Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання14.03.2016
Памер140.86 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 32 (394)

( 2 верасьня 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Набор у “Школу маладога журналіста – 14”! 2

Скончыўся праект "Невядомая Еўропа": ці заўважныя вынікі? 2

Школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня 3

Разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж ГА Усходняга партнэрства 3

Канфэрэнцыя па абароне правоў пацыентаў 4

Спабор эсэ ад сусьветнага моладзевага руху за дэмакратыю 5

Сэмінар для педагогаў “Пра Еўрапейскі Саюз у школе” 5

Спабор грантаў для малых мясцовых газетак 6

Сэмінар па online-журналістыцы 6

Сэмінары для журналістаў мясцовай незалежнай прэсы 7

Міжнародная канфэрэнцыя па ўстойлівым разьвіцьці 7

Магістратура ў Нямеччыне 8

Культурны мэнэджмэнт у Беларусі: рэгіянальны кампанент 8




Падзеі:

 уверх

Набор у “Школу маладога журналіста – 14”!


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці Сэктар” працягвае набор у Школу маладога журналіста -14 на 2010-2011 навучальны год.

Марыш паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы? Прыходзь у Школу маладога журналіста -14! Тут ты атрымаеш веды і ўменьні ад прафэсыйных выкладчыкаў, пазнаёмішся з цікавымі людзьмі і па-новаму зірнеш на жыцьцё!

ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысьвечаная асновам журналістыкі ("Уводзіны ў журналістыку", "Прававыя і этычныя асьпекты працы журналіста", "Жанры журналістыкі", "Асаблівасьці газетнай, радыё  і інтэрнэт журналістыкі" і многія іншыя ).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі.

Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ практыкуючыя прафэсійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.

Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёньня ў газетах "Вечерний Гродно", "Гродзенская праўда", "Перспектива","Наша Ніва", "Белорусы и Рынок", на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 15 верасьня па адрасе: Гародня, вул. Будзёнага, 48а -11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72;

8 (029) 7 830 845.



уверх

Скончыўся праект "Невядомая Еўропа": ці заўважныя вынікі?


Самы амбітны і бадай адзіны праект па разьвіцьці турыстычнага патэнцыялу Гарадзеншчыны "Невядомая Еўропа" скончыўся.

Цягам двух гадоў ягонай рэалізацыі Аўгустоўскі канал і ваколіцы Нёмана на беларуска-польскім памежжы мусілі "акультурвацца" ды разьвіваць добрую турыстычную інфраструктуру.

Што атрымалася з запланаванага? Якія праблемы былі падчас рэалізацыі праекта? Што сталася з роварамі і байдаркамі? Наколькі эфектыўнай была праца інфармацыйна-турыстычнага цэнтра ў Гародні? Наколькі ўдалай атрымалася друкаваная прадукцыя - інфармацыйны даведнік, мапа? Ці будзе нейкі працяг праекта?

 Адказы на гэтыя і іншыя пытаньні шукаў карэспандэнт "Твайго Стылю" на канфэрэнцыі па выніках праекта "Невядомая Еўропа".

Слухайце праграму на радыё "Твой Стыль" тут!
уверх




Абвесткі:


уверх

Школа маладых мэнэджэраў публічнага адміністраваньня


Міжнародная адукацыйная праграма SYMPA скіраваная на фармаваньне ў Беларусі супольнасьці маладых людзей, кампэтэнтных у галіне дзяржаўнага кіраваньня і публічнага адміністраваньня на розных узроўнях.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце ад 21 да 33 гадоў, якія валодаюць ангельскай мовай і занятыя ў сфэрах дзяржаўнага кіраваньня, адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама тыя, хто зацікаўлены бізнэсам, дзейнасьцю грамадзкіх арганізацыяў і палітычным жыцьцём.

Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сэсіяў, якія ладзяцца ў Беларусі, Украіне, Літве і Швецыі, і міжсэсійнай працы ўдзельнікаў, якая ўключае ў сябе самастойны аналіз дасьледваных падчас сэсіяў матэрыялаў, удзел у круглых сталах з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасьці, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама самастойную арганізацыю сэмінараў па тэматыцы школы.

Удзельнікі атрымліваюць веды ў сфэры паліталогіі, эканомікі, рэгіянальнага разьвіцьця, мясцовага самакіраваньня, інстытутаў ЕС, электроннага кіраваньня, працы са СМІ і грамадзкай думкай, міждзяржаўнага прыватнага партнэрства.

З мэтай лепшага засваеньня тэарэтычных ведаў у праграму ўключанае вывучэньне практык дзяржаўнага кіраваньня ў краінах правядзеньня навучальных сэсій.

Удзельнікі будуць наведваць дзяржаўныя структуры (парламенты, гарадзкія саветы і г.д.), адукацыйныя і сацыяльныя ўстановы, СМІ, грамадзкія арганізацыі.

Заяўкі на ўдзел у праграме прымаюцца на адрас info@sympa-by.eu

Апошні тэрмін - да 24:00, 26 верасьня.

Падрабязная iнфармацыя i форма заяўкі прыкладаецца.

Заяўка запаўняецца на ангельскай мове.


уверх

Разьвіцьцё супрацоўніцтва паміж ГА Усходняга партнэрства


Фундацыя ўкраінска-польскага супрацоўніцтва ПАУСІ абвяшчае дзве дадатковыя стажыроўкі ва Ўкраіне для прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый з Беларусі і Малдовы.

Фундацыя прадаставіць фінансавую падтрымку двум кандыдатам для двухтыднёвай навучальна-азнаямляльнай вандроўкі.

Дадатковыя стажы плануецца зладзіць у першай палове верасьня.

Ахвотным накіраваць свайго прадстаўніка неабходна даслаць заяўкі да 4 верасьня.

Бланк заяўкі – у дадатку.

Фундацыя забясьпечвае фінансавую падтрымку на праезд і пражываньне ў памеры каля 800 долараў.

Калі патэнцыйны стажор ня мае партнэрскай арганізацыі ва Ўкраіне, згоднай яго прыняць, у заяўцы ён мусіць апісаць свае чаканьні ад арганізацыі, каб паскорыць арганізатарам пошук патэнцыйнага партнэра.

Чакаецца, што падчас стажыроўкі з’явяцца новые кантакты, створацца ініцыятывы і закладзецца падмурак для новых транспамежных праектаў, якія будуць спрыяць выкананьню мэтаў Усходняга партнэрства.

Праграму візыту арганізацыі мусяць спланаваць самастойна. Яна мусіць прадугледжваць наведваньне арганізацыі-партнэра, удзел у мерапрыемствах мясцовага альбо нацыянальнага ўзроўняў, дапамогу ў арганізацыі працы прымаючай арганізацыі і выкананьне сумеснай дзейнасьці, якая б спрыяла пашырэньню кантактаў, устанаўленьню партнэрскіх дачыненьняў і разьвіцьцю рэгіянальнага і міжнароднага супрацоўніцтва.

Па сканчэньні візыту арганізацыя мусіць прадставіць кароткую творчую справаздачу, якая ўтрымлівае асабістыя ўражаньні ўдзельнікаў, фотаздымкі, апісаньне сумесных напрацовак, а таксама рэкамендацыі па магчымым супрацоўніцтве Ўкраіны з дадзенай краінай Усходняга партнэрства.

Заяўкі неабходна адсылаць у электронным выглядзе па адрасе pauci.popsuy@gmail.com.

Калі цягам двух дзён Вы не атрымаеце падцверджаньня атрыманьня Вашай заяўкі, калі ласка, патэлефануйце Анастасіі Папсуй у кіеўскі офіс ПАУСІ па тэлефоне +38 044 425 92 58/59.

Праграма стажыровак робіцца пры падтрымцы National Endowment for Democracy (NED).

уверх

Канфэрэнцыя па абароне правоў пацыентаў


Грамадзкія аб’яднаньні “Цэнтр сацыяльных інавацый”, “Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў”, “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын”, асьветніцкая праваабарончая ўстанова “Офіс па правах людзей з інваліднасьцю” запрашаюць на канфэрэнцыю “Абарона і гарантыі правоў пацыентаў у Рэспубліцы Беларусь: праблемы і перспектывы”, якая ладзіцца ў Менску 23 верасьня.

Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне аховы здароўя, выкладчыкі і аспіранты медыцынскіх ВНУ, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, у тым ліку арганізацый пацыентаў і медыцынскіх работнікаў, спецыялісты ў галіне медыцынскага права, незалежныя праваабаронцы, журналісты і прадстаўнікі СМІ, а таксама іншыя зацікаўленыя асобы.

Прымаюцца тэзісы дакладаў па наступных секцыях:


  1. Прававое рэгуляваньне і правапрымяняльная практыка ў галіне абароны правоў пацыентаў,

  2. Дзяржаўная палітыка ў галіне абароны правоў пацыентаў,

  3. Роля мас-медыя ў практыцы абароны правоў пацыентаў,

  4. Правы пацыентаў у прафэсыйнай адукацыі і адукацыйныя тэхналогіі па правах пацыентаў,

  5. Роля грамадзкіх арганізацый у практыцы абароны правоў пацыентаў,

  6. Міжнародны досьвед і перспектывы яго прымяненьня ва ўмовах Беларусі.

Патрабаваньні да тэзісаў: 12 шрыфт, Times New Roman, адзінарны інтэрвал, аб’ём - 1,5-2 старонкі, а таксама ўтрымліваць паметку, на якой з секцый будзе зроблены даклад.

Магчымы ўдзел у канфэрэнцыі без дакладу.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 15 верасьня.

Заяўкі дасылайце на эл.адрас аргкамітэта tatkova@gmail.com.

Заяўка мусіць утрымліваць: імя, прозьвішча, імя па бацьку, назву арганізацыі і пасаду, кантактную інфармацыю.

З пытаньнямі зьвяртайцеся да каардынатаркі аргкамітэту Тацьцяны Кавалёвай: эл. пошта: tatkova@gmail.com, тэл. (029) 353 44 45, (029) 6840709 (пан.-птн., з 10:00 да 18:00)



уверх

Спабор эсэ ад сусьветнага моладзевага руху за дэмакратыю


Сусьветны моладзевы рух за дэмакратыю (http://www.wymdonline.org/) абвесьціў спабор эсэ. Два пераможцы будуць запрошаныя на сустрэчу міністраў Супольнасьці дэмакратыяў, якая адбудзецца ў Вільні ў ліпені 2011 г.

Эсэ могуць быць напісаныя на арабскай, ангельскай, французкай, партугальскай, расейскай ці гішпанскай мовах. Аб’ём - да 2, 000 словаў. Эсэ мусіць закранаць адну ці болей з наступных тэмаў:



  1. Які ўнёсак моладзь вашай супольнасьці робіць у дэмакратыю? Распавядзіце пра некаторыя са стратэгіяў і інструмэнтаў, якія вы выкарыстоўваеце, і пра тое, які эфэкт прыносіць вашая дзейнасьць.

  2. Як вы ці вашая арганізацыя выкарыстоўваеце новыя мэдыі для прамоцыі дэмакратыі? Наколькі гэта эфэктыўна й зь якімі цяжкасьцямі вы сутыкнуліся пры выкарыстаньні новых мэдыяў?

  3. Якія малавядомыя практыкі зьяўляюцца прыкладам абароны ці парушэньня правоў чалавека ў вашай краіне? Як вы думаеце, чым тлумачыцца іх выкарыстаньне і як, калі практыкі пазытыўныя, яны могуць быць пашыраныя ці як іх можна спыніць, калі яны нэгатыўныя?

  4. Якія новыя фактары могуць зацікавіць праблемай правоў чалавека моладзевых актывістаў у вашай краіне? Як праблема правоў чалавека разглядалася ў мінулым?

Эсэ неабходна даслаць на эл. адрас: wymd.eurasia@gmail.com.
Апошні тэрмін падачы працаў - 18 кастрычніка.

Рэгіянальныя пераможцы будуць абвешчаныя 10 сьнежня. Іх эсэ будуць апублікаваныя на сайце Сусьветнага моладзевага руху за дэмакратыю.

Больш падрабязная інфармацыя - на вэб-пляцоўцы: http://neurope.eu/sites/default/files/2010_essay_contest_announcement.pdf

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Сэмінар для педагогаў “Пра Еўрапейскі Саюз у школе”


Грамадзкае аб'яднаньне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых педагогаў, настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў 18–19 верасьня прыняць удзел у інтэрактыўным сэмінары «Пра Еўрапейскі Саюз у школе».

Удзел у гэтай праграме дазволіць:


даведацца пра гістарычныя перадумовы ўзьнікненьня і асноўныя этапы разьвіцьця Еўрапейскага Саюза;
– зразумець структуру і спосабы функцыянаваньня асноўных інстытутаў Еўрасаюза;
– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза;
– атрымаць уяўленьне пра
 ўзаемадзеяньне ЕС і РБ у рамках «Усходняга партнэрства»
– пазнаёміцца з
 прынцыпамі і падыходамі, формамі і метадамі працы з гэтай тэмай;

Удзельнікам сэмінара будзе прапанаваны камплект інфармацыйна-метадычных матэрыялаў (кампакт-дыскі, наборы паштовак, літаратура), які можна выкарыстоўваць у сваёй педагагічнай дзейнасьці пры правядзеньні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў.

Сэмінар адбудзецца 18–19 верасьня пад Менскам.

Выдаткі на правядзеньне сэмінару арганізатары бяруць на сябе.

Для ўдзелу неабходна даслаць арганізатарам запоўненую форму заяўкі

Апошні тэрмін - да 12 верасьня.

Колькасьць удзельнікаў абмежаваная.

Кантактныя каардынаты: 220037, зав. Уральскі 15, Менск, Беларусь,

Тэл./факс: +375 17 269 90 34, тэл. + 375 29 614 52 79, + 375 29 614 52 79.

E-mail: nastaunik@gmail.com, вэб-пляцоўка: www centerpost.org

Кантактная асоба: Дзяргай Ала Валянцінаўна



Паводле http://nastaunik.info

уверх


Спабор грантаў для малых мясцовых газетак


Усходнеэўрапейскі Дэмакратычны Цэнтар, Варшава, абвесьціў спабор грантаў для малых незарэгістраваных газэтаў мясцовага характару.

Газэта павінна мець зьмест, адрэсаваны жыхарам рэгіёна/горада/мікрараёна й асьвятляць мясцовую праблематыку.

Выданьне мусіць выходзіць рэгулярна (не радзей 1 раза ў месяц). Прыярытэт будзе адданы газэтам, якія імкнуцца выходзіць ня меньш, чым раз на 2 тыдні.

Газэта мусіць засьведчыць сваё існаваньне ня меньш, чым поўгады, альбо выданьнем як мінімум 5 нумароў. Бюджэт заяўкі ня мусіць перавышаць 1000 USD.

Праекты накіроўвайце на адрас: eedckonkurs@gmail.com. Форма заяўкі - ў даданым файле "Hrantovy konkurs dlia gazetak.doc".

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасьня.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Сэмінар па online-журналістыцы


Школа журналістыкі Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (ММАЦ) пры падтрымцы амбасады ФРГ ў Беларусі запрашае на сэмінар па online-журналістыцы.

Заняткі будуць арганізаваныя ў выглядзе 3 модуляў. Першы і трэці модулі, у межaх якіх з дакладамі выступяць эксперты і адбудуцца практычныя заняткі для ўдзельнікаў, пройдуць у ММАЦ. Другі модуль будзе арганізаваны ў выглядзе хатніх заданьняў.

Пытаньні, якія будуць разгледжаны на сэмінары: асаблівасьці ўспрыманьня тэксту ў Інтэрнэце; аналіз разыходжаньняў паміж online-СМІ і друкаванымі выданьнямі, тэлебачаньнем і радыёжурналістыкай; напісаньне журналісцкіх матэрыялаў для Інтэрнэту (майстар-клас), аўтарскія і маёмасныя правы ў Інтэрнэце; указ № 60 аб рэгуляваньні сеткі Інтэрнэт і пастановы да ўказу; сучасныя тэхналогіі стварэньня web-сайтаў (web 2.0).

Даты правядзеньня: 23–24 верасня і 13–14 кастрычніка.

Месца правядзеньня: ММАЦ, пр-т Газеты «Правда», 11

Запрошаныя трэнеры: Паўлюк Быкоўскі, медыя-эксперт; Сяргей Зікрацкі, юрыст;


Аляксандр Класкоўскі, рэдактар інтэрнет-газеты «Белорусские новости» www.naviny.by;
Марыя Давідоўская, спецыяліст па Інтэрнэт.

Арганізатары просяць выслаць заяўку з фармулярам на электронны адрас medienakademie@ibb.by альбо па факсе (017) 2703995.

Апошні тэрмін – да 14 верасьня.

Больш падрабязная інфармацыя, праграма і анкета на ўдзел – на вэб-пляцоўцы па адрасе http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-8941.html



Паводле http://baj.by

уверх


Сэмінары для журналістаў мясцовай незалежнай прэсы


Цэнтар Выдавецкіх Ініцыятываў (Беларусь) ладзіць шэраг сэмінараў для журналістаў мясцовай незалежнай прэсы ў Беларусі з 20 верасьня па 31 кастрычніка.

Курс навучаньня накіраваны на:


- Журналістаў пачаткоўцаў, якія пачалі займацца прафэсійнай журналістыкай, альбо займаюцца ёй на аматарскім узроўні.
- Газэтных дызайнэраў, якія стала супрацоўнічаюць зь інфармацыйнымі рэсурсамі.
- Рэдактароў інфармацыйных вэб-рэсурсаў.

Арганізатары кампэнсуюць выдаткі на праезд, харчаваньне й пражываньне удзельнікаў.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць форму заяўкі, якая знаходзіцца ў даданым файле "seminary_be.doc", і даслаць яе на электронную пошту: belaruspress@gmail.com. Заяўнік мусіць пацьвердзіць сваё супрацоўніцтва зь мясцовай газэтай (зарэгістраванай, альбо незарэгістраванай), альбо зь мясцовым інтэрнэт рэсурсам. Для гэтага да заяўкі трэба далучыць 5 сваіх тэкстаў (альбо інтэрнэт спасылкі на іх), а таксама рэкамэндацыю ад рэдактара інфармацыйнага рэсурса (выданьня) зь якім супрацоўнічае.

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 верасьня.



Паводле рассылкі belngo.info
уверх




Не спазьніся!

уверх

Міжнародная канфэрэнцыя па ўстойлівым разьвіцьці


Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр вывучэньня сучаснай рэлігійнасьці” у межах Тыдня ўстойлівага разьвіцьця – 2010 ладзяць Міжнародную навуковую канфэрэнцыю “Экафільныя ідэі і канцэпцыя ўстойлівага разьвіцьця ў рэлігійных традыцыях: гісторыя і сучаснасьць”.

Анкеты ўдзельнікаў і матэрыялы дакладаў на беларускай, рускай альбо польскай мове прымаюцца на эл. пошту ecoreligious@yandex.ru.

Апошні тэрмін – да 1 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы: http://www.cscr.ucoz.ru/news/mezhdunarodnaja_konferencija_ehkofilnye_idei_i_koncepcija_ustojchivogo_razvitija_v_religioznykh_tradicijakh_istorija_i_sovremennost/2010-07-18-11

З пытаньнямі зьвяртайцеся да Міхеевай Ірыны Барысаўны, тэл.: (GSM) +375 (29)636-44-12 (Belarus); + 48 79 237-56-43 (Poland). E-mail: iryna.mikheyeva@gmail.com, эл. пошта: ecoreligious@yandex.ru.

уверх

Магістратура ў Нямеччыне


Фонд “Супольнасьць па абмене студэнтамі з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы”, фонд “Памяць, Адказнасьць і Будучыня” і фонд “Zeit” прапануюць стыпэндыі для беларускіх магістрантаў, якія прыедуць вучыцца ў любы ўнівэрсытэт Нямеччыны ў летнім сэмэстры новага навучальнага года ( 01.04-31.08.2011).

Нехта з выкладчыкаў павінен даслаць на адрас belarus@gfps.org рэкамендацыю .

Рэгістрацыя па спасылцы - https://www.gfps.org/bewerbung/deutschland-belarus/

Апошні тэрмін – 16 кастрычніка.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас belarus@gfps.org.

Паводле www.gfps.org

уверх

Культурны мэнэджмэнт у Беларусі: рэгіянальны кампанент


Часопіс “ART-менеджар” пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Інстытута імя Гётэ ў Мінску рэалізуе з 18 да 31 кастрычніка 2010 года праект “Культурны мэнэджмэнт у Беларусі: рэгіянальны кампанент” у межах праекта Нямецкага культурнага цэнтра імя Гётэ.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 5 верасьня.

За інфармацыяй зьвяртайцеся на тэл. (+375 29) 774 71 77 (Аксана Барысаўна), (+375 29) 552 46 60 (Ганна Аляксандраўна).

Блог праекта: management-by.blogspot.com, e-mail: libra@buk.by; oksana.v@bk.ru


Падрабязнасьці – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://management-by.blogspot.com/p/blog-page_5508.html

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка