Крюченко Тамара Викторовна




Дата канвертавання07.05.2016
Памер25.29 Kb.

Крюченко Тамара Викторовна
Родилась 30.05.1955 года в п. Мядель Мядельского района, Минской области.

Окончила БГУ.

Поэт. Прозаик. Журналист. Пишет на русском и белорусском языках.

Автор книги «Край бацькоýскi», соавтор книги «Ад берагоý Дзясны да Сожа», .

Член Союза писателей Беларуси.

Памяці мамы, Алены Рыгораўны Купрэвіч
Я ў матулінай шафе

Бачу сіні вузельчык,

І нямею ад жаху —

Век матулі не вечны.

У прыгожую хустку

Завязала матуля

І сукенку па густу,

І дыван, і кашулю.

І стаяць чаравікі —

“У іх пайду на той свет,

Век і мой невялікі,

Падзывае ўжо дзед”.

І ад мудрае гэтай

Філасофіі годнай,

Свет з матуляй — Сусветам,

Без яе — безвыходны.

Я той сіні вузельчык

Развяжу, распакую,

Ёй — хусцінку на плечы:

“Пажыві шчэ, матуля!”



Радзіме

Рэчка Дробня мяжой да майго гарадзішча,

Дзе сышліся вякі і бязмежжа азёр.

Тут бары задуменныя мары калышуць

І натхнення парыў уздымае да зор.

Мядзел, ты — майго слыннага краю сталіца,

Да цябе далятаю ў сваіх летуценнях і снах,

Журавінавы рай, водар хвоі і сонечны пах медуніцы —

Гэта свет твой, спрадвечнай адметнасці знак.

Далячу да цябе праз любыя грамніцы —

Што мне ў думках узняцца, адолець прасцяг?

Мядзел, Дробня, мае дарагія драбніцы,

Вы пульсуеце ў сэрцы, бы ветрам акрылены сцяг!

Настассі Трафімаўне Вяргейчык,

Стрыечнай сястры Івана Паўлавіча Мележа
Слухаю з болем прытоеным

Роздум ваш, цётка Насця:

“Не, мы не з едзем.

У Хойніках

Клопаты нашы і шчасце.

Памяць пра брата Івана

Выблісне россыпам зорак.

Ён да герояў раманаў

Мкнуўся на гэты падворак”.

Потым загаласіла,

Сэрца рвучы ад жалю:

“Тут пахавала сына,

Ці ж то зямля чужая?..”

Ах, як гарыць каліна

Каля ваконца хаты!

Краю свайго галінка.

Рупнасцю рук багатая.

Тупаеш да змяркання,

Рада мне, бы радзіне.

Колькі ў табе ад Ганны,

Колькі ў табе ад радзімы!

І, як Святога Пісання

Найцудадзейны лісцік,

Мележава пасланне

Ты да грудзей прыціснеш.

Шэпчаш, нібы малітву,

Гэта пісьмо ад брата.

Меддзю ўсцілаюць ліпы

Сцежку да вашай хаты.

У Бабчыне

Міколу Мятліцкаму

Вёска твая — нібы клін жураўліны,

Мкнецца ў неба ўзняцца імкліва…

Лапіны снегу на чорнай зямліцы…

Хіба ж такое можа прысніцца?

Хаты ў журбе, нібы тыя дамоўкі,

Гукаў ніякіх, жыццё тут замоўкла…

“Газік” імчыць нас, і раіць калега:

“Не дакранайся тут толькі да снегу…

Ўсё тут памерла, тут могілкі вёскі,

І радыяцыя-смерць яшчэ косіць”.

Я не стрывала, прашу прыпыніцца,

Дзе нарадзіўся Мікола Мятліцкі…

—Ты рызыкуеш. — мне кажа калега, —

Хочаш памерці ад гэтага снегу?

Ды я ступаю ў двор вінавата:



“Дзень табе добры, Міколава хата…”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка