Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны




Дата канвертавання16.03.2016
Памер32.63 Kb.

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны














Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"


  • Пачаўся запіс на прэзентацыі аб УЗВ-7. З 1 па 11 верасня ахвотныя стаць слухачамі “Універсітэту Залатога Веку” ў сёмым акадэмічным годзе могуць запісацца для ўдзелу ў прэзентацыях.
     

  • Хочаш размаўляць на замежнай мове? Прыходзь на Tandem Evenings in Hrodna! У Гродне стартуе другі сезон Tandem Evenings. Сустрэчы - гэта магчымасць паразмаўляць на розных мовах, падзяліцца сваімі ведамі і досведам, абмяняцца культурным досведам пра іншыя краіны, сустрэць іх жыхароў і людзей, якім цікава развівацца.
     

  • Вяртанне да прыроды”: абмен у Германіі.  Васьмёра маладзёнаў прадставілі Беларусь і ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на экалагічна-спартовым абмене ў Германіі. Кірыл Дашук дзеліцца сваімі ўражаннямі.


Навіны партнёраў


  • Дабрачынная акцыя "Малюем веды" адбудзецца ў парку Жылібера. Арганізатары плануюць у гэты дзень розныя мерапрыемствы. Дзеці буду вучыцца аэраграфіі і нават змогуць пафарбаваць сапраўдны аўтамабіль, гадаваць "Дрэва жаданняў", маляваць незвычайнымі фарбамі на незвычайных матэрыялах, гуляць у настольныя гульні ад кампаніі "Кубік". Мерапрыемства адбудзецца 5 верасня.
     

  • Местачковы габрэй у Лукамор'і: пад Гродна прэзентавалі вынікі пленэру.  “Зялёны партал Гродзеншчыны” наведаў закрыццё пленэра скульптараў па дрэве ў Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы” 25 жніўня. 
     

  • Адкрыты прагляд "Свята беларускага слова – свята духоўнасці і адраджэння".  Шаноўныя гарадзенцы і госці горада!  У першую вераснёўскую нядзелю ў нашай краіне адзначаецца Свята беларускага пісьменства. З гэтай нагоды ў аддзеле краязнаўства  нашай бібліятэкі дзейнічае адкрыты прагляд "Свята беларускага слова – свята духоўнасці і адраджэння".
     

  • Прытулак для жывёл пасля пажару: праца ідзе поўным ходам, патрэбныя яшчэ рукі. Штодня ў прытулку для сабак вядуцца работы па аднаўленні будынка пасля пажару. Гараджане дапамагаюць як грашыма, так і працай, рамантуючы вальеры. Дзякуючы здарэнню многія жыхары горада сталі па-іншаму глядзець на праблему нашых чацвераногіх сяброў.
     

  • Мова Нанова” вяртаецца ў новым сезоне: цяпер у новым месцы і з асобнымі заняткамі для дзетак. Першыя заняткі “Мова Нанова Гародня” пройдуць 14-га верасня. Цяпер вывучаць беларускую мову змогуць не толькі дарослыя. Асобныя заняткі для дзетак да 12 гадоў будуць праходзіць па панядзелках і пачынацца за гадзіну да дарослых – у 18.00.
     

Магчымасці


  • Паездка ў Страсбург для беларускіх журналістаў.   13-14 кастрычніка 2015 г. у Страсбургу Савет Еўропы ладзіць канферэнцыю на тэму свабоды выказвання. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў мерапрыемстве пяць беларускіх журналістаў, якіх мае рэкамендаваць ГА “БАЖ”.
     

  • Трэнінг “Дыялог у моладзевым супрацоўніцтве”.  Курс-трэнiнг «What YOUth believe – Interfaith Dialogue in touth work» збярэ моладзь, якая цiкавiцца i займаецца міжрэлiгiйным дыялогам, i прапануе напрамкi праектаў для далейшай працы з моладдзю.
     

  • Карысны старт ад Startup Weekend Minsk.  Мерапрыемства прэзентуе 20 моцных стартапаў з прамысловага сектару і сферы паслуг. Больш за 200 чалавек збярэцца для таго, как паказаць сябе і свае ідэі, атрымаць ацэнку экспертаў, знайсці партнёраў і калег у каманду, атрымаць інвестыцыі і новыя сувязі. Падзея аб’яднае  прадпрымальнікаў, экспертаў і інвестараў на адной пляцоўцы.
     

БАСС навучыць форум-тэатру. Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання БАСС запрашае да ўдзелу ў практычным трэнінгу па авалоданні методыкай «форум-тэатр».

Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"


У выпуску: сталыя гарадзенцы дзеляцца ўражаннямі ад “Універсітэту залатога веку”, як развіваецца велаінфраструктура на Гарадзеншчыне, працягваецца прыём заявак на конкурс мясцовых ініцыятыў і іншыя навіны.

Гл. інфармацыю па спасылцы: http://3sektar.by/news/kronika-gramadskaga-zhyitstsya-garadzenshchyinyi-vyipusk-5-ad-24-lipenya-2015.html



2015 NGO "Centre "The Third Sector"
Наш адрас:
NGO "Centre "The Third Sector"
Budzionaha 48a
Hrodna 230023
Belarus


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка