Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны




Дата канвертавання27.03.2016
Памер136.9 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 18 (486)

( 19 мая 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:


Гародня далучылася да міжнароднай экалагічнай акцыі 2

уверх 2


Келіх неадэкадансу ад Ганны Аўчыннікавай 2

Філатэлістычная выстава ў Гродне 3

Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва 4

Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў 4

Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы 5

Міжнародны Форум Валанцёраў 6

Міжнародная ўзнагарода для журналістаў 7

7


Навуковая стыпендыя Фондa Каралевы Ядзвігі 8

Гранты для жаночых арганізацый 8

Патрэбныя валанцёры на інтэграцыйны летнік 8

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста 9

Конкурс Рады Еўропы і EYP для маладых журналістаў 9



Падзеі:

 уверх


Гародня далучылася да міжнароднай экалагічнай акцыі


Гародня далучылася да акцыі “500 прыборак у адзін дзень”, якая 15 мая прайшла ў Беларусі, Расіі і іншых краінах СНД у межах праекту “Мусора. Больше. Нет.”

Дата правядзення акцыі супала з міжнародным днём аховы клімату.

Дзве падзеі ў адзін дзень натхнілі гарадзенцаў аб’яднаць свае намаганні дзеля аховы прыроды і паляпшэння экалагічнай сітуацыі. Арганізаваць прыборку ў Гародні ўзяліся ўдзельнікі экалагічнага таварыства “Зялёная сетка”. Інфармацыя распаўсюджвалася праз інтэрнэт, у сацыяльнай сетцы “Вконтакте”.

Запрашаліся ўсе ахвотнікі, такіх у Гародні назбіралася 9 чалавек.

На рэспубліканскіх суботніках звычайна прыбіраюць афіцыйныя гарадскія зоны адпачынку. Па-за ўвагай застаюцца месцы адпачынку на ўскрайку горада, куды летам з’язджаюцца на пікнікі большасць гараджан. Таму ўдзельнікі акцыі абралі менавіта такое месца – бераг штучнага возера, знаёмага гарадзенцам як “Зялёнка”.

Сваёй акцыяй удзельнікі спадзяюцца прыцягнуць увагу людзей да таго, колькі смецця застаецца пасля іх адпачынку на прыродзе.

Праект унікальны тым, што пластыкавыя бутэлькі збіраліся асобна ад іншага смецця. Гэта дазволіць адправіць сабраны пластык на перапрацоўку. Аднак самім вывезці такую колькасць смецця з месца прыборкі вельмі складана, таму ўдзельнікі акцыі спадзяюцца на дапамогу з боку мясцовых улад.

Аднак, як высветлілася пазней, дамовіцца наконт вывазу смецця аказалася нялёгкай справай. Розныя гаспадаркі перакладвалі адказнасць адна на адну і адмаўляліся вывазіць смецце бясплатна. Напрыклад, каб скарыстацца паслугамі спецаўтагаспадаркі,


трэба заплаціць 170 тысяч рублёў.

Самастойна вывезці мяхі са смеццем абыдзецца таксама нятанна.

Кошт грузатаксі складае 50 тысяч рублёў, да таго ж трэба будзе заплаціць за размяшчэнне смецця на палігоне. Цяпер удзельнікі акцыі чакаюць рашэння лясной гаспадаркі, дзе паабяцалі даць адказ цягам некалькіх дзён.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Келіх неадэкадансу ад Ганны Аўчыннікавай


У серыі Гарадзенская бібліятэка выйшаў дэбютны зборнік вершаў маладой гродзенскай паэткі Ганны Аўчыннікавай.

З прадмовы, напісанай Анатолем Брусэвічам:

-У айчыннай літаратуры неадэкаданс не прадстаўлены шматлікімі імёнамі, бо яго прадстаўнікі не шукаюць сваіх “нішаў”, каб сядзець там, выпіхваючы рэальных і патэнцыяльных канкурэнтаў.

Для нас мастацтва – не гульня, не бізнэс, не вайна, але рэлігія, вера ў святую моц Слова.

Менавіта на такой веры грунтуецца і творчая свядомасць паэткі Ганны Аўчыннікавай, а яе першая кніга вершаў “Ад зачыненай брамы” – гэта шлях ад сябе, свайго сентыментальнага “ego” да ўсведамлення высокага прызначэння мастака, які становіцца стваральнікам сусвету, садзіць свой уласны сад і вольны пакідаць альбо не пакідаць зачыненай браму.

У паэтычных радках Ганны Аўчыннікавай працягвае ажыццяўляцца колішняе прароцтва Штура, які верыў, што на змену заходнееўрапейскай крызісна-супярэчлівай паэзіі павінна прыйсці славянская “паэзія паэзіі”, ля вытокаў якой стаіць Адам Міцкевіч.

Ганна Аўчыннікава скончыла філалагічны факультэт ГрДзУ імя Янкі Купалы, вучыцца ў аспірантуры па спецыяльнасці “Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства”.

Дэбютная кніга паэткі выйшла пры падтрымцы Таварыства Беларускай школы.

У бліжэйшы час адбудзецца прэзентацыя.

 Паводле http://t-styl.info
уверх

Філатэлістычная выстава ў Гродне


20 мая гродзенскае аддзяленне Беларускага Саюза філатэлістаў і Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі  ў  Гродне ў новым будынку Роlskiej Macierzy Szkolnej адкрываюць выставу з удзелам беларускіх, літоўскіх і польскіх філатэлістаў.

На выставе будуць прадстаўлены 45 калекцый.

Да ўдзелу запрашаліся ўсе ахвотныя, адгукнуліся 27 беларускіх уладальнікаў філатэлістычных калекцый (1- з Брэста,1- з Мінска, астатнія гродзенскія), 9 - з  Польшчы, 4 – з Літвы.

 Кіраўнік гродзенскага аддзялення філатэлістаў Фёдар Антонавіч Гушча:

-На выставе мы прадставім калекцыі як на гістарычныя, так і на сучасныя тэматыкі.

З гістарычных вельмі цікавыя калекцыі з Польшчы, дзе прадстаўлены выявы ўсіх польскіх каралёў. Ёсць калекцыя, прысвечаная гісторыі пошты ў Гродне (19-20 стст.), эсперанта, Чырвонаму Крыжу, птушкам Беларусі.

Вельмі цікавая, адзіная ў Беларусі, калекцыя “Слядамі Бібліі”. Настаўнік з Мастоўскага раёна сабраў маркі, якія адлюстроўваюць Стары і Новы Запаветы.

 Выстава адкрыецца ў 16 гадзін ў новым будынку Роlskiej Macierzy Szkolnej па вуліцы Гараднічанскай і будзе працаваць да 26 мая.

 Гродзенскія філатэлісты ладзяць выставы штогод. У мінулым годзе, на выставе, прысвечанай 600-годдзю Грунвальдскай бітвы, дэманстравалася 97 калекцый.

А
бвесткі
:

уверх


Прыём заявак Праграмай транспамежнага супрацоўніцтва


Міністэрства рэгіянальнага развіцця Польшы, якое выконвае функцыі Сумеснага Воргану кіравання, абвяшчае конкурсны набор транспамежных праектаў у межах Праграмы транспамежнага супрацоўніцтва Польша-Беларусь-Україна на 2007-2013 гады па наступных мерапрыемствах:

Прыярытэт 1. Павышэнне канкурэнтаздольнасці памежных тэрыторый

-Мерапрыемства 1.1. Паляпшэнне ўмоваў для развіцця прадпрымальніцтва

- Мерапрыемства 1.2. Развіццё турызму

- Мерапрыемства 1.3. Паляпшэнне доступу ў рэгіён.

Прыярытэт 2. Павышэнне якасці жыцця

- Мерапрыемства 2.1. Абарона навакольнага асяроддзя на памежнай тэрыторыі

- Мерапрыемства 2.2. Эфектыўныя і бяспечныя межы.

Прыярытэт 3. Інстытуцыянальнае супрацоўніцтва і падтрымка мясцовых ініцыятыў

-Мерапрыемства 3.1 Паляпшэнне магчымасцяў транспамежнага супрацоўніцтва на рэгіянальным і мясцовым узроўнях.

Праекты, якім прадстаўляецца падтрымка, павінны быць рэалізаваны на тэрыторыі Праграмы (памежныя рэгіёны Польшы, Беларусі і Ўкраіны).

Тэрмін падачы заявак – 30 верасня да 15.00 цэнтральнаеўрапейскага часу.

Падрабязную інфармацыю і пакет аплікацыйных дакументаў можна атрымаць у офісе Сумеснага Тэхнічнага Сакратарыяту Праграмы, у Прадстаўніцтвах у Брэсце і Львове, на сайце Праграмы www.pl-by-ua.eu.

Паводле http://www.pl-by-ua.eu
уверх

Семінар пра Еўрапейскі Саюз для выкладчыкаў


ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” 3-4 чэрвеня ладзіць семінар “Пра Еўрапейскі Саюз у вышэйшай школе: формы і метады працы”.

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі разнастайных дысцыплін ( гісторыі, паліталогіі, філасофіі, міжнародных адносінаў, культуралогіі і г.д.), звязаных з ЕС, а таксама супрацоўнікі міжнародных аддзелаў ВНУ.

Удзел у семінары дазволіць:

-пазнаёміцца з прынцыпамі і формамі працы з тэмай ЕС

-прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза, а таксама атрымаць уяўленне пра ўзаемадзеянне ЕС і РБ

-авалодаць канкрэтнымі метадамі выкладання тэмы: праца ў групах, гульні, дыскусіі, метады працы з тэкстам і г.д.

-абмяняцца вопытам выкладання тэмаў, звязаных з ЕС, у ВНУ,

-спланаваць дзеянні па выкарыстанні атрыманых звестак у выкладчыцкай дзейнасці.

У межах семінару плануецца сустрэча з супрацоўнікамі Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі па абмеркаванні актуальных пытанняў, звязаных з функцыянаваннем ЕС.

Удзельнікам семінару будуць прапанаваныя камплекты інфармацыйна-метадычных матэрыялаў па тэме семінару, якія можна будзе выкарыстоўваць у працы.

Семінар пройдзе ў Мінску, іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца пражываннем і харчаваннем.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – да 27 мая.

Форма заяўкі – у дадатку.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” з 2007 года працуе над распаўсюджваннем ведаў пра ЕС. З электроннымі варыянтамі выданняў па гэтай тэме можна азнаёміцца на сайце аб’яднання (www.centerpost.org).

Кантакты: 220028, а/с-63, Мінск, Беларусь, тэл.: + 375 29 678 15 04, E-mail: nastaunik@gmail.com

уверх

Семінар для настаўнікаў па актыўнай ацэнцы


Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».

Плануецца правесці:

- 2 семінары-знаёмствы з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў);

- 1 трэнінг для трэнераў (для настаўнікаў і метадыстаў, якія плануюць дзяліцца з калегамі набытым досведам).

У кожным з трох мерапрыемстваў прымуць удзел ад 16 да 18 слухачоў. Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны ўдзел у адукацыйнай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.

Праграма семінара прадугледжвае:  Знаёмства з метадам Актыўнай Ацэнкі, паводле якога ацэнка «дапамагае вучыцца». У шматлікіх краінах гэты метад лічыцца адным з найболей перспектыўных. Даклад Арганізацыі эканамічнага развіцця і супрацоўніцтва (OEDC) 2005 года сведчыць аб эфектыўнасці гэтага метаду для паляпшэння вынікаў навучання, матывавання агульнай цікаўнасці да жыцця і выраўноўвання адукацыйных магчымасцяў.

Тэрміны правядзення семінараў:

Семінар I: 18–19 ліпеня. 

Семінар II: 20–21 ліпеня. 

Мэты семінара:

пазнаёміць настаўнікаў з канцэпцыяй актыўнай ацэнкі;
• выкласці элементы актыўнай ацэнкі;
• выканаць з
 удзельнікамі практыкаванні па выкарыстанні актыўнай ацэнкі;
• паспрыяць прыняццю рашэння аб
 выкарыстанні (ці не) актыўнай ацэнкі.

Метады, якія будуць выкарыстоўвацца ў працэсе навучання: праца ў групах, кароткія лекцыі, мадэляванне. Курсы праводзяцца ў форме семінараў і патрабуюць актыўнасці ад удзельнікаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня.

Вядоўцы: Трэнеры праграмы «Школа навучання» Цэнтра грамадзянскай адукацыі (Варшава), якія выкарыстоўваюць у сваёй працы актыўную ацэнку.

Праграма вандроўкі ў Варшаву прадугледжвае:



- знаёмства ўдзельнікаў з польскай сістэмай адукацы;

- наведванне адукацыйных установаў, сустрэчы з настаўнікамі польскіх школ;

- сустрэчу з еўрапейскімі экспертамі па пытаннях рэформы сістэм адукацыі ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы;

- азнаямленне з мэтамі і метадамі грамадзянскай адукацы, досведам ажыццяўлення навучальных праектаў.

Тэрмін вандроўкі: кастрычнік 2011 года

Арганізатары забяспечваюць:

- Выкладанне ад дасведчаных інструктараў з найлепшых навучальных цэнтраў Польшчы.

- Магчымасць для абмену досведам і перадавой практыкай з іншымі удзельнікамі.

- Публікацыю матэрыялаў, падрыхтаваных удзельнікамі семінара.

- Сертыфікат аб заканчэнні курсу.

- Пакрыццё выдаткаў на праезд, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў.

Даты трэнінгу для трэнераў: 13–17 ліпеня.

Для ўдзелу ў трэнінгу для трэнераў запрашаюцца ўдзельнікі семінараў 2009 года па тэме “Актыўная ацэнка”, слухачы аўтарскіх курсаў М.І. Запрудскага па тэме “Актыўная ацэнка”, а таксама новыя настаўнікі і матадысты, зацікаўленыя ў тэме.

Падчас семінараў будзе адведзены час на абмен досведам паміж беларускімі ўдзельнікамі.

Калі Вы маеце чым падзяліцца, жадаеце майстар-клас ці распавесці пра свой педагагічны досвед – пазначце, калі ласка, у анкеце тэму, матэрыялы, якія Вам для гэтага спратрэбіцца. Арганізатары будуць спрыяць у памнажэнні Вашых адукацыйных набыткаў для ўсіх удзельнікаў.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас metodyka2009@gmail.com .



Паводле http://nastaunik.info
уверх

Міжнародны Форум Валанцёраў


19 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й.Раў у межах праекта “Месца сустрэчы – Дыялог” адбудзецца ІV Міжнародны Форум Валанцёраў.

На папярэдніх форумах быў распрацаваны кодэкс валанцёра, прынятая афіцыйная сімволіка, шматлікія арганізацыі прадставілі свае праекты і падзяліліся вопытам работы. Калі ў вашай арганізацыі ёсць валанцёрскі клуб і вы зацікаўлены ў развіцці валанцёрскага руху ў Беларусі – гэты форум для вас!

Вы зможаце выказаць сваю думку падчас дыскусіі, прадставіць стэнд сваёй арагнізацыі, а таксама прыняць удзел у працоўнай групе.

Харчаванне ўдзельнікаў і інфармацыйныя матэрыялы – за кошт арганізатараў. Праезд – за свой кошт.

Для ўдзелу ў Форуме Валанцёраў неабходна запоўніць заяўку (у дадатку).

Апошні тэрмін – да 20 чэрвеня.

Заяўку накіроўвайце на эл.адрас forum@ibb.by

Паводле Інфармацыйнага бюлетэню “Третий возраст”

уверх

Міжнародная ўзнагарода для журналістаў


Да ўдзелу запрашаюцца журналісты з краін з пераходнай эканомікай ці краін, якія развіваюцца. Прымаюцца заяўкі ад журналістаў і груп жўрналістаў. 

Катэгорыі ўдзельнікаў:



·        рэпарцёры, якія асвятляюць падзеі ў сваёй краіне ці рэгіёне;

·        пазаштатныя журналісты – міжнароднікі.

 Сродкі інфармацыі:

Усе тыпы сродкаў інфармацыі, акрамя блогаў і персанальных сайтаў.

 Узнагарода: пераможца атрымае прыз у памеры 5000 долараў ЗША.

 Кожны ўдзельнік павінен даслаць не больш за тры артыкулы, апублікаваныя ў перыяд з 01 чэрвеня 2010 г. Да 31 мая 2011 г.

Апошні тэрмін падачы артыкулаў - 1 чэрвеня.

Вынікі конкурсу будуць абвешчаны ў верасні 2011 г.

Узнагарода будзе уручацца пераможцу на цырымоніі, якая адбудзецца 17 лістапада ў Лондане.

 Падрабязней гл. на сайце Фонда: http://www.ksmfund.org/submission.html

Паводле http://ngo.by





уверх




Не спазьніся!


уверх

Навуковая стыпендыя Фондa Каралевы Ядзвігі


Фонд Каралевы Ядзвігі прапануе навуковым супрацоўнікам і аспірантам магчымасць стажыроўкі ў Кракаве.

Форма заяўкі тут

Апошні тэрмін падачы дакументаў - да 15 чэрвеня.

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце Ягелонскага Універсітэта



Падрыхтавала Кася Красуцка
уверх

Гранты для жаночых арганізацый


 Украінскі Жаночы Фонд абвяшчае конкурс грантаў для жаночых грамадскіх арганізацый Украіны, Беларусі і Малдовы.

Апошні тэрмін падачы праектаў – 31 мая (па даце на штэмпелі).

Аплікацыйную форму можна знайсці на вэб-старонцы http://www.uwf.kiev.ua у раздзеле «Конкурсы».

Кантакт: Ірына Стратый, інфармацыйны кансультант, эл.пошта info@uwf.kiev.ua, тэл. (044) 568 53 89.



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Патрэбныя валанцёры на інтэграцыйны летнік


ГА “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні Летняга інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера-2011”.

Даты правядзення:

11-15.07 – заезд валанцёрскай групы, падрыхтоўка стаянкі

16-25.07 – праца падчас рэалізацыі праграмы летніка

26-27.07 – уборка тэрыторыі летніка

28.07 – ад’езд

Больш падрабязная інфармацыя пра інтэграцыйны летнік – на сайце http://rrby.org/otzyv.php

Кантакты: 80295556838, e-mail: different-equal@mail.ru



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Міжнародны моладзевы фестываль СМІ YOUKI

Фестываль "YOUKI", які сёлета адбудзецца 22-26 лістапада, з'яўляецца важнай платформай для дэманстрацыі дасягненняў маладых аўстрыйскіх і замежных кінематаграфістаў.

Апошні тэрмін падачы заяўкі на ўдзел – 15 жніўня.

Форма заяўкі знаходзіцца тут

Больш падрабязная інфармацыя – на сайце YOUKI



Падрыхтавала Кася Красуцка

уверх

У Гродне пройдзе Школа зялёнага актывіста


Зацікаўленых у экалагічнай тэматыцы жыхароў Гродзенскага рэгіёна на двухдзённы пачатковы трэнінг запрашае экалагічнае таварыства “Зялёная сетка”.

Лепшыя навучэнцы атрымаюць магчымасць трапіць на тыднёвы трэнінг другога ўзроўню

на прыродзе.

Каб трапіць на трэнінг у гродзенскую школу зялёнага актывіста, неабходна запоўніць анкету і адправіць яе на эл.адрас school.meister2010@gmail.com.

Апошні тэрмін - да 22 мая.

Анкету можна знайсці па спасылцы http://greenbelarus.info/files/anketa_sza2011.doc



уверх

Конкурс Рады Еўропы і EYP для маладых журналістаў


Тэма: свабода СМІ, а канкрэтна артыкул 10 Еўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека: "Без свабоды СМІ і плюралізму меркаванняў не можа існаваць дэмакратычнае грамадства".

Апошні тэрмін - 1 жніўня.



Дасылаць працы на конкурс можна праз сайт youthmedia.eu -
http://www.youthmedia.eu/groups/136-freedom-of-the-press-2011

уверх



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка