Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны




Дата канвертавання20.03.2016
Памер119.09 Kb.

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 39 (507)

(10 лістапада 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Анлайн віктарына па гісторыі Гродна будзе мець працяг 2

Нямецкая арганізацыя запрашае да абмену інфармацыяй 2

Конкурс на лепшую цішотку для кампаніі «Супольна» 2

Як стварыць свой медыя-праект: бясплатны майстар-клас у Гродне 3

Гранты для журналістаў, якія даследуюць рэлігіі 4

Фестываль НГА «NeGlectingObstacles» 4

Конкурс стыпендый для вывучэння майстэрства фатаграфіі 5

Адукацыйны візіт у Польшчу для студэнтаў 5

Конкурс фатаграфій і малюнкаў 6

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый 7

Асацыяцыя ALDA абвяшчае праграму міні-грантаў 7

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс 7

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД 7




žПадзеі:



5уверх

Анлайн віктарына па гісторыі Гродна будзе мець працяг


Другая частка гістарычнай віктарыны "Лёсы, падзеі, факты", прысвечаная культурнай спадчыне Гродна цягам мінулых гадоў і стагоддзяў, адбудзецца 11 лістапада на дамене grodno.en.cx.

Першая віктарына адбылася 3 лістапада, як часта святкавання грамадскіх дзён горада - Дзён Святога Губерта. У межах гэтай іпрэзы адбыліся таксама навуковая канферэнцыя і выстава.

Лепшыя ўдзельнікі віктарыны атрымалі каштоўныя падарункі ад выдавецкай ініцыятывы "Гарадзенская бібліятэка", а пераможца - вячэру на двох у адной з гарадзенскіх кавярняў.

Аднак, уражанне ад гульні сапсавалі істотныя тэхнічныя хібы. Падчас чарговых гістарычных віктарын адміністратары дамена grodno.en.cx абяцалі выправіць сітуацыю, каб нішто не магло азмрочыць гульню.

Як і мінулым разам, удзельнікаў чакаюць 60 пытанняў па гісторыі горада над Нёманам. Гэтым разам аўтарамі гульні будуць таксама ўдзельнікі мінулай віктарыны. Чакаюцца таксама цікавыя падарункі ад праекта Энкаўнтэр.

Падрабязнасці і рэгістрацыя - тут.

Паводле http://t-styl.info
5уверх

Нямецкая арганізацыя запрашае да абмену інфармацыяй


Грамадская арганізацыя “ІкаРуС – Міжкультурная камунікацыя і руская мова” зарэгістравана ў ФРГ і працуе па наступных накірунках:

-Інтэграцыя і захаванне культурнай ідэнтычнасці ў мігрантаў

-Сацыяльныя праекты для дзяцей і моладзі ў галіне адукацыі (у т.л. абменныя праекты)

-Адукацыйныя праекты для супрацоўнікаў грамадскіх арганізацый, якія выходзяць на міжнародны ўзровень (таксама анлайн, як вэбінары).

-Адукацыйныя і навукова-даследніцкія праекты ў галіне білінгвізму (дзьве мовы як родныя)

-Сусветны конкурс “Дзеці малююць свой рускі свет” (2011-2012 - “Свет рускага слова”, удзельнікам конкурса 6-21 год).

Больш падрабязна пра дзейнасць арганізацыі Вы можаце даведацца на сайце www.bilingual-online.net і ў інфармацыйнай сетцы http://groups.google.com/group/bilingual-online .

Да сеткі Вы можаце далучыцца для распаўсюджвання сваёй інфармацыі і атрымання інфармацыі ад партнёраў.



Паводле рассылкі БАСР

5уверх

Конкурс на лепшую цішотку для кампаніі «Супольна»


Лакальны конкурс на лепшы дызайн цішоткі для кампаніі «Супольна скончым з гвалтам у дачыненні жанчын» у Беларусі блізкі да завяршэння.

На конкурс даслана больш за 50 работ ад мужчын 18-25 гадоў (адна з умоваў конкурса).

Зараз на сайце ostanovinasilie.org ідзе адкрытае галасаванне, па выніках якога вызначыцца адзін з двух пераможцаў.

Яшчэ адну цішотку абяруць сябры журы, куды ўвайшлі мастак Уладзімір Цэслер, спявачка Ларыса Грыбалёва, дызайнеры Васіль Андрэеў і Юлія Галавіна, рэкламны кансультант Юлія Ляшкевіч, каардынатар праграм ЮНФПА ў Беларусі Таццяна Гаплічнік і каардынатар Праграмы развіцця ААН у Беларусі па гендэрных пытаннях Вольга Шыбека.

Пераможца, якога вызначаць суддзі, у якасці прыза атрымае планшэтны кампутар Apple IPad, а дызайнер цішоткі, якая пераможа ў адкрытым галасаванні, - знешні жорсткі дыск на 500 гігабайт.

На сусветным конкурсе на лепшы дызайн цішоткі для кампаніі “Супольна” ў еўрапейскім рэгіёне перамог беларус Фёдар Сілянкоў.



Паводле http://naviny.by

5уверх

А
бвесткі
:

5уверх


Як стварыць свой медыя-праект: бясплатны майстар-клас у Гродне


Сваім досведам у сферы онлайн-медыяў падзеляцца з гарадзенцамі арганізатары першага ў горадзе KY-Meetup.

KY-Meetup – гэта бясплатны майстар-клас ад практыкаў.

 Рабі, навучайся, дзяліся, змяняй – такія словы адлюстроўваюць сутнасць плануемага мерапрыемства.

 Арганізатары спадзяюцца стварыць пляцоўку для стасункаў, абмену ведамі, досведам і ідэямі.

 Першы беларускі KY-Meetup адбыўся ў Менску ў верасні па тэме фатаграфіі.

 Удзельнікі гарадзенскай сустрэчы абмяркуюць асноўныя тэндэнцыі развіцця онлайн-медыяў, пазнаёмяцца з механізмамі стварэння медыя-праектаў і іх прасоўвання.

 У якасці экспертаў у Гродна выступяць рэдактары Вікторыя Навумава (партал Pro-Fashion.by), Валерый Асіпчык і Рыгор Пятровіч Белка (Newsbelarus.net), Ганна Пазняк і Вольга Капачэня (Kyky.org)

Гарадзенскі майстар-клас адбудзецца 12 лістапада па адрасе: вул. Будзёнага, 48а, корпус Б, 4 паверх, пакой 75.

 Для ўдзелу ў KY-Meetup неабходна запоўніць заяўку

Апошні тэрмін - да 15.00 11 лістапада.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Удзельнікі, якія прайшлі адбор, 11 лістапада да 17.00 атрымаюць адрасныя запрашэнні.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца культурны часопіс КУ і беларускае meetup-кам’юніці.

Партнёр КУ-мітапу ў Гродне – інфармацыйны партал “Твой стыль”.

 Больш інфармацыі тут

Паводле http://t-styl.info

5уверх

Гранты для журналістаў, якія даследуюць рэлігіі


Журналісты, якія цікавяцца напісаннем аб’ёмных артыкулаў пра рэлігіі, запрашаюцца на конкурс грантаў, разлічаных на 2 гады, памерам да 50 тысяч долараў ЗША.

Савет па даследваннях у галіне грамадскіх навук запрашае журналістаў падаць прапановы па тэматыцы даследванняў, звязаных з вывучэннем малітваў і ролі малітоўных практык у сучаснай культуры і грамадстве.

Журналісты друкаваных выданняў павінны будуць апублікаваць ад 3 да 5 артыкулаў, кожны аб’ёмам 5 тысяч словаў альбо падрыхтаваць рукапіс кніжнага аб’ёму.

Журналісты тэлерадыёвяшчання альбо інтэрнэту павінны стварыць цыкл дакументальных перадач для радыё альбо тэлебачання альбо нарысы анлайн.

Заяўнікі павінны да 1 снежня прадставіць заяву пра намер аб’ёмам 3 старонкі з апісаннем мяркуемага праекта.

Аўтары найбольш цікавых праектаў пазней пададуць на разгляд поўную прапанову па тэматыцы даследвання.

Больш падрабязная інфармацыя тут.

Апошні тэрмін – да 1 снежня.

Паводле http://baj.by

5уверх

Фестываль НГА «NeGlectingObstacles»


19-20 лістапада Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЭСКА» супольна з «Цэнтрам ініцыятывы ЮНЭСКА» (Польшча) і Foundation for European studies запрашае да ўдзелу ў Фестывалі НГА «NeGlectingObstacles» (“Пераадольваючы перашкоды”).

Мэтая аўдыторыя:

-Школьнікі старэйшых класаў і студэнты (моладзь ва ўзросце 17-25 гадоў)

Мэта мерапрыемства:

-Інфармаваць і матываваць.

Вы даведаецеся:



-Што такое NGO?

-Ці ёсць NGO ў Беларусі?

-Хто такія валанцёры?

- Дзе і як вучацца за мяжой?

- Якія існуюць бліжэйшыя праграмы па навучанні і валанцёрстве?

Мерапрыемства адбудзецца 19-20 лістапада (штодня па 3 секцыі працягам 1,5 гадзіны), пачатак у 10.30 па адрасе: г.Мінск, пр-т Машэрава, 25 офіс 241.

Колькасць удзельнікаў 20 чалавек.

Апошні тэрмін падачы заявак (у дадатку) – 16 лістапада.

Кантакты: Юлія Лемешава (тэл.: +375 29 711 70 26, е-mail: JuliaLemeshova@gmail.com ), Іна Краўчонак (тэл.: +375 29 1353830, е-mail: ina-rs@yandex.ru ).

Паводле прэс-рэлізу

5уверх

Конкурс стыпендый для вывучэння майстэрства фатаграфіі


Для навучання фатографаў у Гішпаніі вылучаюцца 3 стыпендыі.

Першая памерам 9000 еўра пакрывае ўвесь кошт магістарскай праграмы, дзьве другія – па 4,500 еўра – складаюць палову ад кошту навучання.

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 лістапада.

Дадатковую інфармацыю і спіс неабходных дакументаў можна знайсці на старонцы стыпендыі.



Паводле http://adukacyja.info

5уверх

Адукацыйны візіт у Польшчу для студэнтаў


Польска-амерыканскі фонд свабоды, фонд „Borussia”, Калегія Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расейскай Федэрацыі (Брянская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Новгородская вобласць)  на стажыроўку ў Польшчу!

У праграме “Study Tours to Poland” могуць прыняць удзел студэнты:

•    ва ўзросце ад 18 да 21 года (гады нараджэння 1990-1993), якія навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расейскай Федэрацыі  (Брянская вобласць, Калінінградская вобласць, Ленінградская вобласць і горад Санкт-Пецярбург, Новгородская вобласць) і з’яўляюцца грамадзянамі гэтых краін;

•    з высокімі паказчыкамі паспяховасці, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці.


Кандыдаты павінны да 30.11.2011 г. даслаць заяўку на ўдзел у праграме.

Заяўка кандыдата складаецца з:

•    запоўненага фармуляра заяўкі (онлайн),

•    далучаных файлаў: рэкамендацыйнага ліста, ксеракопіі пашпарта ксеракопіі заліковай кніжкі, заява кандыдата аб тым, што ён не прымаў раней удзелу ў праграме  Study Tours to Poland (у адпаведнасці з узорам).

Арганізатары праграмы бяруць на сябе выдаткі па пражыванню і харчаванню на тэрыторыі Польшчы падчас візіту.

Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту.

Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу. Арганізатары не звяртаюць прамежных коштаў, звязаных з атрыманнем візы, як, напрыклад, кошты даезду да консульства.

Удзельнікі аплочваюць выдаткі на страхаванне для атрымання ўяздной візы ў Польшчу.

Удзельнікі праграмы “Study Tours to Poland” для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў, звязаных з паездкай у Польшчу.

Удзельнікі з Беларусі атрымліваюць агульную даплату да выдаткаў на праезд у Польшчу ў памеры 100 злотых.

Выдаткі, звязаныя з выездам з Польшчы сродкамі міжнароднай камунікацыі бярэ на сябе арганізатар візіту. Ён купляе білеты на тэрыторыі Польшчы.

Апошні тэрмін – 30 лістапада.

Запоўніць форму заяўкі можна тут
Паводле http://adukacyja.info

5уверх

Конкурс фатаграфій і малюнкаў


Калі Вы захапляецеся фатаграфіяй? Маеце свой погляд на свет? Вылучаецеся актыўнай жыццёвай пазіцыяй і шукаеце спосаб данесці да грамадства свае ідэі? Тады гэты конкурс для Вас!

Да ўдзелу ў конкурсе фотаздымкаў і малюнкаў на тэму «Правы чалавека ў сучасным свеце» запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце 16-30 гадоў, гатовыя раскрыць тэму і свой нестандартны погляд на Права.

Работы дасылайце на vzgliad.napravo@gmail.com альбо прыносьце арганізатарам.

Апошні тэрмін – да 31 сакавіка.

У лісце неабходна ўказаць:

-Імя



-Узрост

-Месца навучання альбо працы

-Назва працы і дата стварэння

-Якое канкрэтна права ваша праца адлюстроўвае

-Кантактны тэлефон

Лепшыя творы будуць прадстаўленыя на выставе.

Журы вызначыць 3 пераможцаў і 3 намінантаў, якія будуць узнагароджаныя памятнымі прызамі. 

Задаць усе пытанні можна па e-mail: vzgliad.napravo@gmail.com альбо па тэлефонах: +375

29 1463830 (velcom), +375 29 8795770 (мтс)

Паводле рассылкі Belschool  
5уверх


™

Не спазніся!






5уверх

Праграма абмену Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці

Праграма Community Connections - 2012 (Сувязі Супольнасцей) ладзіць конкурс па праграме прафесійна-культурнага абмену.

Тэмы праграм, графік паездак і ўзоры анкеты можна знайсці тут:



http://belarusian.minsk.usembassy.gov/ (раздзел АБ'ЯВЫ)

Марына Арлоўская, асыстэнт па менеджменце праектаў USAID Беларусь

тэл   375 17 210 12 83, ext. 4695

Паводле  http://ngo.by/news/d3cc4b732a2d.html

5уверх

Конкурс грантаў для зарэгістраваных грамадскіх арганізацый


Фонд дэмакратыі ААН запрашае арганізацыі трэцяга сэктару да падачы заявак на атрыманьне сродкаў на праекты, накіраваныя на прасоўванне і падтрымку прынцыпаў дэмакратыі.

Тэрмін падачы заявак - 15 лістапада - 31 снежня.

Падрабязная інфармацыя пра этапы фінасавання, патрабаванні да праектаў – на сайце: www.un.org/democracyfund/Applicants/applicants_index.html

Паводле рассылкі БАСР

5уверх

Асацыяцыя ALDA абвяшчае праграму міні-грантаў


Асацыяцыя ALDA, яе партнёры “Фонд імя Льва Сапегі”і “Беларуская арганізацыя працоўных жанчын” (БАПЖ) запускаюць праект Тандэм.

Падача заявак – да 17 лістапада.

Анкеты-заяўкі і падрабязная інфармацыя – на сайце праекта http://www.alda-europe.eu/newSite/news_dett.php?id=136#ru

Кантакт: г-н Піцер Зондэргард, (Peter Sondergaard) peter.sondergaard@aldaintranet.org, +32 274 201 61.



Паводле рассылкі БАСР

5уверх

Праграма “Месца сустрэчы – дыялог” абвяшчае конкурс


Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне» пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонда «Памяць, адказнасць і будучыня» абвяшчае 4-ты конкурс праектных заявак у межах праграмы «Месца сустрэчы – дыялог».

Тэрмін прыёму праектных заявак – з 1 кастрычніка да 1 снежня.

Падрабязная інфармацыя – на сайце www.moov.by.

5уверх

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД


Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Апошні тэрмін – да 15 лістапада.

Працоўная мова конкурса – руская.

Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.

Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796,  zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў (+994506133973, obarsa@yandex.ru)



Паводле рассылкі ГА “БАЖ”

5уверх

Падтрымка пераследаваных аўтараў

Human Rights Watch шукае намінантаў з усяго свету на праграму дапамогі Hellman/Hammett. Намінантамі могуць стаць пісьменнікі, якія падвергліся палітычнаму пераследу і маюць неабходнасць у фінансавай падтрымцы.

Апошняя дата падачы анкет - 10 снежня.



Для больш поўнай інфармацыі перайдзіце па спасылцы
http://www.hrw.org/hhgrants/nominations

Паводле http://baj.by (Інфармацыя з сайта http://www.fundsforngos.org )


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка