Крутымi дарогамi вайны




Дата канвертавання01.05.2016
Памер140.77 Kb.
Крутымi дарогамi вайны
Тысячы расонцаў сталi на абарону Айчы­ны ў цяжкi для яе час. Адны пepaгapaдзiлi дарогу ворагу на заходняй гранiцы, iншыя абаранялi Маскву цi Ленiнград, гpaмiлi во­рага ў паветры цi на моры, вызвалялi ад фашыстаў краiны Еўропы, бpaлi Берлiн. I ўciмi сваiмі сынамi-воiнамi расонская зямля можа ганарыцца, бо амагалiся яны з ворагам мужна i самааддана.
Георгiй Iванавiч Катушонак 10 мая 1941 скончыў ваеннае вучылiшча, яму прысвоiлi званне лейтэнанта i накiравалi камандзiрам узвода ў палкавую школу, якая знаходзiлася за 10 км ад Брэста. У суботу 21 чэрвеня 1941 г. яго новыя сябры малодшыя лейтэнанты Наганаў i Пенкiн вырашылi паказаць яму Брэст, а заадно i падшукаць кватэру: А ўвечары Катушонка запрасiў да сябе пераначаваць Пенкiн, якi жыў на тэрыторыi Брэсцкай крэпасцi. I вось у 4 гадзiны ранiцы за­траслася зямля, пасыпалася шкло, лiта­ральна побач сталi рвацца снарады... Так для Г. I. Катушонка пачалася вайна. Ён прымаў удзел у адбiццi самай першай варожай атакi, а таксама ўcix наступных.

Георгiй Iванавiч успамiнау пасля: “Мiнула некалькi дзён нашай абароны. Сувязi з дывi­зiяй не было. На пазыўныя гудкi ўцалелай радыёстанцыi нiхто не адказваў. I тады было вырашана паслаць на сувязь развед­чыкаў. Паведамiць, што крэпасць не зда­дзена, i папрасiць дапамогi. Аднак пера­брацца праз крапасныя валы было немагчы­ма - кожны ix метр быў узяты пад абстрэл. Першая спроба ўстанавiць сувязь поспеху не мела. У другi раз на фарсiраванне р. Муха­вец паслалi 8 разведчыкаў, у тым лiку i мяне. Плывём, зброя над галавой. У паветры разрываюцца ракеты. Але вораг нас не заў­важае. Можа, i ўдалося б прабрацца на бе­раг, калi б не недарэчны выпадак. Адзiн з разведчыкаў ненаўмысна нацiснуў на спу­скавы кручок, раздаўся выстрал. I тут жа на нас абрушылася лавiна агню. Ад куль закi­пела вада. Шасцёра з васьмi было забiта. Засталiся мы са старшым лейтэнантам Мам­чыкам, абодва параненыя. Неяк дабралiся да процiлеглага берага, перачакалi ў трыснягу, i ўсё ж выбралiся з варожага кальца. Колькi нагаравалiся, пакуль дабралiся да сваiх! А было гата ўжо ў Магiлёўскай вобласцi...”

I зноў упартыя бai. У баях за г. Чэры­каў, важны стратэгiчны пункт, падраздзя­ленне, якiм камандаваў Г. I. Катушонак, 2 днi ўтрымлiвала горад. Сам камандзiр атрымаў 9 раненняў, але поля бою не пакiнуў. За гэтыя бai Георгiй Iванавiч быў узнагароджаны ордэнам Ленiна. А потым быу шпiталь, пасля якога мала­дога афiцэра накiравалi на вучобу ў ака­дэмiю iмя Фрунзе. Але праз 4 месяцы, у маi 1942 г., ён падаў рапарт з просьбай адправiць яго на перадавую. Потым, маў­ляў, пасля вайны давучуся. Просьбу за­даволiлi, Г. I. Катушонах трапiў у 36-ю мотамеханiзаваную брыгаду, на Сталiн­градскi фронт, дзе i працягваў ваяваць.

У сям'i Мiкалая Васiлевiча Зайкiна з в. Жалезнiкi было сямёра сыноў i дачка. У 1941 г. браты Зайкiны ўсе як адзiн сталi на абарону Радзiмы. Бацькi з не­цярпеннем чакалi вестак з фронту. I пер­шай прыйшла горкая вестка - пахаваль­ная. Самы старэйшы - Кiрыла гераiчна загiнуў пры абароне Ленiнграда. Аляк­сандр у гэты час ваяваў на Заходнiм фронце, быў палiтруком, цяжка паранены ў канцы 1941 г., страцiў правую руку i ў студзенi 1942 г. па стану здароўя быў камiсаваны. Пётр i Iван прайшлi ўсю вайну. Iван быў камандзiрам роты, Пётр - палiтруком, прайшоў шлях ад Масквы да Кёнiгсберга. А затым абодва прымалi ўдзел у разгроме мiлiтарысцкай Японii. Фёдара вайна сустрэла ў Ленiн­градзе. Ён быў камандзiрам аддзялення сувязi. У 1942 г. быў цяжка паранены ў бai. Парфiрый, якi перад вайной на­стаўнiчаў на радзiме, стаў партызанам. Mixaiл, самы малодшы з братоў, з дзя­цiнства марыў стаць лётчыкам. Летам 1940 г. паступiў у Ленiнградскае ваеннае вучылiшча, быў залiчаны, але атрымаў адтэрмiноўку да жнiуня 1941 г., бо яму тады не было яшчз 18 гадоў. Аднак вайна перакрэслiла ўсё. На фронт яго не ўзялi. Тады ён стаў збiраць зброю, боепрыпасы, рыхтаваць моладзь да барацьбы з акупан­тамi ў тыле. I як толькi сталi стварацца першыя партызанскiя атрады, Mixaiл стаў партызанам атрада iмя Варашылава. Рашучы i храбры, вясёлы, знаходлiвы, чулы таварыш - такiм памятаюць яго партызаны Расоншчыны. Удзельнiчаў у многiх баях, двойчы хадзiх за лiнiю фронту. У няроўным баi каля в. Залессе Miёpcкагa раёна Mixaiл загiнуў. Яму не было яшчэ i 20 гадоў.

Усёй сям'ёй абаранялi Радзiму i пя­цёра братоў Бурнасенкаў з в. Васiлёнкi Гарбачэўскага сельсавета. Старайшы брат Iociф загiнуў яшчэ у савецка-фiнляндскай вайне 1939-40 гг. У ёй прымаў удзел i малодшы, Парфiрый. Быў моцна абма­рожаны, трапiў у шпiталь, дзе яму ампу­тавалi пальцы ног. I толькi дзякуючы валявому i рашучаму характару ён змог закончыць у чэрвенi 1941 г. курсы тан­кiстаў у лiтоўскiм горадзе Алiтусе, стаў камандзiрам танка. Там i застала яго но­вая вайна. У лiтоўскай зямлi i застаўся ляжаць назаўсёды старшы сяржант Пар­фiрый Бурнасенка, якi загiнуў у першыя днi вайны, абараняючы Алiтус. Георгiй перад вайной працаваў у Ленiнградзе. У пачатку вайны стаў апалчэнцам, абара­няў горад, затым ваяваў у дзеючай apмii ў складзе 186-й стралковай дывiзii. Тры банвыя ордэны, шмат медалёў яскрава сведчаць пра яго банвыя справы. Марк, якi ваяваў у 502-м стралковым палку 3-й apмii, дайшоў на сваiм танку да Бер­лiна. Быў паранены, зноў станавiўся ў строй. Прымаў удзел у вызваленнi бела­pycкix гарадоў Рагачова, Бабруйска, Гомеля, Ваўкавыска i iншых. Мае 13 па­дзяк Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Канстанцiн перад вайной служыў у Чыр­вонай Apмii ў пагранiчных войсках у Лiтве. 21 чэрвеня 1941 г. атрымаў вод­пуск, прыехаў на радзiму за сям'ёй. Вяр­нуцца назад ужо не было магчымасцi. Стаў партызанам. У час адной з карных аперацый гiтлераўцы расстралялi яго мацi ў лiку iншых заложнiкаў за тое, што сын быў у партызанскiм атрадзе (а быў ён тады начальнiкам штаба пар­тызанскага атрада iмя Сталiна). Смелы, адважны, ён быў заўсёды ў першых радах, помсцячы за мацi, за сваю зямлю.




М. Д. Ходан.

I. Р. Зуеў.
Мiкалай Данiлавiч Ходан – генерал-­маёр (7.5.1966). Нарадзiўся у в. Юхавiчы. Скончыў Тамбоўскае артылерыйска-тэх­нiчнае ваеннае вучылiшча. З 1939 г. кадравы ваенны. З пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны - у дзеючай apмii, у складзе 29-й apмii Заходняга i Калiнiнскага франтоў. З лютага 1943 г. да канца вайны ў 1-й гвардзейскай Чырванасцяжнай танкавай apмii Паўночна-Заходняга, Варонежскага, 1-га Украiнскага i 1-га Беларускага франтоў. Вайну закончыў начальнiкам службы артылерыйскага ўзбраення 8-га гвардзейскага Прыкар­пацкага Берлiнскага механiзаванага кор­пуса. Удзельнiк штурму Берлiна. Узнага­роджаны 2 ордэнамi Айчыннай вайны I ступенi, ордэнамi Айчыннай вайны II ступенi, Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зopкi, «За Службу Радзiме ва Узброеных Ciлax CСCP» III ступенi, 16 медалямi СССР, 41 ордэнамi i медалямi Балгарыi, Венгрыi, Maнгoлii, Польшчы, Чэхаславакii.

Mixaiл Iванавiч Янчулоў родам з в. Го­ры. На фронце з чэрвеня 1941 г., сяр­жант, наводчык 76-мiлiметровай процi­танкавай гарматы. За подзвiгi ў адным з баёў каля Заходняй Дзвiны ў лiпенi 1944 г. ён быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступенi. Потым былi новыя бai.

У час наступлення на лiтоўскай зямлi сяржант Янчулоў паказаў сябе храбрым i знаходлiвым воiнам. Ён быў артылерыстам, але аднойчы яму давялося выступiць у iншай ролi... 15 жнiўня 1944 г. каля в. Рыземес сяржант сутыкнуўся ў лесе з нямецкiм обер-яфрэйтарам, узброеным вiнтоўкай i гранатамi. На iм была плашч­-палатка, па якой цяжка было меркаваць, хто гэта - немец цi наш баец? Сяржант адразу ж распазнаў ворага, але зрабiў выгляд, што праходзiць мiма. Абыяка­васць байца супакоiла гiтлераўца. Янчу­лоў жа падкраўся ўжо з другога боку. Фашыст трапiў у палон. Загадам каман­дуючага армiяй сяржант М. 1. Янчулоў быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступенi.



Mixaiл Рыгоравiч Драздоў з 1947 г. жыве ў в. Трыполле, а нарадзiўся ў не­вялiчкай вёсачцы Калюцiна, якой зараз няма на карце Расонскага раёна. 18-гадо­вым юнаком трапiў ён на фронт, спачатку ваяваў у пяхоце. Баявое хрышчэнне пры­няў пад Курскам, потым часць была пера­кiнута пад Новарасiйск, дзе iшлi крова­пралiтныя баi за кожную пядзю зямлi, у 1943 г. зноў трапiў пад Курск. Успамi­наючы жорсткасць тых баёў, Mixaiл Ры­горавiч прыводзiць такi факт. Пасля раз­ведкi боем з ix роты засталося ў жывых 7 цi 9 чалавек. У адным з баёў i сам быў паранены асколкам у руку, лячыўся у шпiталi, крыху ачуняў i зноў на перада­вую. Але паваяваць доўга не давялося, зноў раненне, у тую ж руку, толькi куды больш цяжкае. Тры месяцы лячыўся ў шпiталi, застаўся iнвалiдам. Не ведаў ён, што мацi атрымала на яго 2 пахаваль­ныя, усе вочы выплакала. I як толькi вытрымала матчына сэрца ад радасцi, калi ўбачыла сына жывым! А вось яшчэ двух сваiх сыноў яна так i не дачакалася з вайны.

Iван Раманавiч Зуеў родам з в. Казiмi­рова. У 1939 г, быў прызваны на службу ў Чырвоную Армiю, удзельнiчаў у савец­ка-фiнляндскай вайне 1939-40 гг., быў паранены. У Вялiкую Айчынную вайну ваяваў у танкавых часцях механiкам­-вадзiцелем. Давялося пабываць у самым пекле - Адэсе, Севастопалi, Новарасiй­ску, Керчы. Гарэў у танку, тануў у мо­ры - усяго хапiла. Удзельнiчаў у вызва­леннi Чэхаславакii, Венгрыi, Румынii, Балгарыi. Быў паранены ў нагу. Урачы прапаноўвалi ампутацыю, але ён не зга­дзiўся, усяго ж 25 гадоў было тады танкiсту.

Недалёка ад Вены за трое сутак да Перамогi механiк-вадзiцель танка гвардыi сяржант Зуеў ледзь не быў пахаваны на аўстрыйскай зямлi. Нашы танкi падтрым­лiвалi наступленне пяхоты. Гiтлераўцы ўпарта супрацiўлялiся, адкрылi моцны агонь з процiтанкавай зброi. 4 танкi, зламаўшы 1-ю лiнiю варожай абароны, пайшлi на другую. I ў гэты момант фу­гасны снарад ударыў у танк, якi вёў Iван Зуеў. Машына iмгненна загарэлася. У па­лаючым камбiнезоне выскачыў механiк­-вадзiцель i пакацiўся ў варонку. Ён адзiн застаўся ў жывых, хоць тыя з танкiстаў, хто бачыў гэты бой, палiчылi i яго загi­нуўшым. За некалькi крокаў ад Iвана Раманавiча крычалi i стралялi гiтлераўцы, якiя хацелi схапiць танкiста жывым. На шчасце падаспелi нашы пехацiнцы.Яны i падабралi параненага i кантужа­нага Iвана.



Аляксандр Пятровiч Лукiн жыве ў в. Тофелi. На фронт пайшоў добраахвот­нiкам у 1941 г. Ваяваў на Ленiнградскiм фронце ў якасцi камандзiра атрада раз­ведкi зенiтна-артылерыйскага палка. На ўсё жыццё запомнiў ён баявое хрышчэн­не, калi 35 неабстраляных, дрэнна ўзброе­ных юнакоў пайшлi ў разведку боем з загадам здабыць «языка”. Загад выканалi, але вярнулася толькi 11 чалавек. Удзель­нiчаў у баях за Пулкаўскiя вышынi i каля Ciнявiнcкix балот. З болем глядзеў на мноства трупаў ленiнградцаў, якiя памiралi ад голаду. Каля станка на Пуцi­лаўскiм заводзе памёр ад голаду бацька воiна, потым мацi i маленькi брацiк Вiця. На Лeнінгpaдcкiм фронце загiнуў брат Федзя. Потым Аляксандр Пятровiч ваяваў на Карэльскiм фронце. У час аднаго з баёў на подступах да Фiнляндыi ў Батнiчным залiве баржа, на якой зна­ходзiўся Лукiн, была падбiта ворагам i затанула. Цудам выратаваўся ён тады. Затым былi бai ва Усходняй Пpycii. Дзень Перамогi сустрэў у Кёнiгсбергу кавалерам ордэнаў Айчыннай вайны I i II ступеней, Чырвонай Зopкi, медаля «За адвагу” i iнш. За самаадданасць i гераiзм, праяў­леныя ў баях, Аляксандр Пятровiч атры­маў права ўдзельнiчаць у Парадзе Пера­могi ў Маскве.

Сцяпан Трафiмавiч Жалудоў таксама пачынаў ваяваць пад Ленiнградам у складзе 267-га асобнага кулямётна-арты­лерыйскага батальёна. Прайшоў вайну з першага да апошняга дня. Быў тройчы паранены, некалькi разоў кантужаны. Пасля жорсткiх баёў пад Ленiнградам быў нават занесены ў спiсы загiнуўшых. А было гэта пасля таго, як у час варожай авiябамбёжкi гармату, наводчыкам якой быў С. П. Жалудоў, перавярнула ўверх коламi, а самiх артылерыстаў адкiнула ў блiжэйшыя варонкi. I толькi пасля вайны аднапалчане даведалiся, што ён выжыў, што яшчэ змагаўся з ворагам на Карэльскiм перашыйку, пад Курскам i Белгарадам, вызваляў Укpaiнy, Чэхасла­вакiю, а Дзень Перамогi сустрэў у Гер­мaнii.

С.І. Майсейчанка


Сцяпан Iванавiч Майсейчанка родам з в. Крывашапава. Перад вайной працаваў у Ленiнградзе. Адтуль у складзе Кiраў­скай дывiзii народнага апалчэння пай­шоў абараняць горад. Потым ваяваў на 3-м Укpaiнcкiм фронце, у 1944 г, каман­даваў палком. Бясконцыя i суровыя ваенныя дарогi прывялi маёра Майсейчан­ку аж на Балканы. У вераснi 1944 г. камандаваннем 37-й apмii ён быў

прызначаны камендантам Старазагорскай воб­ласцi ў Балгарыi, потым упаўнаважаным Саюзнай кантрольнай кaмicii ў той жа вобласцi. Аказваў усялякую дапамогу насельнiцтву, садзейнiчаў уздыму эка­нoмiкi вобласцi. Тут, у Балгарыi, пазна­ёмiўся i са сваёй будучай жонкай Анта­нiнай Рыбак, лейтэнантам медслужбы. У званнi падпалкоўнiка Сцяпан Iванавiч выйшаў у запас i пасялiўся ў Ноўгарадзе.



Еўдакiя Яфiмаўна Зуева - жыхарка в. Бярозаўка. Ваявала ў складзе 2-га Беларускага фронту, была тэлефанiсткай i радысткай на назiральным пункце 370-й стралковай дывiзii. Першае баявое хрышчэнне прыняла пад Вiцебскам. По­тым ваявала ў складае 1-га Беларускага фронту, прымала ўдзел у фарсiраваннi Вiслы i Буга, штурме Варшавы, Познанi, фашысцкага логава - Берлiна. Свой ба­явы шлях закончыла на Эльбе. Узнага­роджана ордэнамi Чырвонай Зоркi, медалямі.

Марыю Мiкалаеўну Чыгiрынаву добра ведаюць у калгасе iмя Кутузава. Для многiх яна першая настаўнiца. Толькi ў Дварышчанскай васьмiгодцы адпрацавала 20 гадоў, а ўвесь яе настаўнiцкi стаж яшчэ большы. У чэрвенi 1941 г. навучэн­цы Полацкага педвучылiшча, сярод якiх была i М. М. Герасiмава (дзявочае прозвiшча Марыi Мiкалаеўны), рыхтавалiся да экзаменаў. Але здаваць ix не давялося - пачалася вайна. У пачатку вайны Марыя была ўжо дома. Дапамагала партыза­нам - разам з мацi i сяброўкамi мылi бялiзну, пяклi хлеб, часта дзяўчына выкон­вала абавязкi сувязной. З пачатку 1944 г.- на фронце, у складзе 607-га асобнага батальёна сувязi. Удзельнiчала ў баях пад Ленiнградам, фарсiраваннi Фiнскага залiва. За бездакорную работу сувязi пры ўзяццi г. Выбарг яна атрымала падзяку Вярхоўнага Галоўнакамандуюча­га. Потым дзяўчына атрымала яшчэ не­калькi такiх падзяк за ўзяцце розных га­радоў, у тым лiку Гданьска. Пра бой за гэты горад у Марыi Мiкалаеўны успамiны асобныя. За горад-порт i першакласную ваенна-марскую базу фашыстаў на Бал­тыйскiм моры вялася жорсткая бараць­ба. У ходзе бою 381-я стралковая дывiзiя так уклiнiлася ў абарону пpaцiўнiкa, што апынулася амаль адрэзанай ад сваiх войск. З 12 сувязных у пункце збору да­нясенняў засталося 4. Трэба было любой цаной даставiць у танкавае падраздзя­ленне пакет з данясеннем аб сiтуацыi, якая склалася. Двое сувязных, што пай­шлi раней, не вярнулiся. Засталiся Марыя i сяржант Шытаў. Прыйшла i ix чарга адправiцца ўслед за таварышамi. I вось застыў цяжка паранены Шытаў. Марыя, як магла, перавязала яму раны, узяла па­кет i папаўзла далей. Яна не памятала, колькi паўзла, уцiскаючыся ў гразь, з га­лавой ныраючы ў варонкi, запоўненыя вадой, але танкiстаў знайшла. Дзяўчына i не думала, што здзейснiла гераiчны ўчынак, якi будзе высока ацэнены. Але ў 1946 г. яе знайшоў ордэн Чырвонай Зор­кi - узнагарода за мужнасць i адвагу ў бai пад Гданьскам.

Вольга Iванаўна Думпа вядома ў раёне як адна з першых трактарыстак. Вялiкую Айчынную вайну прайшла ў складзе тан­кавай брыгады да апошняга дня. Сваю чырвоную касынку трактарысткi дзяўчы­на берагла як самую дарагую рэлiквiю. I ў час вайны таксама. Толькi аднойчы прыйшлося перавязаць ёю сяброўцы ра­ну - не было бiнту.

Цiмафей Андрэевiч Малiкаў з в. Гарба­чэва ў лютым 1944 г. быў занесены ў спiс загiнуўшых. Жонка яго, Соф'я Дзмiтрыеў­на, нават пахавальную атрымала. Але, на шчасце, гэта была памылка. У хуткiм часе з Арэхава-Зуева, дзе лячыўся ў шпiталi цяжка паранены салдат, прыйшло пiсьмо. Усiм смярцям назло ён застаўся жыць i дачакаўся перамогi. Узнагароджаны ордэнам Славы III ступенi, 5 медалямi.

Сцяпан Трафiмавiч Седуноў з в. Горы прайшоў шлях ад радавога салдата да старшага лейтэнанта. Дамоў вярнуўся толькi ў 1946 г.

Mixaiл Мiхайлавiч Ванiдоўскi ўдзельнi­чаў у розных баявых аперацыях. Але са­май запамiнальнай была аперацыя па вы­ратаваннi моста цераз Днестр, здзейсне­ная летам 1944 г. За храбрасць i кемлi­васць, праяўленыя ў час аперацыi, усе ўдзельнiкi невялiкай групы разведчыкаў, якiя яе ажыццяўлялi, былi ўзнагароджа­ны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Усяго некалькi прозвiшчаў з тысяч, не­калькi фрагментаў з мноства бiяграфiй... Колькi было ix, расонцаў, маладых i сталых, сямейных i халастых, зусiм бязвусых юнакоў, якія вынеслі на сваіх плячах нялёгкую ношу салдата Вялікай Айчыннай. Кожны з іх, хто дажыў да перамлжнага мая, хто названы і не названы ў гэтай кнізе, зрабіў свой уклад у агульную справу Перамогі. Вялікая і шчырая ўдзячнасць нашчадкаў усім ім за тое, што яны зрабілі ў імя будучага...


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка