Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны




Дата канвертавання18.03.2016
Памер124.31 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 7 (519)

(01 cакавіка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



“Дзень АПБ “ у Гродзенскім універсітэце 2

Віктар Шалкевіч будзе граць Януша Корчака 2

СБП заклікае далучыцца да стварэння “Беларускага вянка” 2

«Цэнтр «Трэці сектар» запрашае да ўдзелу ў адукацыйна-асветніцкай праграме 3

Семінар для моладзі 4

Дыстанцыйнае навучанне юрыстаў у галіне некамерцыйнага права 5

Конкурс малых справаў 2012 5

Творчы конкурс “Вольнае слова” 5

Piligrymka.by абвясціла конкурс 6

Школа адукатараў запрашае 7

Конкурс мікрагрантаў 7

Паглыблены тэматычны курс па правах чалавека 7

Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!” 8

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва 8

8





Падзеі:



уверх

“Дзень АПБ “ у Гродзенскім універсітэце


Самая масавая прыродаахоўная грамадская арганізацыя ў Беларусі прэзентуе сваю дзейнасць 4 сакавіка на канферэнцыі  “Заалагічныя чытанні-2012”.

Акрамя афіцыйнай часткі, у праграме – фільмы пра прыроду, каманднае маляванне птушкі году, слайд-шоў, падвядзенне вынікаў конкурсаў  і  ўзнагароджанне самых актыўных журналістаў.

“Дзень АПБ” ( грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны”) адбудзецца ў актавай залі юрыдычнага факультэту Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы ў корпусе на зав.Даватара, 3/1 (другі паверх).

Праграму глядзіце на сайце www.birdwatch.by

“Дзень АПБ” пройдзе ў межах “Заалагічных чытанняў-2012”, якія адбудуцца на базе факультэту біялогіі і экалогіі ГрДзУ імя Янкі Купалы 2-4 сакавіка.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Віктар Шалкевіч будзе граць Януша Корчака


У 70-ую гадавіну смерці Януша Корчака Падляская опера рыхтуецца да прэзентацыі мюзікла «Корчак» пра слыннага педагога і пісьменніка.

Прэм’ера спектакля раней адбылася ў Лондане ў Theatre Royal Playmouth, пры супрацоўніцтве з Youth Music Theatre UK, брытанскай арганізацыяй, якая займаецца прапагандай музычнага тэатра сярод моладзі.

Польская прэм’ера адбудзецца дакладна ў 70-ю гадавіну смерці героя, 6 жніўня.

У Польшчы 2012 г. аб’яўлены годам Януша Корчака (1878–1942).

Галоўную ролю выканае беларускі актор і бард Віктар Шалкевіч.

У мюзікле апавядаецца гісторыя славутага доктара, дзіцячага пісьменніка і педагога, які клапаціўся пра габрэйскіх сірот. Падзеі адбываюцца падчас нямецкай акупацыі, калі дзіцячы прытулак, якім кіраваў Корчак, быў перанесены ў Варшаўскае гета.



Паводле Польскага радыё для замежжа

уверх

СБП заклікае далучыцца да стварэння “Беларускага вянка”


ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (СБП) распачаў новую літаратурную падсерыю “Вянок беларускі” бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

СБП сумесна з выдавецтвам “Юніпак” плануе выдаць найлепшыя творы знакамітых сучасных беларускіх пісьменнікаў. Першым адкрые серыю зборнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. 100 найлепшых твораў паэта войдуць ў зборнік і арганізатары прапануюць абраць іх грамадскасці.

На працягу двух месяцаў кожны можа даслаць спіс з 10 найлепшых, на яго думку, твораў Рыгора Барадуліна на e-mail: vyanok.b@gmail.com .

Паводле http://t-styl.info

уверх

А
бвесткі
:

уверх

«Цэнтр «Трэці сектар» запрашае да ўдзелу ў адукацыйна-асветніцкай праграме


17-18 сакавіка ў Гродна адбудзецца трэнінг «Як пры дапамозе інтэрнэт-тэхналогій дасягнуць асабістых і арганізацыйных мэтаў», з якога стартуе адукацыйна-асветніцкая праграма BY_HUB.

BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, лекцыі-гасцёўні, баркэмпы, іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, блогеры, якія зацікаўленыя ў авалодванні сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі інтэрнэт-тэхналогіямі, каб эфектыўна выкарыстоўваць іх затым у сваіх праектах, рэдакцыях, арганізацыях або ініцыятывах.

На трэнінгу вы даведаецеся:

-як з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій сабраць каманду і знайсці аднадумцаў для свайго праекта, якія інтэрнэт-тэхналогіі дапамогуць вам каардынавацца ўнутры каманд і знаходзіць новых прыхільнікаў. Вы навучыцеся выбіраць асноўную інтэрнэт-платформу для свайго праекта і ствараць інтэрнэт-прадстаўніцтвы ў сетцы;

-як узаемадзейнічаць з мэтавымі аўдыторыямі і распаўсюджваць свае ідэі;

-якія віды інтэрнэт-кантэнту існуюць. Вы навучыцеся эфектыўна ствараць і распаўсюджваць кантэнт у сетцы, мабілізаваць людзей да грамадска-карысных дзеянняў, вымяраць выніковасць сваіх дзеянняў;

-што  такое асабісты брэнд у інтэрнэце і якія існуюць правілы яго пабудовы, чым карысная тэорыя сацыяльнага графа і якія мабільныя тэхналогіі для тэлефонаў Android, Apple iPhone спатрэбяцца вам падчас працы.

Мы прааналізуем у дзеянні і разгледзім такія тэхналогіі як: Twitter, Facebook, Google docs, Google calendar, Google groups, Google reader, Google alerts, Linkedin, Skype, Pamela, RSS, Mindmap, Balsamiq, editor.pho.to, Youtube, Ustream, Vimeo, Slideshare, Prezi, Fireshot, Bit.ly, Storify, WordPress, Tumblr, Foursquare, Kindle, Stanza, Soundcloud, Pledgebank і іншыя.

Мы таксама параім вам карысныя кнігі, фільмы, відэаролікі, сайты і артыкулы. Ну і, вядома, вас чакаюць новыя знаёмствы, пазітыўныя эмоцыі, групавыя заданні і прыемная атмасфера!

Трэнеры – эксперты-кансультанты па развіцці інтэрнэт-тэхналогій.

Віталь Мароз – эксперт па новых медыя, мадэратар супольнасці медыя-інаватараў MediaNext.

Сяргей Даніленка – эксперт па новых медыях, кіраўнік сіці-гайда Gloss.ua

Час правядзення: 17-18 сакавіка з 9.30 да 18.00 (субота) і з 09.30 да 16.00 (нядзеля)

Месца навучання: г. Гродна. Больш дакладны адрас будзе паведамлены адабраны для ўдзелу ў трэнінгу асобам.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць АНЛАЙН-ЗАЯЎКУ.

Апошні тэрмін - да 9 сакавіка (23.00).

Колькасць месцаў абмежаваная і таму заяўкі, дасланыя са спазненнем, разглядацца не будуць.

Інфармацыя пра вынікі адбора будзе дасланая ўдзельнікам да 14 сакавіка.

У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе: byhub2012@gmail.com

Паводле http://3sektar.by

уверх

Семінар для моладзі


Асацыяцыя беларускіх гайдаў запрашае актыўную моладзь 17-25 гадоў – сябраў грамадскіх арганізацый Беларусі – прыняць удзел у семінары “Роля моладзі і моладзевых НГА Бенларусі ў дасягненні Мэтаў развіцця тысячагоддзя (МРТ)”.

Семінар адбудзецца 17-18 сакавіка ў Мінскім раёне, пас.Калодзішчы.

У межах семінара удзельнікам даецца магчымасць пашырыць свае веды пра Мэты развіцця тысячагоддзя, пазнаёміцца з дзейнасцю ААН, беларускіх і міжнародных НГА ў дасягненні гэтых мэтаў і дадаць новыя ідэі ў дзейнасць сваёй арганізацыі ў гэтай галіне.Выдаткі па пражыванню і харчаванню ўдзельнікаў, транспартныя выдаткі іншагародніх удзельнікаў бярэ на сябе Асацыяцыя беларускіх гайдаў.

Унёсак удзельніка – 50000 рублёў.

Заяўкі на ўдзел у семінары прымаюцца па эл. пошце vikhrik@mail.ru.

Апошні тэрмін – да 6 сакавіка ўключна.

Пра вынікі будзе вядома 7 сакавіка.

Анкета-заяўка – у дадатку.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Вольгі Віхаравай па тэл. +37529-2718926 альбо эл.пошцеvikhrik@mail.ru

уверх

Дыстанцыйнае навучанне юрыстаў у галіне некамерцыйнага права


Эксперт у галіне некамерцыйнага права Сяргей Зікрацкі, уласнік Юрыдычнага агенцтва (www.ziz.by) на валанцёрскіх пачатках дапамагае Беларускай рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «аб'яднаны шлях» у навучанні юрыстаў для грамадскіх аб'яднанняў.

Перыяд навучання: сакавік 2012-снежань 2012.

У праграме могуць удзельнічаць студэнты юрыдычных спецыяльнасцей (3-5 курсы) і работнікі грамадскіх аб'яднанняў, якія хочуць пазнаёміцца з пытаннямі прававога рэгулявання дзейнасці некамерцыйных арганізацый.

Для дыстанцыйнага навучання будзе выкарыстоўвацца інтэрнэт-модуль.

Праграма разглядае пытанні пачынаючы ад асноваў дзейнасці некамерцыйных арганізацый і іх рэгістрацыі і сканчаючы гаспадарчай дзейнасцю, інтэлектуальнай уласнасцю, пытаннямі працоўнага права.

Удзельнікам праграмы будзе прадстаўлена магчымасць выказаць свае прапановы па тэматыцы курса, кааб ён быў максімальна карысным для іх.

Заяўкі ў адвольнай форме прымаюцца на эл.адрас БРГА «Аб'яднаны шлях» uwb@ngo.by. Тэл. (+ 375 29) 6 30 32 76).

Паводле http://www.ngo.by

уверх

Конкурс малых справаў 2012


Абвешчаны Конкурс малых справаў для  грамадскіх арганізацый альбо грамадзянскіх ініцыятыў, якія з'яўляюцца сябрамі Асамблеі НГА Беларусі і маюць ідэі, здольныя абуджаць грамадства.

Грамадская арганізацыя альбо грамадзянская ініцыятыва, якая мае ідэі, здольныя абуджаць грамадства, можа ўзяць удзел у конкурсе на падтрымку ўвасаблення гэтых ідэяў у малых, але важных справах.

Апошні тэрмін падачы заявак - 27 сакавіка.

Тэрмін выканання праектаў - з 1 красавіка да 30 траўня.

Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў даданым файле “announcement_2012.doc”.

Прыярытэт будзе аддавацца крэатыўным падыходам да ўцягвання новых людзей у грамадскую дзейнасць праз правядзенне грамадскіх кампаній, скіраваных на прыцягненне ўвагі да мясцовых і нацыянальных праблем. Важным будзе лічыцца акцэнт на каштоўнасці дэмакратыі і нацыянальнага адраджэння.



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Творчы конкурс “Вольнае слова”


Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» запрашае калег да ўдзелу ў штогадовым творчым конкурсе “Вольнае слова”.

Конкурс  ладзіцца з  мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў незалежных друкаваных СМІ і інтэрнэт-выданняў, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні агульначалавечых каштоўнасцяў, у тым ліку прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Удзельнічаць у конкурсе маюць права толькі сябры ГА «БАЖ».

Ад аднаго аўтара на конкурс прымаюцца не больш за 3 матэрыялы, які пабачылі свет у 2011 годзе.  

Намінацыі конкурсу:

1. Найлепшы інфармацыйны матэрыял (рэпартаж, інфармацыйнае паведамленне, інтэрв’ю).

2. Найлепшая аналітычная публікацыя (артыкул дыскусійнага, аналітычнага, тлумачальнага плану, карэспандэнцыя, рэцэнзія).

3. Найлепшая публікацыя літаратурна-мастацкага жанру ў журналістыцы (нарыс, эсэ).

4. Журналісцкае расследаванне

Вынікі творчага конкурсу ў пералічаных намінацыях шляхам тайнага галасавання падвядзе журы ў складзе 8 чалавек з ліку вядомых беларускіх журналістаў і публіцыстаў. Работы ўдзельнікаў конкурсу будуць ацэньвацца чальцамі журы па пяцібальнай сістэме.

У кожнай з чатырох вышэйпералічаных намінацый прапаноўваецца ўручэнне памятных падарункаў і ганаровых дыпломаў БАЖ.

5. Намінацыя «Дэбют» — для маладых і пачынаючых журналістаў, стаж працы якіх (альбо супрацоўніцтва з рэдакцыяй) не перавышае трох гадоў.

Пераможцу намінацыі «Дэбют» уручаецца заахвочвальная прэмія і ганаровы дыплом БАЖ.

Усе конкурсныя матэрыялы выстаўляюцца на сайце арганізацыі.

 Паважаныя сябры, свае публікацыі вы можаце перадаць у офіс ГА «БАЖ» асабіста ці даслаць па пошце заказным лістом з пазнакай на канверце «Конкурс». Наш адрас: 220030, Мінск, вул. Камсамольская, 7–32. e-mail: press@baj.by (з пазнакай «Вольнае слова»).

Апошні тэрмін – да 15 красавіка.  

Умовы конкурсу зацверджаны Праўленнем ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 10.04. 2007 г. Змяненні ва ўмовах конкурсу зацверджаны Праўленнем ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 08.12.2008 г.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў і падрабязнасці – тут



Паводле http://baj.by

уверх

Piligrymka.by абвясціла конкурс


Пераможца атрымае цудоўную магчымасць  стаць пілігрымам і наведаць  базіліку святога Пятра ў Ватыкане.

У конкурсе можа ўзяць удзел кожны ахвочы, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду.

 Галоўная ўмова ўдзелу ў конкурсе – напісаць невялікае апавяданне на тэму: “Што шукае пілігрым?”, прыкладна на 4-6 тысяч знакаў. Апавяданне мусіць быць напісаным па-беларуску і даслана на e-mail: piligrymka@tut.by .

Апошні тэрмін - 15 чэрвеня.

У лісце аўтар пазначае імя, прозвішча, нумар тэлефона і зваротны адрас.

Найбольш змястоўныя працы будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by

Пілігрымка адбудзецца  з 3 па 11 верасня 2012 г.

http://t-styl.info (паводле www.piligrymka.by)




Не спазніся!


уверх

Школа адукатараў запрашае


ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» у межах праграмы «Лятучы ўніверсітэт» ладзіць навучальны курс «Школа адукатараў».

Навучанне бясплатнае. Жытло іншагароднім слухачам курса не прадстаўляецца.

Выдаткі на праезд да месца правядзення семінара не вяртаюцца.

Для ўдзелу ў курсе неабходна запоўніць і падаць заяўку.

Апошні тэрмін – 4 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя і фармуляр заяўкі – на сайце http://centerpost.org.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне +375 29 6532531 Аляксандр Каралевіч .
уверх

Конкурс мікрагрантаў


Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняцце заяваў на мікрагранты па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды інфармаванасці аб мясцовых праблемах ў рэгіёнах Беларусі.

Апошні тэрмін падачы заяваў – да 3 сакавіка.

Заяву, складзеную паводле прыведзенага ніжэй узору трэба даслаць на адрас lida.vackova@clovekvtisni.cz
уверх

Паглыблены тэматычны курс па правах чалавека


Курс адбудзецца ў Беларускім доме правоў чалавека (Вільня), накіраваны на паглыбленне матываванымі маладымі людзьмі ведаў у галіне правоў чалавека, актывізацыю іх практычнага прымянення ў прафесійнай і грамадскай сферах.

Для ўдзелу ў конкрсе прэтэндэнт павінен запоўніць рэгістрацыйную форму (у дадатку), а таксама напісать невялікае эссе на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі (аб’ёмам не менш за 2000 знакаў з прабеламі) і даслаць на адрас: belschool@gmail.com.

Апошні тэрмін - 7 сакавіка ўключна.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, накіраваўшы пісьмовы запыт на электронны адрас: belschool@gmail.com



Паводле рассылкі Belschool

уверх

Культурна-адукацыйны праект “Discover Vilnius!”


Моладзевая асацыяцыя “StudAlliance” супольна з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае да ўдзелу ў культурна-адукацыйным праекце “Discover Vilnius!” (“Адкрый для сябе Вільню!”) вучняў 9-11 класаў беларускіх школ, навучэнцаў каледжаў і тэхнікумаў, а таксама студэнтаў.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у праекце – 3 красавіка.

Па ўсіх пытаннях наконт удзелу ў праекце Вы можаце звяртацца на электронны адрас student.ehu@gmail.com і тэлефон у Літве +370 675 16 062.

Паводле http://students.ehu.lt

уверх

Праграма Транспамежнага Супрацоўніцтва


Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшчы, выконваючы функцыі Сумеснага органа кіравання, абвяшчае конкурсны набор па Праграме Транспамежнага Супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка