Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання15.03.2016
Памер125.62 Kb.




Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 10 (372)

( 11 сакавіка 2010 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Слуханьне па справе абаронцы жывёлаў скончылася нічым 2

Раварысты прапануюць схему руху ровараў па Гародні 2

Спабор “Стажыроўка у Польшчы – 2010” 3

Сэмінары для журналістаў у Менску 3

Спабор “Ад “А” да “Б” 4

Спабор на лепшы эскіз шыльды ў гонар Ларысы Геніюш 4

Be2gether шукае валянтэраў і пачынае продаж квіткоў 5

Клуб лакальных лідэраў у Польшчы 5

Кірмаш методык TOOL FAIR 5 эдыцыя 6

Стыпендыяльная праграма для журналістаў у Германіі 6

Час супрацоўнічаць з Блок Лайф! 7

Міжнародны Фэстываль кароткаметражнага кіно ў Латвіі 7

Стыпендыі для журналістаў з краінаў СНД 7

Стыпендыі Фонда Герда Хэнкель 7

Новыя ідэі і знаёмствы на форуме ў Нанце 8




Падзеі:

 уверх


Слуханьне па справе абаронцы жывёлаў скончылася нічым


Сёньня ў судзе Ленінскага раёна Гародні адбылося чарговае слуханьне справы Элы Ласончык супраць “Спецаўтагаспадаркі”.

Падчас кароткага паседжаньня сп. Ласончык падкрэсьліла яшчэ раз, што “Спецаўтагаспадарка” парушае яе канстытуцыйныя правы, не прадстаўляючы ёй зьвестак пра колькасьць адлоўленых і забітых у Гародні бадзялых катоў і сабак. На думку дзяўчыны, “Спецаўтагаспадарка” на апошнім слуханьні не прадставіла адпаведных дакументаў, якія даказвалі б, што запатрабаваная ёй інфармацыя з’яўляецца камерцыйнай тайнай.

Рашэньне па справе будзе вынесена заўтра,12 сакавіка, а 8.30, няглядзячы на заўвагу Элы Ласончык, што ў гэты час яна можа быць ў шпіталі. Суддзя адказаў, што рашэньне будзе прынятае так ці інакш.

Інтэрвію з Элай Ласончык глядзіце тут.



Паводле http://t-styl.info
уверх

Раварысты прапануюць схему руху ровараў па Гародні


Усё пачалося мінулым летам, калі ДАІ пачала штрафаваць раварыстаў, выцясьняючы іх з дарог на тратуары. На гэта раварысты накіравалі ліст у гарвыканкам з просьбай паспрыяць вырашэньню «роварнага пытаньня» ў горадзе…

У Гародні кожны год павялічваецца колькасьць раварыстаў, а мажлівасьці для іх руху не паляпшаюцца, а ў некаторых месцах горада проста адсутнічаюць.

 Намесьнік старшыні гарвыканкама Аляксандар Цыбульнікаў прапанаваў раварыстам самім указаць маршруты перамяшчэньня по горадзе на роварах.

 – На схеме мы паказалі асноўныя накірункі, дзе неабходна стварыць умовы для перамяшчэньня раварыстаў, – гаворыць адзін з аўтараў схемы Алег Крыўшын. – Тут можна параўняць асфальт, зрабіць зручныя з’езды або нанесьці разметку. Таксама варта ўлічваць гэты транспарт пры праектаваньні новых мікрараёнаў, дарог або пры іх капітальных рамонтах.

Схема таксама ўтрымлівае рэкрэацыйныя (або «экалагічныя») сьцежкі, якія больш прыстасаваныя для адпачынкавых паездак уздоўж Гараднічанкі, Нёмана, у Пышках. Таксама прадугледжваюцца выезды з гораду ў месцы адпачынку або на лецішчы.

 – Мы спадзяемся, што ўлады пачнуць ўлічваць ужо цяпер, што ровар з кожным годам будзе больш папулярнасць. Гэта экалагічна чысты від транспарта і ўрэшце рэшт можа паспрыяць паляпшэньню транспартнай сітуацыі, з’яўляючыся альтэрнатывай аўто або грамадзкаму транспарту.

 – Схему плануецца адправіць у гарвыканкам у канцы сакавіка, а перад гэтым хацелася б пачуць меркаваньні гарадзенцаў аб прапануемых маршрутах.

Прапановы можна пакідаць у каментарах да матэрыялу, або дасылаць на velo.grodno@gmail.com .



Паводле http://t-styl.info

уверх




Абвесткі:


уверх

Спабор “Стажыроўка у Польшчы – 2010”


Фонд “Адукацыя для дэмакратыі” запрашае прадстаўнікаў НГА, школ і неформальных груп з Усходняй Эўропы, Каўказа, Сярэдняй Азіі і Балканаў на стажыроўку ў Польшчу.

Спабор прызначаны выключна для тых кандыдатаў, хто разам з польскай НГА ладзіў або ладзіць праекты у межах праграмы RITA.

Стажыроўка будзе прахадзіць ў польскай НГА, якую абярэ ўдзельнік і будзе доўжыцца з 7 да 14 дзён ( ў перыяд з траўня па верасень 2010 года).

Арганізатары аплачваюць кошты падарожжа, пражываньня і харчаваньня, калі будзе патрэба – прадастаўляюць перакладчыка.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 9 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы па адрасе:



http://rita.edudemo.org.pl/-q--q.html

Падрыхтавала Гося Марчык
уверх

Сэмінары для журналістаў у Менску


Акадэмія Deutsche Welle і Менскі міжнародны адукацыйны цэнтр (ММАЦ) пры падтрымцы беларускага прадстаўніцтва Фонда імя Конрада Адэнаўэра ладзяць у Менску рэгіянальны сэмінар па вэбжурналістыцы, які будзе сфакусаваны на асьвятленьні эканамічных пытаньняў.

На сэмінар, які ладзіцца з 19 па 23 красавіка, запрашаюцца радыёжурналісты, а таксама прадстаўнікі анлайн-выданьняў.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца ў электронным выглядзе на адрас Маціса Вінклера (mathis.winkler@dw-world.de )\

Апошні тэрмін - да 5 красавіка.

Колькасьць месцаў абмежаваная.

Заяўка мусіць утрымліваць:

- запоўненую анкету;

- кароткую біяграфію;

-ліст ад рэдакцыі пра вызваленьне ад працы на час правядзеньня сэмінара.

 Заняткі будуць праходзіць у аўдыторыях ММАЦ. Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па правядзеньні сэмінара, па харчаваньні ўдзельнікаў (абеды, кава-паўзы) і па пражыванні іншагародніх удзельнікаў у гасцініцы ММАЦ.

 Нагадаем, што з 6 па 10 красавіка тыя ж арганізатары праводзяць у Менску трэнінг “Відэа для Інтэрнэту”.

Апошні тэрмін падачы заявак - да 22 сакавіка.

Падрабязная інфармацыя:

-  сэмінар “Асьвятленьне эканамічнай тэматыкі ў анлайн-СМІ”: http://www.kas.de/proj/home/events/115/21/year-2010/month-4/veranstaltung_id-40414/index.html

-   трэнінг “Відэа для Інтэрнэту”: http://www.kas.de/proj/home/events/115/21/year-2010/month-4/veranstaltung_id-40300/index.html

 уверх


Спабор “Ад “А” да “Б”


Thus, European Alternatives і Youth Press Італья пры супрацы з
Youthmedia і European Youth Press організуют конкурс “Ад “А” да “Б”: Дзе мы пачалі, дзе мы зараз, куда ідзем?”

Тэма у гэтым годзе - “Мабільнасьць у Эўропе”. Гэта Ты, твая актыўнасьць і вера ў свае магчымасьці ў эўрапейскім кантэксьце сярод эўрапейскага краявіду, твой сьвет і твае рашэньні.

Адкуль ты, куды і чаму ты ідзеш? Якія зьмены адбываюцца вакол цябе? Як наконт тваёй сям’і і сяброў?

Як мы рухаемся ад “А” да “Б” распавядуць эўрапейскія гісторыі людзей, якія


знаходзяцца ў пастаянным руху вакол кантынента дзеля каханьня, падарожжа, працы ці навукі.

Праца павінна тычыцца таго, што, на твой погляд, гаворыць пра эўрапейскую мабільнасьць, эўрапейскае разьвіцьцё і эўрапейскія далягляды.

На спабор прымаюцца працы ў 3 катэгорыях: тэкст, фото, відэа/аўдыё.

Удзельнічаць могуць маладыя медыйныя энтузіясты ва ўзросьце 18-35 год з


краін геаграфічнай Эўропы.

Працы прымаюцца на ангельскай мове або на мове краіны, якая ўваходзіць у Раду Эўропы.

Спабор з’яўляецца часткай TransEuropa Festival, які ладзіць European Alternatives і які абдудзецца ў Лондане, Парыжы, Клужы і Балоньі ў канцы красавіка – пачатку траўня.

Апошні тэрмін падачы заявак - 20 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках www.euroalter.com,
www.youthpressitalia.com, www.youthmedia.eu

Падрыхтавала Клаўдыя Пражмоўска

уверх

Спабор на лепшы эскіз шыльды ў гонар Ларысы Геніюш


МГА “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” і суполка “Скарына” (Прага, Чэхія) у межах аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш абвяшчаюць спабор на лепшы эскіз памятнай шыльды ў гонар паэткі.

Шыльда будзе ўсталявана ў Празе, на доме, дзе жыла Ларыса Геніюш падчас свайго легальнага знаходжаньня ў Чэхаславацкай Рэспубліцы.

Тэкст на беларускай і чэшскай мовах, які неабходна разьмясьціць на мемарыяльнай дошцы:

“У поўную сілу беларускай, роўнай усім і ня ўніжанай, я была толькі ў Чэхіі…” 

 Тут ад 1943 г. жыла беларуская паэтка Ларыса Геніюш,

у 1948 г. высланая ў савецкі Гулаг”.

 “Plnou měrou jsem Běloruskou, rovnoprávnou a neponíženou, byla pouze v Čechách...”

V tomto domě žila od r.1943 běloruská básnířka Larysa Geniuš, v r.1948 odvlečená


do sovětského gulagu”.

Па эскізе пераможцы будзе адліта памятная шыльда. Пераможцу чакае паездка ў Прагу.

Спабор эскізаў будзе доўжыцца з 10 сакавіка да  15 красавіка.

Эскізы дасылайце на адрас: 220012, г. Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31, офіс 906, МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”  або па электронай пошце на скрынку: zbsb@tut.by .

Тэлефон для даведак: +375 17 200 70 27
уверх


Be2gether шукае валянтэраў і пачынае продаж квіткоў


Арганізатары музычнага фэстывалю Be2gether, што адбудзецца з 25 да 27 чэрвеня ў літоўскіх Нарвілішках на мяжы зь Беларусьсю, абвясьцілі пра пошук валянтэраў. Беларусы могуць падаваць анкеты да 8 красавіка.

Be2gether штогод зьбірае сотні маладых людзей, якія дапамагаюць у правядзеньні фэсту, што дазваляе ім бачыць знутры яго асаблівасьці, кажуць арганізатары мерапрыемства. Валянтэры займаюцца суправаджэньнем музычных гуртоў, адказваюць на пытаньні гасьцей, дапамагаць у працы ля сцэны і ў намётавым лягеры.

Арганізатары асабліва адзначаюць жаданьне бачыць у шэрагах валянтэраў беларусаў.

Валянтэрам можа стаць кожны, хто дасягнуў 16 гадоў і даслаў запоўненую анкету арганізатарам фэсту. Абраныя ў шэрагі валянтэраў маладыя людзі пройдуць падрыхтоўчае навучаньне напярэдадні фэста.

Трохдзённы квіток на фэст каштуе 120 літаў (€35), аднадзённы — 70 літаў (€21). Квіткі можна набыць он-лайн на вэб-пляцоўцы tiketa.lt.

У Беларусі ў продажы квіткі зьявяцца ў канцы месяца. Традыцыйна, кошт на іх будзе расьці  — ад пачатковых 150 тысяч (колькасьць абмежаваная) да 350 тысяч рублёў у апошні тыдзень продажу.

Першымі пра зьяўленьне танных квіткоў у продажы даведаюцца тыя, хто падпішыцца на афіцыйную email-рассылку на вэб-пляцоўцы фэстывалю — www.b2g.lt.

Чытайце болей пра Be2gether на Generation.bY.
уверх

Клуб лакальных лідэраў у Польшчы


Гомельскі Дэмакратычны Форум сумесна з Малапольскім Адукацыйным Таварыствам (Новы Сонч, Польшча) запрашаюць маладых лідэраў зь Беларусі да ўдзелу ў Клюбе Лякальных Лідэраў, які праводзіцца ў межах праграмы PolishAid.

Мэтай праграмы зьяўляецца адукацыя 22-х маладых людзей зь Беларусі лідэрскім навыкам для дзеяньняў у абарону грамадзкіх інтарэсаў у сваіх лякальных супольнасьцях.

У праграму ўваходзяць адукацыйныя сэмінары й трэнінгі цягам 9-ці дзён у горадзе Новы Сонч, накіраваныя на атрыманьне эфэктыўных лідэрскіх навыкаў, а таксама азнаямляльныя візыты ў Кракаўскія й Варшаўскія грамадзкія арганізацыі ды фонды.

Арганізатыры кампэнсуюць выдаткі на праезд, пражываньне й харчаваньне.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросьце да 35 год, якія маюць канкрэтную матывацыю да дзеяньняў у абарону грамадзкіх інтарэсаў, а таксама дакумэнтальна пацьвержаны  ўдзел у жыцьці грамадзянскай супольнасьці й рэкамэндацыю ад аўтарытэтнага прадстаўніка грамадзянскай супольнасьці.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна запоўніць заяўку, форму якой глядзіце ў даданым файле “anketa.doc” і даслаць яе на адрас:  asswift@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заявак: 1 красавіка 2010 году да 24.00.

Больш падрабязную інфармацыю аб праекце чытайце ў даданым файле «PolishAid.doc».



Паводле рассылкі belngo.info
уверх




Не спазьніся!

уверх

Кірмаш методык TOOL FAIR 5 эдыцыя


16-21 лістапада ў Венецыі (Італія) ладзіцца кірмаш методык TOOL FAIR.

Працоўная мова - ангельская

Апошні тэрмін падачы заявак – 23 верасьня

Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на вэб-пляцоўцы http://www.salto-youth.net/toolfair2010d/



Падрыхтавала Клаўдыя Пражмовска

уверх

Стыпендыяльная праграма для журналістаў у Германіі


Праграма міжнароднай журналістыкі абвяшчае спабор на 10 стыпендый для маладых журналістаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 20 кастрычніка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.polsoz.fu-berlin.de/kommwiss/institut/journalistenkolleg/jil/index.html

Падрыхтавала Гося Марчык

уверх

Час супрацоўнічаць з Блок Лайф!


Блок Лайф (Bloc Life)- гэта некамерцыйная і непрыбытковая вэб-старонка, створаная ў лютым 2010, якая з’яўляецца ан-лайн архівам жыцьця пад камуністычнай і сацыялістычнай уладамі.

Кожны можа дадаць тэкст, здымкі і відэа, а таксама гісторыі і ўспаміны. Пры гэтым можна захаваць ананімнасьць. Пісаць можна на розных мовах але, у любым выпадку, усё будзе перакладацца на ангельскую мову, каб інфармацыя была даступнай для найбольшай колькасьці людзей.

Зацікаўленыя могуць зьвяртацца на эл. адрас: bloc.life.info@gmail.com

Больш падрабязная інфармацыя - на вэб-пляцоўцы www.bloc-life.com



Падрыхтавала Клаўдыя Пражмовска
уверх

Міжнародны Фэстываль кароткаметражнага кіно ў Латвіі


У Рызе з 25 да 30 траўня ладзіцца буйны кінафестываль маладых творцаў кароткаметражнага кіно, мэтай якога зьяўляецца прасоўваньне прац маладых прафесіяналаў.

У спаборы могуць удзельнічаць творцы ва ўзросьце 20-35 гадоў.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 26 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.2annas.lv



Падрыхтавала Клаўдыя Пражмовска

уверх

Стыпендыі для журналістаў з краінаў СНД


Праграма імя Графіні Марыён Дзёнхофф абвяшчае спабор стыпендыяў для маладых журналістаў з краінаў СНД.

Апошні тэрмін падачы заявак - 15 красавіка.

Дадатковая інфармацыя на вэб-пляцоўцы http://www.ijp.org/index.php?id=12&L=4.
Паводле http://adukacyja.info

уверх

Стыпендыі Фонда Герда Хэнкель


Нямецкі фонд Герда Хэнкель Стыфтунг (Gerda Henkel Stiftung) рэалізуе праграму па падтрымцы гісторыкаў у Беларусі, Украіне, Малдове й Расіі.

Апошні тэрмін падачы заявак - 1 красавіка.

Інфармацыю аб памеры стыпэндыяў глядзіце на вэб-пляцоўцы: www.gerda-henkel-stiftung.de

Інфармацыю аб афармленьні ды падачы заявак глядзіце па спасылцы: http://www.gerda-henkel-stiftung.de/content.php?nav_id=376&language=en



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Новыя ідэі і знаёмствы на форуме ў Нанце


14-15 кастрычніка ў Нанце (Францыя) адбудзецца форум маладых эўрапейцаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 траўня.

Больш падрабязная інформацыя: http://www.nantescreativegenerations.eu/

З пытаньнямі можна зьвяртацца на эл. адрасы: philippe.malinge@nantesmetropole.fr


frederique.colas@nantesmetropole.fr, nicolas.joffraud@mairie-nantes.fr.

Падрыхтавала Клаўдыя Пражмоўска

уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка