Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”




Дата канвертавання17.03.2016
Памер159.43 Kb.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 41 (403)

( 4 лістапада 2010 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:



Дні Губерта ў Гародні 2

Спабор "Прыгоды на двух колах" 3

Інтэрнэт-гульня да дня нараджэньня Агінскага 4

Канфэрэнцыя па пытаньнях сацыяльнай падтрымкі 5

Сэмінар па рэгіянальнай журналістыцы 6

Пошук партнэраў па стварэньні тэлефону даверу 6

Міжнародная канфэрэнцыя ў Харкаве 7

Канфэрэнцыя па гендэрных праблемах 8

Моладзевы летнік “Міленіум” у Фінляндыі 8

Сэмінар па стварэньні працоўных месцаў для інвалідаў 9

Амерыканская праграма абмену для беларускіх вучняў 9

Міжнародны трэнінг «Сатыра і гумар супраць фашызму» 9

Спабор праектаў ад рэгіянальнай місіі USAID 10




Падзеі:

 уверх

Дні Губерта ў Гародні


3-я Дні Губерта - грамадзкія дні Гародні сёлета пройдуць 6-7 лістапада.

Усіх ахвотных запрашаем на традыцыйную адкрытую канфэрэнцыю, дзе будуць прадстаўлены вынікі сёлетняй працы групы гісторыкаў, якія займаюцца дасьледваньнем Гародні.

Назва канфэрэнцыі - "Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры Гародні".

Запланавана праца двух секцый: “Гародня эпохі ВКЛ: дзяржава, суд, грамадзтва” і “Горад і яго жыхары ў ХІХ – ХХ стст.”

 У тэме "Помнікі Гародні: лёс і перспектывы" выступіць Сяргей Харэўскі з дакладам "Сьцёртыя сьляды. Дзейнасьць архітэктара Мікалая Чагіна ў Вільні і Горадні: досьвед і урокі".

Будуць прэзэнтаваныя выданьні 2010 года: 
1.Сьцяпан Стурэйка. Антропология культурного наследия. Взгляд на Беларусь (Мінск, 2010)
2. Алесь Смалянчук. Homo Historicus 2009 (Вільня, 2010)
3. Алесь Краўцэвіч. Гістарычны альманах том 15 (Гародня, 2009) і том 16 (Гародня, 2010).

На канфэрэнцыі будуць прадстаўленыя наступныя даклады:

Секцыя “Гародня эпохі ВКЛ: дзяржава, суд, грамадзтва”


  • Аляксей Шаланда, к.г.н. (Мінск). Гродскі суд Гарадзенскага павета ВКЛ у другой палове ХVІ–ХVІІ стст.

  • Зінаіда Антановіч (Мінск). Гарадзенскі каптуровы суд у XVII–XVIII стст.

  • Зьміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі (Мінск). Гарадзенскі магістрат у XVIII ст.

  • Паўлоўская Ганна (Гародня). Спосабы выкананьня прысудаў у Гародні XVIII ст. (на падставе тэкстаў кляштарных хронік).

  • Віталь Галубовіч, к.г.н. (Гародня). Перадсоймавы соймік Гарадзенскага павета ў XVIII стагоддзі: спроба агульнай характарыстыкі

  • Віцько Зьміцер, к.г.н. (Мінск). Гарадзенскі з'езд шляхты ВКЛ 1701 г.

  • Марыюш Савіцкі, PhD (Аполе, РП). Інструкцыі соймікаў і рэляцыі з падзеяў публічнага жыцьця другой паловы XVII ст. у Нацыянальным гістарычным Архіве Беларусі ў Гародні

  • Андрэй Мацук, к.г.н. (Мінск). Барацьба магнацкіх груповак на гарадзенскім сойміку ў панаваньне Аўгуста ІІІ

  • Кітурка Ірына, к.г.н. (Гародня). Эканамічная рада літоўскага скарбу (скарбавая камісія ВКЛ) і яе дзейнасьць у Гародні ў другой палове XVIII ст.

Секцыя “Горад і яго жыхары ў ХІХ – ХХ стст.”

  • Сяргей Токць, к.г.н. (Гародня). Чыноўнікі Горадні: сацыяльны партрэт і культура паўсядзённага жыцьця

  • Аляксандр Радзюк, к.г.н. (Гародня). Чалавек за кратамі (з гісторыі гарадзенскага крыміналу ў ХІХ ст.)

  • Вольга Сабалеўская, к.г.н. (Гародня). Габрэйскiя дзецi Гароднi у ХІХ ст.

  • Іна Соркіна, к.г.н. (Гародня). Настаўнікі і вучні Горадні ХІХ ст.

  • Аляксандр Смаляньчук, д.г.н. (Гародня). Горадня і гарадзенцы 1911 – 1915 гг. на старонках “Нашай Нівы”

  • Настасься Жарская, мгр (Мінск). "Гродненские епархиальные ведомости" як крыніца па сацыяльнай гісторыі Горадні пач. ХХ ст."

  • Ларыса Міхайлік, Phd (Гародня). Каталіцкі Касьцёл у палітычным і грамадзкім жыцьці Гродна ў 1921-1939 г.

  • Таццяна Касатая (Гародня). Кінематограф як частка гарадзенскай штодзённасьці пачатку ХХ стагоддзя.

  • Таццяна Казак, Андрэй Вашкевіч (Гародня). Фатаграфія ў гарадзкіх фотамайстэрнях (1860-1939).

Паводле рассылкі Гарадзенскага Руху за Свабоду

Паводле http://t-styl.info
уверх

Спабор "Прыгоды на двух колах"


Інтэрнэт-выданьне “Твой стыль” t-styl.info i вэб-пляцоўка гарадзенскіх раварыстаў velo.grodno.net абвяшчаюць спабор на самы цікавы аповед пра летнія раваровыя прыгоды.

Усё часьцей тэмпература набліжаецца да нуля, і некаторыя ўжо схавалі свой ровар да вясны.

Шмат хто з вас летам вандраваў на ровары па Гарадзеньшчыне ці іншых мясцінах Беларусі і сьвету, прымаў удзел ў роваровых спаборніцтвах.

Мы прапануем прыгадаць тыя цікавыя вандроўкі, падзяліцца ўражаньнямі з сябрамі і чытачамі і паўдзельнічаць у спаборы на лепшы матэрыял пра падзею веласезону 2010 г.

Каб узяць удзел у спаборы, вам неабходна да 21 лістапада зьмясьціць свой матэрыял з пазнакай “Конкурс на прыгоды” на вэб-пляцоўцы velo.grodno.net. Увага! Для гэтага трэба зарэгістравацца ў якасьці карыстальніка сайта.

Матэрыялы прымаюцца на беларускай і рускай мовах у дзьвюх намінацыях:



- лепшы аповед;

- лепшы фотарэпартаж.

Аповед можа зьмяшчаць да 5 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку) і павінен мець загаловак. Не забывайцеся ўказаць аўтара фота, калі ім не з’яўляецца аўтар самога аповеда.

Фотарэпартаж павінен складацца з 7-15 фотаздымкаў (512 px па вялікім баку), двух-трох сказаў да кожнага з іх і таксама мець загаловак. У гэтым выпадку фотаздымкі мусяць быць зроблены самім аўтарам.

Апошні тэрмін - да 21 лістапада

Цікавыя і арыгінальныя матэрыялы будуць зьмешчаны на вэб-пляцоўцы t-styl.info. Лепшыя з іх будуць вызначаны рэдкалегіяй выданьня, аўтары адабраных матэрыялаў атрымаюць каштоўныя для раварыста і турыста прызы. Вынікі спабору будуць абвешчаныя да 10 сьнежня.

Паводле http://t-styl.info

уверх


А
бвесткі
:

уверх

Інтэрнэт-гульня да дня нараджэньня Агінскага


Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Гісторыка” запрашае школьнікаў і студэнтаў 11 лістапада 2010 г. узяць удзел у інтэрактыўнай Інтэрнэт-гульні, прысьвечанай 245-годдзю з дня нараджэньня вядомага кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, якога мы пазнаем па знакамітым паланэзе “Разьвітаньне з Радзімай”. Між тым гэты славуты суайчыньнік пакінуў нам ня толькі музычную спадчыну.

Нацыянальныя камісіі Польшчы, Літвы і Беларусі па справах ЮНЭСКА рыхтуюць сумесную прапанову абвесьціць 2015 год годам Агінскага.

Ці шмат мы ведаем пра нашага суайчыньніка, юбілей якога, магчыма, будзе адзначаць увесь сьвет?

Ці адкажам на пытаньне суседзяў з Літвы, Польшчы і Расіі, хто такі Агінскі для нас, беларусаў?

Прапануем разам паразважаць пра лёсы нашага суайчыньніка і нашай краіны ў інтэрактыўнай Інтэрнэт-гульні “Наша Беларусь: разам з Міхалам Клеафасам Агінскім”.

У Інтэрнэт-гульні могуць браць удзел:

-каманды навучальных устаноў, маладзёжных грамадзкіх арганізацый і аб’яднаньняў,

-групы сяброў, якія аб’яднаны цікавасьцю да тэмы гульні,

-магчымы індывідуальны ўдзел (старшакласьнікі і студэнты, пачынаючыя педагогі) для тых, хто цікавіцца ня толькі гісторыяй, культурай роднай краіны і асобамі, якія зьмянілі яе аблічча, але і разважае над сваім месцам у грамадзтве.

Для ўдзелу ў гульні трэба зарэгістравацца, мець мажлівасьць у пазначаны час (11 лістапада ў 13.00) атрымаць праз сетку Інтэрнэт заданьні гульні, сфармаваць сваё меркаваньне, правесьці міні-дасьледваньні, распрацаваць праектныя ідэі і адправіць па электроннай пошце вынікі сваёй працы (не пазьней 11 лістапада ў 16.00).

Мова гульні – беларуская.

Рэгістрацыя ўдзельнікаў - да 10 лістапада.

Зарэгістравацца можна па эл. адрасах: newlineclub@gmail.com, yiecnewline@gmail.com, p_and@tut.by

Он-лайн гульня адбудзецца 11 лістапада 2010 з 13.00 да 16.00.

Падвядзеньне папярэдніх вынікаў, запрашэньне на майстар-клас у г. Маладзечна - да 15 лістапада.

Паведамленьне пра ўдзел у працы майстар-класа, рэгістрацыя ўдзельнікаў - да 17 лістапада.

Пра месца і час майстар-класа і экскурсіі будзе паведамлена пазьней.
уверх

Канфэрэнцыя па пытаньнях сацыяльнай падтрымкі


Нацыянальная канфэрэнцыя па выніках дасьледаваньня Індэкса грамадзянскай супольнасьці ў межах праекта АБСЕ “Разьвіцьцё патэнцыяла для ўзаемадзеяньня грамадзкіх і дзяржаўных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь” і адпаведна метадалогіі СІВІКУС “Індэкс грамадзянскай супольнасьці” ладзіцца 14 лістапада ў Менску па адрасе: зав.Бранявы, 15-а (каля Ўнівэрсытэту замежных моваў).

У выніку рэалізацыі праекта выпрацаваныя прапановы, якія падтрыманы Грамадзка-кансультатыўнай радай пры Адміністрацыі прэзідэнта і вельмі важныя для разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці Беларусі:



  • Падтрымаць ініцыятывы зьнізу па стварэньні тэматычных платформ грамадзянскай супольнасьці з удзелам НГА, зацікаўленых у супрацы з уладамі і міжнароднымі арганізацыямі ў вырашэньні актуальных пытаньняў разьвіцьця краіны.

  • Падтрымаць ініцыятыву па стварэньні агульнанацыянальнай платформы грамадзянскай супольнасьці ў Рэспубліцы Беларусь, у склад якой увойдуць прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый, дэлегаваныя тэматычнымі платформамі НГА.

  • Стварыць грамадзкія рады пры профільных міністэрствах і ведамствах.

Такім чынам, створаныя перадумовы для фармаваньня эўрапейскай мадэлі дзяржаўна-грамадзкага

ўзаемадзеяньня і ў працэсе канфэрэнцыі нам давядзецца адказаць на пытаньні: Ці гатовыя арганізацыі грамадзянскай супольнасьці пачаць дыялог з дзяржавай па прапанаванай мадэлі? Якія пытаньні варта вынесьці на абмеркаваньне?

Інфармацыя пра фармаваньне Платформы беларускай грамадзянскай супольнасьці прадстаўлена ў Інтэрнэце

На вэб-пляцоўцы па адрасе http://civilsociety.blog.tut.by.

Тэкст Нацыянальнай платформы бізнэса Беларусі на 2010 год - http://civilsociety.blog.tut.by/?p=17#more-17

Для ўнясеньня прапановаў у папярэдні варыянт Платформы і планаваньня працы ў тэматычнай групе арганізацый, якія займаюцца пытаньнямі сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, просім загадзя, разам з заяўкай удзельніка, выслаць запоўненую анкету ( у дадатку) па адрасе basw@nsys.by .

У дадатку – праграма канфэрэнцыі.

Пачатак рэгістрацыі – 11.30.

Для рэгістрацыі ўдзельнікаў канфэрэнцыі накіроўвайце па адрасе scaf@tut.by наступную інфармацыю:

1.Назва арганізацыі

2.Статус:

-Зарэгістравана (№ рэгістрацыі)

-Знаходзіцца з працэсе рэгістрацыі

3.Кантактная інфармацыя (адрас, тэлефон, факс, мэйл, вэб-пляцоўка)

4.Ці патрэбная кампенсацыя праезда (у гэтым выпадку апошні тэрмін падачы заяўкі - да 9 лістапада)

5.У працы якіх тэматычных груп вы хацелі б удзельнічаць.

Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў.
уверх

Сэмінар па рэгіянальнай журналістыцы


Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханаса Раў пры падтрымцы Амбасады ФРГ ў Беларусі ладзіць сэмінар па рэгіянальнай журналістыцы для маладых і актыўных журналістаў рэгіянальных СМІ.

Сэмінар адбудзецца 24-25 лістапада.

Пачатак заняткаў – у 11.00 у Мінскім МАЦ.

Галоўны трэнер – Іаахім Браўн, галоўны рэдактар Тёльцэр Кур'ер.

Падчас сэмінара будуць разглядацца тэарэтычныя і практычныя асьпекты рэгіянальнай журналістыкі:

-асаблівасьці нямецкай рэгіянальнай журналістыкі



-значнасьць рэгіянальнай журналістыкі ў нямецкай прэсе і онлайн-прасторы

- дзяржаўная і незалежная, лакальная і рэгіянальная прэса ў Беларусі

- агульныя і адрозныя рысы разьвіцьця рэгіянальнай журналістыкі ў Нямеччыне і Беларусі

- абмеркаваньне асаблівасьцяў заканадаўства пра друк, падтрыманьня кантактаў і абароны ўласных першакрыніцаў

- майстар-клас па журналісцкім расьследаваньні на лакальным узроўні.

Колькасьць удзельнікаў абмежаваная.

Для ўдзелу ў адборы неабходна выслаць запоўнены фармуляр і адзін з апошніх Вашых артыкулаў на эл. пошту medienakademie@ibb.by.

Апошні тэрмін – да 15 лістапада.

Іншагароднім удзельнікам прадастаўляецца нумар у гатэлі Мінскага МАЦ за кошт арганізатараў.

Фармуляр – у дадатку.

Больш падрабязная інфармацыя – па тэлефоне:  (017) 207 49 72.

уверх

Пошук партнэраў па стварэньні тэлефону даверу


Кіраўнік Смаргонскага інфармацыйнага цэнтра па навучаньні правам дзіцяці, афіцыйны прадстаўнік Child Helpline International -Amsterdam у Беларусі Уладзімір Калінін шукае партнэраў і аднадумцаў.

Child Helpline International –Amsterdam – міжнародная структура, якая аб’ядноўвае дзіцячыя тэлефонныя лініі дапамогі дзецям, якія ў бядзе. Уладзімір Калінін запрашае спецыялістаў, што працуюць з дзецьмі і выкарыстоўваюць тэлефонныя лініі – у асноўным сацыяльна-педагагічныя цэнтры гарадоў – і грамадзкія арганізацыі, якія дзейнічаюць у гэтым накірунку, да сумеснай працы па стварэньні нацыянальнай сеткі тэлефонных ліній даверу для дзяцей, як гэта зроблена ў Эўропе.

Эўрапейскія дзеці маюць адзіны бясплатны нумар, па якім могуць атрымаць параду спецыяліста і дапамогу. Раней ці пазьней такая лінія мусіць з’явіцца ў Беларусі.

Зацікаўленыя асобы могуць зьвяртацца на эл. адрас vladltd11@gmail.com.



уверх

Міжнародная канфэрэнцыя ў Харкаве


IІ міжнародная навукова-практычная канфэрэнцыя «Дзяржаўнае рэгуляваньне сацыяльнага прадпрымальніцтва і сацыяльна-адказнага бізнэсу» ладзіцца ў Харкаве 25 лістапада.

Арганізатары – Харкаўская абласная дзяржаўная адміністрацыя, Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіраваньня пры Прэзідэнце Украіне, рэгіянальны інстытут дзяржаўнага кіраваньня, грамадзкая арганізацыя «Еўрарэгіён «слабажаншчына», абласны цэнтр моладзі, абласная моладзевая арганізацыя «Саюз маладых прадпрымальнікаў».

Плануецца абмеркаваньне наступных пытаньняў:

- навуковыя і нарматыўна-прававыя асновы сацыяльнага прадпрымальніцтва і сацыяльна-адказнага бізнэсу

- гістарычны асьпект карпаратыўнай філантропіі ва Ўкраіне і Эўропе

- актуальныя праблемы і сучасны стан сацыяльнага прадпрымальніцтва

- шляхі ўдасканаленьня дзяржаўнага рэгуляваньня сацыяльнай адказнасьці бізнэсу

- дзяржаўная падтрымка прадпрымальніцтва ў моладзевым асяроддзі

- бізнэс стратэгіі, заснаваныя на праграмах карпаратыўнай сацыяльнай адказнасьці

- формула эфектыўнага сацыяльнага партнэрства ўлады, грамадзкасьці і бізнэсу

- уплыў эканамічнага крызісу на карпаратыўную сацыяльную адказнасьць.

У межах работы канфэрэнцыі прадугледжваецца правядзеньне круглага стала «Праблемы і перспектывы пабудовы ўзаемадзеяньня ўлады, грамадзкасьці і бізнэсу ў сучасных умовах» з далучэньнем прадстаўнікоў бізнэс структур, грамадзкіх арганізацый і дзяржаўных установаў, а таксама двух секцыйных паседжаньняў:

Секцыя №1: «Актуальныя праблемы і сучасны стан сацыяльнага прадпрымальніцтва»

Секцыя №2: «Перспектыўныя накірункі разьвіцьця сацыяльнай адказнасьці бізнэсу»

Канфэрэнцыя адбудзецца ў Харкаўскім рэгіянальным інстытуце дзяржаўнага кіраваньня Нацыянальнай акадэміі дзяржаўнага кіраваньня пры Прэзыдэнце Украіны (Харкаў, 61050, пр. Маскоўскі, 75) з 10.00 да 13.00.

Патрабаваньні да афармленьня матэрыялаў: Тэзісы да 4 старонак на ўкраінскай ( для замежнікаў – на рускай) мовах. Тэкст у фармаце рэдактара мовы MS Word шрыфтам «Times New Roman», памер шрыфта – 14, інтэрвал – 1,5. Параметры старонкі: зверху, знізу, справа – 1,5 см, злева – 2,5, абзац – 1,25.

На першай старонцы ў правым верхнім куце – інфармацыя пра аўтара: прозьвішча, ініцыялы, навуковая ступень, навуковае званьне, поўная назва ўстано альбо грамадзкай арганізацыі, пасада (для замежных удзельнікаў – краіна).

Назва друкуецца па цэнтры заглаўнымі літарамі (шрыфт паўтлусты). У тэксьце абавязковыя спасылкі на цытуемыя крыніцы (пасьлядоўнасьць – у пасьлядоўнасьці ўзгадваньня).

Заяўкі на ўдзел і тэзісы неабходна адаслаць па адрасе info@molod.biz.ua з пазнакай «Канфэрэнцыя» ў полі «Тэма».

Апошні тэрмін – да 10 лістапада.

Выдаткі на пражываньне, харчаваньне, трансферт – за кошт удзельнікаў. Арганізацыйны ўнёсак адсутнічае. Выданьне тэзісаў – за кошт арганізатараў.

Паводле рассылкі “Саюза маладых прадпрымальнікаў

уверх

Канфэрэнцыя па гендэрных праблемах


6-18 траўня ў Варшаве адбудзецца першая глябальная канфэрэнцыя, прысьвечаная гендэрным праблемах.

Для ўдзелу неабходна напісаць рэфэрат на прапанаваныя тэмы (ня больш за 300 словаў).

Рэфэрат мусіць быць напісаны простым тэкстам, без выкарыстаньня зносак ці іншага спэцыяльнага фарматаваньня, знакаў, акцэнтаў. Шрыфт Times New Roman 12.

Работы неабходна даслаць адначасова ўсім арганізатарам канфэрэнцыі.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.inter-disciplinary.net/at-the-interface/gender-and-sexuality/femininity-and-masculinity/

Апошні тэрмін падачы заявак – 26 лістапада.

Падаць заяўку можна па спасылцы: http://www.inter-disciplinary.net/at-the-interface/gender-and-sexuality/femininity-and-masculinity/call-for-papers/

Паводле adukacyja.info


уверх

Моладзевы летнік “Міленіум” у Фінляндыі


Летнік з’яўляецца бясплатным для ўдзельнікаў (уключаючы выдаткі на праезд).
Працэс адбору кандыдатаў адбудзецца у 2 этапы:
1) 1 лютага 2011 года будуць адабраны 100 кандыдатаў;
2) 15 сакавіка 2011 года будуць адабраны 30 чалавек, якія прымуць удзел у летніку.

Асноўныя тэмы летніку:


- зьмена клімату;
- узнаўляльныя прыродныя рэсурсы і энэргія;
- водныя рэсурсы;
- інфармацыйныя і каммунікацыйныя тэхналогіі;
- прыкладная матэматыка.

Працоўная мова - ангельская.

Аплікацыйная форму можна запоўніць тут: https://elomake.helsinki.fi/lomakkeet/22840/lomake.html.

Апошні тэрмін – 15 сьнежня.



Паводле: http://www.adukacyja.info




Не спазьніся!

уверх

Сэмінар па стварэньні працоўных месцаў для інвалідаў


ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам” запрашае да ўдзелу ў сэмінары “Асаблівасьці арганізацыі спецыялізаваных працоўных месцаў для людзей з інваліднасьцю, пошук замоваў для спецыялізаваных прадпрыемстваў” у межах праекта “Азбука стварэньня спецыялізаваных працоўных месцаў для людзей з асаблівасьцямі псіхафізічнага разьвіцьця” пры садзеяньні Праграмы Падтрымкі Беларусі 2009-2011 гг.

Апошні тэрмін - да 12.00 15 лістапада.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся да Галіны Крот па тэлефонах: (017)255 63 88, (029) 699 50 87; halinka@belapdi.org

уверх


Амерыканская праграма абмену для беларускіх вучняў


Амерыканская праграма культурнага абмену YCO запрашае вучняў старэйшых класаў з Беларусі наведаць улетку ЗША на чатыры тыдні.

Дадатковая інфармацыя, кантактныя зьвесткі: www.ycopportunity.org/yco

Форма заяўкі: https://sites.google.com/site/culturalopportunity/Program-Application 

Апошні тэрмін падачы заявак 20 лістапада.

Паводле http://nastaunik.info

уверх

Міжнародны трэнінг «Сатыра і гумар супраць фашызму»


З 28 лістапада да 1 сьнежня ў Варонежы адбудзецца міжнародны трэнінг-курс "Сатыра і гумар супраць фашызму", які арганізоўваюць Моладзевы Праваабарончы Рух, Моладзевая сетка супраць расізму й нецярпімасьці сумесна з Projekthaus Potsdam Babelsberg, Verein zur Förderung innovativer Wohn- und Lebensformen e.V.(Нямеччына) пры падтрымцы Эўрапейскай сеткі UNITED for Intercultural Action.

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 лістапада.

Больш падрабязная інфармацыя і анкета - па спасылцы: http://www.yhrm.org/advertisments/priglashaem_prinyat_uchastie_v_mezhdunarodnom_trening_kurse_satira_i_yumor_protiv_fash

З пытаньнямі зьвяртайцеся па тэл.: +7 4732- 54-55-29 альбо эл. пошце: ynri@yhrm.org



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор праектаў ад рэгіянальнай місіі USAID


Рэгіянальная місія USAID для Украіны, Малдовы і Беларусі паведамляе пра спабор на фінансаваньне праектаў, якія прадугледжваюць больш актыўны ўдзел людзей з абмежаванымі магчымасьцямі ў сацыяльна-эканамічнай дзейнасьці і ўмацоўваюць грамадзкія аб’яднаньні інвалідаў. 

Апошні тэрмін - да 15 лістапада, да 17:00 па кіеўскім часе.

Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся: kyvinfo@usaid.gov

 Інфармацыя для распаўсюду атрымана ад кіраўніка праектаў USAID/Беларусь Ягора Новікава, е-mail:jnovikau@usaid.gov , Tel.: +375-17-210-1283, вэб-пляцоўка http://belarus.usaid.gov/



Паводле http://ngo.by

уверх


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка