Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”




Дата канвертавання17.03.2016
Памер140.57 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 22 (534)

(12 кастрычніка 2012 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёння ў выпуску:



Звальненнем пагражаюць яшчэ аднаму выкладчыку Гродзенскага ўніверсітэта 2

Універсітэт Залатога Веку зноў адкрывае дзверы 3

Даступныя мультымедыі на службе сацыяльна значных арганізацый 4

Семінар па нефармальнай адукацыі ў Мінску 4

Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз 5

Стыпендыі ўрада Чэхіі 5

“60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60 6

Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд” 6

Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя” 7

Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе? 7

IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае 8

«У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў 8

Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ» 8

Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр” 9






Падзеі:



уверх

Звальненнем пагражаюць яшчэ аднаму выкладчыку Гродзенскага ўніверсітэта


Інфармацыя пра гэта ў пачатку тыдня з'явілася ў інтэрнэце. Сітуацыю патлумачыў ва ўласным блогу сам Ігар Кузьмініч – сябра ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, якому пагражае звальненне з універсітэта за публікацыі ў інтэрнэце.

«За што можна звальняць? Дык ці мала за што... Але, далібог, я нідзе не чуў, каб звальнялі за тое, за што збіраюцца звольніць мяне.

Паколькі ў інтэрнэце ў апошнія дні з'явілася інфармацыя аб маім маючым адбыцца звальненні з універсітэта імя Янкі Купалы, я палічыў патрэбным распавесці пра тое, як разгортвалася гэтая сітуацыя і чаму, на мой погляд, мяне хочуць звольніць.

Прыблізна ў пачатку чэрвеня гэтага года мяне разам з дэканам юрыдычнага факультэта тэрмінова выклікалі да рэктара. Я нават не мог сабе ўявіць прычыну выкліку і думаў, што гэта звязана з атрыманнем новага даручэння, як гэта здаралася некалькі разоў раней.

Але размова, у якой удзельнічаў рэктар, два прарэктары і дэкан, пайшла зусім пра іншае. Мне паказалі раздрукоўкі двух маіх казак: пра пагоню «Хто такі белы рыцар на белым кані з белым мячом», і «Як узнік беларускі сцяг» (пра бел-чырвона-белы сцяг), а таксама маю нататку пра «Нашу ніву».

У мяне высвятлялі, ці мае гэта матэрыялы і ці не сорамна мне за тое, што я зрабіў. Я быў так моцна шакаваны, што нават не меў што адказаць! Сказаў толькі, што гэта сапраўды мае матэрыялы і мне за іх не сорамна, а што тычыцца казак, то яны нават карыстаюцца некаторым попытам у інтэрнэце.

У жніўні ў інтэрнэце распачалася дыскусія адносна артыкула Анатоля Тараса і я вырашыў выказаць сваё меркаванне па дадзенай тэме. У выніку, у канцы месяца я меў другую размову з адміністрацыяй універсітэта адносна маіх матэрыялаў у інтэрнэце.

Пасля той размовы я рыхтаваўся да звальнення з 1 верасня. Было непрыемна, але я разумеў, што калі адміністрацыя ўніверсітэта паабяцала звальненне, то зробіць гэта. Але, як гэта ні дзіўна, ніякіх крокаў па звальненню з боку адміністрацыі не было здзейснена і я пачаў думаць, што мяне проста палохалі. Адзінае, што было зроблена – мяне вызвалілі ад абавязкаў намесніка дэкана юрыдычнага факультэта па практыцы і прафарыентацыі.

...У верасні 2012 года сваё 15-годдзе святкавала грамадскае аб'яднанне «Цэнтр «Трэці сектар». Мне, як аднаму з заснавальнікаў і актыўных сябраў гэтай зарэгістраванай афіцыйна арганізацыі, прапанавалі напісаць некалькі словаў у якасці віншавання. Мае словы, разам з віншаваннямі іншых сябраў «Цэнтру «Трэці сектар», змясцілі на вэб-старонку арганізацыі.

Пасля публікацыі гэтага матэрыяла са мной зноў сустрэліся і паведамілі, што прынятае рашэнне пра тое, што я не магу знаходзіцца ва ўніверсітэце з-за маёй грамадскай пазіцыі і павінен да канца верасня напісаць заяву з просьбай аб звальненні па асабістым жаданні.



Чытаць цалкам

 Паводле http://t-styl.info



уверх


Універсітэт Залатога Веку зноў адкрывае дзверы


Урачыстае адкрыццё ужо чацвёртага навучальнага года ў гэтым маштабным і ўнікальным праекце, скіраваным на інтэлектуальную, сацыяльную і фізічную актывізацыю сталых людзей, адбылося 11 кастрычніка.

Зала ў гарадзенскім доме культуры “Цветліт” была амаль цалкам запоўненая новымі “абітурыентамі” і мінулагоднімі навучэнцамі.

Імпрэза распачалася прывітальным словам старшыні ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўта Рудніка, які ў гэтым навучальным годзе па сумяшчальніцтву будзе весці гурток для будучых журналістаў “Залатое пяро”, і каардынатаркі праекта Ланы Руднік. Цёплымі словамі таксама вітала прысутных старшыня Рады УЗВ Марыя Станіславіч.

Удзельнікі імпрэзы пазнаёміліся з гісторыяй Універсітэта Залатога Веку, прынцыпамі працы праекта, паглядзелі два фільмы, прысвечаныя мінулагодняму выпускному. Асобна была прадстаўленая кожная секцыя, колькасць якіх у гэтым годзе ўзрасла да 17 (!).

Сярод новых можна назваць секцыі “Нямецкая мова”, “Асновы прадпрымальніцтва”, “Эсперанта”, “Мода, стыль і прыгажосць”, “Псіхалагічнае здароўе”, “Адкрыты паказ”, “Залатое пяро”. Працягнуць сваю працу секцыі па вывучэнню ангельскай, польскай, беларускай моў, “Сад мары”, “Падарожжы ў часе і прасторы”, “Йога”, “Беларускія вячоркі”, “Акадэмія мастацтваў Залатога Веку”, кампутарныя курсы і гурток па фотамайстэрству “Жыццёвы дзённік”.

Вядучыя гурткоў прадставіліся і коратка анансавалі, чым хто будзе займацца. У канцы кожны жадаючы мог яшчэ запісацца ў тую ці іншую секцыю ці змяніць адну на другую.

Пра адметнасці чацвёртага набору і ўнікальнасць праекта кажа Лана Руднік, каардынатарка праграмы Універсітэт Залатога Веку:

 “У гэтым годзе мы прапанавалі новую сістэму набору - спачатку ўсе ахвотныя маглі прысутнічаць на прэзентацыях (такіх прэзентацый мы зрабілі 10 для малых групаў па 12-15 чалавек), на якіх падрабязна распавядалі пра праграму, пра яе прынцыпы, пра сістэму навучання. Кожны пасля атрыманай інфармацыі прымаў рашэнне ці навучацца ў УЗВ ці не. Ахвотных было вельмі шмат: мы атрымалі каля 200 заявак, пры наяўных 100 месцах. Такая вялікая колькасць жадаючых сведчыць аб тым, што ў нашым горадзе вельмі мала асяродкаў менавіта для людзей, якія ўжо выйшлі на пенсію і адчуваюць сябе незапатрабаванымі.



Думаю, што ўнікальнасць нашай праграмы ў тым, што яна дазваляе адчуць сябе актыўным і патрэбным чалавекам, дае магчымасці развівацца ва ўсіх сэнсах. Таксама, што не менш важна, мы з любоў’ю і ўвагай ставімся да кожнага нашага навучэнца.

 Для мяне УЗВ – гэта атмасфера цеплыні і ўвагі, абмену досведам, гэта выклік і вялікая частка майго жыцця. Страшна было пачынаць у 2010, бо гэта была новая для нас дзейнасць і шмат сілаў спатрэбілася, каб наладзіць працу. Ды шмат сілаў спатрэбіцца яшчэ. Але, як казала мая бабуля: “Вочы баяцца, а рукі робяць”.

Заняткі ў секцыях распачнуцца 15 кастрычніка.

Паводле http://t-styl.info

уверх

А
бвесткі
:

уверх


Даступныя мультымедыі на службе сацыяльна значных арганізацый


«NewGroupMedia» запрашае  актыўных грамадскіх дзеячоў ва ўзросце ад 18 гадоў да ўдзелу ў трэнінгу па працы з відэакантэнтам у Новых Мэдыях для грамадскіх актывістаў.

Трэнінг пройдзе ў Мінску 26-28 кастрычніка (падрабязнасці будуць паведамленыя пасля адбору).

Мэта трэнінгу: даць тэарэтычныя і практычныя веды па працы з прафесійным відэа-абсталяваннем, напісанні сцэнара і працэсу відэаздымкі, а таксама мантажу.

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на пражыванне і харчаванне.


Апошні тэрмін падачы заявак - 15 кастрычніка.

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца ў даданым файле “anketa_trening”, і даслаць яе на электронны адрас: newmediaschool2012@gmail.com



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Семінар па нефармальнай адукацыі ў Мінску


Як нефармальная адукацыя звязаная з модным прынцыпам “live long styding” - адказ на семінары “Грамадзянскага форума”, які ладзіцца ў Мінску 27-28 кастрычніка.

Семінар па арганізацыі навучальных гурткоў, функцыяванні нефармальнай адукацыі, развіцці трэнерскіх кампетэнцый.

Арганізатар - Рэспубліканская Грамадская Маладзёжная Арганізацыя “Грамадзянскі форум” (www.civilforum.eu).

Эксперты-трэнеры навучаць майстрэству арганізацыі гурткоў. Госці з паўночных еўрапейскіх краін падзеляцца досведам функцыявання сістэмы адукацыі ў сваёй краіне.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя, актыўныя, ініцыятыўныя людзі ад 16 да 25 гадоў, зацікаўленыя ў рэалізацыі ўласных адукацыйных праектаў і самаразвіцці.

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анкету і даслаць разам з фотаздымкам пазначаўшы тэму ліста “make hurtok” на паштовую скрыню - cf.minsk@gmail.com.

Апошні тэрмін – да 21 кастрычніка.

Пражыванне, праезд, харчаванне ўключана за кошт арганізатараў. Рэгістрацыйны ўнёсак 58.700 тысяч бел.рублей (на кава-паўзу, арганізацыйныя выдаткі). Наведванне ўсіх заняткаў абавязковае.



уверх

Прыдумай слоган для Радыё Свабода і атрымай прыз


Прыдумай яркі крэатыўны слоган для Радыё Свабода і выйграй новы iPod Nano 6-га пакалення альбо электронную кнігу Kindle. 

Удзельнічаць можа кожны карыстальнік інтэрнэту. Шорт-ліст найбольш цікавых прапановаў будзе вызначаны журы, а галасаванне за пераможцу адбудзецца на сайце Радыё Свабода.

Каб стаць удзельнікам конкурса трэба:


  1. Далучыцца да суполак Радыё Свабода уКантакце ці лайкнуць суполку ў фэйсбуку.

  2. Пад паведамленнем пра конкурс змясьціце ў каментарах свой варыянт слогана. Прымаецца не больш за 3 варыянты ад адной асобы.

  3. Зрабіць перапост паведамлення пра конкурс на сваю старонку ў кантакце ці фэйсбуку.

Апошні тэрмін – 22 кастрычніка.

Сярод аўтараў слоганаў, якія выканаюць умовы, рэдакцыя абярэ 10 найлепшых прапановаў. Аўтары атрымаюць кніжкі і дыскі ад Радыё Свабода ў падарунак.

Пры дапамозе інтэрнэт-галасавання будуць вызначаныя тры найлепшыя слоганы, аўтары якіх атрымаюць галоўныя прызы:

1 месца — Apple iPod Nano 8gb

2 месца — электронная кніга Amazon Kindle,

3 месца — плэер iRiver E300.

Cлоганы-пераможцы будуць выкарыстоўвацца ў рэкламнай прадукцыі Радыё Свабода.

Паводле svaboda.org

уверх

Стыпендыі ўрада Чэхіі


Чэская Амбасада ў Мінску абвясціла прадастаўленне наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў 2013-2014 навучальным годзе:

- 5 стыпэндый для навучання па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў/магістраў на чэскай мове. Праграма прызначаная для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання курсаў па вывучэнні чэскай мовы з наступнай здачай уступных іспытаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прадастаўленні стыпэндыі будзе аддавацца кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі і сельскую гаспадарку.

- 1 стыпэндыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі іспыты на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на ангельскай мове (па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, грамадскіх або прыродазнаўчых навук, эканомікі ды інфарматыкі).

Каб узяць удзел, неабходна запоўніць ан-лайн анкету па спасылцы: http://registr.dzs.cz/registr.nsf

Апошні тэрмін падачы заявак - 9 лістапада.

Падраязная інфармацыя – на сайце: http://www.msmt.cz/international-cooperation-1/scholarships-for-the-academic-year-2013-2014



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

“60 за 60!”: Свет абірае выбітных людзей старэйшых за 60


Кожны можа вылучыць сваю асобу. Арганізатары сцярджаюць – людзі за 60 могуць навучаць, натхняць, уплываць, весці за сабой, ствараць.  Паколькі зараз працягласць жыцця павялічваецца і здароўе паляпшаецца, сталыя людзі могуць рабіць большы ўнёсак у грамадства, чым калі-небудзь раней.

Калі Вы ведаеце актыўную, уплывовую і натхняльную асобу ва ўзросце за 60, Вы можаце вылучыць яе намінантам у спіс «60 за 60!».

Ініцыятыва стварэння сьпісу актыўных людзей за 60 належыць арганізацыі Ageinginthe 21stCentury: ACelebrationandaChallenge (Старэнне ў 21-м стагоддзі: святкаванне і выклік), UNFPA (Фонд арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у галіне Народанасельніцтва) і HelpAgeInternational  (Міжнародная дапамога сталым людзям).

Вы можаце намінаваць сябе ці сталага чалавека, якога паважаеце і кім захапляецеся. Гэта можна зрабіць адным з наступных спосабаў:



-Далучыце фота і кароткі аповед (ня болей за 150 словаў па-ангельску) у форму па спасылцы

-Далучыце фота на Фэйсбук старонкі UNFPA ці HelpAge з кароткім тэкстам (меней 100 словаў) .

-Напішыце ў твітэры (140 сімвалаў), карыстаючыся хэштэгам #60over60

Апошні тэрмін – 23 лістапада.

Усе адабраныя намінанты будуць апублікаваныя на старонцы 60 over 60 платформы. Экспертная панэль паважаных грамадскіх дзеячоў, якія працуюць з пажылымі людзьмі, і таксама пажылыя людзі выбяруць з гэтага спісу намінатаў 60 людзей.

Вынікі будуць абвешчаныя ў снежні 2012 года.



Паводле http://ngo.by

уверх

Фестываль аматарскіх відэафільмаў “Погляд”


БМГА «Івалід і асяроддзе» запрашае ахвотных да ўдзелу ў II Брэсцкім міжнародным фестывалі аматарскіх відэафільмаў «Погляд». Фестываль пройдзе ў Брэсце ў сакавіку-красавіку 2013 г.

Апошні тэрмін падачы заявк на ўдзел – да 20 лютага 2013г.



Падрабязная інфармацыя пра Фэст і форма заяўкі

Для кантактаў: Аргкамітэт, Брэст, вул. К. Маркса, 5, к. 11

Фестываль аматарскіх фільмаў «Погляд», каардынатар Алег Рачкоўскі, тэл.: +375 29 825-46-05; Ірына Трацюк, тэл.: +375 29 527-96-92.

Эл. почта: belshlyah@gmail.vom, www.daebrest.by



Паводле http://ngo.by
уверх





Не спазніся!


уверх

Стартаваў конкурс “Прэс-фота Беларусі-мультымедыя”


Стартаваў унікальны для Беларусі конкурс аўтарскіх мультымедыйных праектаў «Прэс-фота Беларусі – мультымедыя». Конкурс з'яўляецца адкрытым і бясплатным для ўсіх прэс-фатографаў з Беларусі.

Прыём заявак адкрыты - да 15 кастрычніка.

Падрабязная інфармацыя і ўмовы ўдзелу ТУТ.

Аргкамітэт конкурсу: Вадзім Заміроўскі, +375293535452, Юлія Дарашкевіч, +375296868333



Паводле http://baj.by
уверх

Конкурс “Народны журналіст-2012: Што я скажу сваёй грамадзе?


Сайт Narodny.by авясціў конкурс «Народны журналіст-2012» на найлепшы тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыё, блог пра мясцовыя праблемы.

Каб узяць удзел у конкурсе, неабходна даслаць працу на электронны адрас: narodny.zurnalist@gmail.com ці праз форму на сайце narodny.by, ці на паштовы адрас: а/с 24, 220002 г. Мiнск, абвязкова пазначыўшу кантактныя дадзеныя, імя, прозвішча або псеўданім.

Апошні тэрмін падачы заявак - 18.00 20 кастрычніка.

Падрабязная інфармацыя пра конкурс і патрабаванні да працаў – на сайце: http://narodny.by/umovi/



Паводле рассылкі belngo.info

уверх

IV Фестываль нефармальнай адукацыі запрашае


Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.

Фармат удзелу ў Фестывалі можа быць наступным:



-арганізацыя майстар-класа, «дэманстрацыйнага курса», трэнінгу;

-прэзентацыя кнігі, вучэбнай праграмы, сайта альбо праекта;

-прэзентацыя арганізацыі ў межах выставы;

-удзел у конкурсах, якія праводзяцца ў рамках Фестывалю;

-публікацыя ў спецыяльным нумары часопіса «Адукатар»;

-свабодны ўдзел.

Знайсці і запоўніць электронную форму заяўкі можна тут (http://bit.ly/N1LiUW).



Па ўсіх пытаннях звяртайцеся:

+375 17 270-38-96, +375 29 107 13 66, nfo.fest@gmail.com

Усю інфармацыю пра Фестываль можна знайсці на сайце www.adukatar.net

уверх

«У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае валанцёраў


Міжнародная кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» абвяшчае новы набор валанцёраў, якія прагнуць руйнавання візавых бар’ераў і актыўнасці ў коле аднадумцаў.

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна запоўніць анкету.

Апошні тэрмін – да 1 лістапада.

Больш падрабязна аб кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!» можна пачытаць тут:



http://www.youtube.com/watch?v=uEC3cdbozKs&feature=player_embedded

www.novisa.by

Дадатковыя пытанні накіроўвайце на info@novisa.by



Паводле інфармацыі Грамадскай кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!»

уверх

Курс для журналістаў «Мультымедыя: «Фішкі для СМІ»


Да ўдзелу запрашаюцца: журналісты, выпускнікі факультэтаў журналістыкі альбо школ маладога журналіста, а таксама студэнты, якія ўжо маюць досьвед працы ў журналістыцы.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Multimedia»).

Апошні тэрмін – да 20 кастрычніка.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:



  1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

  2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх

Курс для журналістаў “Ідэальны рэпарцёр”


Курс распачнецца ў апошні дзень кастрычніка і скончыцца ў снежні. Складаецца з васьмі заняткаў, майстар-класу замежнага трэнера і сустрэчы з рэпарцёрам- “зоркай”. У межах курсу прадугледжана таксама магчымасць наведвання адной з беларускіх рэдакцый, якая мае багаты досьвед у правядзенні анлайн-трансляцый.

Заняткі будуць праводзіцца раз на тыдзень па суботах.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца па электроннай пошце на адрас: baj@baj.by (з пазнакай «Reporting»).

Апошні тэрмін - да 20 кастрычніка.



Паводле прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка