Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”




Дата канвертавання17.03.2016
Памер102.97 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 14 (333)

( 9 красавіка 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:


Дарагія калегі! 2

Адукацыя дарослых па-шведску 2

Сустрэча з Захарам Шыбекам 2

Спабор гісторый “Як я знайшоў працу?” 3

Спабор летніх адукацыйных праектаў 3

Акадэмія салідарнасьці 4

Стажыроўкі для беларускіх журналістаў 4

Летняя школа ў Варшаве 5

Праграма малых грантаў амбасады ЗША 5

Валянтэрскі форум у Менску 6

Гранты на супрацоўніцтва ў галіне культуры 7

Балтыйская міжнародная летняя школа 7





Падзеі:

уверх

Дарагія калегі!


Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” і рэдакцыя “Кронікі” віншуюць са сьвятам Уваскрасеньня Хрыстовага ўсіх, хто сьвяткуе Вялікдзень 12 красавіка!
уверх

Адукацыя дарослых па-шведску


Сябры шведзкай Асацыяцыі нефармальнага навучаньня (SV) дарослых 5 красавіка наведалі Гародню.

Штогод у навучальных гуртках для дарослых у Швецыі навучаецца каля паўміліёна чалавек.

Ужо некалькі гадоў сябры SV дзеляцца сваім досьведам па навучаньні і разьвіцьці дарослых людзей з прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый Беларусі.

У Гародні шведзкая дэлегацыя, якая складалася з 11 прадстаўнікоў Асацыяцыі з розных шведзкіх гарадоў, сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў “Цэнтр “Трэці сэктар” і “ВІТ”.

Кіраўнік дэлегацыі спадар Ленарт Фалегард адзначыў, што візыт у Гародню быў вельмі карысным.

Не выключана, што ў хуткім часе распачнецца больш шчыльнае супрацоўніцтва паміж сябрамі SV і гарадзенскімі грамадзкімі арганізацыямі.



Паводле http://t-styl.info

уверх

Сустрэча з Захарам Шыбекам


6 красавіка ў Гародні адбылася сустрэча з гісторыкам Захарам Шыбекам, які прадставіў сваю кнігу “Гарадзкая цывілізацыя: Беларусь і сьвет”.

Яна ўяўляе зь сябе курс лекцый, якія гісторык прачытаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце.

Адбылася сустрэча зь менскім дасьледчыкам у традыцыйным месцы — памяшканьні гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай школы.

Захар Шыбека распавёў, чым яго прываблівае Гародня. Ён сказаў, што горад мае вялікую гістарычную спадчыну: ён быў горадам каралеўскіх рэзыдэнцый у часы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

“Гэта для мяне вельмі сымпатычна”, — падкрэсьліў гісторык і дадаў: “Мы, дасьледчыкі гісторыі, яшчэ дасканала ня вывучылі і не асэнсавалі духоўную ролю Гародні. Гэта быў горад сьвятароў і храмаў. Ёсьць такія зьвесткі, што дзесьці напачатку 18 стагодзьдзя чвэрць насельніцтва гораду складала духавенства. Гэта быў магутны духоўны горад на беларускіх землях”.

Паводле http://www.svaboda.org

уверх



Абвесткі:


уверх

Спабор гісторый “Як я знайшоў працу?”


Інфармацыйны партал www.kariera.by запрашае да ўдзелу ў спаборы гісторый, якія адлюстроўваюць ваш асабісты досьвед пераходу ад навучаньня да працы.

Аўтараў пяці лепшых гісторый чакаюць узнагароды.

Мэта і задачы спабору – выявіць і папулярызаваць пасьпяховыя і эфектыўныя мадэлі падрыхтоўкі да прафэсыйнай дзейнасьці, пошуку працы, адаптацыі на першым працоўным месцы.

Спабор ладзіцца з 6 красавіка да 15 траўня.

З вынікамі можна будзе азнаёміцца на вэб-пляцоўцы www.kariera.by пасьля 25 траўня.

Крытэры ацэнкі дасланых гісторый:

1. Адпаведнасьць задачам спабору і правілам афармленьня матэрыялаў.

2. Поўнае раскрыцьцё тэмы.

3. Наяўнасьць высноваў і іншай карыснай для чытачоў інфармацыі.

4. Аб’ём – да 4000 знакаў.

Апошні тэрмін падачы гісторый – да 20 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.kariera.by/post-164/

уверх

Спабор летніх адукацыйных праектаў


Настаўнікі, педагогі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных
установаў, бацькі, выхавальнікі, а таксама настаўніцкія клубы,
грамадзкія арганізацыі і ініцыятыўныя групы, якія працуюць з вучнямі,
настаўнікамі і мясцовай супольнасьцю, запрашаюцца да ўдзелу ў спаборы летніх
адукацыйна-інфармацыйных праектаў.

Вітаюцца праекты, накiраваныя на грамадзянскую адукацыю, разьвіцьцё


крытычнага мысьленьня дзяцей, моладзі, педагогаў, бацькоў, мясцовага
насельніцтва. Перавагу будуць мець праекты, якія пашыраюць
дэмакратычныя каштоўнасьці, досьвед якіх можа быць карысны для калегаў,
распаўсюджаны на рэгіянальным і нацыянальным узроўні, а таксама
нізкабюджэтныя праекты. Праекты могуць быць выкананыя ў розных формах:
адукацыйныя летнікі, трэнінгі для навучэнцаў, калегаў, мясцовых
жыхароў, краязнаўчыя праекты, распрацоўка аўтарскіх інавацыйных
методык і г.д.

Для ўдзелу ў спаборы неабходна запоўніць анкету-заяўку, якая разьмешчаная па эл. адрасе http://nastaunik.info/files/f/582_ankieta_leta.doc , і даслаць яе на электронны адрас 2009leta@gmail.com.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 4 траўня.

Пра вынікі Вам паведамяць у другой палове траўня.


Агульнае палажэньне спабору:
– час правядзеньня праектаў 01.06.2009 – 30.09.2009;
– cправаздача па праекце мусіць быць здадзена не пазней за 31
кастрычніка;
– у праектах не падтрымліваюцца адміністрацыйныя выдаткі, закупка
тэхнікі, аплата валанцёрскай працы;

Паводле nastaunik.info

уверх

Акадэмія салідарнасьці


Tertio Millennio і Эўрапейскі Цэнтар Салідарнасьці запрашае да ўдзелу ў працы “Акадэміі Салідарнасьці”.

Мерапрыемствы ў межах “Акадэміі Салідарнасьці” пройдуць 19-24 ліпеня ў Гданьску.  Яны разьлічаныя, перш за ўсё, на студэнтаў і моладзевых актывістаў з Польшчы і краінаў Цэнтральнай і Усходняй Эўропы – Беларусі, Армэніі, Азэйбарджану, Эстоніі, Казахстану, Грузіі, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны.

Плянуецца, што у мерапрыемствах Акадэміі Салідарнасьці возьмуць удзел больш за 70 маладых людзей.

Падчас заняткаў, якія будуць весьціся на ангельскай мове, будуць абмеркаваныя пытаньні па зьмене грамадзкай думкі і падвышэньні ўзроўню  разьвіцьця грамадзянскай адукацыі. Лекцыі будуць чытаць вядомыя прадстаўнікі рэлігійных і палітычных арганізацыяў, такія як прафэсар Ежы Бузэк, прафэсар Анджэй Пачкоўскі, кс. Мацей Зэмба, былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валенса.

Для ўдзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы зарэзэрвавана 50 месцаў.

Галоўным чынам, “Акадэмія” накіраваная на студэнтаў, якія не дасягнулі 29- гадовага  ўзросту.

Арганізатары прадстаўляюць харчаваньне, жытло і аплочваюць праезд  цягніком (альбо любым іншым танным транспартам) да Гданьску для удзельнікаў з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Кошты пералётаў самалётам аплочвацца ня будуць.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 траўня.

Падаць заяўку можна на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://www.akademiasolidarnosci.pl/zapisz_sie/formularz.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Стажыроўкі для беларускіх журналістаў


Дэпартамент грамадзкай інфармацыі ААН абвяшчае спабор імя Рэхама Аль-Фары (Reham Al-Farra) на ўдзел у праграме стажыроўкі для журналістаў.

Заяўкі прымаюцца ад журналістаў, якія працуюць у друкаваных СМІ, на тэлебачаньні, радыё, у Інтэрнэт-выданьнях.

Стажыроўка будзе адбывацца з 8 верасьня па 16 кастрычніка.

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 красавіка.

Больш падрабязная інфармацыя зьмешчаная на ангельскай мове на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://ngo.by/files/RAF%20Memorial%20Fellowship_Announcement.

Паводле http://ngo.by
уверх

Летняя школа ў Варшаве


З 1 па 21 ліпеня Варшаўскі ўнівэрсытэт ладзіць ХІХ Міжнародную школу гісторыі і сучаснасьці Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Падчас школы з 1 па 14 ліпеня і з 19 па 20 ліпеня адбудуцца лекцыі прафэсараў з Англіі, Германіі, Польшчы, Канады і ЗША, а таксама чатыры сэмінары на розныя тэмы па выбары ўдзельнікаў.

З 15 па 18 ліпеня адбудзецца 6-ая сэсія Варшаўскай Усходнееўрапейскай Канфэрэнцыі.

Мовы школы – польская і ангельская.

Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 10 траўня.

Больш падрабязная інфармацыя на ангельскай мове зьмешчаная на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.studium.uw.edu.pl



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Праграма малых грантаў амбасады ЗША


Амбасада ЗША ў Беларусі абвясціла Праграму малых грантаў. Яе мэта - падтрымка разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці.

Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:

• грамадзкаму дыялёгу

• ахове і падтрымцы грамадзкіх інтарэсаў

• сацыяльнаму разьвіцьцю і ўзмацненьню мясцовых супольнасьцяў

• мясцоваму самакіраваньню

• гендэрнай роўнасьці

• рэформам рынкавай эканомікі

• захаваньню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэньню экалягічных і Чарнобыльскіх праблем.

Праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасьць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, уключаюць супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі ці камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур'ёзную перавагу.

Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадзкіх арганізацый.

Заяўкі мусяць:



- факусавацца на канкрэтнай мэце

- задавальняць патрэбы мэтавай аўдыторыі

- уключаць працоўны плян дасягненьня мэты

- уключаць падрабязнае абгрунтаваньне праекта

- быць сьціплымі па памерах

- адлюстроўваць сапраўдны і разумны кошт выкананьня

- уключаць усе крыніцы фінансаваньня.

Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэрыяў:



- патэнцыял для ўкладу ў развіццё  прыярытэтных сфер

- выканальнасць і фінансавая трываласць   праекта

- мінулы досвед паспяховай арганізацыі і   выканання запланаванай дзейнасці

- мінулы досвед працы з іншымі донарскімі арганізацыямі

- уласны ўнёсак арганізацыі (удзел у выдатках ).

Праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству. Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці.

Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць зьвязаныя з канкрэтнай дзейнасьцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі.

Заяўкі мусяць падавацца на ангельскай і беларускай (ці рускай) мовах.

Форму заяўкі можна знайсці тут (PDF, 121KB). Папяровыя бланкі - атрымаць у офісе ў Менску на вул. Герцэна 2а.

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у аддзеле інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасада ЗША ( Менск, вуліца Герцэна 2а) па тэлефоне: (017) 211 0567, эл.пошце:DFSGP@usembassy.minsk.by, на вэб-пляцоўцы:http://minsk.usembassy.gov/.

Паводле рассылкі БАСР
уверх





Не спазьніся!

уверх

Валянтэрскі форум у Менску


Моладзевы міжнародны форум “Валянтэрства і грамадзтва” ў межах сумеснага праекта “Падтрымка валянтэрскай працы дзяўчынак і маладых жанчын Беларусі” Дзіцячага грамадзкага аб’яднаньня “Асацыяцыя беларускіх гайдаў” і Скаўтаў Даніі ладзіць Міжнародны моладзевы форум “Валянтэрства і грамадзтва”.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.belguides.com.

За даведкамі зьвяртайцеся па тэлефонах(Velcom) 8-029 6122269, (МТС) 8 - 029 8638702, e-mail: liliasyom@yandex.ru .

уверх

Гранты на супрацоўніцтва ў галіне культуры


Грантавы спабор Эўразьвязу: “Супрацоўніцтва ў галіне культуры” ладзіцца ў межах часткі 1.3 праграмы “Культура 2007-2013 “Праекты супрацоўніцтва з трэцімі краінамі (Cooperation Projects with Third countries)”.

Апошні тэрмін падачы заявак на суфінансаваньне праектаў – 1 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю (на ангельскай мове) глядзіце на вэб-пляцоўцы: http://eacea.ec.europa.eu/culture/index_en.htm

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Балтыйская міжнародная летняя школа


Vidzeme University College у Латвіі запрашае ўзяць удзел у 11-ай Балтыйскай

Міжнароднай летняй школе, якая адбудзецца з 1 да 19 ліпеня.

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 красавіка.



Заяву  трэба запоўніць ан-лайн на вэб-пляцоўцы: http://biss.va.lv/content/form .

Паводле рассылкі belngo.info

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка