Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання15.03.2016
Памер74.63 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 3 (322)

( 22 студзеня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Падведзены вынікі 2

Пікеты ў абарону дрэваў 2

Вакансыя на пасаду Спецыяліста па адвакатаваньні 2

Усходнеэўрапейская зімовая школа 3

Спабор для дзяцей “Помнікі роднага краю” 3

Спабор праектных прапановаў NSA-LA 4

Стыпендыі імя Лэйна Кірклянда 4

Спабор Фонда Сацыяльнага Разьвіцьця 4

Стыпендыі для дасьледчыкаў і творцаў 5

Стыпендыі для беларускіх студэнтаў 5

Спабор “Беларускі настаўнік 2009 года” 5




Падзеі:

уверх

Падведзены вынікі


У спаборы прадстаўніцтва ААН перамагла гарадзенская студэнтка.

Студэнтка Гарадзенскага ўнівэрсытэта імя Я. Купалы Дар’я Чаркес атрымала дыплём І ступені ў спаборы эсэ “Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека ў маім жыцьці”. Дзяўчына навучаецца на 1 курсе юрыдычнага факультэта.

Спабор эсэ быў абвешчаны ў кастрычніку і прымеркаваны да 60-годдзя прыняцьця Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. На спабор было пададзена 250 прац навучэнцаў сярэднеспецыяльных і вышэйшых навучальных установаў з усёй Беларусі.

Акрамя Дар’і, дыплёмы І ступені атрымалі Ігар Драбенкаў, студэнт факультэта міжнародных адносін БДУ, і Яўген Чарвінскі, студэнт Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.



Паводле www.t-styl.info

уверх


Пікеты ў абарону дрэваў


Гарадзенцы зьбіраюцца пратэставаць супраць зьнішчэньня дрэваў на тэрыторыі горада.

Заяўку на правядзеньне 30 студзеня і 2 лютага пікетаў у абарону дрэваў падаў старшыня гарадзенскай гарадзкой суполкі партыі Беларускі народны фронт Вадзім Саранчукоў. 

Як паведамляе Радыё Рацыя, мэтай акцыі, зьяўляецца прыцягненьне ўвагі грамадзкасьці да незаконных дзеяньняў улады, якая ажыцьцяўляе зьнішчэньне дрэваў, не зважаючы на іх прыродную і гістарычную каштоўнасьць.

Паводле www.t-styl.info

уверх

Вакансыя на пасаду Спецыяліста па адвакатаваньні


Прадстаўніцтва Хрысціянскага дзіцячага фонду ў Рэспубліцы Беларусь абвяшчае спабор на вакантную пасаду Спецыяліста па адвакатаваньні ў межах праграмнага накірунку «Пашырэньне ўдзелу людзей з інваліднасьцю ў грамадзкім жыцьці і працэсе прыняцьця рашэньняў».

Дзейнасьць накіраваная на стварэньне ўмоваў для роўнага ўдзелу людзей з інваліднасьцю ва ўсіх сфэрах жыцьця і дзейнасьці грамадзтва праз узмацненьне патэнцыяла арганізацый, якія аказваюць падтрымку людзям з інваліднасьцю, і далейшага разьвіцьця паслугаў для дадзенай катэгорыі грамадзян.

Месца працы - Менск.

Патрабаваньні:



-Досьвед працы ў грамадзкай арганізацыі людзей з інваліднасьцю на пасадзе кіраўніка, мэнэджэра ці экспэрта ня меньш за 5 год.

-комплекснае веданьне праблем інваліднасьці ў Беларусі.

-прафэсыйныя і сацыяльныя сувязі з экпертамі арганізацый, якія аб’ядноўваюць дюдзей з інваліднасьцю.

-добрая рэпутацыя.  

 -вышэйшая адукацыя ў галіне сацыяльнай працы альбо права.

Дадатковыя патрабаваньні:

- Досьвед працы ў камандзе.



- Досьвед арганізацыі групавых сустрэчаў

- Навыкі карыстаньня кампутарам, аналітычныя ўменьні, вітаецца валоданьне ангельскай мовай.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 10 лютага.

Рэзюмэ і матывацыйны ліст дасылаць на эл.адрас: golontsov@ccf-belarus.org   

Паводле www.ngo.by

уверх





Абвесткі:



Усходнеэўрапейская зімовая школа


З 1 да 10 сакавіка ва Ўроцлаве (Польшча) будзе праводзіцца "Усходнеэўрапейская зімовая школа - 2009" для студэнтаў гуманітарных навук.

Удзельнікамі школы могуць стаць студэнты з Польшчы, краін Захаду і Цэнтральна-Усходняй Эўропы. У праграме - лекцыі, сэмінары, візыты ў акадэмічныя ўстановы Варшавы і Ўроцлава, сустрэчы і дэбаты па актуальных тэмах.

Арганізатары школы - Калегіум Усходняй Эўропы ва Ўроцлаве і Цэнтр вывучэньня Усходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэта. Прадугледжаны стыпендыі для пакрыцьця выдаткаў, зьвязаных з навучаньнем у школе.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 студзеня.

Падрабязная інфармацыя і бланк заяўкі - на вэб-пляцоўцы па адрасе:  http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/ .

уверх

Спабор для дзяцей “Помнікі роднага краю”


Грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сумесна з грамадзкім аб’яднаньнем «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» абвяшчае дзіцячы спабор “Помнікі роднага краю”. 

Мэта спабору – прыцягнуць увагу маладых грамадзян Беларусі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй “малой радзімы”. Запрашаем да ўдзелу дзяцей ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў.

На спабор прымаюцца журналісцкія матэрыялы, краязнаўчыя працы, эсэ, малюнкі, якія прысьвечаныя архітэктурным і гісторыка-культурным помнікам Беларусі. 

Вітаюцца працы пра малавядомыя гістарычныя мясьціны нашай краіны, пра забытыя і закінутыя помнікі.

Апошні тэрмін падачы прац – да 1 сакавіка.

Усе працы мусяць быць падпісаныя на зваротным баку: імя і прозьвішча ўдзельніка, яго ўзрост, хатні адрас і тэлефон. 

Імя і прозьвішча ўдзельніка, ўзрост, хатні адрас і тэлефон павінны быць пазначаныя таксама пад кожным артыкулам ці эсэ, дасланым на спабор. Мова – руская і беларуская. Аб’ём працы – не больш за 4 друкаваныя старонкі 12-ым кеглем.

Пераможцы будуць ушанаваныя. Лепшыя працы і малюнкі ўвойдуць у друкаваную кнігу “Мая Беларусь”.

Свае працы трэба дасылаць на адрас: 220030, г. Менск, пл. Свабоды, 17-304 з пазнакай «на конкурс “Помнікі роднага краю”».

Паводле прэс-службы БАЖ

уверх

Спабор праектных прапановаў NSA-LA


Эўрапейская Камісія абвясьціла новы спабор праектных прапановаў у межах праграмы "Аб'яднаньні грамадзян і ворганы мясцовай улады: праграмы для Беларусі".

Агульны бюджэт праграмы 1 000 000 эўра.

Апошні тэрмін падачы праектных прапаноў - 5 траўня, 17.00 па Кіеўскім часе.

Больш падрабязную інфармацыю (па-ангельску), формы заяўкі і інструкцыі па іх падрыхтоўцы  можна знайсці на вэб-плцоўцы Дэлегацыі Эўрапейскай Камісіі ў Беларусі .

Крыніца: www.eurobelarus.info

Паводле www.ngo.by

уверх





Не спазьніся!



Стыпендыі імя Лэйна Кірклянда


Абвешчаны чарговы спабор для кандыдатаў на атрыманьне стыпендый імя Лэйна Кірклянда на 2009-2010 навучальны год.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 сакавіка.

Падрабязнае апісаньне Праграмы, аплікацыі і інструкцыя па іх запаўненьні разьмешчаны на вэб-пляцоўках па адрасах: www.kirkland.edu.pl , www.fulbright.edu.pl, www.civicportal.org .

уверх

Спабор Фонда Сацыяльнага Разьвіцьця


Сусьветны Банк запрашае грамадзкія арганізацыі да ўдзелу ў спаборы Фонда Сацыяльнага Разьвіцьця 2009 (былая Праграма малых грантаў).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 12 лютага.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://web.worldbank.org/

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Стыпендыі для дасьледчыкаў і творцаў


Інстытут Культурных дасьледваньняў у Бэрліне прапаноўвае кароткатэрміновыя (3 месяцы) і доўгатэрміновыя (10 месяцаў) стыпэндыі для дасьледчыкаў, куратараў і творцаў, якія зацікаўленыя ў абмеркаваньні канцэптуальных і інтэлектуальных аспэктаў іх праектаў з калегамі з розных акадэмічных дысцыплінаў.

Апошні тэрмін падачы аплікацыяў – 22 лютага.

Падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы Бэрлінскага Інстытута Культурніцкіх дасьледваньняў http://www.ici-berlin.org.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Стыпендыі для беларускіх студэнтаў


У 2009 годзе Міжнародны Вышаградзкі Фонд рэалізуе спэцыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 сэмэстраў навучаньня ў любым дзяржаўным ці прыватным унівэрсытэце Вугоршчыны, Польшчы, Чэхіі ці Славаччыны.

Апошні тэрмін падачы заявак на 2009/2010 акадэмічны год – 31 студзеня.


Дадатковая інфармацыя знаходзіца на вэб-пляцоўцы www.visegradfund.org.
Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор “Беларускі настаўнік 2009 года”


Таварыства беларускай школы абвяшчае спабор для беларускамоўных
педагогаў усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых установаў (ад дашкольных
да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы ня меньш за тры гады.

Апошні тэрмін – да 1 сакавіка.



Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8029–7520821.

Паводле рассылкі nastaunik.info
уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка