Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны




Дата канвертавання17.03.2016
Памер133.5 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 19 (381)

( 13 траўня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Зьявілася праграма Фэстывалю маладзёвай журналістыкі 2

Вуліцу Горкага гарадзенцу Карпюку “не аддадуць” 2

Чытайце пра нефармальную адукацыю ў новым “Адукатары” 2

Навучаньне для адукатараў у галіне правоў чалавека 3

Прэзентацыя мадэлі ацэнкі менеджмэнту арганізацыі 4

Сэмінары па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацыяў 5

Стыпендыяльная праграма Эўракамісіі 5

Сэмінар па гіпатэрапіі 6

Летнік для моладзі “Круглае возера-2010” 7

Навучаньне ад Фонда Адукацыі для Дэмакратыі 7

Журналісцкая прэмія імя Ларэнца Наталі 7

Праваабарончая арганізацыя шукае партнэраў 7

Стыпендыі Скандынаўскага мастацкага цэнтру 8

Спабор праектаў працы са старэйшымі школьнікамі 8




Падзеі:

 уверх

Зьявілася праграма Фэстывалю маладзёвай журналістыкі


Удзельнікаў Фэстывалю, які пройдзе 21-23 траўня ў Гародні, чакае мноства цікавых мерапрыемстваў.

Гэта і цікавыя прэзэнтацыі, і майстар-класы ў выкананьні лепшых беларускіх журналістаў, і фотавыстава прац вядомых гарадзенскіх фатографаў, і разнастайная культурная праграма.

Пазнаёміцца з Праграмай Фэсту, а таксама спампаваць заяўку на ўдзел у ім можна тут.

уверх

Вуліцу Горкага гарадзенцу Карпюку “не аддадуць”


Гарадзенскія краязнаўцы зьвярнуліся да ўладаў з прапановай перайменаваць вуліцу Максіма Горкага вуліцай Аляксея Карпюка, які большую частку свайго жыцьця пражыў у Гродна, тут напісаў усе свае вядомыя творы і тут пахаваны.

Тым больш, менавіта на вуліцы Горкага стаіць дом, у якім жыў Аляксей Карпюк.

У пісьмовым адказе з гарвыканкаму, падпісаным намесьніцай старшыні Ірынай Сенчанкавай, гаворыцца, што «перайменаваньне існуючых вуліц гораду прыпынена», бо дорага каштуе.

Але прапанова наконт вуліцы Карпюка гучала не аднойчы, таму пытаньне «на кантролі» і можа быць ажыцьцёўлена «пасьля з’яўленьня ў горадзе новых вуліц», зазначае чыноўніца.



уверх

Чытайце пра нефармальную адукацыю ў новым “Адукатары”


Выйшаў чарговы нумар часопіса "Адукатар" (№1, 2010). Гэтым разам чытайце ў часопісе:

- Уладзімір Дунаеў. Балонскі працэс: гісторыя і перспектывы.



Аўтар зьвяртаецца да Балонскага працэсу, імкнучыся зафіксаваць ягоныя асноўныя асьпекты ў кантэксьце мінулага, сучаснага і будучыні эўрапейскай вышэйшай адукацыі.

- Аляксандр Палоннікаў. Брусэльскія сустрэчы.



Аўтар знаёміць чытача з навукова-адукацыйнымі праграмамі, прапанаванымі Эўракамісіяй для прадстаўнікоў Беларусі, а таксама дае сваё бачаньне магчымасьцяў беларуска-эўрапейскага супрацоўніцтва, у прыватнасьці датычна навукоўцаў і педагогаў у праграмах ЭЗ.

- Мікалай Міцкевіч. Эдукалогія: інварыянтныя характарыстыкі.



Аўтар разважае пра эдукалогію – навуку, аб’ектам якой з’яўляецца адукацыйны працэс.

-Марына Байко, Алена Лугаўцова. Адукацыйная праграма “Удых і выдах”, альбо Як мы вучыліся “дыхаць”.



У артыкуле апісваюцца асноўныя падзеі ў рэалізацыі праграмы, асноўнай мэтай якой было разьвіцьцё асобаў, прафэсійнай і сацыяльная самаэфектыўнасьці моладзі.

- Кацярына Вярбілава, Марыя Юшкевіч. Выдыхнуць, каб зноў удыхнуць, альбо Нататкі з Швейцарыі.



Уражаньні ад стажыроўкі ў Стакгольме ў межах моладзевай праграмы крэатыўных зьменаў.

-Інгрыда Мікішка. Пра некаторыя асьпекты безперапыннай адукацыі цягам усяго жыцьця: досьвед Латвіі.



Аўтар засяроджваецца на асноўных прынцыпах бесперапыннай адукацыі цягам усяго жыцьця і, у прыватнасьці, адукацыі дарослых, а таксама знаёміць чытачоў з дзейнасьцю Латышскага аб’яднаньня адукацыі дарослых.

-Сяргей Лабада. Адукацыя для ўсіх: прыклад народнага ўнівэрсытэту ў Германіі.



Аўтар робіць спробу сістэматызаваць зьвесткі аб тым, як працуе нямецкая сістэма адукацыі і прадстаўляе чытачам адну з найбольш папулярных формаў арганізацыі адукацыйнай працы з насельніцтвам у Германіі – “Народны ўнівэрсытэт”.

- Алена Лугаўцова. НГА ў Вялікабрытаніі: ад агульнага да прыватнага.



Пра брытанскія НГА і канкрэтна пра дзейнасьць брытанскай моладзевай недзяржаўнай арганізацыі “Свіфт Цэнтр” у інтэрвію з сябрам праўленьня і трэнерам гэтай арганізацыі Полем Гветтам.

Электронны варыянт нумара ўжо разьмешчаны на вэб-пляцоўцы АГА:


http://adukatar.net/?page_id=1472
уверх



Абвесткі:


уверх

Навучаньне для адукатараў у галіне правоў чалавека


Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае да ўдзелу ў Курсе павышэньня кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека «Крок наперад» (чэрвень-кастрычнік 2010 года).

Курс будзе складацца з чатырох навучальных сэмінараў, а таксама выкананьня ўдзельнікамі індывідуальных заданняў.

Мэта Курса: павышэньне кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць са зьместам правоў чалавека ў фармальнай і нефармальнай сферы, праз правядзеньне цыклу адукацыйных мерапрыемстваў.

Мэтавая група Курса: настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досьвед выкладаньня курса “правы чалавека” ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэньня кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асьветы моладзі і дарослых.

Курс складаецца з чатырох трохдзённых сэмінараў (пятніца-субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасьць удзельнікаў паміж сэмінарамі (да 3 гадзін у тыдзень).

Тэрміны і месцы правядзеньня сэмінараў: 4-6 чэрвеня (Гародня), 2-4 ліпеня (Гародня), 10-12 верасьня (Вільня), 15-17 кастрычніка (Вільня).

Узрост удзельнікаў не абмежаваны.

У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ва ўдасканаленьні і разьвіцьці ўласных адукатарскіх кампетэнцый у сферы адукацыі ў галіне правоў чалавека. Удзельнікі павінны мець папярэдні досьвед працы з тэмай “правы чалавека” у сферы фармальнай і/ці нефармальнай адукацыі.

Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арганізатары Курса забясьпечаць пражываньне, харчаваньне і аплату транспартных выдаткаў удзельнікам.

Анкету-заяўку і ліст падтрымкі дасылайце на эл.адрас hre.belarus@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак – 23 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя – у далучаным файле.



уверх

Прэзентацыя мадэлі ацэнкі менеджмэнту арганізацыі


Aid Governance (Швейцарыя), Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» запрашаюць беларускія НГА на прэзентацыю мадэлі ацэнкі менеджмэнту арганізацыі (governance assessment model).

Aid Governance – гэта некамерцыйная арганізацыя, партнэры і кліенты якой займаюцца разьвіцьцём супрацоўніцтва і сацыяльнага сектара.

Дзейнасьць Aid Governance накіраваная на судзеяньне арганізацыям і асобным праектам ва ўзмацненьні іх уплыву, павышэньні якасьці кіраваньня.

Падыход Aid Governance характарызуецца навуковай асновай, практычнай прымяняльнасьцю і прагматычнасьцю рэалізацыі.

Мадэль, на аснове якой ладзіцца ацэнка менеджмэнту арганізацыі, уключае ў сябе 6 модуляў:


  • сістэмны менеджмэнт для сістэмнага разуменьня праектнага атачэньня, у якім дзейнічае арганізацыя. Гэта дазваляе вызначыць магчымасьці ўплыву, устойлівасьці і аптымізацыі намаганьняў.

  • Кіраваньне місіяй арганізацыі для цэласнага разуменьня таго, якім чынам могуць быць пабудаваныя і зьвязаныя паміж сабой стратэгія, структура і арганізацыйная культура.

  • Кіраваньне цэласнасьцю арганізацыі для выяўленьня і вырашэньня праблем, зьвязаных з выкананьнем этычных прынцыпаў.

  • Кіраваньне шырокім колам зацікаўленых асобаў для забесьпячэньня эфектыўнага супрацоўніцтва.

  • Кіраваньне рызыкамі для выяўленьня і ацэнкі рызык і магчымасьцяў, а таксама вызначэньня стратэгіі рэагаваньня.

  • Аўдыт-менеджмэнт для пасьпяховага выкананьня неабходных правіл і працэдур, а таксама для ўвядзеньня аўдыту як інструмента ўнутранага кантролю.

Прэзентацыя адбудзецца 17 траўня з 15.00 да 18.00 у Менску.

Колькасьць месцаў абмежаваная. Для ўдзелу ў прэзентацыі неабходна накіраваць заяўку (у дадатку).

Апошні тэрмін – да 15 траўня.

Заяўку накіроўвайце на эл.адрас: saevetso@mail.ru

Кантактная асоба - Вольга Саевец (МТС +375-29-850-98-99).

Больш падрабязна пра мадэль менеджмэнту арганізацыі чытайце на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.aidgovernance.org



уверх

Сэмінары па рэгістрацыі некамерцыйных арганізацыяў


22 траўня ў Берасьці й 23 траўня ў Горадні адбудуцца сэмінары “Стварэньне й рэгістрацыя некамэрцыйных арганізацыяў”.

Падчас сэмінараў будуць разгледжаныя  асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе згодна з актуальным беларускім заканадаўствам.

Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку й практыкі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя ўзоры дакумэнтаў. 

Усе ўдзельнікі атрымаюць асобнік кнігі “Стварэньне некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі : прававыя аспэкты”.

Трэнэрамі на сэмінарах будуць дасьведчаныя юрысты ў галіне беларускага некамэрцыйнага права: Вольга Смалянка, Цэнтар прававой трансфармацыі, і Юры Чавусаў, Асамблея НГА.

Падчас мерапрыемства трэнэры будуць гатовыя даць кансультацыі па любых прававых пытаньнях, зьвязаных з рэгістрацыяй некамэрцыйных арганізацыяў.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі ініцыятыўных групаў, якія маюць намер распачаць працу па рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня альбо іншай некамэрцыйнай арганізацыі.

Каб прыняць удзел, неабходна даслаць заяўку на эл. адрас: ngo@belngo.info з пазнакаў у тэме "Seminar". У заяўцы пазначце імя, прозьвішча, горад, тэлефон і скайп кандыдата.

Апошні тэрмін падачы заявак – 19 траўня.

Месца правядзеньня сэмінара адабраным кандыдатам будзе паведамленае асабіста.

Арганізатары мерапрыемства кампэнсуюць удзельнікам выдаткі на праезд зь іншых гарадоў, забясьпечаць харчаваньне.

Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Стыпендыяльная праграма Эўракамісіі


Эўрапейская Камісія абвесьціла спабор на атрыманьне стыпэндыяў для выпускнікоў ВНУ краінаў-суседзяў Эўразьвязу для навучаньня ва ўнівэрсітэтах краінаў ЭЗ з атрыманьнем ступэні магістра ў галіне эўрапейскіх дасьледваньняў (права ЭЗ, эканоміка ЭЗ, палітыка, адміністраваньне й кіраваньне ў ЭЗ, гісторыя эўрапейскай інтэграцыі й міждысцыплінарныя дасьледваньні ЭЗ).

Мэтта спабору - падвышэньне ўзроўню прафэсыйных навыкаў выпускнікоў з краінаў-суседзяў ЭЗ, каб пашырыць іх веды аб палітыцы ЭЗ у розных галінах і зрабіць ўнёсак у паляпшэньне адносінаў паміж ЭЗ і краінамі-суседзямі.

Спабор будзе рэалізаваны ў чатыры этапы:

1. ВНУ краінаў ЭЗ, якія жадаюць прыняць удзел у спаборы, запоўняць анлайн-заяўкі (http://ec.europa.eu/education/eis_masters). Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстаная для папаўненьня базы зьвестак аб існуючых курсах у сфэры эўрапейскіх дасьледваньняў http://ec.europa.eu/education/eis_masters/published_courses).

Апошні тэрмін падачы заявак для ВНУ - 4 чэрвеня.

2. Выпускнікі ВНУ краінаў-суседзяў ЭЗ пададуць заяўкі на стыпэндыі ў адзін з ВНУ Эўразьвязу, які прапануе магістарскія курсы ў галіне эўрапейскіх адсьледваньняў. Апошні тэрмін падачы заявак будзе ўсталяваны самімі ВНУ краінаў ЭЗ у адпаведнасьці зь іх правіламі.

3. ВНУ краінаў ЭЗ, пасьля атрыманьня заявак ад выпускнікоў з краінаў-суседзяў ЭЗ, абяруць лепшых зь іх і прадаставяць сьпіс у Эўракамісію.

4. Эўракамісія адбярэ лепшыя прапановы й прадаставіць грантавую падтрымку лепшым ВНУ і лепшым студэнтам.

Эўракамісія плянуе прафінансаваць каля 30 стыпэндыяў на агульную суму 960 тысячаў эўра.

Кожны грант прадастаўляецца адной сумай і ўключае выдаткі на рэгістрацыю, праезд і пражываньне. Максымальны памер стыпэндыі: 24 тысячы эўра ў год

Больш падрабязная інфармацыя аб праекце даступная па спасылцы: http://ec.europa.eu/education/calls/doc2244_en.htm

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл. адрас: EAC-EIS@ec.europa.eu



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Сэмінар па гіпатэрапіі


Другі рэспубліканскі навучальны сэмінар-практыкум па гіпатэрапіі ладзіць беларускае грамадзкае аб’яднаньне верхавой язды і гіпатэрапіі.

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, конеўладальнікі ўсіх формаў уласнасьці і прадстаўнікі дзяржаўных структур, занятых у рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і ахвотныя да выкарыстаньня метаду гіпатэрапіі як спосабу паляпшэньня фізычнага і псіхалагічнага здороўя пацыентаў з паталогіямі (ад ДЦП да аўтызму і эпілепсіі).

Праект робіцца пры падтрымцы Амбасада ЗША ў Беларусі.

Сэмінар адбудзецца 17 – 28 траўня па адрасе: вул.Пушкіна, д.15, Сядзіба “Алекс”. Пачатак у 10.00.

Мэта мерапрыемства – падрыхтаваць спецыялістаў для працы па разьвіцьці метада гіпатэрапіі на месцах ( у розных рэгіёнах Беларусі).

Больш падрабязна аб праекце і сэмінары – па тэлефоне МТС 7565413 альбо на вэб-пляцоўцы www.sudarrb.com



Паводле рассылкі БАСР

уверх





Не спазьніся!

уверх

Летнік для моладзі “Круглае возера-2010”


Беларускае моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Розныя-роўныя” з 10 да 20 ліпеня ладзіць на беразе Плешчаніцкага водасховішча ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці намётавы летнік “Круглае возера-2010”.

Удзельнікі летніка – моладзь ад 18 да 30 год, каля паловы з іх – моладзь з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі, у тым ліку інваліды на вазках.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 чэрвеня.

Анкету дасылайце на эл.пошту different-equal@mail.ru , альбо па факсе 8017-209-61-98, альбо на адрас  220104, г. Менск,  вул. М. Лынькова 8-4. 

З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэлефон  МТС 8029-555-68-38.   

Анкета-заяўка і падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.rrby.org/takepart.php.



уверх

Навучаньне ад Фонда Адукацыі для Дэмакратыі


Фонд Адукацыя для Дэмакратыі і KANA ў Глівіцы запрашаюць на навучаньне “Інфармацыйныя Тэхналогіі і Матывацыя ў партнэрстве”.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 траўня.

Заяўкі дасылайце на эл.адрас: kasiaj@kana.gliwice.pl

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Вітэка Завадзкага па эл. адрасе



witek@kana.gliwice.pl

уверх


Журналісцкая прэмія імя Ларэнца Наталі


Міжнародны спабор абвяшчае Эўракамісія ў супрацоўніцтве з арганізацыяй “Рэпарцёры бяз межыў” і Сусьветнай газетнай асацыяцыяй.

Для ўдзелу неабходна падаць заяўку на вэб-пляцоўцы http://www.nataliprize2010.eu.

Апошні тэрмін – 31 жніўня.

Больш падрабязная інфармацыя: Catherine Ray, прэс-каардынатыр: +32 2 296 99 21альбо +32 498 96 99 21 – catherine.ray@ec.europa.eu

Паводле http://baj.by

уверх

Праваабарончая арганізацыя шукае партнэраў


Праваабарончая арганізацыя Positivum прадстаўляе новую грантавую праграму паміж Польшчай і Нямеччынай, і шукае партнэраў сярод арганізацыяў Беларусі, Украіны, Расеі (Калінінградзкая вобласьць) ды Нямеччыны для рэалізацыі сумесных праектаў.

Больш падрабязную інфармацыю аб праектах чытайце на вэб-пляцоўцы: http://positivum.blog.de/

Кантакты: Marek Krajewski, stiftung.positivum@freenet.de

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стыпендыі Скандынаўскага мастацкага цэнтру


Скандынаўскі мастацкі цэнтар запрашае прафэсійных мастакоў, дызайнэраў і архітэктараў прыняць удзел у стыпэндыяльнай праграме. Заяўнікі мусяць вольна валодаць ангельскай мовай і не зьяўляцца студэнтамі.

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя - на вэб-пляцоўцы: http://www.nkdale.no/art_artists.html

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор праектаў працы са старэйшымі школьнікамі


Асацыяцыя па міжнародных пытаньнях (Чэшская рэспубліка) запрашае настаўнікаў беларускіх адукацыйных установаў прыняць удзел у спаборы міні–праектаў.

Час рэалізацыі праектаў: 1 чэрвеня – 31 сьнежня 2010 г. 

Сума падтрымкі: aд 50$ да 500$

Тэрмін падачы заявак - да 15 траўня.

Пра вынікі будзе паведамлена да 1 чэрвеня. 

Запоўненую заяўку дасылайце на адрас: miniprojekty.cz@gmail.com



Паводле http://nastaunik.info/
уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка