Крылатыя словы і афарызмы Назавіце аўтараў крылатых словаў і афарызмаў




Дата канвертавання17.05.2016
Памер19.13 Kb.
Крылатыя словы і афарызмы
Назавіце аўтараў крылатых словаў і афарызмаў:

1. Кожны раз чалавецтва бліжэй да шчасця на вышыню нашых магіл.


2. Не шукай ты шчасця, долі на чужым, далёкім полі.
3. Гаршчок агорнуты пашанай, хоць ён фаміліі глінянай.

4. Паэт – ён гарыць, як балючы гузак на лобе абражанага народу.

5. Вечна тваім застанецца толькі тое, што ты аддаў.
6. Мы павінны быць рабамі законаў для таго, каб мець магчымасьць карыстацца свабодай.
7. Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор - мова.
8. Горай не будзе, бо лепш не было.
9. Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, – так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.  
10. Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой.
11. Як заўжды на вайне, галоўная плата – кроў, і плаціць той, хто найменш вінаваты. 
12. Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш.
13. Яшчэ нікому не ўдавалася закратаваць вакно памяці.

14. Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала.

15. Не народ для ўрада, а ўрад для народа.
16. Сорам у спадчыну не пераходзіць.
17. Той сумленна рассудзіць, хто сабе не даруе...
18. Абыякавы да мінулага не мае аніякай інтэлектуальнай перавагі над жывёлай, і таму ёсць першы кандыдат на маральную, а затым і фізічную смерць. Усё адно хто гэта - чалавек ці народ. 
19. Якім бы велічным ні здаваўся трон, усё роўна на ім сядзіць задніца.
20. Для прыстойнага чалавека няма большай асалоды, як жыць у сваёй айчыне ў поўнай бяспецы, ні з кім не біцца і не сварыцца і каб ніхто яго не зняславіў ці пакалечыў або паквапіўся на яго дабро.
21. Праўда ў гісторыі – функцыя адназначная, з яе робяць урокі. З хлусні ніякіх урокаў не зробіш, апроч новай хлусні. 
22. Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто - і тады пераможаш.
23. Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму давялося быць васільком. Бо нашто каласы, калі няма васількоў?
24. Усе дарогі бясконцыя, апрача той, якая вядзе на могілкі.
25. Без чалавечнасці не будзе й вечнасці.
26. Дзеці – усмешка Божая. 
27. У жыцці няма нічога вечнага, бо жыццё самое да пары. 
28. У савана няма кішэняў.
29. Чалавек, як i кожная жывая iстота ад Бога, нараджаецца свабодным.
30. Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае.
31. Няма, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек мае розум і навуку ў галаве.
32. Разумнаму слава -- што крылы, а дурню – камень ці пятля. 
33. І датуль чалавек жывы, покуль з ім душа размаўляе. 
34. Няма красы без спажытку, бо сама краса і ёсць той спажытак для душы.

35. Порахам чалавека не выхаваеш. 



36. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка