Хоць я цукровым зовуся,

Але ад дажджу я не размок,

Буйны, круглы,

Салодкі на смак.

Пазналі вы? Я... (бурак)
5. Круглая ,а не месяц,

Жоўтая, а не масла,

Салодкая, а не цукар,

З хвастом, а не мыш. (рэпка)


6. Шчокі ружовыя, нос белы,

У цемры сяджу цэлы дзень.

А кашуля зяленая,

Ўся на сонейку яна. (радыска)


7. Раскалоўся цесны дамок

На дзве палоўкі.

І пасыпаліся адтуль

Пацеркі-шрацінкамі. (гарох)


8. Як на нашай градцы

Выраслі загадкі -

Сакавітыя, ды буйныя,

Вось такія круглыя.

Летам зелянеюць,

Да восені чырванеюць. (памідоры)


9. Нашы парасяткі

Выраслі на градцы,

Да сонейка бачком,

Хвосцікі кручком.

Гэтыя парасяткі

Гуляюць з намі ў хованкі. (агуркі)


10. Ен вялікі, як футбольны мяч,

Калі саспелы - усе задаволеныя.

Так ен прыемны на густ!

Што гэта за шар? (кавун)


Кіраўнік. Дзеці, лесавік пытаўся ў нас, ці можна быць заўсёды здаровымі, калі піць чай і есці садавіну. Так, можна, Лесавік, але яшчэ трэба памятаць, што мы будзем бадзёрымі і здаровымі, калі… кожнай раніцай рабіць зарадку; займацца спортам, гуляць у розныя гульні; выконваць правілы асабістай гігіены; есці ежу, якая багата вітамінамі; піць чай з лекавых траў, якія робяць нас бадзёрымі і здаровымі.

Лесавік. Дзякуй вам, мае дзетачкі! Дапамаглі мне ва ўсім разабрацца.

  • Запрашаю вас да мяне піць чай з малінавым варэннем, частавацца

смачнай садавінай.

Гульнёва-творчы занятак “Кошык здароўя”

(група “Светлафорчыкі”)

Мэты:


  1. вучыць дзяцей мэтанакіравана выкарыстоўваць набытыя рухавыя здольнасці ў гульнёвых абставінах;

  2. працягваць вучыць знаходзіць вобразныя сродкі выразнасці перадачы рухаў, суадносячы іх выкананне са зместам песенак, забаўлянак, гульняў;

  3. замацоўваць уменне падкідваць і лавіць мяч, поўзаць, абапіраючыся на далоні і калені; развіваць творчае ўяўленне, мысленне, хуткасць, навык арыенціроўкі ў гульнёвых абставінах;

  4. фарміраваць ў дзяцей веды аб здаровым ладзе жыцця, выкарыстоўваючы малыя формы фальклору;

  5. выхоўваць станоўчыя адносіны і цікавасць да рухаў, уменне быць арганізаванымі,жаданне размаўляць на беларускай мове, гуляць ў народныя гульні.


Матэрыял/ абсталяванне: намаляваныя выявы лясных звяроў (ліса, воўк, мядзведзь, мыш, заяц, вожык); “слядочкі” і “лужы”, кошык, мячыкі-“вожыкі”;калабок, грыбок, морква, шышка, ягадка (можна муляжы), медальён-“грушка”.

Папярэдняя работа: гутарка з дзецьмі аб неабходнасці ранішняй гімнастыкі, фізічных практыкаванняў, аб ролі асабістай гігіены ў жыцці чалавека, аб карысці ежы.

Ход занятку

Дзеці ўваходзяць у фізкультурную залу разам з кіраўніком. Вітаюцца з гасцямі. Пад вясёлую музыку па зале скача Вавёрка.



Кіраўнік. Між ялінак – скок ды скок,

Скача шпарка, лоўка.

Завітала ў садок

Рыжая вавёрка.



Вавёрка. Я – рухавы звярок,

Заўжды весела мне.

Мая хатка—дупло

На высокай сасне.

Я – рухавы звярок,

Шмат арэхаў знайду,

Самых лепшых нарву

І ў дупло пакладу.


Кіраўнік. Вавёрка, ты нам у кошыку арэхаў прынесла?

Вавёрка. Не, я да вас завітала,каб дзеці дапамаглі мне ў кошык назбіраць усё, што неабходна, каб быць здаровым. Дапаможаце?

Дзеці. Дапаможам!

Вавёрка. Каб сабрацца нам у дарожку,

Трэба падкаваць усім ножку.


Праводзіцца пальчыкавая гульня “Кую, кую ножку” (3 разы)

Кую, кую ножку, Тупанне адной нагой і стуканне растапыраннымі

Пальцамі адной рукі па далоні другой.

Паеду ў дарожку. “Вяртушка” кулакамі.

Дарожка крывая, “Хвалі” счэпляннымі рукамі.

Кабылка сляпая, сцісканне расцісканне кулакоў.

Жарабётка мала, папяраменнае пастукванне па далоні ўказальным

І сярэднімі пальцамі.

Ножку паламала. Плясканне ў далоні.
Вавёрка. Не паедзем на храмой кабылцы,

Пойдзем ножкамі па лясной сцяжынцы.

Раз-два-тры, раз-два-тры, Хада адзін за адным па крузе з рытмічным

Па сцяжынцы мы пайшлі, падыманнем ног і работай рук.

Вось так, вось так,

Так бадзёра мы пайшлі.

Тут сцяжынка вузкай стала, Хада на насках, рукі паднятыя ў гару,

Мы на цыпачкі ўсе сталі. Спіна прамая, галава прыпаднятая.

Вось так, вось так,

І як мышкі зашагалі.

На сцяжынцы лужы, лужы. Рукі на поясе, скачкі праз” лужы” якія

Мы праскочым іх усе дружна, ляжаць на падлозе па сярэдзіне залы.

Вось так, вось так,

Мы праскочым іх усе дружна,

Па слядочках крок ў крок, Рукі на поясе, спіна прамая, хада па

Пойдзем мы ў гэты бок. “слядочках”

Вось так, вось так,

Па слядочках -- гэты бок.

Ну, а потым усе дружна Скачкі на дзвюх нагах з перамяшчэннем

Зноў праскочым мы праз лужы. уперад.

Хутка, спрытна, лёгка, лоўка Лёгкі бег па крузе адзін за адным.

Пабяжым у лес з вавёркай. Пераход на хаду.

Вось так – спрытна, вось так – лоўка,

Пабяжым мы за вавёркай.



Вавёрка. Каб бадзёрым увесь дзень быць, мышка прапануе….. што зрабіць? (Вытрымаць паўзу, каб дзеці адказалі.)

Дзеці. Зарадку зрабіць.

Вавёрка. Нават звяры, птушаняткі

Робяць раніцай зарадку:

Хтосьці ўгору добра скача,

Хтосьці крыльцамі памаша.

Станавіцеся і вы, рабяткі,

На “звярыную зарадку”

Выконваецца “Звярыная зарадка” (комплекс агульнаўмацавальных практыкаванняў).

Раз – прысядка , два – прысядка. З.с.: ногі разам, рукі на поясе.

“Спружынка” (4р)

Потым угору – тры – падскок. Скачкі на месцы (4р)

Гэта зайкіна зарадка, “Спружынка” з паваротам (4р)

Зайкі лапкамі – хлоп-хлоп.

Лісяняты, як прачнуцца, З.с.: ногі разам, рукі апушчаныя.

Любяць доўга пацягнуцца, 1 –падніманне прамых рук праз бакі

Павярнуцца, пазяхнуць, ўгару, стаць на наскі, падцягнуцца, –

2 – з.с.
Ну і хвосцікам вільнуць. Павароты тулава ў бакі “Твіст”.

Могуць ваўчаняты спінку выгінаць, З.с.: ногі разам, рукі ўнізе.

1 - нахіленне тулава ўперад,рукі

Адвесці назад, 2 – з.с.

Яшчэ любяць лоўка прысядаць. Прысяданне (4р)

Перад тым як прагуляцца, З.с.: лежачы на спіне. Адначасовы рухі

Пачынаюць усе куляцца. Рукамі і нагамі ў паветры.


Усе вавёркі доўга скачуць Скачкі на месцы з паваротам вакол

І хвастом пушыстым машуць сваёй восі.

На галінках і на елках.

Яны добрыя спартсменкі.

Ну і мішка касалапы З.с.: ногі на шырыні плеч, рукі растапы-

Шырока паставіць лапы, раны. Павароты вакол сваёй васі на

Моцна тупне ў прысядзе, прамых нагах.

Потым топчацца на месцы.


Вавёрка. Вожык параду таксама дае:

Каб здаровым быць і лоўкім,

Трэба нам фізтрэнтроўка.

Вавёрка прапануе дзецям мяч, з якім патрэбна выканаць заданне “Пракаці і злаві”, “ Кінь і злаві”. Кіраўнік фізвыхавання працуе з дзецьмі над правільным выкананнем заданняў.

Затым звяртае ўвагу дзяцей, што вожык даў добрую параду, якая дапаможа захаваць здароўе.

Вавёрка. Парада вожыка карысная, пакладзём яе ў кошык.

Ваўчок не любіць сядзець на месце і прапануе сваю параду:

Для таго, каб хутка бегаць,

Трэба карысную ежу есці.

Праводзіцца беларуская народная гульня “СПРЫТНЯКІ” Гуляючыя становяцца ў круг парамі тварам да цэнтра (адзін - спераду, другі – ззаду).

Папярэдні ігрок расстаўляе рукі ў бакі, задні трымаецца за папярэдняга. Выбіраецца вядучы, які знаходзіцца ў цэнтры круга. Ён падбягае то да адной, то да другой пары, стараючыся схапіць задняга іграка. Пярэдні ігрок загароджвае яго рукамі і ўвесь час паварочваецца тварам да вядучага.

Калі вядучаму ўдаецца ўхапіцца за задняга іграка, тады папярэдні становіцца вядучым, а задні аказваецца спераду і ахоўвае свайго таварыша.

Вядучы не павінен хапацца за папярэдняга іграка і ўжываць сілу, яму неабходна толькі дакрануцца да іграка, які стаіць ззаду.


Вавёрка. Пакладзём ў кошык наш і параду воўка – ежа павінна быць карыснай.

Ну а зараз весялей,

Робім карагод шырэй.

Будзем песенку спяваць,

Будзем з зайчыкам гуляць.

Зайка скача вельмі лоўка,

Есць капусту і маркоўку.

Праводзіцца беларуская народная гульня “Заінька ў садочку”.

Заінька за садочкам, Хада дзяцей па кругу;

Шэранькі за садочкам скокі “зайкі” па- за кругам

Вось так-гэтак за садочкам,

Вось так-гэтак за садочкам .

Заінька, выйдзі ў садзік. Запрашае “заіньку” увайсці.

Шэранькі , выйдзі ў садзік.

Вось так-гэтак выйдзі ў садзік.

Вось так-гэтак выйдзі ў садзік.

Заінька, тупні ножкай Паказ рухаў дзецьмі, паўтор іх

Шэранькі , тупні ножкай, “зайцам”

Вось так-гэтак тупні ножкай,

Вось так-гэтак тупні ножкай.

Заінька, паскачы, Плясканне ў далоні; скокі “зайкі”.

Шэранькі паскачы.

Вось так-гэтак паскачы,

Вось так-гэтак паскачы.

Заінька, выбірай, Плясканне ў далоні; скокі “зайкі”

Шэранькі выбірай. З выбраным дзіцём у пары.

Вось так-гэтак выбірай,

Вось так-гэтак выбірай.


Вавёрка. Не забудзем пакласці і зайчыкавыя вітаміны ў кошык, яны вельмі карысныя для здароўя.

А мядзведзь усім нам раіць не толькі рухацца, рабіць зарадку, есці карысную ежу, але і умець адпачываць.

- Пакажыце мне, калі ласка, як адпачывае мядзведзь. (Дзеці імітуюць адпачынак мядзведзя.)

Рэлаксацыя “Мядзведзь”

Дзеці сядзяць на падлозе, хто як хоча, з заплюшчанымі вочкамі. Вавёрка спявае:

Намасціў мароз дарогу,

Касалапы ў бярлогу,

Аж да самай да вясны

Бачыць смачныя ён сны.

Сняцца рэчка і даліна,

І духмяная маліна.

Сонца выгляне прамень –

Тады ласціцца ўвесь дзень!



На словы “Сонца выгляне прамень…” дзеці падымаюцца і ходзяць, як “мядзведзі”
Ваверка. Вось і напоўніўся наш кошык карыснымі парадамі, якія дапамогуць усім нам застацца здаровымі. Пералічым іх і запомнім яшчэ раз.

Дзеці. Трэба больш рухацца, рабіці зарадку,“сябраваць” з вадой, займацца фізкультурай, есці карысную і багатую вітамінамі ежу, умець гуляць і адпачываць.
Кіраўнік. Калі гэтыя парады будзеце памятаць, тады ўсе вырасцеце здаровымі, прыгожымі. А за тое, што мне дапамаглі поўны кошык здароўя назбіраць, я пачастую вас смачнымі і карыснымі яблыкамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка