Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання15.03.2016
Памер90.99 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 2 (321)

( 15 студзеня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:




Прэмія ARCHE гарадзенскаму журналісту 2

У пошуках ласося 2

Стыпендыі імя Лэйна Кірклянда 3

Спабор Фонда Сацыяльнага Разьвіцьця 3

Трэнінг у Брусэлі 4

Студэнцкая Школка Правоў Чалавека 4

Ан-лайн журналістыка для пачаткоўцаў 5

Сэмінары для моладзі 5

Адукацыйны праект для жанчын 6

Стыпендыі для дасьледчыкаў і творцаў 6


Стыпендыі для беларускіх студэнтаў 6

Спабор “Беларускі настаўнік 2009 года” 6




Падзеі:

уверх

Прэмія ARCHE гарадзенскаму журналісту


16 студзеня адбудзецца ўручэньне штогадовай прэміі часопіса ARCHE «За сумленнае слова» гарадзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту.

Андрэй Пачобут зьўляецца зараз карэспандэнтам польскай "Газэты Выборчай", вядзе ўласны блог у інтэрнэце. За сваю актыўную грамадзкую і журналісцкую дзейнасьць перасьледаваўся беларускімі ўладамі.

У імпрэзе возьмуць удзел Валер Булгакаў, Павал Севярынец, Павал Касьцюкевіч. Падчас яе можна будзе азнаёміцца з «вайсковым» і «ВКЛаўскім» нумарамі ARCHE, кнігамі Адама Станкевіча і Паўла Севярынца ды іншай папулярнай літаратурай на беларускай мове.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня пачнецца ў 18.30 у былой майстэрні мастака Іваноўскага па вул. Будзёнага, 48а-100 (ва ўнутраным дворыку).



уверх

У пошуках ласося


Пошук атлянтычнага ласося на рэках Астравецкага раёна зьбіраецца арганізаваць вядомая гарадзенская журналістка і актывістка экалягічнага руху Ніна Палуцкая.

Як ужо паведамляў “Твой стыль”, рэкі Астравеччыны зьяўляюцца адзіным у Беларусі месцам, куды, магчыма, на нераст прыходзіць ласось. Канчаткова падцьвердзіць ці абвергнуць гэтую вэрсыю і павінна міжнародная каманда іхтыёлагаў.

Як паведаміла “Твайму стылю” сп-ня Палуцкая, на круглым стале, які адбыўся 12 студзеня ў Астраўцы, прадстаўнікі Міністэрства аховы прыроды і Акадэміі навук Беларусі паабяцалі падтрымку гэтаму праекту.

Калі ў выніку маніторынга атрымаецца даказаць факт нерасту ласося ў Віліі і яе прытоках, то Беларусь зможа прэтэндаваць на квоту на вылаў ласося ў Балтыцы.



Паводле www.t-styl.info

уверх




Абвесткі:

Стыпендыі імя Лэйна Кірклянда


Абвешчаны чарговы спабор для кандыдатаў на атрыманьне стыпендый імя Лэйна Кірклянда на 2009-2010 навучальны год.

Галоўная мэта Праграмы (Lane Kirkland Scholarship Program) – распаўсюд досьведу Польшчы ў галіне сыстэмнай трансфармацыі. Праграма рэалізуецца ў межах 2-сэмэстравгаа курса навучаньня (для асоб з вышэйшай адукацыяй) у ВНУ Польшчы, а таксама 2-4 тыднёвых прафэсыйных стажыровак у дзяржаўных і прыватных установах і арганізацыях.

Спецыяльнасьці:

-Эканоміка і мэнэджмэнт;

-Адміністрацыя і мэнэджмэнт (бізнэс, НГА, культура, ахова навакольнага асяроддзя, ахова здароўя);

-Дзяржаўнае кіраваньне (ворганы дзяржаўнай улады і самакіраваньня);

-Адміністраваньне бізнэсу;

-Права;

-Грамадзкія навукі (сацыяльная псыхалёгія, сацыялёгія);

-Паліталёгія і міжнародныя стасункі;

-Палітыка разьвіцьця і гуманітарная дапамога.

Сёлета Праграма адрасаваная экспертам, палітыкам, супрацоўнікам ворганаў улады і самакіраваньня, прадпрымальнікам, мэнэджэрам, лідэрам НГА, дзеячам культуры і грамадзтва, выкладчыкам ВНУ, журналістам.

Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца асобы з беларускім (рускім, украінскім) грамадзянствам, ступеньню магістра, да 35 (у выключных выпадках да 40) год, з веданьнем польскай мовы, досьведам прафэсыйнай дзейнасьці ня меньш за 2 гады.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 сакавіка.

Падрабязнае апісаньне Праграмы, аплікацыі і інструкцыя па іх запаўненьні разьмешчаны на вэб-пляцоўках па адрасах: www.kirkland.edu.pl , www.fulbright.edu.pl, www.civicportal.org .

Спабор Фонда Сацыяльнага Разьвіцьця


Сусьветны Банк запрашае грамадзкія арганізацыі да ўдзелу ў спаборы Фонда Сацыяльнага Разьвіцьця 2009 (былая Праграма малых грантаў).

Праграма падтрымлівае мерапрыемствы, накіраваныя на разьвіцьцё дыялёгу і ўцягненьне ўсіх зацікаўленых бакоў у вырашэньне мясцовых пытаньняў разьвіцьця.

Гранты прадастаўляюцца ў катэгорыях (i) ад $1000 да $2000 і (ii) ад $5000 да $8000. Апошні тэрмін падачы заявак – да 12 лютага.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:



http://web.worldbank.org/

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Трэнінг у Брусэлі


"Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Бельгія) у супрацоўніцтве з Фондам Разьвіцьця Прававых Тэхналёгій (Украіна) запрашаюць да ўдзелу ў адукацыйным трэнінгу ў Брусэлі прысьвечаным пытаньням энэргетыкі і энергазьберагальных тэхналёгій.

Паездка арганізуецца ў рамках праекта па абмене вопытам паміж Эўразьвязам і Беларусьсю і, акрамя агульнага азнаямленьня з дзейнасьцю структур ЭЗ, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэньня  магчымасьцяў супрацоўніцтва ў такіх сфэрах як: ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС, энэргетыка і энергазьберагальныя тэхналёгіі, транспарт, навука і адукацыя. Мы стваралі нашу праграму, каб дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з эўрапейскімі калегамі.

Паездка запланавана на канец лютага – пачатак сакавіка 2009 г.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаем экспертаў у дадзенай галіне і навукоўцаў.

Вітаецца ўдзел як прадстаўнікоў грамадскага, так і дзяржаўнага сэктара.

Праграма прызначана для беларускіх спецыялістаў, якія працуюць у краіне.

Набор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове, перавага аддаецца кандыдатам з досьведам працы.

Ахвотныя да ўдзелу мусяць даслаць заяўку і запоўненую анкету на гэту паштовую скрыню: adukacyia@democraticbelarus.eu .

Апошні тэрмін – 10 лютага.

Выдаткі на паездку (консульскі збор за візы, страхоўка, дарога, пражываньне) кампенсуюцца арганізатарамі.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся: Phone: +32 (0)2 791 7504 (7505, 7521), Fax: +32 (0)2 535 79 00, эл. адрас info@democraticbelarus.eu, вэб-пляцоўка www.democraticbelarus.eu.

Паводле Прэсавай службы “Офіса за дэмакратычную Беларусь”

уверх


Студэнцкая Школка Правоў Чалавека


Міжнародная Студэнцкая Школка Правоў Чалавека/ Правоў Студэнтаў, якая пройдзе ў канцы лютага ў Менску, запрашае да ўдзелу студэнтаў і маладых актывістаў зь Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

У праграме  дзьвухдзённага сэмінара па навучаньні асновам Правоў Чалавека:


- стратэгіі й тактыкі абароны грамадзкіх інтарэсаў;
- вядзеньне грамадзкіх кампаній й акцый салідарнасьці;
-арганізацыя эфектыўнай грамадзкай дзейнасьці;
- абарона Правоў Студэнтаў;
- стварэньне й разьвіцьцё студэнцкіх ініцыятыў;
- новыя тактыкі абароны Правоў Студэнтаў і моладзі.

Экспэртамі й трэнерамі Школкі зьяўляюцца вядомыя праваабаронцы і экспэрты ў сфэры грамадзянскіх ініцыятыў поруч зь лідэрамі студэнцкіх рухаў і маладымі грамадзянскімі актывістамі.

У Школцы могуць удзельнічаць грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты  студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавы Правы Чалавека альбо Правы Студэнтаў.

Прымаюцца заяўкі ад кандыдатаў зь Беларусі, Расеі й Ўкраіны не старэйшых за 30 год.

Дзеля таго каб прыняць удзел у сэсіях Школкі, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адаслаць яе па адрэсе: studentHRschool@hrworld.ru .

Апошні тэрмін падачы заявак - 10 лютага.

Для ўдзельнікаў, прайшоўшых адбор, навучаньне ў сэмінарах Школкі бясплатнае, прадастаўляецца харчаваньне і пражываньне.

Дадатковая інфармацыя - па e-mail: studentHRschool@hrworld.ru .



уверх

Ан-лайн журналістыка для пачаткоўцаў


Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org” абвяшчае набор таленавітых і творчых маладых людзей для ўдзелу ў сэмінары па ан-лайн журналістыцы.

Сэмінар ладзіцца 25 студзеня ў Менску.

Мы прапануем практычную і карысную інфармацыю, якая рэальна дапаможа табе фармаваць структуру тэксту лягічна, пісаць загалоўкі, якія зачэпяць, ліды, якія будуць пабуджаць дачытаць артыкул да канца. А таксама важныя зьвесткі пра фота і графіку, тэхнічныя патрабаваньні і проста абмен думкамі і досьведам з маладымі і сталымі беларускімі журналістамі дзяржаўных і недзяржаўных выданьняў,  друкаваных і электронных газэтаў.

Апошні тэрмін падачы анкетаў – да 20-га студзеня.

Анкеты дасылайце на эл.адрас vkonkurs@gmail.com.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся: вэб-пляцоўка http://vitalbel.at.tut.by/anketa_25.doc, інфалінія:58-81-741 (МТС), 972-37-64 (Life:) – Дар’я,  321-48-76 (Velcom) – Надзея.


уверх




Не спазьніся!

Сэмінары для моладзі


Моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Розныя-Роўныя” ладзіць сэмінары ў межах праекта “Мы разам”, накіраванага на інтэграцыю і актывізацыю моладзі ад 18 да 31 года з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі без псыхічных захворваньняў і іх здаровых аднагодкаў.

Сэмінары ладзяцца з 6 па 10 лютага і з 12 па 16 сакавіка пад Менскам.

Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 31 студзеня і да 8 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – па эл. пошце different-equal@mail.ru, тэлефонах 8-029 555-68-38(МТС) , 8-017 228-53-51, па адрасе: Менск, вул.М.Лынькова 8-4, 220104.



уверх

Адукацыйны праект для жанчын


Грамадзкае аб’яднаньне “Адукацыйны цэнтар “ПОСТ” запрашае жанчын ад 20 да 40 год да ўдзелу ў праграме “У пошуках сваіх каранёў і сябе сучаснай”.

Апошні тэрмін падачы заявак – да 23 студзеня.

За больш падрабязнай інфармацыяй зьвяртайцеся па тэлефонах: Алёна Вялічка (+375 29 645 06 12), Алеся Белановіч (+375 29 878 67 79).

уверх


Стыпендыі для дасьледчыкаў і творцаў


Інстытут Культурных дасьледваньняў у Бэрліне прапаноўвае кароткатэрміновыя (3 месяцы) і доўгатэрміновыя (10 месяцаў) стыпэндыі для дасьледчыкаў, куратараў і творцаў, якія зацікаўленыя ў абмеркаваньні канцэптуальных і інтэлектуальных аспэктаў іх праектаў з калегамі з розных акадэмічных дысцыплінаў.

Апошні тэрмін падачы аплікацыяў – 22 лютага.

Падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы Бэрлінскага Інстытута Культурніцкіх дасьледваньняў http://www.ici-berlin.org.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх


Стыпендыі для беларускіх студэнтаў


У 2009 годзе Міжнародны Вышаградзкі Фонд рэалізуе спэцыяльную праграму для Беларусі. Праграма прапаноўвае беларускім студэнтам і навукоўцам 80 сэмэстраў навучаньня ў любым дзяржаўным ці прыватным унівэрсытэце Вугоршчыны, Польшчы, Чэхіі ці Славаччыны.

Апошні тэрмін падачы заявак на 2009/2010 акадэмічны год – 31 студзеня.


Дадатковая інфармацыя знаходзіца на вэб-пляцоўцы www.visegradfund.org.
Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Спабор “Беларускі настаўнік 2009 года”


Таварыства беларускай школы абвяшчае спабор для беларускамоўных
педагогаў усіх тыпаў адукацыйных і выхаваўчых установаў (ад дашкольных
да каледжаў), акрамя ВНУ, са стажам працы ня меньш за тры гады.

Апошні тэрмін – да 1 сакавіка.



Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8029–7520821.

Паводле рассылкі nastaunik.info
уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка