Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны Навіны га "Цэнтр "Трэці сектар"




Дата канвертавання07.05.2016
Памер31.82 Kb.

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны















Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

29.05.2015


  • Стартаваў новы моўны праект Tandem Evenings Hrodna. ЕВС-валанцёры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” ініцыявалі новы моўны праект на базе арганізацыі. Фармат вечароў – інтэрактыўны і адкрыты для ўсіх. Сустракай людзей і размаўляй на замежных мовах – гэта галоўная ідэя ініцыятывы.
     

  • У Гродне прадставілі канцэпцыю кампаніі “Горад, прыязны да сталых людзей” Зрабіць Гродна горадам, камфортным для людзей розных пакаленняў. Такую амбітную мару маюць арганізатары Круглага стала “Горад, прыязны да сталых людзей”, які адбыўся 20 траўня ў Гродне.


Навіны партнёраў


  • МедыяЛета-2015: чатыры ў адным! Чатыры аўтарскія курсы ў рамках унікальнай для Гродна мультымедыйнай праграмы прапануе гарадзенцам установа "Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых" Студыя карысных кампетэнцый".
     

  • Do you speak English? Вы ўсё яшчэ маўчыце? Па-ангельску ўмееце толькі сыходзіць? У адказ на ангельскую гаворку здзіўлена ківаеце і міла ўсміхаецеся? Прыходзьце да нас! Пагаворым!
     

  • Конкурс “На лепшую самаробную кнігу” Конкурс праводзіцца Гродзенскай абласной бібліятэкай імя Я. Ф. Карскага з мэтай папулярызацыі кнігі і чытання праз творчасць і фантазію; стымулявання і стварэння ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сярод насельніцтва Гродзеншчыны.
     

Магчымасці


  • Трэнінг для маладых адукатараў ад Адукацыя.Інфо. Adukacyja.info ладзіць трэнінг для настаўнікаў старэйшых класаў школы, каледжаў ды ВНУ, для выкладчыкаў нефармальных курсаў і ўстаноў дадатковай адукацыі. Асаблівая перавага пры адборы будзе аддадзена выкладчыкам з малых гарадоў і вёсак.
     

  • Каледж Новай Еўропы прапануе стыпендыі для журналістаў Маладыя даследчыкі, журналісты, пісьменнікі і мастакі ва ўзросце да 40 гадоў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расіі і Украіны могуць прыняць удзел у конкурсе на атрыманне гэтых стыпендый.
     

  • Метадычны лагер «Альхоўка 2015» XXVI метадычны лагер «Альхоўка» адбудзецца з 29 чэрвеня па 5 ліпеня 2015. Цяперашняя тэма лагера - «Фарміраванне медыяграматнасці педагогаў і вучняў».
     

  • Фотаконкурс Амбасады Францыі ў Беларусі. Амбасада Францыі ў Беларусі сумесна з таварыствам "Зялёная сетка" і пры інфармацыйнай падтрымцы фотапартала "ZНЯТА" праводзіць фотаконкурс "Мой кадр у абарону прыроды".






 2015 ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Наш адрас:

ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Будзёнага 48а

Гродна 230023



Belarus










База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка