Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”




Дата канвертавання12.03.2016
Памер147.09 Kb.

Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 14 (526)

(19 красавіка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



“Гродназнаўства”: Гродна ад пачатку да 1991 года 2

У Гродне адбудзецца фэст экскурсаводаў 3

Пачаўся збор подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Гродне 3

Гродзенскі рыбалоўны клуб запрашае на веснавы фэст 4

Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах 5

Школа арт-менеджэраў «Я магу!» 5

Праграма малых грантаў амбасады ЗША 2012 6

Канферэнцыя “Крэатыўнасць у навучальным працэсе” 7

Фестываль «Твой Стыль» абвяшчае Фотабатл 7

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў 8

Выстава «Веды пра ВІЧ» у вашым горадзе 9

Зрабі шпакоўню і атрымай iPod! 9

Конкурс “АДУКАЦЫІ” 9

Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны” 9

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў 10




Падзеі:



уверх

“Гродназнаўства”: Гродна ад пачатку да 1991 года


Самыя яскравыя, запамінальныя і важныя старонкі гісторыі Гродна ў выкладанні гродзенскіх гісторыкаў Алеся Госцева, Аляксандра Дабрыяна, Святланы Марозавай, Андрэя Чарнякевіча пад рэдакцыяй Віталя Карнялюка і Вячаслава Шведа пад адной вокладкай сабрала выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка”.

Тыдзень таму прэзентацыя выдання  “Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада” прайшла  ў Гродзенскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі, днямі кніга з’явілася ў продажы ў гродзенскай кнігарні на вул.Гарнавых (кошт – 80 тысяч), наперадзе –  грамадская прэзентацыя.

 Хаця “Гродназнаўства” і не з’яўляецца афіцыйным падручнікам, кніга выкананая менавіта ў форме падручніка: тэкст падзенены на параграфы, пасля кожнага з іх ёсць пытанні да абмеркавання і заданні.

У кнізе змешчана вялізная колькасць малюнкаў, фотаздымкаў, схемаў, мапаў, копій дакументаў, іншага ілюстратыўнага матэрыялу.

Выдаўцы тлумачаць гэта імкненнем зрабіць тэксты максімальна даступнымі для сучаснага маладога чытача.

 У пошуках ілюстрацый укладальнікам  давялося перагледзіць ўсе магчымыя прыватныя архівы і калекцыі, дзякуючы чаму знайшліся ўнікальныя матэрыялы.

На базе гэтых матэрыялаў “Гарадзенская бібліятэка” запачаткавала  Цэнтр дакументацыі па гісторыі Гродна.

“Далучэнне да мінулага свайго роднага горада, веданне трагічных іслаўных старонак яго гісторыі робіць сучасных гараджан мацнейшымі, пераконвае ў тым, што менавіта яны – гродзенцы – з’яўляліся (і з’яўляюцца!) галоўнымі аўтарамі гісторыі Гродна, – піша ў прадмове да кнігі доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.

 Гісторыі, што складаецца якраз з мараў і ўчынкаў, мужнасці і баязлівасці, любові і нянавісці, гонару і рабалепства, працавітасці і ляноты яго жыхароў. У пэўным сэнсе кожны з нас піша гісторыю свайго горада.

Гэта неабходна разумець, каб адчуваць сябе яго Гаспадаром і ўсведамляць уласную адказнасць за яго сённяшні дзень і будучыню”.

 

У трыццаці васьмі параграфах на 330 старонках змясціліся найважнейшыя падзеі гісторыі Гродна, інфармацыя пра сотні гістарычных асобаў, якія спрычыніліся да падзей гарадзенскай гісторыі, аповеды пра славутых гарадзенцаў, успаміны сведкаў, апісанні помнікаў дойлідства, спіс літаратуры для тых, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй.


 Каардынатар “Гарадзенскай бібліятэкі” Павал Мажэйка:

 -  Мы атрымалі тэксты па гісторыі Гародні да канца 1990-ых гадоў, але вырашылі прыгожа скончыць 1991-ым годам.



Гэта час, калі Беларусь атрымала незалежнасць (у тым ліку і дзякуючы стогадовым намаганням жыхароў Гародні), здабыла свае нацыянальныя сімвалы.

Мы вырашылі, што гісторыя на гэтым скончылася, і пачалася палітыка. Перыяд пасля 1991 года і ў жыцці Гародні, і ў жыцці ўсёй Беларусі  яшчэ патрабуе свайго асэнсавання.

 Да гэтых падзей мы яшчэ вернемся.

 Паводле http://t-styl.info

уверх

У Гродне адбудзецца фэст экскурсаводаў


Мала ведаеш гісторыю Гродна? А можа думаеш, што ведаеш пра родны горад усё?

21-22 красавіка далучайся да бясплатных экскурсій па нестандартных маршрутах!

Галоўная ідэя прымеркаванага да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў (18 красавіка) “Фэста экскурсаводаў” - прыцягненне ўвагі людзей да праблемы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, а папросту – помнікаў, побач з якімі яны жывуць і каля якіх праходзяць кожны дзень.

 Падчас леташняга "Фэсту" гродзенцы мелі магчымасць далучыцца да чатырох экскурсій. Сёлета прапановаў у 2 разы больш.

 21 красавіка

- “Гародня кінатэатральная”. 11.00 сустэча каля Драмтэатра. Экскурсаводы - Таццяна Казак, Таццяна Касатая.

- “На крок ад заўтра: падзеі верасня 1939 года ў гісторыі Гародні”. 13.00 сустрэча каля помніка Гарнавых (Стары мост). Вядзе Андрэй Чарнякевіч.

- “З гісторыі гродзенскай чыгункі”. 15.00 сустрэча каля воданапорных вежаў Кася і Бася на вул. Свердлава. Экскурсавод Таццяна Касатая.

- “Маляванне святлом. Гарадзенскія фотамайстэрні ў 19 ст.” 17.00 сустрэча ў скверы за палацам тэкстыльшчыкаў (перад Домам побыту). Экскурсавод Таццяна Казак.



22 красавіка

 - “Гісторыя пажараў у Гародні”. 11.00 сустрэча каля фантана на Савецкай плошчы. Вядзе Мечыслаў Супрун

- Музей пажарнай службы. 12.00 сустрэча каля пажарнай каланчы. Вядзе Ірына Качан.

- “Гарадзенскімі шляхамі В.Быкава”. 13.30 сустрэча каля помніка В.Д. Сакалоўскаму на вул. Савецкай. Экскурсавод Ігар Ламека

- “Маргінальная Гародня”. 16.00 сустрэча каля Фарнага касцёла. Вядзе Сяргей Раманаў.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Пачаўся збор подпісаў за помнік Каліноўскаму ў Гродне


16 красавіка Гарадзенская арганізацыя Маладога Фронту распачала збор подпісаў за ўвекавечанне памяці паўстанцаў 1863 г. у Гародні.

Адпаведныя лісты накіраваныя ў чыноўніцкія структуры.

 Аптымальным месцам для помніка актывісты лічаць пляцоўку перад будынкам былога Аблсавпрафу, фактычна каля муроў падамініканскай гімназіі, якая была адным з ачагоў паўстання.

 Насупраць будынку гімназіі па адрасе знаходзіцца т.зв. «Дом Фукса» (вул. Савецкая 7), дзе неаднаразва гасціў правадыр паўстання, – тут павінна б паўстаць памятная шыльда. Аб месцах, павязаных з падзеямі 1863 г. «Твой Стыль» папярэдне ўжо пісаў.

 «Справа ў тым, – распавядае кіраўнік арганізацыі Алесь Кіркевіч, – што рашэнне аб ўсталяванні помніка Каліноўскаму і двух памятных шыльдаў было прынята Гродзенскім гарвыканкамам яшчэ ў 1989 г.

 

У выніку паўстала толькі адна шыльда, якая да рэмонту красавалася на будынку чыгуначнага вакзалу...



 Зыходзячы з гэтага, мы хацелі б нагадаць чыноўнікам аб надыходзячым 150-годдзі паўстання, і аб імаверным падарунку, які яны маглі б зрабіць гарадзенцам, выканаўшы рашэнне 89-га году аб усталяванні шыльды ды помніка».

Мясцовыя арганізацыя МФ (сябар Асацыяцыі Няўрадавых Арганізацыяў, Літва) яшчэ ў 90-х гадах дамагалася выканання чыноўнікамі свайго слова, адначасова нагадваючы гарадзенцам аб памятных старонках гісторыі горада.



Паводле http://t-styl.info
уверх

Гродзенскі рыбалоўны клуб запрашае на веснавы фэст


Фестываль па рыбнай лоўлі  “Веснавы фідэр-2012” пройдзе  22 красавіка на возеры каля вёскі Луцкаўляны.

У праграме фэсту:



- Спаборніцтвы паміж рыбаловамі. Пераможцы будуць прадстаўляць Гродна на спаборніцтвах больш высокага ўзроўню: Чэмпіянаце і Кубку Беларусі.

- Майстар-клас па фідэрнай і паплавочнай лоўлі рыбы з удзелам вядомых мінскіх спартсменаў, пераможцаў і прызёраў рэспубліканскіх спаборніцтваў Аляксандра Яўмененкі і Аляксандра Высоцкага.

 Рэгістрацыя ўдзельнікаў спаборніцтваў пачнецца ў 7.30.

Рыбная лоўня пройдзе з 9 да 13 гадзін, пасля чаго здабыча рыбаловаў будзе ўзважвацца і вызначацца пераможцы.

З 14 да 16.30 гродзенскія аматары рыбнай лоўлі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класе.

А завершыць фэст уха.

 Да ўдзелу ў фэсце “Вясновы фідэр-2012” запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Грашовы ўнёсак удзельніка – 40 тысяч беларускіх рублёў.

Падрабязная інфармацыя пра фэст і схема праезду да месца правядзення змешчаная на сайце арганізатараў – ГА “Гродзенскі рыбалоўны клуб”  

Старшыня грамадскага аб’яднання Вадзім Смалякоў:

-Спаборніцтвы па фідэры ў Гродне ладзяцца ўпершыню.



Чым больш гродзенцаў атрымаецца сабраць, тым лепш. Нашая асноўная мэта – вызначыць лепшых, тых, хто зможа пасля прадставіць Гродна на іншых спаборніцтвах.

Пераможцы атрымаюць грашовыя сертыфікаты: на гэтыя мэты пойдуць грашовыя ўнёскі ўдзельнікаў “Веснавога фідэру – 2012”.

Паводле http://t-styl.info
уверх


А
бвесткі
:

уверх

Інтэграцыйны летнік мае патрэбу ў валанцёрах


Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае да ўдзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні інтэграцыйнага намётавага летніка “Круглае возера – 2012”.

Удзельнікамі летніка стануць маладыя людзі ад 18 да 31 года. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі змогуць паўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама з карысцю адпачыць.

Такое ўзаемадзеянне дапамагае ўдзельнікам разабрацца ў сабе, зразумець іншых, пераконвае ў тым, што толькі праз актыўныя дзеянні кожны з нас можа зрабіць сваё жыццё лепшым.

Месца правядзення летніка: бераг Плешчаніцкага водасховішча (каля 85 км ад Мінска).

Для падрыхтоўкі і правядзення летніка арганізатарам неабходная дапамога валанцёраў у перыяд з 2 да 17 ліпеня Больш падрабязна

Арганізатары просяць адгукнуцца ўсіх, хто можа дапамагчы.

Кантакты: e-mail: different-equal@mail.ru, тел. +375 29 5556838. http://www.rrby.org

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Школа арт-менеджэраў «Я магу!»


Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока» абвясціла набор у Школу ART-менеджэраў — «Я магу!».

Удзел у школе дасць магчымасць для самарэалізацыі творчай моладзі, а таксама дапаможа развіць у яе ўдзельнікаў лідэрскія і арганізатарскія здольнасці.

Усе ўдзельнікі Школы змогуць рэалізаваць сваю ідэю ў межах пляцоўкі "Арт Сядзіба".

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 17 да 25 гадоў.

Каб прыняць удзел у школе, неабходна даслаць заяўку, пазначыўшы імя, прозвішча, узрост, адукацыю, кантакты (тэлефон, e-mail, skype, «id» у vkontakte), цікаўнасці, адказ на пытанне адносна жадання ўдзелу ў школе, на электронны адрас: artsiadziba@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 20 красавіка.

Падрабязную інфармацыю пра Школу ART-менеджэраў — «Я магу!» глядзіце па спасылках:
http://vk.com/siadziba
http://www.facebook.com/groups/artsiadziba
http://twitter.com/artsiadziba
http://artsiadziba.by

Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Праграма малых грантаў амбасады ЗША 2012


Праграма малых грантаў амбасады ЗША абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў на 2012 год для  беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных  арганізацый па праектах, якія спрыяюць грамадскаму дыялогу, ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў, сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў, мясцоваму самакіраванню, інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва, гендэрнай роўнасці, рэформам рынкавай эканомікі і захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблем.

У 2011 годзе Праграма малых грантаў амбасады ЗША выдаткавала 29 грантаў беларускім недзяржаўным арганізацыям, якія ажыццяўляюць сваю праектную дзейнасць па ўсіх рэгіёнах краіны.

Агульны кошт фінансавання склаў 600 000 долараў ЗША.

Былі падтрыманы маладзёжныя адукацыйныя праграмы, скіраваныя на развіццё сацыяльнай актыўнасці і валанцёрства ў разнастайных напрамках дзейнасці: прадухіленне гвалту над дзецьмі, захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны, ахова навакольнага асяроддзя, развіццё маладзёжнага прадпрымальніцтва і мастацкай творчасці.

Прафінансаваныя праекты спрыяюць супрацоўніцтву недзяржаўных і дзяржаўных арганізацый па аказанні юрыдычнай дапамогі сацыяльна неабароненым і малазабяспечаным групам насельніцтва і садзейнічаюць стварэнню партнёрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі дзелавых колаў, дзяржаўных і недзяржаўных  арганізацый.

Падтрыманыя ініцыятывы ствараюць умовы для развіцця прадпрымальніцтва праз распаўсюд ведаў пра крэдытную кааперацыю і магчымасці экатурызму ў сельскай мясцовасці. У межах прафінансаваных праектаў прадстаўлены інавацыйныя праграмы па інтэграцыі ў грамадства людзей з абмежаванымі магчымасцямі, па прадухіленні дамашняга гвалту і прафілактыцы ВІЧ/СНІД, а таксама па захаванні нацыянальнай гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі -http://belarusian.minsk.usembassy.gov/small_grants2012.html



Паводле рассылкі БАСР
уверх

Канферэнцыя “Крэатыўнасць у навучальным працэсе”


Настаўнікі, практыкі, бацькі, навучэнцы, выкладчыкі запрашаюцца да ўдзелу ў канферэнцыі ў Рызе 14-15 верасня.

Гэтая канферэнцыя дае магчымасць абмеркавання апошніх дасягненняў у галіне адукацыі, а менавіта ўключэння ў навучальны працэс крэатыўнага мыслення.

Канферэнцыя мае практычную накіраванасць, таму кандыдатам пажадана ўключыць практычныя рэкамендацыі выкладання ў свае заяўкі. Тэма крэатыўнага мыслення будзе разглядацца ў дачыненні да моўнай адукацыі, матэматыцы, мастацтва і сацыяльных навук, дашкольнай адукацыі і г.д.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, настаўнікі і адміністратары, якія працуюць у розных узроўнях сістэмы адукацыі: ад дашкольнай да вышэйшай і адукацыі дарослых. Навучэнцы, бацькі і практыкі таксама вітаюцца.

Арганізатары канфэрэнцыі прапануюсь да 10 грантаў для школьных настаўнікаў, якія пакрыюць рэгістрацыйны ўзнос для ўдзелу ў канферэнцыі.

Фінансавыя ўмовы - стыпендыя дэдлайн: 30/04/2012 http://ta-teachers.eu/conference-2012

Больш падрабязную інфу глядзіце на сайце канферэнцыі.

Паводле http://adukacyja.info

уверх

Фестываль «Твой Стыль» абвяшчае Фотабатл


Любіш фатаграфаваць? Займаешся фотажурналістыкай? Маеш свае крэатыўнае бачанне свету? Тады першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» для цябе!

Што такое ФотаБатл? Гэта экспрэс-турнір для фатографаў-аматараў, гатовых прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні ў фотамайстэрстве і крэатыў у спаборніцтве з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу.

Правілы і ўмовы ўдзелу – у раздзеле ФОТАБАТЛ

Збяры каманду і стань пераможцам ФотаБатла!

Правілы турніра вельмі простыя: каманды са ўсёй краіны ў адзін дзень адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту турніра.

На выкананне задання камандам даецца 8 гадзін. Пасля сканчэння адведзенага часу каманды павінны даслаць на электронны адрас каардынатараў ФотаБатла па 5 здымкаў у кожнай з зададзеных тэматычных серый. Усе здымкі дасылаюцца на адрас festyval2012@gmail.com з пазнакай “ФотаБатл”. Патрабаванні да здымкаў будуць дасланыя ўсім заяўленым да ўдзелу ў турніры камандам напярэдадні ФотаБатла.

Журы конкурса вызначыць як каманды-пераможцы па кожнай з серый, так і каманду-пераможцу ў агульным заліку.

Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы. Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль” (25-27 мая 2012 г., г. Гродна), дзе атрымаюць узнагароды і падарункі ад арганізатараў і партнёраў Фестывалю.

Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, –  сабраць сваю каманду з 3-5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы і даслаць яе на адрас festyval2012@gmail.com

Апошні тэрмін – да 5 мая.

Першы агульнабеларускі ФотаБатл «Твой Стыль» адбудзецца 12 мая.

Прымі ўдзел ў фотабатле, праяві СВОЙ Стыль!

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па адрасе festyval2012@gmail.com, а таксама па тэл. +375299453615 (Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла ў межах ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”).

ФотаБатл-Анкета каманды

Паводле http://3sektar.by

уверх

Нацыянальны конкурс для маладых журналістаў


Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” і грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой стыль”.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы.

Усе заяўляемыя на конкурс тэкставыя матэрыялы павінны быць дасланыя арганізатарам у электронным выглядзе разам з анкетай удзельніка на адрас festyval2012@gmail.com.

Апошні тэрмін - не пазней за 1 мая.

Усе намінанты будуць запрошаныя для ўдзелу ў ІІІ Фестывалі моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” у Гродне, дзе і будуць агучаныя імёны пераможцаў.

У якасці галоўных прызоў пераможцам конкурсу будуць стажыроўкі ў рэдакцыях замежных СМІ, а таксама іншыя прэстыжныя ўзнагароды. Пераможцаў у спецыяльных намінацыях будуць вызначаць заснавальнікі намінацый. Узнагароджванне пераможцаў спецнамінацый таксама адбудзецца ў час Фестываля.

Падрабязная інфармацыя - тут.

уверх




Не спазніся!


уверх

Выстава «Веды пра ВІЧ» у вашым горадзе


БГА «Пазітыўны рух» прапануе супрацоўніцтва па арганізацыі фотавыставы «Веды пра ВІЧ» у гарадах Беларусі.

Фотапраект ужо пабываў у Мінску, Светлагорску і Гомелі. Водгукі можна прачытаць на сайце www.pmplus.by.

Кантактная асоба – Таццяна Жарнасек, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю,

тэл. 8029-332-85-76, E-mail: vohzik@mail.ru, Skype: tatsiana_btr, movement.plus@gmail.com



уверх

Зрабі шпакоўню і атрымай iPod!


Рухавік і грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвяшчаюць конкурс на лепшую шпакоўню.

Апошні тэрмін - да 29 красавіка.

З пытаннямі звяртайцеся да арганізатараў на эл.адрас ruhavik.com@gmail.com альбо ВКантакце vk.com/ruhavik.

уверх

Конкурс “АДУКАЦЫІ”


Каманда сайта абвяшчае конкурс на лепшы здымак, серыю здымкаў, калаж ці відэа на тэму "Адукацыя — стыль жыцця!".

Дасылайце здымкі на электронную скрыню adukacyja@gmail.com .

Апошні тэрмін — 1 мая.

Паводле http://www.adukacyja.info

уверх

Конкурс “Гісторыі “Жывой вясны”


Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» абвясціла  конкурс фотаздымкаў, відэа і цікавых гісторый, звязаных з першымі назіраннямі птушак - пасланак вясны.

1. Вы назіраеце за прылётам птушак пасланак вясны (белы бусел, вясковая ластаўка, звычайная зязюля, чорны свіргуль і шчурка-пчалаедка),

2. Вы рэгіструеце сваё назіранне на сайце Жывой Вясны www.springalive.net 

3. Пасля рэгістрацыі на сайце www.birdwatch.by змяшчаеце ў раздзеле "Нашы назіранні" свае фота і відэа птушак і цікавыя гісторыі, звязаныя з назіраннямі за імі.

 З пытаннямі па размяшчэнні Гісторый Жывой Вясны звяртайцеся да мадэратара Яўгена Сліжа  на эл.адрас tyteishi@gmail.com .

Аўтары лепшых гісторый, фотаздымкаў, відэа атрымаюць прызы (фотатавары на вызначаную суму ў адной з інтэрнэт-крамаў).



Паводле http://t-styl.info

уверх

Конкурс для маладых пісьменнікаў і перакладчыкаў


Прыём твораў на конкурс маладых пісьменнікаў “Экслібрыс”, абвешчаны ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", працягваецца. 

Апошні тэрмін падачы - 1 траўня.

Узрост удзельнікаў да 35 гадоў.

Заяўкі можна дасылаць на адрас sbp@lit-bel.org, пазначыўшы тэмай ліста “Экслібрыс”. У лісце ўдзельнікі мусяць напісаць сваё імя, прозвішча, дату нараджэння, кантактныя нумары тэлефонаў ды e-mail.



Прэсавая служба СБП (lit-bel.org)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка