Кудраўцаў Іван Фёдаравіч




Дата канвертавання27.03.2016
Памер41.88 Kb.
Кудраўцаў Іван Фёдаравіч

Нарадзіўся 28.06 1922 года ў вёсцы Сыцянец Салігорскага раёна ў сялянскай сям'і. Бацкі з 1929 г. Калгаснікі. У 1939 годзе Кудраўцаў скончыў Старобінскую школу і паступіў на філалагічны факультет БДУ. У час Вялікай Айчыннай вайны эвакуіраваўся ў Мардоўскую АССР. Працаваў настаўнікам ( 1941-1942). У лютым 1942 года мабілізаваны

ў Савецкую армію, удзельнічаў у баях на Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-й Прыбалтыйскіх і Ленінградскіх франтах (1942-1945).

За ўдэел у баявых дзеяннях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў узнагароджаны ордэнам Айчрннай вайны 2-й ступені і медалямі.

Пасля дэмабілізацыі ў лістападе 1945 года вярнуўся на вучобу ў БДУ, які скойчыў у 1948 годзе. Паступіў у аспірантуру пры БДУ, У 1954 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па творчасці К. Чорнага. Працаваў літаратурным супрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты " Літаратура і мастацтва “ ( 1947-1955), адказным сакратаром часопіса "Беларусь" ( 1955- 1965 ), старшым навуковым супрацоўнікам інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР ( 1965-1970), загадчыкам літаратурнай часткі Белдзяржфілармоні ( 1971-1974), старэйшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфі і фальклору АН БССР (1974-1988), з 1988 года на пенсіі.

Друкавацца пачаў у 1947 годзе з рэцэнзіяў пад іменем Д. Кавалёва. Сааўтар школьных Падручнікаў па беларускай літаратуры, пісаў рэцэнзі і артыкулы.

Toe, што перажыў у гады вайны, хвалявала і непакоіпа. У1984 годзе баў надрукаваны раман "Разгневанзя зямля". Гзты раман аб суровым і гераічным часе Вялікай Айчыннай вайны, аб цяжкіх выпрабаваннях, якія выпалі на долю народа у тыя грозныя гады, аб бессмяротным подзвігу савецкага народа. Твор прысвечаны Мінску ў той векапомны час, мінскім падпольшчыкам, якія ва ўзаемадзеянні з народным мсціўцамі вялі бззлітасную барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У жніўні 1995 года Іван Кудраўцаў даслаў у газету " Шахцер " ліст і ўрыўкі з новага рамана "Грымотнымі шляхамі”. Салігорцы атрымалі магчымасць першымі прачытаць аб франтавых буднях знакамітага земляка. "Шаноўныя супрацоўнікі паважанай газеты! Турбуе вас зямляк Іван Фёдаравіч Кудраўцаў, што з'явіўся на свет божы ў весцы Сыцянец. Будучы студэнтам Белдзяржуніверсітэта, як грымнула вайна - пакінуў ахоплены вайной Мінск і апынуўся ў Мардовіі. Пасля некалькіх месяцаў настаўнічання ў школе быў мабілізаваны ў армію.

Родны край, дзе нарадзіўся, адкуль пайшоў у людзі, вядома ж.застаўся ў памяці і ў сэрцы на ўсё жыццё. Я завіхаўся над гісторыяй населеных пунктаў Салігорскага раёна - усіх, ад кожнага хутара да раённага цэнтра.

Родны бацькоўскі кут, мілы край маленства і юнацтва, натуральна не пакідалі сэрца ўчарашняга студэнта, калі ён трапіў у віруху прознай вайны. Захавапася каля дзесятка франтавых блакнотаў, дзе рабіліся ўсялякія дзённікавыя загатоўкі. Там зноў і зноў згадкі пра дарагое, незабыўнае, пра чарадзейныя мясціны, па якіх колісь ступалі ногі... Гэтыя занатоўкі з'явіліся маімі неацэннымі памочнікамі, калі захацелася зноўку прайсціся тымі грымотнымі шляхамі, што выпалі на маю долю ў час вайны і пра якія надумаўся расказаць у рамане.

Пакаленням, што не спазналі ваеннага ліхалецця і пакаленням, што будуць з'яўляцца на свет у далейшым. напэўна ж, захочацца дазнацца пра яго ад тых, кто зведаў франтавыя будні. Іменна так напісаны раман “Грымотнымі шляхамі”. Можа, каго і зацікавіць пройдзеная яго аўтарам вайна...

Прапаную рэдакцыі газеты "Шахцёр" шматок свайго тварэння .

“Рашучае наступление Чырвонай Арміі на беларускай зямлі набывала ўсе большы размах. Стратэгічная аперацыя "Баграціён" кожны дзень радавала важнымі поспехамі. 1-ы, 2-і, З-ці Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскія франты гналі чужынцаў на захад, вызвалілі мноства населеных пунктаў, сярод іх — вядомыя гарады рэспублікі. Бабруйск, Барысаў, чыгуначны вузел Асіповічы - гэтыя назвы нямала гаварылі тым, хто быў знаёмы з гісторыяй Беларусі.

А Брусніцкі аж заходзіўся ад радасці і шчасця, калі дазнаваўся пра выгнанне немцаў з гэтых населеных пунктаў. Калі ж пачуў пра вызваленне Слуцка - у яго адразу ж нібы даўкі камяк засеў у горле, зрабілася цяжка дыхаць, па целе разлілася такая пагода...Гэга ж чуты з самага маленства горад, блізкі ад родненькага гняздоўя... Пра яго ў іхняй вёсцы часта вяліся згадкі, туды, бывала ездзілі бацькі -сёе-тое прадаць, што-небудзь набыць. Там пачыналася чыгунка, па якой можна было падацца куды хочаш. Як паступіў ва універсітэт, кожныя канікулы Змітракова дарога дамоў пралягала праз даражэнькі Слуцк...

I вось ён ачышчаны ад нямецкай брыдоты, хваля вызвалення накочваецца на радзімыя мясціны...

Калі дыктар вымавіў "гарадскі пасёлак Старобін", Брусніцкі па-блазенску падскокнуў і ціха выгукнуў;

- Вызвалены родны Старобін! Вызвалены!

Лейтэнант працягнуу Змітраку абедзве рукі:

-Віншую, віншую! Запомні гэты дзянёк!

-Такое таварыш лейтзнант, ніколі не забудзецца!...



Брусніцкі ўвесь зіхацеў ад радасці. Вызвалены Старобін - вызвалена і яго бацькоўскае гняздэечка, што амаль побач з гарадскім пасёлкам...."

Памёр Іван Кудраўцаў 23 мая 2004 года.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка