Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр




Дата канвертавання15.03.2016
Памер80.91 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны
ад Грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр

Трэці сектар”


а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www: sektar.cjb.net

Выпуск 192

(15 кастрычніка 2005г.)



Сёньня ў выпуску:

Супраць гандлю людзьмі

Дайце студэнтам вучыцца

Агеньчык салідарнасьці

Стартуе Беларуская Школа Лідараў

Дармовыя пераклады

На Каляды ў Летуву

Стыпэндыя для журналістаў


Над выпускам працавалі:

Алеся Бяленік (рэдактарка выпуску);

Волька Астроўская, Вітаўт Руднік












Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:


Супраць гандлю людзьмі


У Гародні адбыўся Міжнародны семінар па каардынацыі дзейнасьці ў сфэры папярэджаньня і прадухіленьня гандлю людзьмі.

Семінар быў праведзены 12-14 кастрычніка ў межах праекту ЭС/ПРААН “Барацьба з гандлем жанчынамі ў Рэспубліцы Беларусь”.

Удзельнікі сустрэчы падзяліліся досьведам працы і мерамі, якія прымаюцца па супрацьдзеяньню гандлю людзьмі ў Беларусі.

За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца да супрацоўніка па пытаньнях камунікацыі праекту Марыі Маліноўскай па тэл. (0-17) 222-49-37.



Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК









Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:



Дайце студэнтам вучыцца


Яўгена Скрабутана, студэнта трэцяга курсу філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэту імя Я. Купалы, зноў спрабуюць адлічыць з гэтай навучальнай установы.

Пра гэта Яўген даведаўся ў сераду ад прарэктара па навучальнай працы і сацыяльных пытаньнях Тацьцяны Бадзюковай, якая выклікала яго да сябе “на размову”.

– Падчас “размовы”, на якой прысутнічаў дэкан факультэта Віталь Царлюкевіч і невядомы чалавек ў цывільным, якога прадставілі універсітэцкім юрыстам. Мяне абвінавацілі ў выпуску і распаўсюдзе маладафронтаўскіх улётак, здрадзе ідэалам дзяржаўнай маладзёвай палітыкі, тэрарызме. Прыгразілі выключыць з унівэрсытэту разам з паловай аднакурснікаў, – расказаў карэспандэнту ПАГОНІ Яўген Скрабутан.

Падставай для падобнай “размовы” стаў адзін экзэмпляр улёткі фармата А4 з выявай чалавека ў масцы ды рагаткай ў руках і тэкстам “Не дазволім запляміць гонар і славу нацыі!”, які знаходзіўся на стале ў спадарыні прарэктар. Улётка была напісана ад імя Маладога Фронту, а ў якасьці кантактнага быў пазначаны нумар мабільнага тэлефону, якім карыстаўся Яўген Скрабутан.

Следства па факту распаўсюджваньня ва унівэрсытэце маладафронтаўскіх улётак працягваецца.

Падрыхтавала Волька АСТРОЎСКАЯ,

Паводле pahonia.promedia.by












Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Падзеі:


Агеньчык салідарнасьці


16 кастрычніка а 20 гадзіне нераўнадушныя грамадзяне па ўсёй беларусі запаляць свечы ў знак салідарнасьці зь людзьмі, блізкія каторых супраціўляліся існаму рэжыму і былі выкрадзеныя пры няясных абставінах. Яны змагаліся з дыктатурай і прапалі бязведаньня знаходжаньня.

Такім чынам беларускія актывісты прапануюць адсьвяткаваць Дзень беларускай салідарнасьці.

Запалі і ты

Паводле www.charter97.org









Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:


Стартуе Беларуская Школа Лідараў


Аб’яднаньне “Школа лідараў” , Варшава, Польшча адчыняе Беларускую Школу Лідараў.

Да ўдзелу ў праекце запрашаецца моладзь ва ўзросьце ад 18 да 30 гадоў, якая імкнецца працаваць на карысьць беларускага грамадзтва і якая зацікаўленая ў міжнародным супрацоўніцтве.

Тэрмін рэалізацыі праекту – 1 лістапада 2005 году – канец лютага 2006 году.

У межах праекту пройдзе 10-дзённае навучаньне ў Польшчы, падчас якога прадугледжаныя трэнінгі, сустрэчы з маладымі лідарамі з краін Цэнтральна-Усходняй Эўропы, а таксама навучальныя візіты ў польскія НГА.

Пасьля навучальнага курсу ўдзельнікі праекта падрыхтуюць пляны ўласных міні-праектаў, лепшыя зь якіх будуць адабраныя і прафінансаваныя Школай лідараў.

Зацікаўленыя павінны даслаць запоўненую анкету, а таксама кароткае апісаньне плянаў дзейнасьці ў вашым рэгіёне. Тыя, хто пройдзе першы этап спабору, будуць запрошаныя нас суразмову ў Менск.

Усе выдаткі кампенсуюцца Школай лідараў.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 25 кастрычніка. Заяўкі неабходна даслаць па эл. пошце на адрас: e-mail school.by@mail.ru.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на вэб-пляцоўцы: http://www.szkola-liderow.pl/strona/116179.html альбо па тэл. 8 029 392 45 89.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК








Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:


Дармовыя пераклады


У Сеціве зьявілася вэб-пляцоўка “Пераклады для Прагрэсу”, скіраваная дапамагчы у перакладах пісьмовых тэкстаў няўрадавым арганізацыям, якія ня маюць на гэта грашовых сродкаў.

Гэтаксама “Пераклады для Прагрэсу” маюць на мэце прыхіліць студэнтаў замежных моваў і прафэсійных лінгвістаў, якія зацікаўленыя ў атрыманьні прафэсыйнага досьведу перакладу альбо якія жадаюць больш блізка пазнаёміцца з рознымі НГА.

Гэтая вэб-пляцоўка задзіночвае перакладчыкаў-валянтэраў і НГА пасяродкам пошукавай базы дадзеных.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсьці на самой вэ-пляцоўцы “Пераклады для Прагрэсу”: www.translationsforprogress.org


Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК











Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:


На Каляды ў Летуву


Інстытут Летувы пры падтрымцы Летувіскага пасольства і “ Комсомольской правды ” ў Беларусі абвяшчае спабор для студэнтаў “Летува – наш сусед”.

Умовы спабору: патрэбна ад свайго імя напісаць праект (бізнэс-ідэю) супрацоўніцтва Летувы і Беларусі ў палітыцы, культуры, эканоміцы, грамадзкім жыцьці ды ў іншых сфэрах.

У сьнежні спэцыяльнай камісыяй будуць адабраныя 5 лепшых праектаў. Яшчэ адзін праект абяруць чытачы “ Комсомольской правды ”. У пасольстве Летувы адбудзецца прэзэнтацыя гэтых праектаў. Аўтары ідэяў сустрэнуцца з палітыкамі, эканамістамі, грамадзкімі дзеячамі і г.д.

Гэтаксама аўтары праектаў, якія перамаглі ў спаборы, перад Калядамі на некалькі дзён паедуць у Летуву.

Апісаньне праекту павінна месьціцца ня болей, чым на двух друкаваных аркушах.

Апошні тэрмін падачы праектаў – 6 сьнежня.

Ідэі патрэбна даслаць на адрас: 220005 Минск, а/я 192 альбо па эл. пошце: uljana@belkp.by з пазнакай «Летува – наш сусед».

Падрыхтавала Сашка ВЕРАЦЕЙЧЫК









Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

Абвесткі:

Стыпэндыя для журналістаў


Стыпэндыяльная праграма прапануе журналістам зь Беларусі, Украіны, Расеі ды Малдовы прайсьці навучальны курс цягам трох месяцаў у Журналісцкім каледжы пры Вольным унівэрсытэце ў Бэрліне.

Тэрмін атрыманьня стыпендыі – 01.04.06 – 30.06.06.

Побыт ў Нямеччыне ўключае ў сябе:


  • акадэмічны курс у Журналісцкім каледжы

  • практыка ў Бэрлінскім медыйным прадпрыемстве

  • заключная паездка ў іншы рэгіён Нямеччыны.

DAAD сплочвае штомесяц стыпендыю ў памеры 780 эўра, а таксама аплочвае кошты за праезд. Стыпендыянтам прапануецца пражываньне ў інтэрнаце за пазабюджэтныя сродкі.

Умовы для кандыдатаў:



  • узрост да 32 гадоў

  • быць выпускніком ВНУ ня болей 5 гадоў таму

  • мець скончаную вышэйшую адукацыю

  • некалькігадовы досьвед працы

  • добра валодаць намецкай мовай (на ўзроўні Mittelstufe).

Апошні тэрмін падачы заяўкі – 15 кастрычніка.

Заяўкі падаюцца на адрас:

Філія DAAD у Маскве

Праграма «Міжнородныя журналісты»

пр. Ленинский 95-a 119313 Москва, Россия

Тэл .: +7 095 132 24 29, факс : +7 095 132 49 88, эл. пошта: daad@daad.ru



Дадатковую інфармацыю пра праект, а таксама пералік дакумэнтаў, неабходных для заяўкі, і форму аплікацыі можна знайсьці на вэб-пляцоўцы: http://www.jil.fu-berlin.de.

Падрыхтавала Алеся БЯЛЕНІК







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка