Крысціна Аўдзеева




Дата канвертавання06.06.2016
Памер28.72 Kb.
Крысціна Аўдзеева

Зіма

Я вельмі люблю назіраць за зімовым надвор’ем, за тымі зменамі ў прыродзе, якія адбываюцца зімой.

Снежань… Сняжок спакойна ўсцілае зямлю мяккім, пушыстым дываном. У паветры адчуваецца зімняя свежасць, мароз слабы, сонейка свеціць ярка, але такога цяпла, як восенню, не адчуваецца. Лес выглядае важна і прыгожа. Елачкі і сасонкі стаяць з невялікімі шапачкамі. Зямля яшчэ заснежана толькі нямнога, але вось-вось з’явяцца вялікія гурбы снегу.

Студзень… Вакол усё завалена вялікімі гурбамі снегу. Снег падае не маленькімі сняжынкамі, як у снежні, а вялізнымі камкамі. Сонейка амаль не свеціць, цяпла няма. Вакол уладарыць мароз. Заснежаныя елачкі і сасонкі ў бялюткіх сукенках з шапкамі выхваляюцца адна перад адной сваёй прыгажосцю. На вуліцы ў кожнай хаце гараць яркія агні, елкі ўпрыгожаны цацкамі. Пачаўся новы год.

Люты… Халодны, марозны, самы злы месяц. Снег болей не валіць Вакол уладарыць злы мароз. Паветра свежае, здаровае. Дрэвы ў лесе стаяць нібы салдаты на пляцу. На рэчцы дзеці катаюцца на санках, на лыжах. Я таксама не ўтрымалася і пабегла да дзяцей. Хопіць займацца апісаннем, а то і зіма закончыцца, а я ўсё буду пісаць і пісаць, а трэба ж і пагуляць!
Летні ранак

Летні ранак. Ярка-чырвонае сонейка толькі-толькі ўзыходзіць. Усюды свежасць і спакой. Аднак лепей за ўсё ў гэты час у лесе. Вось вясёлая палянка, на якой красуюцца суніцы – самыя прыгожыя і хітрыя ягады. Залезуць пад лісточкі – і не відаць іх. Але як толькі загляне туды сонейка, заўсміхаюцца сунічкі і падымаюць ўверх свае чырвоныя зорачкі. На яркіх кветачках блішчаць срэбраныя завушніцы, якія падараваў ім туман.

Не паспелі суніцы прачнуцца, як каля іх закружылі карагод пчолы, каб пачаставацца салодкім нектарам. У траве скачуць конікі-прыгуны. А вось побач з суніцамі ў траве штосьці зачарнела. Гэта чарніцы, мудрыя, спакойныя ягады. Ноччу яны хаваюць свае ягады пад лістамі, а раніцай, калі ўзыходзіць яркае сонейка, чарніцы падымаюць галовы ўверх і нібы гавораць: “Бяры мяне, бяры”.

Каля чарніц у траве стаяць сапраўдныя армейскія генералы – баравікі. Яны нібы ахоўваюць чарніцы ад ворагаў.

У блакітным небе лётаюць птушкі-артысты. Яны рады такому ранку і сваімі вясёлымі спевамі ўслаўляюць гэтую ранішнюю прыгажосць.

На жаль, пройдзе час і ўся гэтая прыгажосць зменіцца іншымі колерамі, не такімі яркімі і светлымі, але не менш чароўнымі. Гэта прыйдзе чараўніца-восень. Але гэта ўжо тэма для іншай замалёўкі. А пакуль што я любуюся прыгажосцю летняга ранку і ні аб чым іншым не хачу думаць.



Летні ранк

Летні ранак, звонкі ранак

Зазірае да нас рана.

Кветкам дорыць завушніцы,

А камабайнам – стог пшаніцы.

Мне гатуе ён суніцы,

Маёй маці – кош лісічак.

Ён нясе з сабой прыгоды,

Шчасце, радасць і шмат згоды,

Яркіх песень цэлы сноп

І настрою на ўвесь год.

Падарунак для маці

Была вясна. На дварэ цудоўае вясенняе надвор’е: свяціць яркае сонейка, спяваюць птушкі. Сёння свята – Восьмае сакавіка. Я прачнулася з радасным і вясёлым настроем. У вачах маці я таксама заўважыла радасць і весялосць.



Маці пайшла ў краму, каб купіць што-небудзь смачнае для святочнага стала. Мы ж татам засталіся дома.

  • Як жа зрабіць для маці што-небудзь прыемнае? – спытала я ў бацькі.

Бацька нічога не адказаў.

  • Прыдумала! Мы прыбяромся ў хаце і прыгатуем смачны пірог.

  • Цудоўна! Давай так і зробім. Гэта і будзе наш падарунак для маці, - згадзіўся тата з маёй прапановай.

І тут закіпела работа. Мы хуценька вымылі падлогу, працерлі ўсе шкафы, вокны, сталы. Тата замясіў цеста. Пакуль яно ўзышло, я зрабіла для маці прыгожую рознакаляровую паштоўку. Затым мы з татам паставілі ў духоўку пірог. Толькі дасталі пірог, як пачулі, што хтосьці зайшоў у хату. Гэта маці.

  • З Восьмым сакавіка! – крыкнулі мы з татам, як толькі маці зайшла ў пакой.

У руках у таты быў пірог, а ў мяне паштоўка. Мы ўручылі свае падарункі маці.

  • Дзякуй, мае даражэнькія. Так нечакана. Калі вы толькі паспелі ўсё гэта зрабіць? – здзівілася маці.

  • Калі захочаш, то ўсё зможаш, - адказала я.

Твар маці свяціўся радасцю і задавальненнем, у вачах было шчасце. Маці было прыемна. А гэта значыць, што і мне добра, бо я ведаю, што калі робіш нешта добрае для іншага чалавека, то гэтым самым робіш дабро і для сябе.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка